• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    супрацоўнікаў гэты дзень стаў днём сумных успамінаў. Як трапна сказаў апошні дырэктар установы A. А. Махнач — гэта «саракавіны» па Інстытуце геахіміі і геафізікі.
    2011
    XIX Гарэцкія чытанні
    18 лютага — у дзень нараджэння Максіма Гарэцкага — адбыліся чарговыя навуковыя чытанні, прысвечаныя праблеме выдання спадчыны братоў Гарэцкіх. Нягледзячы наўжо амаль 20-гадовы час правядзення чытанняў, колькасць удзельнікаў у іх не змяншаецца, і ў гэты раз было атрымана 45 заявак на даклады. Кожны раз адкрываюцца ўсё новыя і новыя бакі творчай спадчыны Максіма Гарэцкага, робяцца цікавыя параўнанні яго твораў з працамі іншых пісьменнікаў, даецца ацэнка яго дзейнасці і роля ў развіцці беларускай літаратуры і мовазнаўства і г. д. Нашы архівісты (В. Скалабан, Г. Запартыка і інш.) знаходзяць новыя весткі пра жыццё і дзейнасць братоў Гарэцкіх. Было заслухана шмат цікавых дакладаў, у прыватнасці па галоўнай тэме па выданні спадчыны: Міхась Мушынскі «Падрыхтоўка поўнага збору твораў Максіма Гарэцкага», Віталь Скалабан «Зборнік дакументаў і матэрыялаў «Хрошка МаксімаГарэцкага: канцэпцыя гісторыка-літаратурнагавыдання», Генадзь Кажамякін «Ідэя выдання поўнага збору твораў Максіма Гарэцкага» (ён нават намеціў 23 тамы збору) і інш.
    У гэтым годзе споўніцца 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Максімаўны Гарэцкай, якой быў прысвечаны пленарны даклад Таццяны Дасаевай «Захавальніца духоўных скарбаў». Было вырашана падрыхтаваць да друку выбраныя творы Галіны Гарэцкай, у якія абавязкова ўключыць яе шматлікія змястоўныя лісты. Да хуткага 120-годдзя Максіма Гарэцкага ў 2013 г. пажадана выпрацаваць канцэпцыю выдання поўнага збору яго твораў і пачаць гэтую працу, а таксама выдаць яго выбраныя творы на рускай мове, рукапіс якіх ўжо падрыхтаваны ў
    перакладзе Яўгенп Кананец. Я таксама выказаў сваю думку пра неабходнасць надрукаваць некаторыя працы з навуковай спадчыны Гаўрылы Гарэцкага.
    Выданне навуковай спадчыны Гаўрылы Гарэцкага. 3 прафесійнага гледжання Г Гарэцкі меў як бы два жыцці: эканаміста, атрымаўшага адпаведную адукацыю ў Горанкім каморніцка-агранамічным вучылішчы і Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі, і геолага, які авалодаў гэтай спецыяльнасцю самавукам. У абедзвюх частках жьшця яго працаздольнасць і талент былі настолькі выдатнымі, што прыводзілі яго ад пачаткоўца кожнай прафесіі да акадэміка.
    У першую частку жыццёвага шляху Г. Гарэцкі пакінуў досыць вялікую навуковую спадчыну ў выглядзе розных публікацый (1918-1930). Сярод іх трэба адзначыць слоўнікі, падрыхтаваныя разам з братам Максімам. Гэта вядомыя рускабеларускі слоўнік (Смаленск, 1918) і маскоўска-беларускі (Вільня, 1921). Галоўным аўтарам слоўнікаў, безумоўна, быў Максім Гарэцкі, і таму размову пра іх больш правільна весці, калі мы разглядаем менавіта яго спадчыну.
    Яшчэ будучы студэнтам у Горках, Уфе і Маскве, а потым працуючы ў Горках і Мінску, Гаўрыла Іванавіч актыўна выступаў у друку з артыкуламі па праблемах нацыянальнага адраджэння. Галоўныя з іх адносна нядаўна былі надрукаваны ў серыі «Гісторыка-літаратурныя помнікі» Беларускага кнігазбору «Гаўрыла Гарэцкі. Выбранае» (2002)’ з вельмі змястоўнай прадмовай Міхася Мушынскага, які адзначыў: «Настаронках гэтаіі кнігі ён паустае не толькі як сусветна вядомы геолаг, але / як таленавіты публіцыст-адраджэяец. Менавітаў галіне публіцыстыкі ён паспяхова ажыйцяўляў запавет брата Максіма — аддаць усе сілы, усе здольнасці на адраджэнне Беларусі, на абуджэнне нацыянальнай свядомасці, багатых
    1 Гарэцкі Г Выбранае. —Мінск : Беларускі кнігазбор, 2002. — С. 79-104.
