2007 Ці быў бы рад Янка Купала? Мікалай Чарпнец—сенатар (член Савета Рэспублікі) і генерал—узначальвае наноўствораны Саюз пісьменнікаў Беларусі, але не толькі не піша, але і не размаўляе па-беларуску. Выступаючы, канечне, на рускай мове, на ўрачыстым пасяджэнні Саюза, якое было прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, ён з імпэтам і гонарам сказаў, што як быў бы рад Янка Купала, калі б убачыў наш такі чысты прыгожы Мінск. Наколькі правільна адзначыў кіраўнік пісьменнікаў Беларусі галоўнае дасягненне краіны, бо больш асабліва ў напрамку беларушчыны, што для Янкі Купалы было самым важным, пахваліцца няма чым... 2007 Ёсць вышэйшая сіла 14 кастрычніка 2007 г у нядзелю дэмакратычныя сілы абвясшлі пра правядзення «Еўрапейскага шляху» Папярэдне наляцеў цыклон, надвор’е сапсавалася, пайшоў дождж, нават са снегам. Тое ж метэаслужба абяцала і ў нядзелю — усе прыхільнікі мерапрыемства перажывалі, бо баяліся, што з-за гэтага прыйдзе зусім мала людзей. Але раптам, менавіта ў гадзіны шляху, расступіліся хмары, неба стала чыстым-чыстым, сінім-сінім, яскрава засвяціла сонейка. Радасна стала на душы ў людзей... Цікава, што ў той час, калі пачалі праводзіць «Славянскі базар», амаль кожны раз, у які б дзень яго ні прызначалі, заўсёды пры яго адкрыцці ліў страшэнны дождж, проста лівень. 1 так цягнулася многа гадоў. Як не паверыць у тое, што ёсць нейкая вышэйшая сіла, якая адно мерапрыемства падтрымлівае, а другое — не. 2007 Творы, вартыя і тэатра, і кіно У «Нашай Ніве» (№ 23 ад 22 чэрвеня 2007 г.) надрукаваны цікавыя адказы на пытанне рэдакцыі «Які твор беларускай літаратуры вартаэкранізаваць?» Барыс Тумар, публіцыст, адказаў: «Гарэцкі. Час здымаць паводле Гарэцкага. Кароткі мэтраж паводле апавяданняў «У лазні»— сапраўдны шэдэўр, і, канечне. «Дзве душы» і «Віленскія камунары». Гэта матэрыял для оскараўскіх сцэнароў. Грандыёзны гістарычны кантэкст — нараджэнне беларускай нацыі, эўрапейская рэвалюцыя — і натуралізм пачуццяў. Гарэцкі лёгкі для экранізацыі, бо быў як майстрам і эпічнага паказу эпохі і эпізоду. Мне жыва ўяўляюцца на экране сцэны. як на лаўцы Аляксандраўскага саду спакушае героя «Віленскіх камунараў », рэвалюцыянэра, месная мяшчаначка, падсоўваючыся даягомяккшгарачым бокам. або, зусім іншая танальнасьць, як віленчукі лавілі і елі варанятаў у часе нямецкай акупацыі. У той жа час сюжэты Гарэцкага не закрытыя, яяы лёгка надаюцца на пашырэнне і развіццё. Філь.мы паводле Гарэцкага сталі б сэнсацыяй. Толькі калі мы дажывем, калі выгадуюіріа сцэнарысты і рэжысэры, здольныя ўстаць на адну дошку з Гарэцкім па разуменні чалавека й гіторыі? Пакуль такіх нешта не бачыцца... » 1 праўда творы Максіма Гарэцкага прайшлі міма кіно, таксама амаль міма тэатра прайшла і яго драматургія. Як вядома, пісьменнік напісаў 10 драматычных абразкоў і адну п’есу «Жартаўлівы Пісарэвіч», прычым апошнюю сам вельмі любіў. Як успамшае Янка Брыль («Пасля лемантара» // ЛіМ. 1981 2 студзеня): «Атруту» ставілгўтой час, ваўсе давераснёўскія гады, паўсёйЗаходняй Беларусі, іўвёсках, іўгарадах». Узгадваю, як у Доме літаратара на ўрачыстым вечары, прысвечаным 90-годдзю МаксімаГарэцкага, акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паставіў драматычны абразок «Салдат і яго жонка» ў выдатным выкананні Марыі Захарэвіч і Генадзя Гарбука. Гледачы ў поўнай зале былі ў захапленні... 