Здавалася, што яго чарадзейныя якасці адбіваліся нават на асабістым катэджы, куды яго, як былога міністра і дыпламата, памясцілі разам з важным сучасным чыноўнікам (а я жыў у другім, агульным корпусе). Перыядычна катэдж, асабліваўвечары, калі мы, ціха размаўляючы, сядзелі за шклянкай гарбаты, раптам пачынала разгойдваць, як быццам адбываўся землятрус балаў каля шасці. Мы здзіўляліся і не маглі зразумець прычыну, жартуючы, абвінавачвапі ў гэтым чароўную сілу Бутэвіча. Пазней, як геолаг, я зразумеў, што гэта ўплыў падземных вод, якія працякалі пад катэджам і скідваліся ў глыбокі роў каля дома. Недарма А. Бутэвіча ў апошнія гады пацягнула шукаць, раскрываць і апісваць цуды Беларусі, якія выліліся ў цікавыя апавяданні і кнігі, асабліва блізкія маладым чытачам. 2008 Мой старэйшы таварыш Аляксандр Сямёнавіч Махнач і я з’явіліся на гэты свет у розныя гады (191811928), але амаль у адзін зімовы снежаньскі дзень календара — ён у в. Хатляны Уздзенскага раёна Міншчыны, а я — у Мінску. Калі пачалася вайна, Аляксандр Сямёнавіч ужо закончыў Мінскі педагагічны інстытут і пачаў працаваць настаўнікам геаграфіі сельскай школы в Рудня, апрача таго выкладаў псторыю і Канстытуцыю СССР, а я толькі закончыў пяты клас у г. Баравічы Наўгародскай вобласці. Хаця і быў ён на 10 гадоў старэйшы за мяне, але абодва мы належалі пакаленню «дзяцей вайны», а правільней — юнакоў вайны. Толькі ён быў на фронце (з самага пачатку вайны да яе заканчэння), а я — у эвакуацыі, у тыле. Жыццё таго часу і асабліва вайна рана зрабілі нас дарослымі і самастойнымі. Мы добра ведалі цану хлебу, цяжкасць заробку на жыццё. Большасць з нас жылі бедна, з адчуваннем пастаяннага недаядання, a то і голаду... А тым. хто быў на фронце, дабаўляліся яшчэ неверагодныя складанасці франтавых будняў з пастаянным страхам за сваё жыццё. Цяжка перадаць тую радасць, якая ахапіла ўсіх нас у Дзень Перамогі! Калі Аляксандр Сямёнавіч звярнуўся ў разбураны вайной Мінск, яго. як франтавіка і камуніста (уступіў у члены УКП(б) у 1942 г.), адразу заўважылі і запрасілі на работу кансультантам наркама асветы БССР, а затым намеснікам загадчыка аддзела ЦК ЛКСМБ. Нягледзячы на гэту, здавалася б. прэстыжную работу, на якой ён паказаў сябе здольным арганізатарам моладзі, яго цягнула да далейшай вучобы і прываблівала навуковая і педагапчная дзейнасць. He адпускалі з работы, і ён, дзякуючы сваёй настойлівасці і ўпартасці, з вялікімі цяжкасцямі, але ўсё ж здолеў пайсці з ІДК ЛКСМБ і паступіць у асгпрантуру Інстытута геалагічных навук АН БССР па спецыяльнасці «Літалогія». Хацеў вучыцца па спецыяльнасці «Фізічная геаграфія», блізкай да той, якую атрымаў па заканчэнні педагагічнага інстытута, але такой аб’яўлена не было. У Інстытуце геалапчных навук тады пранавала ўсяго 20 чалавек, сярод якіх не было кандыдатаў навук. Махнач апынуўся без кіраўніка і без тэмы дысертацыі. Вырашыў паехаць у Маскву, дзе ў Маскоўскім нафтавым інстытуне імя акад. I. М. Губкіна была вядомая кафедра ападкавых парод пад кіраўніцтвам прафесара (пазней члена-карэспандэнта АН СССР) Л. В. Пуставалава. Я ў той час жыў у пасёлку Чкалаўск-на-Волзе (былое сяло Васілёва—радзімаВ П Чкалава) і заканчваў 10-ы клас. Тады, як і цяпер, мы жылі ва ўмовах бесперапыннага рэфармавання. У 1946 г. упершыню ўвялі дзяржаўныя экзамены, якіх было вельмі шмат, а замест даведкі аб заканчэнні сярэдняй школы пачалі выдаваць атэстат сталасці. Атрымаўшы атэстат, я паехаў у Маскву на здачу ўступных экзаменаў