Праз некалькі дзён пасля нашай сустрэчы на юбілеі В. Мазынскі падараваў мне сваю аўдыёкнігу, у якой змешчаны такія творы М. Гарэцкага. апавяданні «Літоўскі хутарок», «Роднае карэнне», «Рускі» і аповесць «Дзве душы». Агульны час гучання — 6 гадзінаў 58 хвілінаў. Зашс, гукавое і музычнае афармленне — АлесьКалоша. Дызайн — Сяргей Ждановіч. 3 вялікай асалодай праслухаў аўдыёкнігу, якую з выдатным мастацкім густам прачытаў Валер Мазынскі Шчырая падзяка ўсяму калектыву стваральнікаў аўдыёкасеты і асабліва выканаўцу, чый голас так пранікнёна перадае змест твораў шсьменніка. Я рады, што да мінулай аўдыёкасеты Алега Вінярскага «На імперыялістычнай вайне» дабавілася новая. 2011 Волат беларушчыны Усё жыццё і творчасць Ніла Гілевіча, якому 30 верасня 2011 г. споўнілася 80 гадоў, прасякнуты беларускасцю. 3 дзяцінства, увабраўшы ад маці і землякоў прыгожай Лагойшчыны любоў да мілагучнага роднага слова, народных песень і фальклору, ён на ўсё жыццё застаўся зачараваны Бацькаўшчынай, якой апантана аддае для яе росквіту моц душы і сэрца. Гэтыя пачуцці і магутны талент ад прыроды дазволілі яму стаць народным паэтам Беларусі, выдатным навукоўцам, педагогам, грамадскім і дзяржаўным дзеячам Асабліва вялікую ўдзячнасць выгужае яго змаганне за беларускую мову, літаратуру, культуру, дзяржаўнасць краіны. Дастаткова ўзгадаць, што Ніл Гілевіч арганізаваў Таварыства беларускай мовы, быў стваральнікам і першым галоўным рэдактарам газеты «Наша слова», узначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савета незалежнай Беларусі, быў адным з галоўных змагароў за наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай і г. д. 16-гадовы юнак даў сваю першую клятву, і гэтая клятва адносілася менавіта да роднай мовы, і ёй ён застаўся верным усё жыццё: «Як ты дарага мне, родная мова! Мілагучнае звонкае слова! А задумае вораг з чужога далёкага краю Адабраць у мяне, знішчыць родную мову маю — He дазволю. He дам. He прадам. He змяняю. I да смерці за волю яе пастаю!» Родная мова для Ніла Гілевіча стала галоўнай тэмай не толькі яго літаратурнай працы, але і ўсяго яго жыцця, бо родная мова — стрыжань беларушчыны. Менавіта мова ў першую чаргу зрабіла народнага паэта Беларусі сапраўдным нацыянальным адраджэнцам сучаснасці, які высока нясе светлы сцяг беларушчыны, узняты беларускімі адраджэнцамі пачатку мінулага стагоддзя. Уся паэзія Ніла Гілевіча — гімн беларускай мове. Яго ўнікальная кніга «Любоў прасвятляе. Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове» (1999) — гэта лфыка-публіцыстычнаяхроніка пра мову, у якой яскрава і натхнёна гучыць гонар за беларускае слова і ў той жа час жах за магчымасць яго знішчэння, і цвёрдая вера ў яго вечнае жыццё. У прадмове сам аўтар пасля пераліку ўсіх аспектаў на тэму роднай мовы адзначыў: «Над усім гэтым і ва ўсім — любоў да роднага слова, гонар за яго высокія прыродныя вартасці, радасць ад карыстання ім, боль заяго прыніжэнне варвараліі-вандаламі, горыч заздраду яму саміх жа беларусаў, і — непахісная вера, што яму, вялікаму і магутнаму роднаму слову, жыг^ь вечна». Трэба поўнасцю згадзіцца з Нілам Гілевічам, які многа разоў звяртаў увагу кіраўнікоў нашых дэмакратычнага кшталту партый і рухаў на неабходнасць у праграмы сваёй дзейнасці на першае месца ставіць праблему роднай мовы і беларушчыны. Можна дабіцца, што наша краіна стане дэмакратычнай, незалежнай, еўрапейскай, а ці будзе яна па-сапраўднаму беларускай Беларуссю? He так даўно Ніл Гілевіч сказаў мне: «Больш вершаў не пішу, бо ўсё, што хацеў, ужо сказаў». Але пасля гэтага не ўтрымаўся і, як сапраўдны Паэт і Грамадзянін, якога хвалюе жыццё краіны. адгукнуўся на апошнія падзеі-акцыі маўклівага супраціву моладзі, надрукаваўшы ў «Народнай волі» (8 ліпеня 2011 г) выдатныя радкі вершаў — « Дзве страфы пра надзённавечнае», якія выклікалі вялікі рэзананс. Віншую дарагога Ніла са слаўным юбілеем! Няхай неба дасць яму здароўе і сілы завершыць выданне галоўных вынікаў свайго жыцця, няхай яго сэрца не пакіне творчае натхненне, каб мы маглі прачытаць яшчэ многа яго новых твораў, і самае важнае — каб усе беларусы свету разам з самім паэтам хутчэй дайшлі да сапраўднай беларускай Беларусі! * * * Свае 80-годдзе Ніл Гілевіч адзначаў у хаце. Была прапанова правесці сустрэчу ў тэатральнай зале Чырвонага касцёла прыблізна так, як раней адзначалі яго 70-годдзе, а гэта было выдатна, калі прыйшлі многія сотні людзей і ў перапоўненай галоўнай зале касцёла пад наглядам Уладзіслава Завальнюка і, здавалася, пры бласлаўленні самога Бога шчыра віншавалі знакамітага паэта, навукоўца, педагога, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. Такое бывае толькі раз у жыцці. Філасофскае разуменне гэтага і стан здароўя не дазволілі паэту прыняць такую прапанову. Ва ўсіх недзяржаўных газетах выйшлі публікацыі са шчырымі віншаваннямі, цікавымі змястоўнымі артыкуламі пра жыццё, творчасць і дзейнасць Ніла Гілевіча, асабліва вялікія ў «Народнай Волі». Таксама адгукнуліся часопіс «Полымя» вялікім артыкулам прафесара Мазырскага ўніверсітэта Т. С. Нуждзінай і газета «Звязда». Астатнія дзяржаўныя часопісы і газеты трымалі «гордое молчанне», як быццам забыліся, што Ніл Гілевіч мае афіцыйнае званне народнага паэта Беларусі, якіх засталіся толькі адзінкі. Асабліва крыўдна і сорамна за «Літаратуру і мастацтва», «Настаўніцкую газету», «Савецкую Беларусь». Зразумела, ад сучаснага кіраўніцтва дзяржавы, якое кепска ставіцца да ўсякай беларускасці, тым больш і да такога занадта беларускага народнага паэта, ніякага віншавання не было. Больш важным юбілярам у пачатку кастрычніка быў «легендарный Афоня» — народны артыст Расіі Кураўлёў, якога павіншаваў сам галоўны начальнік Беларусі. Але беларускі народ не забыў свайго Паэта: увесь гэты дзень і ў наступны прыходзілі родныя, сябры, знаёмыя дахаты з сардэчнымі віншаваннямі; тэлефон званіў бесперапынна ад розных знаёмых і незнаёмых людзей — былых студэнтаў (зараз настаўнікаў школ, выкладчыкаў, дацэнтаў і прафесараў вышэйшых навучальных устаноў), многіх сяброў, калег па літаратуры і працы, прыхільнікаў яго таленту. Усе шчыра жадалі здароўя, натхнення, новых твораў і выказвалі вялікую ўдзячнасць за тое, што так шмат зрабіў гэты выдатны творца і дзеяч дзеля Бацькаўшчыны і беларускага народа. 2011 Выдатны адраджэнец сучаснасці 5 лістапада2011 г. адбылася прэзентацыя трох кніг вядомага гісторыка Леаніда Лыча, пра якую ў газеце «Народная Воля» паведаміла настаўніца Галіна Чыслава. Яна надрукавала артыкул «Кнігі Леаніда Лыча лечаць нашу нацыю ад манкурцтва», у якім пісала: «Так вызначыў сутнасць таго, шпюробіць наш знаны гісторык для адраджэння нацыянальнай самасвядомасці, другі выдапіны дзеяч адраджэнскаіі нівы — акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі. Сугучныя з гэтым думкі выказалі на прэзенпгацыі новых прац прафесара Леаніда Лыча даследчык айчыннай гіспюрыі Анатоль Валахановіч, вядомыя паэтыГенадзь Бураўкін і Яўген Гучок, іншыя выступоўцы, якія разам з прадстаўнікамі інтэлігенцыі і шырокай грамадскасці прыйшлі на сусіпрэчу, шпю адбылася днямі ў памяшканні сталічнай галерэі «У». Усе сышліся на тым, што прадстаўленыя адразу тры кнігі аднаго аўтара — «Варыяцыі на нацыянальную тэму», «Магільнаеў часы нямецкай акупацыі» і «Нацыячальна-культурнае жыцгіё Беларусі. 