Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У траўні 1931 г. было складзена абвінаваўчае заключэнне: «ПП ОГПУ no БССРраскрыта контрреволюцйонная. вредйтельская й дйверсйонная шпйонская органйзацйяработнйков сельского хозяйства БССР. являюіцаяся фйлйаломраскрытой ОГПУ контрреволюцнонной органйзацйй ТКП й ставяіцая своей задачей сверженйе Советской властй й установленйе буржуазно-демократнческого строя. [...] Возглавлялн есю органнзацню: председатель сельскохозяйственной секцнй ІВсплана БончЮсмоловскйй Р. А., бнректор НШІ сельского й лесного хозяйства йм. Ленгіна Горецкйй Г Н. йучёный секретарь Земплана НКЗ БССРХоцкйй /7. А.». Пастановай Калегіі
АДПУ па БССР усе трое былі асуджаны да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу) з заменай гэтага пакарання заключэннем у канцлагер тэрмінам на 10 гадоў.
Юдашкін (следчы па іх справе) па сакрэту сказаў Г. Гарэцкаму, што кіраўнікі БССР А. Чарвякоў і Н. Галадзед павезлі прысуд у Маскву на занвярджэнне. а спісы на расстрэл тады падпісваў сам Сталін. Яны папрасілі зменшыць меру пакарання Гарэцкаму. Сталін запытаў: «Так сколько ему лет?» — «Трндцаць», — адказваюйь. Ён тады кажа: «Ешё молодой ■— ггусть немного пожнвёт», — і выкрасліў прозвішча са спіса. Таксама замянілі прысуд Бонч-Асмалоўскаму і Хоцкаму.
Асуджаных адпраўлялі ў розныя канцлагеры з Оршы. Л. Гарэцкая, даведаўшыся, што мужа павезлі ў Оршу, папярэдзіла пра гэта і Марыю Бонч-Асмалоўскую. Тая была зусім у роспачы, бо нядаўна трагічна загінуў яе маленькі сын, і яна не ведала, ш расказаць Радзівону пра гэта, ці лепш не дабаўляць смутку гэтым горкім паведамленнем да і без таго цяжкага стану мужа. 3 цяжкасцямі, але ім усё ж пашчасціла пабачыцца са зняволенымі, хаця і прыйшлося пахвалявацца ў бясконцым чаканні — то дазваляюць, то не. Пры спатканні думка ва ўсіх «...чатырох была адна: «Можа. развітанне на 10 гадоў a можа і назаўсёды. Ці не апошні раз вось так ідзём?» Нервова білася сэрца, ногі не слухаліся, слёзы былі зусім блізка. Толькі выйійлі за вароты, раптам Лара бсічыць, што Марыя падае. і як крыкне: «Трымайся, ідзі!» He хацела, каб вахцёр быў сведкам іх жудаснай роспачы. Марыя сабралася з сіламі, Лара дацягнула яе да скверыка насупраць турмы. Пасадзіла амаль беспрытомную Марыю налаўку. Тая залілася слязьмі, і Лара разам з ёю. Абняліся і выплакалі сваё жаночае гора... я1
Пасадзілі зняволеных у цяплушкі, размясцілі па нарах у два паверхі і павезлі на Салаўкі... Бонч-Асмалоўскі да 1936 г працаваў на будаўніцтве Беламорканала. Затым працаваўэкана-
1 Гарэцкі Р. Браты Гарэцкія. — С. 139.
містам-планавіком на хімфармзаводзе ў г, Чымкент. У чэрвені 1938 г. арыштаваны НКУС Паўднёва-Казахстанскай вобласці. Абвінавацілі ва ўдзеле ў «шкодніцкай, контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «шпіянажы на карысць японскай разведкі». Рашэннем «тройкі» асуджаны да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу.
Цяжкі лёс славутай таленавітай сям’і Бонч-Асмалоўскіх выклікнуў на зваротным шляху ў Мінек адначасова і гонар, і сумныя думкі...
2011
Нарэшце пабачыў жывымі...
Пасля 19 снежня 2010 г. уся палова наступнага прайшла ў перажываннях і хваляваннях за тых палітычных зняволеных (больш за 700 чалавек!), у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты і іх памагатых на выбарах, якія трапілі ў турмы і пра якіх даходзілі розныя супярэчлівыя, часта жахлівыя весткі аб іх маральным і фізічным стане...
