В стенахредакцйй тікогда не забудут Всеслава Гаврйловйча Горецкого— его советы. высказыванйя. афорпзмы, юмор, йронйю, улыбку, голос...» Далей можна прачытаць цікавыя ўспаміны і ацэнкі яго дзейнасці, у тым ліку: «Знаменйтые «Букварь», «Азбука» й «Русская азбука» Горецкого — беспрецедентное явленйе в жйзнй всей нашей страны не только no популярностй в профессйональном мйре, продолжйтельностй й массовостй пх йспользованпя учйтелямй школ Poccuu й школ с русскйм языком обученйя за ее пределамй, но u no унйкальностп й выееренностй заюженных в нпх методйческйх подходов. гарантйруюіцйх достйженйе высокйх результапюв обученйя. Эпій первые кнйгй в жйзнп каждого гражданйна нашей страны. даюйійе ему начала нравспівенностн. воспйтанностй, образованностй, развйтостй, открываюшне ему дорогу в будучцее. В марте 2009 г. Всеслав Гаврйловйч закончйл работу пад новым «Букварем», который адресовал первокласснйкам XXI в. [. ]В. Г Горецкйй создал свою научную школу, у него осталось много ученнков. Под его нау’чным руководством было успешно зайрпцено более 30 кандйдатскйх й докторскйх дйссертацйй. Научные udeu В. Г Горейкого получйлй международное прйзнанйе. Он работал за рубежом (Германйя. Швецйя), преподавал на краткосрочных курсах русского языка в странах Европы, участвовал в работе сьезда Международной ассоцйацйй no чтенйю (США, 1993); некоторые его работы переведечы на немецкйй й болгарскнй языкй. ІІм созданы учебнйкй «Родное слово» для белорусскйх школ с родным языком обученйя, учебнйкй русского языка для эстонскйх школ. [...] Пмя Всеслава Гаврйповііча Горецкого e Россйй знакомо, без преувелйченйя, всем! Трудно найтй в нашем образованйй еше одного ученого-педагога, кнйга которого хоть какое-пю время лежала бы на столе в каждойроссййской семье! У Всеслава Гавршовйча такая кнйга есть — «Букварь». В. Г. Горецкйй в содружестве co своймй коллегамй совершйл серьезный прорыв в отечественной букварйстйке. [. . ] Благодаря акпшвной работе В. Г Горецкого увйдела свет прекрасная кнйга «От «Азбукй» РІвана Федорова до современного букваря», была подготовлена кнйга об «Азбуке» Л. Н. Толспгого. Как хорошо знакомамногші бывшйм н нынешнші школьнйкам кнйга «Родная речь»! А на ней тоже стойт ймя — В.Г. Горецкйй. Сколько его статей, методйческйх пособіш направлялй работу несколькйх поколенйй учшпелей! Детшцем Всеслава Г'аврйловйча является й йзвестный всем профессйональный журнал «Начальная школа». [...] Всеслав Гаврйловйч был велйк й прост — выдаюіцййся теоретйк, пронйкйшй в таііны языкр й йсполнйтельный, трудолюбйвый практйк; пламенный трйбун й благодарный слушатель; йзвестный aemop й вдумчйвый чйтатель. Он мог найпш обіцйй язык с презйдентом республйкй, мйнйстром, учйтелем, студентом. Масштаб его лйчностй позволял ему быть естественным в людой обстановке. ІІзвестныйученый, он был сгпрог й скромен в оценкерезультатов своего труда й іцедр на похвалы свонх коллег, друзей, снйсходйтелен к ошйбкам й недосіпаткам другнх. Всеслав Гаврнловнч вйдел прежде всего положйтельные качества, попгенцйальные возможностй людей. Он как бы вытаскйвал человека йз прйвычного, рутйнного теченйя событйй, давал ему возможность взглянуть на все другймй глазамй, выделйть в жйзнн самое важное, нногда переосмыслйпгь ее. В его прйсутствйй каждыгі становйлся умнее, как-пю значйтельнее». Калі ў Мшску быў надрукаваны падручнік «Русское слово» (1995)для чытання ў 4-м класе школ з рускай мовай навучання, я жартам назваў брата «русіфікатарам» беларусаў. Ён мне адказаў, што, нягледзячы на пастаяннае жыхарства ў Расіі і свой занятак рускай мовай і літаратурай, ніколі не забываў беларускую мову і пры адпаведных выпадках заўсёды карыстаўся ёй, ды лавіў сябе нярэдка на тым, што нават думае па-беларуску. 