    творчых магчымасцей беларусаў з тым, каб зрабіць Беларусь па-сапраўднаму суверэннай, самастойнай еўрапейскай краінай», і далей «... у матпэрыялах маладога Гарэ цкага многія ідэі, думкі, меркаваті, выказаныя ў 20-я гады, не страцілі сваёй актуальнасці і сёння, на пачатку трэцяга тысячагоддзя» (с. 6).
    Да тэмы нацыянальнага адраджэння належаць і некаторыя матэрыялы, якія мне задалося атрымаць у архіве КДБ Беларусі і якія былі напісаны Г. Гарэцкім у час зняволення ў пачатку 1930-х гг. Да іх належаць «Трагедыя беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. ЗаяваўДПУ Беларусі ад 14—15. VIII. 1930» у той жа кнізе, а таксама гэтыя і іншыя матэрыялы, надрукаваныя раней1.
    Можна лічыць, што асноўныя публікацыі па праблеме нацыянальнага адраджэння атрымалі вяртанне да сучаснага чытача. Але магчыма, што некаторыя цікавыя артыкулы яшчэ могуць быць знойдзены ў шэрагу тагачасных газет і часопісах, а таксама ў выглядзе рукапісаў у розных архівах.
    Галоўныя навуковыя працы Г. Гарэцкага ў той час зроблены ў галіне эканомікі народнай гаспадаркі і дэмаграфіі. Сярод іх вылучаюішатрыманаграфіі: «НародныпрыбытакБеларусі (нацыянальны даход Беларусі)» (1926), «Экономнческнй профнль Петровско-Разумовское-Дурыкпно» (1927) і «Межы Заходняй Беларусі ўПольшчы» (1928).
    У першай манаграфіі аўтар яскрава паказаў важнасць вывучэння нацыянальнага даходу ў фарміраванні эфектыўнай гаспадарчай палітыкі ў рэспубліцы і прыйшоў да высновы, што неабходна наладжваць больш цесныя сувязі эканомікі Беларусі з рынкам як унутраным, так і знешнім. Як адзначылі П. Г. Нікіценка і В. М Бусько, «...Гарэцкі быў прыхільнікам збалансаваных гандлёвых сувязей Беларусі з тымі краінамі, з якімі гэта эканамічна выгадна. / сёння ў нашай краіне так-
    1 Гарэцкі Р. Ахвярую сваім «Я» (Максім і Гаўрыла Гарэцкія). — Мінск : Беларуская навука, 1998. — 287 с.
    сама востра стаіць пытанне выбару найболый выгадных гандлёвых партнёраў, збалансаванага спалучэння сувязей з Усходам і Захадам. Названая вышэй праца Гяўрылы Іванавіча была першай манаграфіян у рэспубліцы, у якой давалася комплекснае апісанне гаспабарчай спецыфікі нашай краіны . .. Некаторыя вывады вучонага не страцілі сваёй актуальнасці і сёння» (2001. С. 36)'.
    He менш важнай для захавання адміністрацыйных межаў Беларусі мела і трэцяя з названых манаграфій, якую Якуб Колас ужо пасля вайны перадаў П. Панамарэнку для размовы са Сталіным пра канчатковую заходнюю мяжу Беларусі з Польшчай.
    Цалкам уключыць манаграфіі ў новае выданне твораў Г. Гарэцкага цяжка, а вось некаторыя фрагменты і асабліва заключэнне з іх можна было б надрукаваць. Трэба падкрэсліць, што навуковыя працы гэтага перыяду жыцця вучонага цяпер рэдкадзе захаваліся і таму мала вядомыя.
    Адны з першых прац у выглядзе вялікіх артыкулаў былі прысвечаны Гомельскай губерні — яе насельніцтву і сельскай гаспадарцы (1926), якія былі пакладзены ў аснову дакладной запіскі Дзяржплана БССР для ўрада рэспублікі, каб абгрунтаваць мэтазгоднасць уключэння Гомельшчыны ў склад БССР, што тады і дазволіла пашырыць адміністрацыйныя межы Беларусі, а не ўключыць гэтую тэрыторыю да Украіны.
