У 2009 г у студыі «Летатс» нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» быў створаны дакументальны фільм «Неразгаданыя людзі» (рэжысёр Ала Вольская), які быў прысвечаны жыццю і дзейнасці МаксімаГарэцкага і ў якім былі выкарыстаны матэрыялы з фонду сям’і Гарэцкіх БДАМЛМ. На наступны год некаторыя фотаздымкі і іншыя дакументы з гэтага фонду БДАМЛМ увайшлі ў кнігу Максіма Гарэцкага «Выбраныя творы» (50-ы том «Беларускага кнігазбору»), а таксама ўэкспазіцыю выставы, якую арганізаваў аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі да 110-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага. Г В. Запартыка трапна адзначыла: «. . .архіўны і музейны фонды сям’і Гарэцкіх з’яўляюцца ўнікальным помнікам літара- туры, мастацтва, культуры Беларусі і маюць багатую перспектыву навуковага даследавання і выкарыстання» (XII Гарэцкія чытанні. Мінск, 2005 С. 43). Я, як прадстаўнік сям’і Гарэцкіх, шчыра ўдзячны ўсім супрацоўнікам БДАМЛМ на чале з Ганнай Вячаславаўнай Запартыка за плённую працу па захаванні спадчыны маіх родных і ўшанаванні іх памяці, сардэчна віншую са славутым юбілеем і жадаю далейшых выдатных поспехаў на ніве беларушчыны, нацыянальнай культуры і мастацтва Беларусі. На прыкладах фонду сям’і Гарэцкіх мы яскрава бачым, што БДАМЛМ — сапраўдная скарбніца духоўнай культуры Беларусі. 2010 Няздзейснены праект прафесара Краснага Атрымаў ад Андрэя Лапо — навукоўца з Усерасійскага геалагічнага інстытута (Санкт-Пецярбург), які займаецца гісторыяй геалагічнай навукі, — ліст з просьбай прыслаць якія-небудзьуспаміны і матэрыялы да 100-годдзя (04.04.2011) вядомага вучонага-геолага члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі навук Льва Ісакавіча Краснага. Я ўспомніў апошнюю сустрэчу з ім у канцы кастрычніка 2006 г., калі я прыехаў у Санкт-Пецярбург на міжнародную нараду па складанні атласа карт геалагічнага зместу, якая супала з саракавым днём пасля смерці маёй стрыечнай сястры Галіны, пахаванай на Паўночных могілках на ўскраіне горада. У цягніку пад раўнамерны стук колаў і пагойдванне вагона я ўспамінаў мінулае, якое было звязана з Ленінградам, куды некалі даволі часта прыязджаў. Гарката і сум ад сыходу ад нас назаўсёды маёй сястры не пакідала мяне, і мне мроіліся сустрэчы з дзядзінай Лёляй і Галяй на іх розных кватэрах, чамусьці часцей заўсё на іх самай малюсенькай камунальнай на Пушкінскай вуліцы, дзе яны жылі з блакадніцай Марыяй Іванаўнай. Пазнаёміўшы яе з Алесем Адамовічам і выказаў- шы ідэю пра стварэнне кнігі аб блакадным Ленінградзе, мае жанчыны падштурхнулі Адамовіча. а той — і Данііла Граніна на нашсанне хвалюючай сэрца «Блакаднай кнігі». Успомніліся многія мае сябры і калегі з геалагічных устаноў Ленінграда. з якімі я сустракаўся на розных навуковых нарадах, абаронах дысертацый, у геалапчных экспедыцыях на палявых работах і г. д. 3 Львом Ісакавічам Красным часцей за ўсяго мы сустракаліся ў Маскве на пасяджэннях рэдкалегп часопіса «Геатэктоніка», членамі якой мы абодва былі; на сходах бюро Міжведамаснага тэктанічнага камітэта; на ўсесаюзных і міжнародных канферэнцыях і інш. Мяне заўсёды прываблівалі ў Л. Краснага яго энергія, хуткасць мыслення, лагічнасць думкі, надзвычайны аптымізм і добразычлівасць. Нашы сустрэчы і размовы хаця і былі кароткімі, але вельмі цікавымі і пакідалі яскравыя ўспаміны. Ён цікавіўся многімі пытаннямі тэктонікі, якімі я займаўся, даваў добрыя прапановы. Асабліва важныя гутаркі былі па такіх