Аднак пасля таго, як наша краіна стала прэзідэнцкай дзяржавай, адносіны да ЗБС «Бацькаўшчына» з боку ўладаў рэзка пагоршыліся. Доўгі час мы не маглі атрымаць дазвол на правядзенне Другога з’езда беларусаў свету, які мы прыстасавалі да Дня незалежнасці 27 ліпеня 1997 г. Нават ішла размова аб правядзенні з'езда ў суседніх краінах. Нарэшце атрымалі дазвол правесці яго ў Тэатры музычнай камедыі, але перашкоды (ліпавая пажарная небяспека, тэрмшовы рамонт) працягваліся амаль да самага дня адкрыцця з’езда. Ціск з боку ўладаўна рух за нацыянальнае адраджэнне рабіўся ўсё мацнейшым, суполкі беларусаў пачалі калоцца на «сваіх» і «чужых» і г д. Таму правядзенне з’езда патрабавала ад кіраўніцтва ЗБС вялікіх намаганняў і нерваў. Прайшоў ён непараўнальна болыл сціпла — было толькі 123 прадстаўнікі замежжа, бо многія ўдзельнікі мінулай сустрэчы адмовіліся ехаць у краіну з такім рэжымам У далейшым праца ЗБС рабілася ўсё цяжэйшай. Уладныя структуры стараліся стварыць альтэрнатыву «Бацькаўшчыне» і навату 1999 г. абвясцілі, што пачала працаваць Міжнародная асацыяцыя «Святло Радзімы». Але ЗБС «Бацькаўшчына» жыла і, нягледзячы на новыя «камедыі» з памяшканнем, правяла Трэці з’езд беларусаў свету ў Доме літаратараў Тэмы з’ездаў былі вельмі актуальны, у адпаведнасці з імі мне даручылі зрабіць асноўныя даклады: «Беларуская ідэя і адбудовабеларускай дзяржаўнасці», «Праблема захавання беларускай прысутнасці ў свеце», «Беларусь і беларусы намяжы тысячагоддзяў». Матэрыялы і дакументы першага, а затым другога і трэцяга з'ездаў былі выдадзены ў выглядзе дзвюх кніг (1997, 2004). На трэцім з’ездзе (2004) прэзідэнтам ЗБС быў абраны Анатоль Грыцкевіч, а старшынёй Рады — Алена Макоўская. Пазней ЗБС «Бацькаўшчына», як і Скарынаўскі навукова-асветны цэнтр былі пазбаўлены памяшкання, але актыўную працу працягвалі. Былі праведзены чацвёрты і пяты з'езды беларусаў свету. Апошні адбыўся пад кіраўніцтвам Алеся Марачкіна і Алены Макоўскай. Тут трэба адзначыць, што ў з’ездзе прынялі ўдзел прадстаўнікі некаторых міністэрстваў. Асабліва пазітыўнымі з іх былі выступленні адзінага беларускамоўнага міністра культуры Паўла Латушкі. Важным дасягненнем папярэдняга і асабліва сучаснага кіраўніцтва ЗБС (Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская) стала пастаяннае выданне інфармацыйнага бюлетэня «Беларусы ў свеце» і выданне ўнікальных кніг серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», шырокую вядомасць атрымала грамадская кулыурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і інш. ЗБС працягвае праводзіць шматгранную шырокую дзейнасць па аб’яднанні беларусаў свету, у якой прымае ўдзел вялікая колькасць шчырых сыноў Бацькаўшчыны і замежжа, адданых здзяйсненню нацыянальнай беларускай ідэі. Нам ўсім і далей неабходна яшчэ больш інтэнсіўна працаваць у такім напрамку, бо дзейнасць сучасных уладных структур, якія накіраваны супраць беларушчыны, прывялі да такой магутнай русіфікацыі, што за апошнія 10 гадоў колькасць беларусаў, якія штодзённа карыстаюцца беларускай мовай, знізілася з 37% да 23%. Калі так пойдзе і далей, дык у хуткім часе побач з рускамоўнай Вялікай Расіяй будзе таксама, як прыдатак да яе, рускамоўная Белая Русь. Стан з беларушчынай катастрафічны. Трэба ўсім галасіць не проста «За Беларусь», а за «беларускую Беларусь». З’езд беларусаў свету аднадушна прыняў зварот, каб 2010 год абвясціць Годам беларускай мовы, але ўлады засталіся глухімі. Нядаўна ТБМ звярнулася з прапановай такім годам абвясціць наступны, і нам трэба падтрымаць такую думку. Цяпер, калі ідзе кампанія па выбарах прэзідэнта, трэба давесці да ўсіх і зразумець, што нам патрэбен беларускамоўны Прэзідэнт, беларускамоўны ўрад, беларускамоўны парламент, якія б змагаліся за пашырэнне беларушчыны. 