    У газеце «Свободные новостм плюс» (2011. № 4. 2-9 февраля) надрукавана заметка «Хотят Брестчнну н Гомелыцнну», у якой адзначаецца: « Украйна должна стремйться вернуть себе все этнйческйе землй, втом чйсле Гомелыцйну й Брестчйну. Такой прнзыв прозвучал во время Львовского еече. посвяіценного бню соборностй». Гэтая думка прагучала ў выступе прэзідэнта фонду «Украіна-Русь» Расціслава Наважэнца 22 студзеня 2011 г. у Львове. Адсюль відаць актуальнасць прац Гарэцкага
    1	НнкнтенкоП.Г, БуськоВ Н. Онн былн первымн академнкамн-экономнстамп Беларусн. — Мннск : Право н экономнка, 2001. — 72 с.
    пра Гомельшчыну і пазначанай манаграфіі, у якой разглядаецца пытанне аб мяжы беларускай Берасцейшчыны
    Цікавыя звесткі пра праблемы сельскай і лясной гаспадаркі Беларусі можна прачытаць у шэрагу артыкулаў і справаздачах прац Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі імя У I. Леніна, якія Г. Гарэцкі друкаваў як дырэктар гэтага інстытута. Ён тады зрабіў вельмі важны вывад, што прычынай нізкай ураджайнасці ў Беларусі з’яўляецца нізкая рыначнасць нашай гаспадаркі. Некаторыя найбольш цікавыя і важныя фрагменты з гэтых артыкулаў таксама заслугоўваюць уключэння ў «Выбраныя навуковыя творы».
    Вельмі грунтоўная працаў галіне дэмаграфіі была напісана Г. Гарэцкім у 1929 г. — «Нацыянальныя асаблівасці насельніцтва БССР і беларускага насельніцтва СССР паводле перапісу 1926 г.». Некаторыя часткі з гэтай працы надрукаваны ў кнізе «Выбранае» (2002), але яна заслугоўвае быць надрукаванай цалкам. Асабліва трэба было б у каментарыі даць некаторыя параўнанні з вынікамі перапісу апошняга часу.
    У паказаннях ДПУ ў 1930 г. Гаўрыла Іванавіч адзначыў, што з 1928 г. ён пачаў пісаць і ў сучасны момант ужо ў асноўным закончыў вялікую працу «Штандорты й дйнамйка урбанйзацмн Белоруссйй за сто лет — 1825-1925», у якой даецца эканамічнае развіццё краіны за авошняе стагоддзе. Прычым далей дабаўляе, што гэтая манаграфія складае частку задуманай капітальнай працы «Развйтае капйталйзма в Белорусснй». Магчыма, калі-небудзь будзе знойдзены рукапіс гэтай працы.
    Пералічаныя творы дазволілі Аркадзю Смолічу, выдатнаму беларускаму эканамісту і грамадскаму дзеячу, у час йаказанняў ДПУ ў 1930 г. даць такую ацэнку Г Гарэцкаму: «. является он, безусловно, выдаюіцейся фйгурой средй всех йзвестных мне молодых спецйалйстов сельского хозяйства й вообіце средн нагідемокрапшческой йнтеллйгенцйй. Он обьедйняет в себе очень хорошую научную подготовку с болыйой трудоаюсобностью, с органйзаторскймй й адмйтістратйвнымй
    таіантамй»1. Сучасныя эканамісты напісалі: «Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі займаўся эканамічнымі пытаннямі не болей як пяі/ь гадоў. Аднак ён пакінуу яркі след у гісторыі нашай эканамічнай навукі. Многія выказаныя ім палажэнні захоўваюііь акпгуальнасць і сёння. Напрыклад. неабходнасць рыначных адносін як важнейшы фактар эканамічнага росту, важнасць для эканомікі Беларусі знешнягарынку. творчае выкарыстанне сусветнага вопыту гаспадарання з улікам асаблівасгіей рэспублік, пры выпрацоўцы спіратэгіі — апора на напрамак эвалюцыйнагаразвіціія краіны, выяўленне дакладных прыярытэтаў у эканамічнай палітыцы і іншыя. [...] I цяжка сказауь. якіх бы вышыньу эканамічнай навуцы дасягнуў гэты выдатны вучоны, калі б жорсткія рэпрэсіі не адарвалі яго ад любай Радзімы і справы. якой ён адбаваў свае сілы. Відаць. стаў бы велічынёй не меншай, чым у геалагічнаіі навуцы. Яму, як і яго брату Максіму, шмапг было адпушчана Богам»2.