агульнатэарэтычных праблемах тэктонікі і геадынамікі, як геаблокавая дзялімасць Зямлі, іерархія ўзроўняў дзялімасці, геаблокі і мінерагенія, тэктанічная сістэматыка і тэрміналогія, па якіх ён пакінуў грунтоўныя працы. Пасля доўгага перапынку ў маіх паездках у гэты славуты горад, што звязана з паслабленнем творчага супрацоўніцтва паміж геолагамі пасля распаду СССР, я зноў трапіў ва Усерасійскі геалагічны інстытут. Нажаль, многіх выдатных вучоных, з якімі сустракаўся раней, я ўжо ўбачыў толькі на партрэтах... Канечне, я паспяшыў сустрэцца з маімі даўнімі сябрамі членамі-карэспандэнтамі РАН Аляксандрам Жамойдам і Львом Красным. 3 апошнім я не бачыўся больш за 15 гадоў. Хаця Льву Ісакавічу было ўжо за 95 гадоў, але ён мала змяшўся, быў, як і раней, бадзёрым, энерпчным, з такой жа яснай думкай, выдатнай памяццю. Ён адразу пазнаў мяне, і ў нас у абодвух было такое адчуванне, як быццам мы працягваем зусім нядаўна перарваную размову. 3 вялікім уздымам ён паведаў пра выдатную калектыўную працу «Геолого-мннерагеннческая карта мнра» з тлумачальнай запіскай да яе, пра іншыя свае разнастайныя даследаванні. У канны нашай размовы Л. Красны выказаў ідэю аб тым, што беларускім геолагам разам з вучонымі Украіны і суседніх краін правесці даследаванні па тэктоніцы і мінерагеніі ўсёй Усходне-Еўрапейскай платформы, прычым ён гатоў удзельнічаць у ім як кіраўнік ці кансультант. На развітанне ён падараваў мне кнігу «Геологня н жмзнь. К 90-летаю Л. Н. Красного» (2001), на якой напісаў: «Глубокоуважаемому, дорогому Раднму Гавршіоввчу, последователю лучшнх тектоннческнх росснйско-белорусскйх традмцнй. Лев Нсааковнч. 30.Х.2006». Пасля жыццярадаснай гутаркі з Л. Красным мой сумны настрой троху зменшыўся. He паспеў я прыехайь у Мінск, як атрымаў ліст з СанктПецярбурга, у якім Леў Ісаакавіч ужо канкрэтна сфармуляваў назву праекта «Геолого-мннерагеннческая карта Западной Европы н обьясннтельная запнска к ней», прычым прапанаваў, што ён сам адразу прыедзе ў Мінск, каб выступіць і абмеркаваць мэты і праграму даследаванняў Безумоўна, праект Л. I Краснага быў шкавы, перспектыўны, і я ў мінулыя гады яго поўнасцю падтрымаў. Аднак бясконцае рэфармаванне навукі ў Беларусі, асабліва інтэнсіўнае пасля шэрагу ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (усе сілы вучоных кінуць нарашэнне бягучых практычных задач народнай гаспадаркі, а не займацца нейкімі абстрактнымі фундаментальнымі даследаваннямі), прывялі да негатыўных вынікаў. Быў ліквідаваны самы моцны ў краіне Інстытут геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, большасць яго супрацоўнікаў пасля скарачэння пераведзена ў Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў, мэты якога маюць чыста прыкладны характар. У НАН Беларусі пакінулі каля дзясятка высокакваліфікаваных навукоўцаў пенсійнага ўзросту. У такіхумовах важную міжнародную фундаментальную тэму, нават з вялікім прыкладным выхадам, без падтрымкі дзяржавы выканаць было цяжка. Аб гэтым я і напісаў Л. I. Краснаму. Відаць, блізкі адказ на гэтую прапанову ён атрымаў і ад геолагаў Украіны.. Ад Льва Ісакавіча я атрымаў ліст, дзе ён пісаў: «...пйсьмайзКневайМйнскаменяогорчшш, йбонадеялсяна самостоятельное актйвное продвйженйе проекта «Геологомннерагеннческая карта Зстадной Европы». Я й сейчас счнтаю, что должна быть создана актйвная группа (5-6 человек) отНацйонапьнойАкаде.