Незадаволенасць выклікала і новаствораная БАН, якая здавалася занадта нацыянальнай. Пачаліся ганенні супраць «нацдэмаў», у тым ліку і на шэраг акадэмікаў, у выглядзе грубых крытычных артыкулаў у газетах, выключэнняў з партыі, зняцця са службовых пасад і г. д. У 1930 г. па інспіраваных АДПУ справах «Саюз вызвалення Беларусі» і «Беларускі філіял працоўнай сялянскай партыі» былі арыштаваны вялікія групы праноўнай інтэлігенцыі: па першай справе 108 чалавек, падругой — 59. 3 БАН у ліку асуджаных па гэтых справах аказаліся 33 вучоных, што склала амаль 1/3 усяго складу акадэміі, якая ў той час налічвала каля 100 супрацоўнікаў. Тады шасцярых арыштаваных акадэмікаў выключылі з БАН. Прэзідэнт акадэміі У. М. Ігнатоўскі застрэліўся. У далейшым Акадэмія навук атрымоўвалатакія ж моцныя ўдары: у 1933 г. было арыштавана Ібсупрацоўнікаў, у 1936 г. — 15, у 1937 г. —45, у 1938 г. — 27 Сярод іх 25 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў. Многія з іх былі расстраляны, а пазней поўнасцю рэабілітаваны. Нягледзячы на такія страты, АН БССР перад вайной заставалася галоўнай навуковай арганізацыяй рэспублікі. Яна налічвала 610 супрацоўнікаў, у тым ліку 27 акадэмікаў, 23 члены-карэспандэнты, 46 дактароў і 67 кандыдатаў навук. У цяжкія гады вайны супрацоўнікі АН БССР працягвалі навуковую працу. Пасля вайны АН БССР атрымала моцнае развіццё і дасягнула найбольшага ўздыму ў 70-80-я гг., калі яна мела падтрымку П. М. Машэрава, а прэзідэнтам акадэміі быў М. А. Барысевіч. Значная небяспека існаванню АН Беларусі ўзнікла ў 90-я гг., калі Беларусь стала самастойнай краінай. Многія кіраўшкі дзяржавы, Камітэта па навуцы, Мінадукацыі, БДУ лічылі, што АН БССР можна ліквідаваць, перадаўшы інстытуты акадэміі ў міністэрствы, універсітэты. Такую тэндэнцыю падмацаваў, прыехаўшы ў Беларусь, прэзідэнт Казахстана Назарбаеў, які ў сваёй краіне ліквідаваў акадэмію навук, далучыўшы яе да Міністэрства навукі Наша Бюро Прэзідыума АН Беларусі на чале з Л. М. Сушчэнем (1992-1997) лічыла сваім галоўным дасягненнем захаванне АН Беларусі. У апошняе дзесяцігоддзе ў НАН Беларусі асабліва ўзмацнілася тэндэнцыя прыярытэту прыкладных навук, значнага зніжэння фундаментальных даследаванняў, бясконцага рэфармавання, амаль штогодніх зменаў у Статуце акадэміі, a то і проста яго ігнаравання, амаль поўнага выгнання беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку і інш. Гэта стала вынікам стварэння ў НАН Беларусі адміністрацыйна-чыноўніцкай вертыкалі, аналапчнай вертыкалі дзяржаўнай. Адмоўнымі момантамі такой дзейнасці стала адсутнасць выбарнасці кіруючых асоб, якіх прызначаюць, нярэдка фармальна, стварэнне навукова-прыкладных цэнтраў, ліквідацыя шэрагу інстытутаў (напрыклад, Інстытута электронікі, Інстытута геахіміі і геафізікі) і інш. Ліквідацыя апошняга прывяла амаль да поўнага знішчэння ў НАН Беларусі такога важнага навуковага напрамку, як геалагічныя навукі Трэба спадзявацца, што жыццё прымусіць чыноўнікаўусіх рангаў выправшь мнопя памылкі апошніх гадоў і НАН Беларусі зойме годнае месца ў міжнародным працэсе фундаментальных навуковых даследаванняў Акадэмія навук, як адна з найбольш удалых арганізацыйных стварэнняў навукі, жыла, жыве і павінна жыць! * * * Усе вельмі правільна загаварылі пра неабходнасць новых тэхналогій, але пры гэтым і навукоўцам, і асабліва кіраўнікамчыноўнікам трэба помніць, што такія тэхналогіі ўзнікаюць з фундаментальных даследаванняў. Аб гэтым вельмі добра нядаўна напісалі Леў Тамільчык і Уладзімір Лебедзеўу артыкуле «Квантовые законы макромнра» (Наука н ннновацнн. 