6 чэрвеня 2011 г. па запрашэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь я трапіў на прыём з нагоды святкавання Нацыянальнага дня Швецыі, які адбыўся ва ўнутраным двары будынка пасольства. Дзень выдаўся вельмі цёплы і таму прыемна ўсім было адзначаць гэтае свята на свежым паветры. Народу запрошана было шмат. Як і раней, Стэфан Эрыксан зрабіў вельмі добрае ўражанне: ветліва ўсіх сустракаў, размаўляў на беларускай мове, урачыстую прамову зрабіў па-шведску і па-беларуску. Добра, што і намеснік міністра замежных спраў Беларусі таксама сваю афіцыйную прамову зрабіў на роднай мове і слухачы не адчулі сораму за дзяржаву, як ужо не адзін раз было пры адказе па-руску на беларускамоўны зварот да размоўца Стэфана Эрыксана.
Прыём ішоў вельмі цікава, гучала выдатная музыка і песні шведскага і беларускага хароў, напоі і смачная закуска
падбадзёрылі гасцей. Шмат было сустрэч і гамонак, мнопх людзей пабачыў. Вось ідзе Генадзь Бураўкін — абняліся, пытаю: «Чаго так салідна апрануўся?» — «Дыпламат на прыёме заўсёды павінен быць у поўнай форме». Там бегае ад аднаго да другога падвыпіты з чырвоным тварам намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Андрэй Тур.
Але самае галоўнае — нарэшце ўбачыў здаровых, радасных, што на волі, вядомьгх пал ітвязняў: Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Рыгора Кастусёва, схуднелага Аляксандра Фядуту, энергічную Ірыну Халіп разам з банькам — Уладзімірам Халшам і маці Люцынай Юр’еўнай Бяльзацкай — выдатным навуковым рэдактарам, некалі прапусшўшай праз сваю праву шэраг маіх кніг, і іншых. На сэрцы ад гэтых сустрэч стала троху лягчэй...
2011
Апантаны навукай
Уладзімір Міхайлавіч Конан — выдатны філосаф, гісторык, літаратуразнаўца, доктар філасофскіх навук па спецыяльнасці «Эстэтыка», прафесар, аўтар шматлікіх цікавых артыкуалў, манаграфій, складальнік шэрагу зборнікаў, якія шырокавядомы грамадскасці і якія адкрылі многа новага ў розных напрамках культуры, філасофп, кулыуралогіі Беларусі. Яго апантанасць навукай, самабытнасць, смеласць, нестандартнасць думкі, актыўны ўдзел у нацыянальным адраджэнні краіны выклікалі вялікую павагу і захапленне. Высокаінтэлігентны, надзвычайна далікатны, сціплы чалавек з ціхім голасам, выразнымі разумнымі вачыма, непрыкметнай хударлявай фігурай і бледным тонкім тварам карыстаўся вялікай сімпатыяй і любоўю. Уклад У Конана ў навуку быў настолькі значны, што яго на выбарах у НАН Беларусі ў пачатку 1990-х гг., хайя ён і не займаў высокіх пасад, вылучылі адразу ў акадэмікі, мінаючы званне члена-карэспандэнта. Па сутнасці, ён быў самы дастойны кан-
дыдат — сапраўдны акадэмік, поўнасцю адданы навуцы, без якой ён не мог жыць і якая замяняла яму ўсё, і таму яго часта лічылі «чалавекам не з гэтага свету».
Мне давялося сустракацца з Уладзімірам Конанам даволі часта на розных нарадах і асабліва ў той час, калі ён працаваў загадчыкам аддзела гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветніцкага нэнтра імя Францішка Скарыны, які знаходзіўся ў адным будынку са Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Калі ў сярэдзіне 2000-х гг. на Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) пачаліся ганенні, адабралі Дом літаратара, а затым і зусім выгналі адтуль, сенатар Чаргінец аргашзаваў новы прапрэзідэнцкі Саюз пісьменнікаў Беларусі. Тады сябрарады СБП Язэп Янушкевіч звярнуўся да мяне з прапановай падтрымаць СБП і ўступіць у яго склад. Я, безумоўна, быў на баку гэтага Саюза, але не лічыў сябе пісьменнікам і адмовіўся звяртацца да каго-небудзь з просьбай даць рэкамендацыі для ўступлення, ханя к таму часу надрукаваў досыць шмат артыкулаў і эсэ пра многіх вучоных, шсьменнікаў, дзеячаў культуры, выдаў кніжкі «Шляхам адраджэння», «Вечна жыве Беларусь», «Ахвярую сваім «Я» (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)», «Академнк Яншйн — дорогой мой учйтель н друг» і інш Язэп Янушкевіч узяў гэтую справу на сябе і ўжо праз два тыдні пазваніў і паведаміў, што ён мае на руках тры рэкамендацыі: народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, філосафа і пісьменніка Уладзіміра Конана, літаратуразнаўца і пісьменніка Язэпа Янушкевіча. У хуткім часе я стаў членам СБП і быў вельмі ўдзячны маім «хросным бацькам», у тым ліку і дарагому Уладзіміру Міхайлавічу.