2010 V. ЖЫЦЦЁВЫ МЕЛАНЖ ЖЫВЕ (2011-2013) Месца помніку Неяк ішоў міма будынку былой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які пасля яе перасялення ў новае памяшканне нарэшце пачалі рамантаваць. Успомнілася, як мы шукалі месца для помніка Максіму Гарэцкаму. Да 100-годдзя пісьменніка была прынята пастанова аб стварэнні яму помніка, што даручылі зрабіць скульптару Мікалаю Рыжанкову, з якім я доўга хадзіў па розных мясцінах, звязаных з юбілярам, каб знайсці лепшы куток для помніка. Такіх мясцін аказалася некалькі: недалёка ад Дома літаратара некалі на вул. Шпітальнай жыў М. Гарэцкі; каля будынка сучаснага філалагічнага факультэта БДУ дзе быў Камуністычны ўніверсітэт БССР, у якім пісьменнік выкладаў беларускую мову і літаратуру; побач з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая знаходзіцца амаль супраць будынка сучаснага гістарычнага факультэта БДУ. дзе раней быў рабфак БДУ, у якім М. Гарэцкі выкладаў беларусазнаўства; каля галоўнага будынка Інстытута беларускай культуры на вул. Рэвалюцыйнай (былой Койданаўскай), у якім пісьменнік многія гады працаваў як навуковец-літаратуразнаўца і мовазнаўца; у нішы ў авальным куце старадаўняга дома на плошчы Свабоды, у якім таксама некалі змяшчаўся Інбелкульт. Мы выбралі апошняе месца. Кампазіцыйна вельмі ўдала помнік выглядаў у нішы дома — тым больш, што фігуру пісьменніка дазволілі зрабіць не ў поўны рост, а троху большым за просты бюст. М. Гарэнкі, калі працаваў у Інбелкульце, жыў на вул. Савецкай (у апошнія часы праспект Ф. Скарыны, зараз Незалежнасці), прыблізна там, дзе знаходзіцца Палац Рэспублікі, таму ён на працу ішоў праз плошчу Волі ў гэты будынак, а пазней міма яго па вул. Койданаўскай у галоўны корпус Інбелкульта. Менавіта каля гэтага будынка на пляцы Волі ўлетку 1936 г М. Гарэцкага сустрэў наш вядомы біёлаг і паэт акадэмік Алесь Вечар. Пра гэтую сустрэчу ў апошні пры- езд пісьменніка ў Мінск ён паведаміў у сваіх успамінах. Ну, і нарэшце— плошча Свабоды! Максім Гарэцкі значную частку свайго жыцця пражыў у няволі, але заўсёды марыў пра волю для сябе і асабліва для беларускага народа, для Бацькаўшчыны, якую хацеў бачыць незалежнай, багатай, дэмакратычнай. У імя святога для ўсіх шчырых беларусаў Адраджэння ён ахвяраваў сваім «Я», аддаў усё сваё сумленне, сілы, талент, усё жыццё... Месца № 2, дзе нам здавалася добра было ўсталяваць помнік, гэта скверык каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асабліва яно падабалася Уладзіміру Гілепу, тады намесніку міністра кулыуры. У той час ішла размова і пра вуліцу імя Максіма Гарэцкага. Вырашылі: калі вул. Кірава, якая якраз выходзіла ў бок месца помніка, задасца перайменаваць, дык тут помніку і стаяць. Дазволу не атры.малі, таму і тое месца адпала. Зараз каля будынка бібліятэкі, закручанага рознымі рамонтнымі прыладамі, на тым месцы магчымага помніка я ўбачыў глыбачэнную яму Падумаў, як добра, што нё тут быў пастаўлены помнік, быццам нехта звыш ахоўваў нас і наш выбар. Калі б яго цяпер знялі, дык невядома, ці паставілі б зноў. Так сталася з мемарыяльнай дошкай М. Гарэцкаму на будынку Інбелкульта (Рэвалюцыйная вуліца), якую нехта выкраў, a новую паставіць Мінгарвыканкам не дазволіў. Ходзяць чуткі, што збіраюцца рамантаваць і будынак на плошчы Свабоды. 