2010 Палата № 304 Ужо ў канцы верасня мне зрабілі электракардыяграму (ЭКГ), якая вельмі не спадабалася маім дактарам. Нейкі зубец не такога памеру і не туды накіраваўся. Хаця я нармальна сябе адчуваў, але тэрмінова паклалі мяне ў кардыялагічнае аддзяленне, у палату № 304 на трох хворых. Мне вельмі не хацелася, каб мяне туды паклалі, бо я шльна працаваў над справаздачай за 5 гадоў навуковай тэмы, якой я быў кіраўніком і якую трэба было ўжо праз 1,5 месяца завяршыць і абараніць на вучоным савеце Інстытута прыродакарыстання Цяжкасць яшчэ была ў тым, што ў сувязі з рознымі рэформамі, якія прывялі да ліквідацыі нашага Інстытута геахіміі і геафізікі, многія супрацоўнікі, занятыя распрацоўкай гэтай тэмы, былі звольнены ці перайшлі ў іншы інстытут. Таму ўсе матэрыялы я ўзяў з сабой, расклаў іх на шырокім падаконніку, каля якога і стаяў мой ложак, і пачаў працаваць. Мне ў гэты раз вельмі пашанцавала: мае суседзі — аднаму 91 год, другому 82 — зусім маўклівыя. спяць без храпу, нават тэлебачанне не любяць (гладзелі толькі апошнія весткі, і тое па маёй ініцыятыве). У мінулы раз у мяне быў сусед, якога я памятаю да гэтага часу: ён не змаўкаў ні на хвіліну (яго біяграфію я праслухаў разоў чатыры), тэлевізар амаль не выключаў. а ноччу шалёна хроп Дык я на гэты раз так добра папрацаваў над справаздачай і за дзесяць дзён бальшцы зрабіў значна больш. чым гэта мог у інстытуце, дзе бясконца нехта ці нешта адрывае ад напісання. Адзінае было кепска, што на двары пахаладала, з акна дзьмула і батарэі былі зусім халодныя. Адзін сусед ляжаў і спаў нават у світары, а я і другі сусед знайшлі дадатковую коўдру. Але па тэлебачанні пачулі добрую вестку, што з 1 кастрычніка ва ўсіх дзіцячых садках і медыцынскіх установах ужо ўключылі ацяпленне. Узрадаваліся, але і на другі і трэці дзень батарэі былі халодныя, троху пацяплелі толькі 4 кастрычніка. Успомніў анекдот: «Адна бабуля плача. — Ты чаго плачаш9 — Ды хачу ў Беларусь. — Так ты ў ёй і жывеш! — He, хачу не ў гэтую, a ў тую, якую паказваюць па тэлебачанні». Усё ж добра было б, каб усе ў краіне падключыліся да руху У Някляева «Гавары праўду!». За сталом я сяджу разам з дзвюма жанчынамі ў гадах. Па акцэнйе чую, што яны беларускі (і нават некаторыя беларускія словы праскоквалі ў іх размовах), але стараюцца гутарыць толькі на рускай мове. У нядзелю адной з іх няма. Я звярнуўся да другой: «Відаць, наша суседка пайшла дахаты?» — «Нет! Вмдно, она пошладомой». К вечару выходжу на вуліцу, каб троху падыхаць свежым паветрам. На праспекце, каля ГУМа пікеты па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Нязвыкла і дзіўна глядзець на сцягі: бел-чырвона-белы каля пікета Кастусёва, сцяг Еўразвяза каля прыхільнікаў Саннікава, арыгінальны сцяг Някляева. Тут шмат людзей, цікавяцца, размаўляюць, падпісваюцйа. Троху асобна— пікет за Лукашэнку з сучасным сцягам Беларусі, але ўсе праходзяць міма, і толькі аднойчы ўбачыў адну бабулю за подпісам. Аднак праз некалькі дзён чытаю ў газетах, што за апошняга ўжо падпісалася больш за 800 тыс. чалавек. Вертыкаль чыноўніцкая спраўна працуе: напрыклад, старшыня Прэзідыума Акадэміі навук проста даў каманду кіраўнікам устаноў — падпісаць столькі-та працэнтаў ад агульнага ліку супрацоўнікаў 2010 80 гадоў кафедры геалогіі MH1 Загадчык кафедры геалогіі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта(РДУ) нафты і газу імя I. М. Губкіна(раней Маскоўскага нафтавага інстытута — МНІ) прафесар Віктар Гаўрылаў запрасіў на ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 