на геолагаразведачны факультэт Маскоўскага нафтавага інстытута (МНІ), які ў той час знаходзіўся на Калужскім (зараз Кастрычніцкім) пляцы, адкуль цяпер пачынаецца Ленінскі праспект. Сярод нас, маладых выпускнікоў сярэдняй школы, у асяроддзі абітурыентаў вылучаліся былыя франтавікі, якія нядаўна вярнуліся з вайны. Яны выглядалі больш саліднымі, сур’ёзнымі і ў той жа час менш упэўненымі, а некаторыя нават нясмелымі, бо адчувалі, што веды экзаменацыйных прадметаў у іх слабыя, забытыя ў час вайны, і таму яны з надзеяй глядзелі на юнакоў, якія маглі ім дапамагчы ці падказаць адказы на экзаменах. Мы гэта і стараліся зрабіць, дапамагаючы ім чым маглі і ставячыся да іх з разуменнем і павагай. Большасць з іх былі яшчэ ў ваеннай форме, некаторыя — з ордэнамі і медалямі ці з адпаведнымі ордэнскімі планкамі. Лёс паступаючых са мной у інстытут склаўся па-рознаму. Адзін з іх зусім забыўся матэматыку. Я яму дапамагаў успомншь розныя тэарэмы і рашэнні задач, і ён іх хутка засвоіў, быў вельмі здольны, але часу было зусім мала. Ён мне быў вельмі сімпатычны і я нават рызыкнуў рашаць яго задачку ў час экзаменаў, што было небяспечна. бо маглі выгнаць абодвух (хаця многія экзаменатары разумелі сітуацыю і глядзелі на падказкі скрозь пальцы). Мой падапечны ўсё ж праваліўся на экзаменах і сумны пакінуў мірнае поле бою, хаця меў некалькі баявых ордэнаў і медалёў. Шэраг былых франтавікоў сталі разам з намі студэнтамі. Быў сярод іх хударлявы невялікага росту капітан, які меў шмат раненняў. Яму цяжка даставалася вучоба, ён нерваваўся. а праздва гады нечакана памёр. Калі мы былі на геадэзічнай практыцы каля Адзінцова пад Масквой, у вясковую хату, дзе жыла наша брыгада студэнтаў (а я быў брыгадзірам), ноччу прыйшлі некалькі прадстаўнікоў КДБ на чале з падпалкоўнікам і забралі з сабой без усякага тлумачэння прычын Лівіціна—былога старшагалейтэнанта. Больш мы яго ніколі не бачылі. У памяці засталася стромкая постаць студэнта ў афіцэрскай пмнасцёрцы, які кінуў на нас сумны позірк сваімі карымі, троху выпуклымі вачыма. Некалькі чалавек старанна вучыліся, закончылі інстытут. Некаторыя з іх сталі вучонымі: Пётр Іванчук абараніў доктарскую дысертацыю, Сяргей Іваноў — кандыдацкую. Кафедра петраграфп ападкавых парод — адна з лепшых на геолагаразведачным факультэце МНІ. 3 вялікай цікавасцю мы слухалі лекцыі Леаніда Васільевіча Пуставалава, які не проста суха выказваў матэрыял, а прыводзіў вытрымкі з розных кніг. Супрацоўнікі кафедры дацэнты Васілій Паўлавіч Фларэнскі, Таццяна Аляксандраўна Лапінская. Уладзімір Іванавіч Данчаў. Уладзімір Сяргеевіч Князеў — вядомыя спецыялісты, здольныя лектары, уважлівыя добразычлівыя людзі, сапраўдныя інтэлігенты. Сваёй высокай культурай яны не толькі ўмела перадавалі нам веды, але і ўзгадоўвалі нас. Асабліва вылучалася Таццяна Аляксандраўна — заўсёды элегантна апранутая, з акуратнай гладкай прычоскай, выразнымі цёмнымі вачыма, якія з вясёлай іскрынкай глядзелі на нас, спакойная, вытрыманая, строгая і ўсмешлівая, з прыемным мяккім голасам і выразнай правільнай мовай. Некаторыя нашы студэнткі стараліся паходзіць на яе. Супрацоўнікі кафедры давалі сур’ёзныя веды па крышталаграфіі, мінералогіі, петраграфіі, літалогіі. Вось на гэту выдатную кафедру трапіў A. С. Махнач, кіраўніком якога згадзіўся быць Л. В. Пуставалаў Аляксандр Сямёнавіч меў геаграфічную адукацыю, і яму не хапала ведаў па геалогіі, таму ён вырашыў са згоды свайго навуковага кіраўніка прайсці болыпасць