3 не меншай увагай і цікаўнасцю ў той час сустрэлі гэты абразок і тэлегледачы Яшчэ раней, у 1992 г. народны тэатр Краснапольскага раённага Дома культуры паставіў спектакль «Стогны душы» (сцэнічная кампазіцыя па аднаактавых п’есах Максіма Гарэцкага «Салдат і яго жонка», «Свецкі чалавек», «Атрута» і маналогу «Стогны душы») Рыжысёр-пастаноўшчык Валянцін Ермаловіч. Спектакль быў паказаны ў многіх мясцінах Магілёўшчыны. В. Ермаловіч пазнейу Маплёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу ажыццявіў пастаноўку «Стогны душы» па п’есах «Салдат і яго жонка», «Свецкі чалавек» і драматычнай аповесці «Антон» (1993), аў наваствораным Тэатры Валянціна Ермаловіча — драму ў 5-ці карцінах «Жартаўлівы Пісарэвіч» («У спектаклі выкарыстаная аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» і архіўныя матэрыялы з кнігі Р. Гарэцкага «Ахвярую сваім «Я»), на прэм’еру якой 25 мая 2000 года у гарадскі Дом культуры ў Магілёве запрасілі і мяне. Вялікая зала не змясціла ўсіх жадаючых, некаторыя нават глядзелі пастаноўку стоячы. Рэакцыя гледачоў, асабліва моладзі, якой і было найбольш, вылучалася ўважлівасцю, усхваляванасцю, эмацыянальнасцю, разуменнем таго, што адбывалася на сцэне. Шмат апладысментаў. Па заканчэнні гледачы стоячы многа разоў выгукалі на сцэну артыстаў, а потым Валянціна Ермаловіча, загадчыка літаратурнай часткі Яраслава Клімуця і нават мяне... Я ўпэўнены, што многія творы Максіма Гарэцкага вартыя і тэатру і кіно. 2007 Чалавек чыстага сумлення (Да 80-годдзя Алеся Адамовіча) У верасні 2007 г. сябры, знаёмыя, прыхільнікі творчасці пісьменніка ездзілі ў Глушу, усклалі кветкі на магілку, прысутнічалі на вечарыне і прэзентацыі ягонай кнігі «... ймя сей звезде Чернобыль» (2006) у Музеі гісторыі літаратуры. 3 намі ўсюды была дачка Адамовіча Наталля — галоўны арганізатар ушанавальных мерапрыемстваў і складальнік апошняй кніп, а ў Глушы — і жонка Вера Сямёнаўна. Пачулі многа добрых шчырых слоў, цікавых успамінаў... Былі рады, што ў будынку былой аптэкі, які ўжо многія гады пустуе, будзе створаны музей пісьменніка. Хаця і прайшло ўжо 10 гадоў, як перастала біцца сэрца Алеся Адамовіча, але ён яскрава бачыцца мне — такі ж гарачы, імпульсіўны, няўрымслівы, вострьр шчыры. Здавалася, што ён не проста шыбка ідзе, а ляціць у прасторы, увесь час некуды спяшаючыся... Як навуковец, я бачыў у ім перш-наперш вучонага. Нягледзячы на яго шматгранную цікавасць да вельмі многага ў навуцы і жыцці і адсюль як быццам раскіданасць натуры, ён на самай справе, калі пачынаў нешта вывучаць, рабіў гэта дасканала і глыбока. Я быў сведкам, як Адамовіч працаваў над манаграфіяй «Браму скарбаў сваіх адчыняю ..», прысвечаную жыццю і творчасці Максіма Гарэцкага. Ён дэталёва прааналізаваў усе творы пісьменніка, пазнаёміўся з досыць вялікім архіўным матэрыялам, многа разоў размаўляў з жонкай, дачкой і братам Гарэцкага і г д. Як сапраўдны вучоны і творца, ён доўгі час жыў гэтай працай. Як пісьменнік Алесь Адамовіч у сваіх творах звяртаўся да экстрэмальных момантаў жыцця людзей і змог раскрыць бяздонныя таямніцы чалавечай істоты. Ён заклікаў выхоўваць у людзей абсалютную павагу да жыцця не толькі свайго, але і любога другога чалавека, і ў гэтым асаблівая актуальнасць ЯГО КНІГ. Алесь Адамовіч — чалавек чыстага сумлення, які ўсюды змагаўся за праўду, шукаў ісціну, горача ўспрымаў усе падзеі жыцця, бясстрашна кідаўся ў самыя кіпельныя яго кропкі. Ta^fy ён адзін з першых гучна сказаў праўду аб чарнобыльскай катастрофе, якую