80-годдзю кафедры геалогіі, выпускніком якой я быў амаль 60 гадоў таму. Яно адбылося 27 кастрычніка 2010 г. На жаль, ужо не сустрэў (бо пакінулі нас назаўсёды) маладзейшых за мяне выпускнікоў — прафесара Эрнста Бакірава— віцэ-мэра Масквы, паплечніка Юрыя Лужкова, прафесара Канстанціна Кляшчова — дырэктара Усерасійскага навукова-даследчага геалагічнага нафтавага інстытута, з якімі па-сяброўску бачыліся на 75-годдзі кафедры геалогіі. Прыемна было сустрэцца і пагаманіць з мнопмі маімі сябрамі і знаёмымі, праўда некаторыя з іх так змяніліся (на жаль, не ў лепшы бок), што і пазнаць іх было цяжка. 3 маёй групы 46-Г-І быў толькі Рустэм Сейфуль-Мулюкаў, цяпер прафесар, загадчык аддзела Інстытута праблем інфарматыкі РАН, стрыечны брат вядомага міжнароднага журналіста тэлевядучага Фарыда Сейфуль-Мулюкава. Падышла да нас і родная сястра Рустэма Ніля Гібшман, якая зараз працуе дацэнтам кафедры геалогіі РДУ нафты і газу і якую ў нашы студэнцкія гады я ведаў школьніцай. Яна раптам мне прызналася: «А я тогда была влюблена в тебя». Цяпер нафтавікі — адны з самых багатых людзей, таму ўрачыстасць прайшла пышна, з падарункамі супрацоўнікам кафедры ад мнопх арганізацый «Газпрама», «Лукойла» і іншых, а таксама інстытутаў нафтавага і газавага профілю Узгадаліся гады студэнцкія... 1946 год — першы год пасляваеннага паступлення ў ВНУ. Сярод нас, зусім маладых людзей, толькі што скончыўшых сярэднюю школу і атрымаўшых атэстаты сталасці, абітурыентамі былі і франтавікі, якія выжылі ў жудаснай вайне. Адзін з іх вельмі сімпатычны прыгожы хлопец у гімнасцёрцы старшага лейтэнанта з ордэнам і многімі ме- далямі да дрыжыкаў у руках хваляваўся на экзамене па матэматыцы, бо ўсё забыўся, што вучыў перад вайной. 3 надзеяй сядзеў побач са мной — я яму дапамог рашыць задачу, але ўсё роўна на вусных запытаннях заваліў экзамен. Дужа шкада было хлопца. Так адбылося з многімі, але ўсё ж большасць сталі студэнтамі. А студэнтамі мы адчулі сябе пасля таго, як дэкан геолагаразведачнага факультэта і загадчык кафедры агульнай геалогіі прафесар Міхаіл Міхайлавіч Чарыгін выступіў перад вялікай аўдыторыяй, дзе сабраліся некалькі сойень чалавек, і з вялікай патэтыкай і зрывістым ад урачыстасці голасам сказаў нам прывітальную прамову: «Дарагія студэнты, нядаўнія абітурыенты! Сардэчна і шчыра віншую вас... » Далей ён вельмі дасканала і пераканаўча казаў пра важнасць выбранай намі прафесіі, яе цікавыя і цудоўныя перспектывы. Мы, як зачараваныя, слухалі нашага прафесара, адчувалі, што мы і сапраўды зрабілі выдатны выбар у жыцці, здаваліся сабе больш вартымі людзьмі, стаўшы сапраўднымі студэнтамі такогапрэстыжнага факультэта вядомага інстытута. Сярод франтавікоў вылучаўся Пётр Іванчук, моцны прыгожы хлопен з троху кучаравымі валасамі і шэрымі вузкімі вачыма і тонкімі вуснамі. Ён быў сынам вядомага геолага-нафтавіка. Яго, як члена партыі і больш сталага па ўзросце і сур’ёзнага студэнта, адразу зрабілі старастай нашай групы, і ён сярод нас адчуваў сябе сапраўдным кіраўніком ці афіцэрам над салдатамі. Больш за ўсяго ён здзівіў і ўразіў нас, калі мы сабраліся на кватэры ў аднаго нашага сябра сустрэць Новы год Паднялі келіхі, каб выпіць за адыходзячы стары год. Устае наш стараста і вельмі ўрачыстым гучным голасам гаворыць тост: «Выпьем первую чарку за нашего велнкого, мудрого вождя, учнтеля н друга народов мнра й всех студентов товарнша Сталмна!» Хаця у той час мы ўжо звыкліся з такога тыпу прамовамі і лозунгамі, але тут настолькі было нечакана і недарэчна, што наша вяселле і смех умомант некуды падзяваліся і мы ўсе ўскочылі і моўчкі, не чокаючыся, выпілі. Пасля гэтага выпадку мы стараліся на