2009. №3 (73). С. 10): «Эпохальные открытйя, прйведшйе позднее к созданйю ядерноіі энергепткй й лазерных технологйй, былн сделаны в резулыпате чйсто научного пойска. орйентйрованного на полученйе нового знанйя как такового. Нйкогда нельзя забывать, что в трйедйной цепочке «фундаментальные йзысканйя — прйкладные йсследованйя — новые технологйй» стратегйческй определяюшая роль прннадлежйт йменно первому звену». 2009 Трыяда 30 студзеня 2009 г. у Пасольстве Украіны адбылася прэзентацыя кнігі Валерыя Стралка «Трыяда славянскай паэзіі» (Кнів : Кннга, 2008. 246 с). У кнігу вельмі ўдала ўключаны найбольш выдатныя творы паэтаў-класікаўУкраіны, Беларусі і Расіі, якія прыведзены натрох мовах. Пераклады зроблены так выдатна, што ў кожным вершы захаваўся не толькі сэнс, але і рытм, мілагучнасць, эмоцыі, прычым перададзены тонкасці і нюансы самых розных маштабаў. Чытаючы кнігу, адчуў вялікую радасць і адначасова сум. Радасць таму, што яшчэ раз атрымаў надзвычайную асалоду ад хараства блізкіх мне трох славянскіх моў. якія такія прыгожыя, выразныя, яскравыя, мілагучныя, багатыя Відавочна выступала, што ўсе тры мовы — аднавялікія. раўнапраўныя, кожная з іх не горшая за іншыя. 1, безумоўна, ніяк нельга пагадзіцца з выказваннем кіраўніка беларускай дзяржавы, які аднойчы сказаў, што толькі руская і ангельская мовы могуць перадаць усю гаму чалавечых думак і пачуццяў. 3 кнігі яскрава можна ўбачыць і пачуць, што ў гэтым сэнсе і ўкраінская, і беларуская мовы зусім не саступаюць рускай, а адсюль і гонар за нашы родныя мовы высока ўзняўся ў душы. Як выразна сказаў Іван Франко, жыццё кароткае, а мастацтва вечнае, — так і творы класікаў трох народаў і іх мовы будуць жыць вечна! 3 іншага боку, адчуў глыбокі сум за цяжкі гістарычны лёс украінскай і беларускай моў, асабліва за іх сучасны стан, і найболыл гаротны — з роднай мне беларускай. He так даўно чытаў лісты выдатнага ўкраінскага пісьменніка Панцеляймона Куліша, які доўга жыў у Расіі, не мог друкавацца на ўкраінскай мове і нават Тарасу Шаўчэнку шсаў па-руску. Які боль адчуваўся ў яго лістах за такое адмоўнае стаўленне да ўкраінскай мовы! Ды і Шаўчэнка свае празаічныя творы пісаў па-руску (ішоў шляхам Гогаля), бо ведаў, што па-ўкраінску яны не будуць надрукаваны. А колькі крыўды мелі нашы Янка Купала і Якуб Колас за знявагу іх роднай мовы! Дастаткова ўспомніць смелы перадсмяротны ліст Коласа ў ЦК КПБ пра беларускую мову. Сучасная сітуацыя з украінскай і беларускай мовамі таксама няпростая. Які вэрхал уздымаецца і ва Украіне, і ў Расіі наконт дзяржаўнасці толькі адной украінскай мовы на яе радзіме, а на Беларусі наогул катастрафічная сітуацыя з роднай мовай, якая ўвесь час пагаршаецца ў сувязі з палітыкай улад у напрамку на поўную русіфікацыю краіны. Палітыкам і чынавенству трэба кідайь сістэму выкарыстоўвання мовы ў якасці інструмента для сваіх агрэсіўных імкненняў. Кніга «Трыяда славянскай паэзіі» спрыяе захаванню, прапагандзе і развіццю ўсіх трох моў. Яна заклікае, каб будучы ўкраінец Мікалай Гогаль вырастаў не рускім пісьменнікам, a ўкраінскім, а беларус-ліцвін Адам Міцкевіч — не польскім паэтам, а беларускім. Няхай тры вялікія славянскія мовы ніколі не будуць агрэсіўнымі аднада адной, сябруюць, падтрымоўваюць адна адну і квітнеюць! Трэба помніць пра галоўную трыяду жыцця — родная зямля, родная майі. роднае слова— на якой трымаецца ўсё чалавецтва. Жыве трыяда жыцця, а трыядзе славянскіх моў слава! 