мшінаук Украйны йБелоруссші, которая должна наладйть перепйску с возможнымн участнйкамй на Западе. Высылаю в 2 адресалегенду к «Геолого-мйнерагенйческой карте мйра», к сожаленню в черно-белом варйанте. Ее, вместе с англййскйм текстом краткой обьяснйтелыюй запйскй, также полезно послать возможным участнйкам. Есть й егце одно важное предложенйе. В августе 2008 г. состонтся XXXIII сессйя МГК в Осло. Можно заранее наметйть оргсобратіе вероятных составйтелей карты. Надеюсь, что й я мог бы участвовать в таком заседатш. ІІтак, берйте в свой рукй это дело, еслй оно кажется Вам перспектйвным. [...] Пользуюсь случаем поздравйть всех Вас с Новым 2007 годом. Судьба «Геолого-мйнерагенйческая карта Западчой Европы» в руках Kueea й Мйнска. 30.1.2007. Ваш Л. Н. Красный» Досыць хутка з вялікім сумам я даведаўся, што 25 мая 2008 г. на 98-м годзе жыцця памёр Леў Ісакавіч Красны. Для мяне гэтая вестка была нечаканай, бо мая сустрэча з ім і яго бадзёрасць, якая гучала нават у апошніх лістах, не маглі прадбачыць такога зыходу. A. I. Жамойдаў лісце ад 19.08.2008 пісаў: «Очень-очень мне, да ймногйм, не хватает Льеа Псааковйча. Да, что поделаешь...» Гэтатак. Няздзейснены, але вельмі патрэбны і перспектыўны праект Льва Ісакавіча Краснага чакае яго выканаўцаў. .. 2010 ■ Усяслаў і Радзім Гарэцкія з бацькамі на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Кола, ліпень 1936 г. ■ Гаўрыла і Радзім Гарэцкія ў Інстытуцс геахіміі і геафізікі АН БССР. 1978 г. ■ Гарэцкія: Гаўрыла, Радзім, Парфір, Усяслаў. Магілёў, чэрвень 1961 г. ■ Гаўрыла і Радзім Гарэцкія і супрацоўнікі інстытута з акадэмікам Андрэем Аляксссвічам Трафімуком і яго жонкай Алімой Тауфікаўнай ля ўваходу ў Інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР. Мінск, 1979 г. ■ 3 акадэмікам Аляксандрам Махначом у Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі. 1980 г. ■ На лыжах з прэзідэнтам АН БССР Мікалаем Барысевічам і акадэмікам Уладзімірам Платонавым. Санаторыйпрафілакторый АН БССР. 1981 г. У майстэрні Заіра Азгура, 1981 г. ■ Бюст Гаўрылы Гарэцкага ■ Бюст Радзіма Гарэцкага і Заір Азгур ■ Бюст Максіма Гарэцкага і Заір Азгур • 3 акадэмікам Віктарам Хаіным, яго жонкай Валянцінай Ільінічнай і акадэмікам Яўгснам Міланоўскім у час IX нарады па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі. Раўбічы, травснь 1982 г. • 3 акадэмікам АН Украіны Рыгорам Далэнка (справа) і членам-карэспандэнтам Васілём Глушко. 1982 г. ■ 90-годдзе Максіма Гарэцкага. Злева направа: Іван Шамякін, Радзім Гарэцкі, Янка Брыль, Галіна Гарэцкая, Алесь Адамовіч, Максім Танк. Дом літаратара, Мінск, 1983 г. Фота У. Крука. ■ Ініцыятары пабудовы музейнага дома-сядзібы Максіма Гарэцкага: сакратар ЦК КПБ Аляксандр Кузьмін (другі злева), Радзім Гарэцкі, сакратар Мсціслаўскага райкама Пётр Катушкін (трэці справа). Малая Багацькаўка, жнівень 1986 г. ■ У музеі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў час святкавання 95-годдзя Максіма Гарэцкага. Злева направа: Алссь Пісьмянкоў, Дзмітрый Бугаёў, Радзім Гарэцкі, Ніл Гілевіч. Горкі, 12 сакавіка 1988 г. ■ Сустрэча на святкаванні 80-годдзя БНР у «Беларускім доме» (бібліятэцы і музеі) айца Аляксандра Надсана ў Лондане. Злева направа: айцец Аляксандр Надсан, Івонка Сурвілла (прэзідэнт БНР), Станіслаў Саковіч (Мінск), Радзім і Галіна Гарэцкія. Лондан, 25 сакавіка 1988 г. ■ Сустрэча з віцэ-прэзідэнтам AH СССР М. П. Лавёравым у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР. Злева направа: A. С. Махнач, Г. I. Каратаеў, М. П. Лавёраў, Р. Г. Гарэцкі, В. А. Кузняцоў. Мінск, красавік 1989 г.