1941-1945 гг.»—з'яваўнікальная. Такое па плячы толькі самаадданаму ў творчых і навуковых пошуках чалавеку, які, насуперак вельмі шаноўнаму ўзросту радуе чытачоў шчодрым плёнам сваёй няспюмнай працы. Глыбокіроздум над багатым, яшчэ нікім не даследаванылі гістарычным матэрыялам, над лёсам Радзімы з яе мінулым і сучаснасцю, праніклівы позірку будучыню — вось галоўны лейтматыў кніг Леаніда Міхайлавіча. Вось што хвалюе і дае штуршок для новых і новых даследаванняў удумнага навукоўца-патрыёта, які марыць убачычь сваю краіну вольнаіі. шчаслівай, годнай, паважанай ваўсім свеце. I таму доктар гістарычных навук Леанід Лыч жыве новы.мі творчымі задумамі. Вочы яго памаладому свеі/яіріа. гавораць аб неспакоі сэрйа і натхненні на адкрыццё пакуль не спазнаных астравоўу айчыннай гісторыі. Удзячныя словы за навуковы і грамадзянскі подзвіг сыну беларускаіі зямлі, уся шчырая сяброўская атмасфера еечара былі летйай узнагародай чалавеку. які прысвяціў жыццё і талент служэнню свагіму народу, Радзіме. Засмуцілатолькі, што не ўсе жадаючыя змаглі набыць кнігі Л. Лыча, — не хапіла. a ў кнігарнях іх не знойдзеш. Такім заслужаным перад краінай творцам шляху дзяржаўныя выдавецтеы зачынены, іх іпворы выходзяуь у свеіп мізэрнымі тыражамі заўласны кошт (пенсію) аўтара — і адразу робяццарарытэтпнымі. Вялікі дзякуй «Народнай Волі». якая ахвотна прадастаўляе свае старонкі для публікацый вучонага. шпю нясе людзям праўду і абуджае беларускі дух». * * * Нягледзячы на сталы ўзрост, працаздольнасць нашага выдатнага гісторыка-адраджэнца выклікае вялікае здзіўленне і павагу. He толькі ў газеце «Народная Воля» можна часта прачытаць многія вострыя артыкулы на розныя падзеі нашага жыцця, асабліва на тэму нацыянальна-культурнай сітуацыі ў краіне і стану беларускай мовы, але ён выдаў значную колькасць грунтоўных кніг, тры з якіх прэзентаваліся сёння. У кнізе «Варыяцыі на нацыянальную тэму» (2011) паказана нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі больш чым за два стагоддзі яе гісторыі. Аўтара справядліва вельмі хвалявала праблема этнічнага выжывання, выратавання беларускага народа ад канчатковай культурна-моўнай асіміляцыі. Ён даска- нала разбірае прычыны такой з'явы, паказвае, што дзяржаўная палітыка русіфікацыі — галоўны фактар страты этнакультурнай самабытнасці беларусаў, падкрэслівае ролю адукацыі ў гэтым працэсе, дэфшыт нацыянальнай інтэлігенцыі і г. д. Галоўная мэта кнігі — абудзіць беларусаў і паказаць, што па-сапраўднаму лёсавызначальнай праблемай для беларускай нацыі з’яўляецца выратаванне ад надта рэальнай канчатковай нацыянальнай дэфармацыі. Другая кніга прысвечана нацыянальна-культурнаму жыццю Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 —ліпень 1944 г.) Трэцяя кніга — «Мапльнае ў часы нямецкай акупацыі (чэрвень 1941 —ліпень 1944 г). Успаміны». У гэтых кнігах аўтар праўдзіва знаёміць з незвычайным станам кулыурнага жыцця таго часу і па сваіх уласных успамінах расказвае пра цяжкае жыццё у яго родным кутку — мястэчку Магільнае і іншых пунктах Беларусі, прычым паказвае гісторыю таго часу не толькі як гераічную барацьбу партызан, а ўсю складаную супярэчнаснь жыцця ў час вайны.