3 жахам думаю: а што будзе з помнікам? Ці пакінуць яго пры сучасных адносінах да беларускай літаратуры? 2011 Каляды і Новы год — 2011 Гэтыя святы — адны з самых светлых і радасных. Якія выдатныя звычаі звязаны з імі — вясёлыя жартаўлівыя калядныя гульні і забавы, цудоўныя маляўнічыя елкі з невядомымі падарункамі, пышныя застоллі на провады старога года і пры сустрэчы новага, танцы і гулянкі амаль усю ночку і г. д. Дзеткі не могуць дачакацца падарункаў, рыхтуюць выступленні з песнямі, з вершамі і танцамі, дарослыя падводзяць вынікі мінулага года і абмяркоўваюць планы набудучыню і ўсе адзін аднаму, як ніколі шчыра, жадаюць здароўя, шчасця, поспехаў, дабрабыту. Гэта — самыя добрыя, душэўныя, сардэчныя, шчырыя святы. На жаль, снежань 2010 г., у сувязі з выбарамі прэзідэнта Беларусі і тымі змрочнымі падзеямі (фальсіфікацыі, правакацыі, хамства, хлусня, дэмагопя, збіццё і арышты кандыдатаў у прэзідэнты разам з больш за 700 чалавек, здрады, страх і іншыя адмоўныя моманты нашага сучаснага жыцця), не прынёс пачуцця светлага чакання Новага года, хаця і пакрыў зямлю белым чыстым снегам, а ў душу і сэрца надзьмуў вялікі сум і неспакой за нашу краіну, за наш беларускі народ, асабліва за сапраўдную беларушчыну... Настолькі горка на сэрцы, што не хочацца і няма сілаў, як звычайна, пісаць віншавальныя лісты і нават тэлефанаваць з вітаннем... 2011 У чым прычына? Некаторыя філосафы і шсьменнікі лічаць, што галоўная прычына паразы апазіцыі ў час выбараў прэзідэнта краіны ў тым, што беларуская нацыя яшчэ не ўтварылася, беларускае грамадства не гатова да перамен і г. д. Але ў такім стане паразы знаходзіліся мнопя народы, якія не аднойчы атрымоўвалі незадачы ў выбарах, не маглі дабіцца перамен у сваіх краінах: іспанцы пры Франка, італьянцы пры Мусаліні, немцы пры Гітлеры, розныя нацыі Савецкага Саюза пры бальшавізме і г д. Дык што, і ў гэтых народаў яшчэ не стварыліся нацыі і яны не былі гатовыя для перамен? Галоўная прычына такога становішча — у таталітарызме, дыктатуры.., 2011 Шыльды Сітуацыя агульнай русіфікацыі, якая пачала досьшь інтэнсіўна расці пасля рэферэндуму 1996 г., паўплывала нават на мову шыльдаў у нашым Інстытуце геахіміі і геафізікі НАН Беларусі. Калі мне давялося быць дырэктарам гэтага інстытута (1977-1993), усе шыльды на дзвярах кабінетаў і іншыя надпісы былі перакладзены на беларускую мову. Пазней мае пераемнікі паступова пачалі не зважаць на тое, на якой мове напісаны шыльды, і з’явіліся надпісы па-руску, асабліва гэты пранэс замены мовы павялічыўся ў пачатку 2000 г. Пасля ліквідацыі Інстытута геахіміі і геафізікі і перадачы большасш супрацоўнікаў і будынка ў Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут Міністэрства прыроды ўсе шыльды і надпісы атрымалі рускую мову, хаця першы год дырэктарам заставаўся той жачалавек, а наступнымі былі беларусы, прычым зараз — адзін з маіх вучняў, які выдатна ведае беларускую мову, Уплывае агульнае рускамоўе чыноўнінкай вертыкалі і непасрэдных начальнікаў, якія, дарэчы, таксамабеларусы. Але ў кіраўніцтва інстытута вельмі мойнае жаданне брайь прыклад і спадабацца начальству. У канцы 2010 г. у адным з карпусоў былога нашага інстытута, які цяпер займае Інстытут прыродакарыстання, таксамавырашылі зрабшь новыя шыльды, і канечне, нарускай мове. Я зняў гэтую афіцыйную шыльду здзвярэй майго кабінета, зрабіў з дапамогай камп’ютара іншую, блізкую да старой беларускамоўнай. Многія супрацоўнікі ўхвалілі...