ўлады замоўчвалі Тады якраз збіраліся правесці выбары ў Акадэмію навук БССР і яго хацелі вылучыць у акадэмікі. Спіс кандыдатаў зацвярджаўся ў ЦК КПБ. Адамовіч добра разумеў, што, улічваючы яго набат наконт Чарнобыля, шанцаў застацца ў спісе кандыдатур на выбары няма. Свой грамадзянскі абавязак ён паставіў вышэй за асабістую навуковую кар’еру, бо здрадзіць праўдзе не мог. He кожны здольны на такое. На жаль, часцей бачна наадварот: каб не пашкодзіць свайму дабрабыту і кар’еры — страх, маўчанне, згода, абыякавасць. .. Папулярнасць Алеся Адамовіча, як грамадзянскага дзеяча, які змагаецца за дэмакратыю, за лепшую будчыню свайго народа, сваёй Бацькаўшчыны, асабліва высока ўзрасла, калі ён стаў народным дэпутатам СССР. Але і йяпер яго голас з многіх ранейшых і новых кніжак і зборнікаў магутна гучыць і кліча да незалежнасці і дэмакратыі Апошні раз я сустрэў Адамовіча на дачы, на беразе Дуброўскага вадасховішча, куды ён прыехаў троху адпачыць пасля інфаркту. Я ўбачыў нейкі сум у ягоных прыгожых карых вачох. Перакінуліся некалькімі словамі. Ён нахіліў галаву і няспешна (не як заўсёды) парушыў усцяж вадасховішча. Я падумаў, як шкада, што такому моцнаму чалавеку несправядлівыя абставіны жыцця падарвалі сэрца. Мне здалося, што ён падобны да раненай чайкі... Я доўга ўглядаўся ў яго фігуру, і раптам ён ускінуў галаву і, як раней, шыбка не проста пайшоў, а як быццам палянеў над вадою, і я ўбачыў, што гэта ўсё той жа няўрымслівы рашучы буравеснік, які не шукае буры, а імчыцца скрозь яе ў пошуках шчасця, міра для ўсяго чалавецтва і ў першую чаргу для сваёй роднай Беларусі. 2007 Настаўнік і вучаніца 6 кастрычніка 2007 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльных дошак Максіма Гарэнкага і Наталлі Арсенневай каля ўвахода ў будынак былой Віленскай беларускай гімназіі ў базыльянскіх мурах. Сабралася каля 60 чалавек беларусаў з Літвы, прадстаўнікоў грамадскасці з Мінска, Беластока. Хведар Нюнька — старшыня Таварыства беларускае кулыуры ў Літве — зняў пакрывалы. Злева ад увахода шыльда Гарэнкага — прамакутная дошка, на ёй барэльеф галавы пісьменніка з высокім ілбом, выразнымі разумнымі вачыма, задумлівым поглядам у будучыню, убаку — букецік валошак з каласкамі жыта, а справа — шыльда Арсенневай — дошка ў выглядзе аркі, на ёй прыгожы барэльеф паэткі з вачыма, поўнымі лірычных пачуццяўда людзей і прыроды. Надпісы па-літоўску і пабеларуску: «Туту 1919-1923 гг у Віленскай беларускай гімназіі працаваў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі»; «Тут, у будынку Віленскай беларускай гімназіі ў 1919-1921 гг. вучылася вялікая беларуская паэтка Наталля Арсеннева». Аўтар мемарьіялызых таблін — Алесь Шатэрнік. Удзельнічаючы ў гэтым мерапрыемстве і выступаючы там, я яскрава ўявіў дзве постаці тады зусім юных настаўніка і маладзейшую на дзесяць гадоў яго 16-гадовую вучаніцу. 1 студзеня 1919 г. адчынілася Віленская беларуская гімназія, якая стала кузняй беларускіх дзеячаў вызваленчага і кулыурнага руху. У ёй настаўнікам беларускай мовы і літаратуры пачаў працаваць Максім Гарэцкі, які прыехаў разам з рэдакныяй газеты «Звязда». Троху пазней у гімназію паступіла Наталля Арсеннева. Яна нарадзілася ў Баку, і яе бакька паходзіў з таго роду, які пажаночай лініі даў паэта Міхаіла Лермантава. Расла і гадавалася ў Вільні, але з 1915 па 1919 г. стала «бежанкай» у Яраслаўлі, адкуль рускамоўнай дзяўчынай вярнулася ва «ўлюбёную Вільню».