2009 Два славутыя 80-годдзі Вельмі цёпла і ўрачыста адзначылі 80-годдзе двух выдатных гісторыкаў, найболып актыўных і вядомых сучасных адраджэнцаў беларушчыны — Анатоля Грыцкевіча і Леаніда Лыча, якія нарадзіліся амаль у адзін час (31.01.1929 і 8.02.1929) Першы з іх мае адукайыю як гісторыка, так і медыка. Але абодва гісторыкі-адраджэнцы паспяхова лечайь беларусаў ад эпідэміі манкурцтва, якое асабліва моцна ахапілаўсю Беларусь і многіх яе ўраджэнцаўу апошнія 15 гадоў. 2009 Альманах «Волат» У лютым 2009 г. споўнілася 5 гадоў краязнаўчаму альманаху «Волат» (Вілейскае псторыка-краязнаўчае выданне, рэдактар Аляксей Сюдак). Успомніў першыя сустрэчы і размовы з двума сімпатычнымі вілейчукамі-школьнікамі — Сяргеем Макарэвічам і Алесем Танкевічам, якія тады мне спадабаліся сваёй дапытлівасцю і беларускасцю, а цяпер яны ўжо студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, сябры рэдакцыі «Волат», з самага заснавання альманаха актыўныя яго аўтары. Таму паслаў у рэдакцыю «Волата» прывітанне: «Дарагія Волатаўгіы'. Сардэчна віншую Вас з 5-годдзем краязнаўчага альманаха «Волат». з Яўленне якога для мяне было вялікайрадасцю. На змрочным фоне антыбеларускай чыноўніцкай вертыкалі, вакол якой амаль зусім знікла беларуская мова. засвяціў аптымістычны агеньчык сапраўднай беларушчыны, якіўхуткім часе стаў больш яркім, адпавядаючым сваёй назве. Вы праўдзіва паведалі многа цікавага пра цудоўны і прыгожы край Беларусі — Вілейшчыну. але добра, што не забыліся і пра агульнанагіыянальныя падзеі. Дзякую Вам' Жадаю далейшага творчага ўздыму, нязменнага шчаслівага руху на шляху беларускасці, які бапаможа нам усім дайсці да сапраўднагі беларускай Беларусі — незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай, багатай краіны!» 2009 Вядомы музейшчык У літаратурным музеі Якуба Коласа атрымаў кнігу Івана Курбекі «Запрашэнне ў музей». якую з асалодай «праглынуў». У лютым 2009 г. у «ЛіМе» прачытаў, што гэтая кніга вылучана на прэмію Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне журналістыкі. Вырашыў падтрымаць і напісаў кароткі водгук. «На прэмію ФПБ у галіне журналістыкі вылучана літаратурна-хшстацкае выданне Івана Курбекі «Запрашэнне ў музей», якое падтрьшліваю як арыгінальны выдатны твор. lean Курбека — пісьменнік, вядомы беларускі «музейшчык», які больш за 50 гадоў працаваў у музеях класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У кнізе сабраны вельмі цікавыя ўспаміны, вершы, публіцыстычныя артыкулы аўтара, у якіх раскрыты многія малавядомыя «таямніцы», дэталі музейнай справы, апісаны сустрэчы з шэрагам выдатных тсьменяікаў і іншых вядомых людзей краіны, успаміны пра Янку Купалу, Якуба Коласа, іх родных і блізкіх. Кніга напісана жывой яскравай мовай, з вялікім гумарам, таму яна чытаецца на «адны.м дыханні». Сабраныя ў кнізе ўспаміны вельмі цікавыя г карысныя для самага шырокага кола чытачоў. 3 яе можна пазнаць многа новага пра сваякоў і блізкіх людзей беларускіх песняроў, пра вядомых тсьменнікаў, дзеячаў літаратуры, навукоўцаў. Лічу, што Іван Курбека за кнігу «Запрашэнне ў хузей» заслугоўвае прэміі ФПБу галіне журналістыкі». Успомніліся многія вечарыны (у тым ліку і на маё 70-годдзе), якія Іван Сцяпанавіч па-майстэрску праводзіў з глыбокім сэнсам і непаўторнай гумарыстычнай адметнасцю Выдатны апавядальнік, гумарыст, імітатар валодаўаўдыторыяй бездакорна. Збіраючы выступленні і галасы многіх выдатных людзей, ён вельмі ўдала выкарыстоўваў гэтыя зашсы на сустрэчах. Па ўменні ткава весці свае выступленні ён нечым нагадваў славутага Іраклія Андронікава. якога можна было слухаць гадзінамі.