магчымых геалагічных дысцыплін разам са студэнтамі розных курсаў факультэта, і асаблівадэталёва і глыбока — тыя прадметы, якія былі блізкімі да выбранай тэмы дысертацыі па літалогіі. Для гэтага ён на 3-4 месяцы прыязджаў у камандзіроўку ў Маскву, дзе вучыўся і працаваў над дысертацыяй. Так працягвалася на працягу амаль трох гадоў. Аднойчы ў нашай групе ў час практычных заняткаў па крышталаграфіі мы ўбачылі маладога чалавека ў афіцэрскім кіцелі, безумоўна, былога франтавіка — сярэдняга росту, каржакаватага шатэна з характэрнай грыўкай густых валасоў, трошку нахіленых убок, з зеленавата-шэрымі ўважлівымі вачыма, хуткімі, зрэдку рэзкімі рухамі. Знешне ён мне нечым нагадваў знакамітага артыста Барыса Чыркова, які выдатна сыграў ролю рабочага хлопца ў вядомым фільме-трылогіі пра Максіма. A. С. Махнач настолькі ўважліва слухаў выкладчыкаў, так старанна, нават унікліва выконваў усе заданні, што адразу звярнуў гэтым увагу ўсіх студэнтаў, а не толькі формай франтавіка. Калі Аляксандр Сямёнавіч размаўляў я адразу зразумеў, што ён — мой зямляк з Беларусі: у яго быў вельмі моцны беларускі акцэнт. Я вельмі быў рад сустрэць беларуса, ды яшчэ ў сваёй студэнцкай групе. Я да таго часу патрошку пачаў з бацькамі размаўляць па-беларуску. Справа ў тым, што я, сын «напдэма» і «ворага народа», быў вывезены з Мінска яшчэ малым і ўвесь час жыў у розных мясцінах Расіі, ніколі не выву чаў беларускую мову, не чуў беларускую гамонку, да і з бацькамі не заўсёды жыў. Але ў апошні час, ужо ў старшых класах мае мама і тата, якія заўсёды паміж сабой размаўлялі па-беларуску. і мяне сталі далучаць да роднай мовы. Таму я звярнуўся да нашага новага слухача практычных заняткаў і лекцый па-беларуску. Аднак ён і тады, і ў далейшым чамусьці размаўляў толькі па-руску (нягледзячы на тое, што вельмі добра ведаў беларускую мову), прычым як A. С. Махнач ні стараўся чыста вымаўляць рускія словы, яго заўсёды выдаваў акцэнт і яго руская гаворка нярэдка гучала як беларуская. Гэта — тыповы беларускі феномен. У мяне ж наадварот — беларускія словы гучалі з прыкметным маскоўскім акцэнтам. Аляксандр Сямёнавіч з уласцівай яму прастатой і таварыскасцю хутка быў прыняты ў нашае студэнцкае асяроддзе, да і сярод супрацоўнікаў кафедры зрабіўся сваім чалавекам. Ён здзівіў нас усіх працаздольнасцю, мэтанакіраванасцю і дзівосным імкненнем атрымаць максімум ведаў. Усё, што чуў ад настаўнікаў, уцягваў у сябе як губка. Ён працаваў з рання да позняга вечара, і здавалася, што ніколі не стамляўся — заўсёды быў уважлівым і сабраным. А жыццё ў той час было вельмі цяжкае: усе прадукты (апрача піва і гарэлкі), а таксама адзенне выдаваліся па картках і талонах. Толькі маладосць з яе радасцю жыцця не дазваляла журыцца і ныць ад пастаяннага пачуцця недаядання. A. С. Махнач сваім прыкладам станоўчаўплываў на студэнтаў, многіх з якіх ахоплівала лянота і халтурныя адносіны да заняткаў Яны часта адчувалі нялоўкасць перад старанным сур’ёзным аспірантам. Я неяк адразу пасябраваў з Аляксандрам Сямёнавічам, і мы нярэдка многія практычныя заняткі выконвалі разам. Ад яго я пачуў розныя выпадкі пра вайну, пра сітуацыю ў Беларусі. Удалейшым нашы шляхі разышліся надоўп час — Махнач паехаў у Мінск. а я быў прыняты на работу ў Геалагічны інстытут AH СССР (Масква). Але я заўсёды цікавіўся справамі Аляксандра Сямёнавіча, ведаў аб ім ад супрацоўнікаў кафедры петраграфіі MH1, майго аднакурсніка па інстытуце Леаніда Маляўкі ці ад сваіх геалагічных калег.