Конан актыўнаўдзельнічаўу многіх пасяджэннях Гарэцкіх чытанняў апошніх гадоў і зрабіў шэраг вельмі змястоўных і цікавых дакладаў: «Творчасць Максіма Гарэцкага ў крывым люстэрку бальшавіцкай крытыкі» (2006), «Матывы спакусы ў творчасці Максіма Гарэйкага: аповесць «Антон» (2008), «Міфалагічныя і біблейскія вобразы і матывы ў творчасці М. fa-
рэцкага» (2009), «Эстэтыкаранняй прозы МаксімаГарэцкага». Апошні даклад У. Конан зрабіў 18 лютага 2011 г. Ён выглядаў кепска, гаварыў зусім ціхім голасам, адчувалася яго слабасць. У гэты час ён пільна працаваў над унікальным трохтомным выданнем гісторыі беларускай эстэтыкі. Першы том «Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі X ст. — 1905 г.» выйшаў з друку ў 2010 г. Гэта — гісторыка-тэарэтычнае падсумаванне шматгадовых даследаванняў У Конанам беларускай эстэтыкі, філасофіі, мастацкай літаратуры, традыцыйнай народнай культуры, беларускай культурнай традыцыі ад сярэднявечча да канца XIX ст. Ён так спяшаўся завяршыць другі том і ўзяцца за трэці. што зусім забыўся пра элементарнае харчаванне, бо не хапала часу, каб наведаць краму, а жыў ён адзін. Часта за ўвесь дзень у яго быў толькі хлеб і кефір. Другі том ён паспеў напісаць, але ўбачыць у выглядзе выдрукаванай кнігі не давялося — у ноч на 6 чэрвеня 2011 г. Уладзімір Конан пакінуў гэты свет... Трэба спадзявацца, што трэці том, прысвечаны сучаснай эстэтычнай думцы Беларусі, падрыхтуюць да выдання яго вучні і калегі, тым больш, што на гэтую тэму ў самога вучонага надрукавана шмат артыкулаў.
Ад Уладзіміра Конана ішла такая моцная аўра беларушчыны, што на развітанні з ім усе выступоўцы, нават тыя, якія ніколі не размаўлялі па-беларуску, гаварылі шчырыя словы пахвалы і шкадавання на беларускай мове.
2011
Светлы чалавек
10 чэрвеня ўспомніў майго даўняга сябра Пятра Пятровіча Прахарэнку, які пакінуў нас назаўсёды роўна тры гады таму назад.
3 Пятром Пятровічам Прахарэнкам я пазнаёміўся ў канцы 70-х гг. мінулага стагоддзя, калі ён быў інструктарам аддзела навукі ЦК КПБ, а я — дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. Гэта быў час, калі ЦК КПБ меў найвышэйшую ўладу і слова супрацоўніка гэтага органа магічна дзейнічала на кіраўнікоў любога рангу ўстановы, якой курыраваў той ці іншы аддзел ЦК, Я ўспамінаю, як некаторыя вядучыя супрацоўнікі і нават кіраўнікі Прэзідыума АН БССР у выпадку званка з ЦК імкліва хапалі тэлефон і часам уставалі, калі з імі размаўляў усяго толькі інструктар аддзела навукі ЦК. Аднойчы мне, як дырэктару Інстытута, патэлефанавала інструктар Мінскага гаркама партыі з нейкім указаннем, але яно было даволі недарэчнае, і таму я пачаў пярэчыць. Да гэтага яна, відаць, была зусім не прывучана і была так здзіўлена, што страшэнны абурылася і злосным голасам ўскрыкнула: «Як вы асмельваецеся так размаўляць з гаркамам партыі і пярэчыць яму!» Такога тыпу супрацоўнікі настолькі ўзносіліся, што ім здавалася, што яны ўвасабляюць гаркам партыі або нават ЦК. Дырэктары інстытутаўу той час былі наменклатурай ЦК КПБ, і таму нам часта прыходзілася мець зносіны з інструктарамі і нават кіраўнікамі аддзела навукі ЦК.