2012 Прэміі ў першы дзень вясны 1 сакавіка 2012 г. на прэмію імя Святланы Навумавай — вядомага палітолага, выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, светлага чалавека — амаль у час гадавіны яе смерці кампанія «Гавары праўду!» вылучыла 10 намінантаў, пераможцаў якіх таемным галасаваннем вылучыла журы ў складзе 30 чалавек Прэмп ўручаны: у галіне журналістыцы Святлане Калінкінай — шэф-рэдактару газеты «Народная Воля», адной з лепшых палітычных аглядальнікаў; у намінацыі «Аналітыка» Валерыі Касцюговай — галоўнаму рэдактару «Беларускага штогодніка», каардынатару сайта «Наша думка»; у намінацыі «Надзея» Насце Палажанка — намесніку старшыні «Маладога Фронту», раней узнагароджанай міжнароднай жаночай прэміяй «За мужнасйь». Гонар ахоплівае затакіх таленавітых, мужных, прыгожых беларускіх жанчын! * * * Мяне асабліва глыбока кранула Наста — стромкая прыгажуня з узнёслым поглядам бліскучых вачэй, на выгляд кволая і ў той жа час мужная яшчэ зусім маладая дзяўчынка. Асуджаная на 1 год пазбаўлення волі па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і вызваленая ў сувязі з адтэрміноўкай пакарання, Наста згадзілася аддаць сваё сэрца Зміцеру Дашкевічу, які асуджаны на 2 гады і адбывае пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму. Узаемнае каханне настолькі моцнае, што яшчэ ў ліпені 2011 г. яны вырашылі афіцыйна распісацца проста ў турме. Я яшчэ тады паслаў на адрас калоніі шчырае віншаванне маладым закаханым. На жаль, да гэтага часу так і не задалося здзейсніць ім свой намер, але моцнае каханне жыве, не змяншаецца, і ніякае выпрабаванне іх не разлучыць. У час уручэння прэміі, які амаль супаў са 110-годдзем з дня нараджэння маёй маці, я ўспомніў сваіх бацькоў лёс якіх 90 гадоў таму быў падобны да сучаснага стану Насты і Зміцера. Ларыса і Гаўрыла, тады, у 1922 г., студэнты Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі, актыўна працавалі ў Беларускай навукова-культурнай асацыяцыі: ён — старшынёй, яна — сакратаром і загадчыцай бібліятэкі. Гаўрылабыў арыштаваны і трапіўу тую групу «вальнадумнай інтэлігенцыі», якую Ленін вырашыў выкінуць за межы Расіі. Калі любая сястра Ганулька несла брату перадачу ў Бутырку, яна трапіла пад трамвай і хутка памерла. Толькі вялікае каханне да Лары выратавала Гаўрылу. Многа разоў у іх цяжкім жыцці (тры арышту з прысудам да расстрэлу і інш.) гэта цудоўнае пачуццё прыносіла шчасце і радаснь. Хачу пажадаць Насце і Зміцеру такога ж кахання на ўсё іх жыцнё, а Наста няхай, як тая ластаўка, вобраз якой выяўлены на ўручаным ёй медалі, смела ляціць наперад да свайго вечнага кахання і светлага жыцця ў нашай вольнай, дэмакратычнай, багатай, беларускай Беларусі! 2012 110-годдзе Мамы 13 сакавіка 2012 г. споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Ларысы Восіпаўны Парфяновіч-Гарэцкай — жанчыны, якая дала жыццё майму брату і мне. Мы ўдзячны небу і Зямлі, што яны далі нам менавіта яе, такую прыгожую і мілую, добрую і ласкавую, клапатлівую і шчырую, мудрую і мужную. Толькі дзякуючы нашай Маці, нягледзячы на вельмі цяжкае складанае жыццё, мы змаглі стаць нармальнымі сумленнымі людзьмі. Колькі страшэнных бед, перажыванняў, турбот, маральных і бытавых нягод жонцы «ворага народа» прыйшлося перанесці! Але нязменны аптымізм, высокае пачуццё адказнасці за сям’ю, вялікае каханне перамаглі ўсе ліхалецці і давалі радасць і шчасце. Такога шчырага, вернага і высокага кахання нашых бацькоў, якое прыносіла шырокую любоў да жыцця, людзей, зямлі, мы з братам не сустракалі. Гэта быў прыклад узаемаразумення, аднадумства, шчырай любові адзін да аднаго, да родных, блізкіх, Бацькаўшчыны і яе народа, беларускай мовы, культуры і роднай зямлі. Гэтае каханне Гаўрылы і Ларысы Гарэцкіх, якое выратавала іх, засталося не толькі ў нашай памяці, але зафіксавана ў шматлікіх лістах, якія яны часта пісалі адно аднаму ў часы мнопх разлук Даўно хачу прывесці ў невялічкай кніжцы вытрымкі з гэтых лістоў пад назвай «Лісты жыцця і кахання», але, на жаль, усё не хапае часу.. 2012 Адзін сцяг — два вынікі Сняг, як сімвал дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, быў зацверджаны законам у 1991 г. Гэта быў бела-чырвона-белы сцяг, які раней таксама як дзяржаўны карыстаўся ў час Беларускай народнай рэспублікі. Першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь праз рэферэндум 1995 г. сваім указам замяніў сцяг на новы, падобны да сцягу БССР, хаця прысягу даваў пры бел-чырвона-белым. Тут жа гістарычны сімвал Беларусі, які амаль чатыры гады горда лунаў над Домам урада, бліжэйшы яго саратнік кіраўнік спраў прэзідэнта Іван Ціцянкоў прылюдна на даху будынка таптаў, ірваў на шматкі бел-чырвона-белы сцяг, прычым пазней гэты эпізод наша тэлебачанне са смакам паказвала многа разоў. За гэты ганебны ўчынак ніякага пакарання не адбылося, наадварот, кіраўнік спраў меў поўную падтрымку прэзідэнта, пакуль не накапіў шмат парушэнняўу сваёй актыўнай і не зусім законнай дзейнасці і спакойна з’ехаў у Расію. На новы, 2012 год віцебскі сябра КХП-БНФ будаўнік Сяргей Каваленка вывесіў на гарадской навагодняй яліне бел-чырвона-белы сцяг Яму вынеслі прысуд — два гады і адзін месяц калоніі агульнага рэжыму. Сяргей адразу абвясціў галадоўку, якая працягваецца ўжо больш як два месяцы Шматлікія пратэсты, звароты да ўладаў пра вызваленне бацькі двух дзетак не даюнь вынікаў, як і просьбажонкі Алены Каваленкадамногіх начальнікаў, у тым ліку і да самога кіраўніка дзяржавы. Два супрацьлеглых учынка з адным сцягам і два розныя вынікі. * * * Вядомы журналіст і пісьменнік Сямён Букчын у газеце «Народная Воля» (2012. 20 сакавіка) так выказаўся: «...ярчайшйй сегодня сймвол стойкостй человеческого духа — Сергей Коваленко. Человек умйрает за флаг. A no cymu — за свою нацйональную честь. «Меня может спастй пюлько народ», — говоршп Сергей Коваленко. Это абсолютно правыльные сло- ва. С болыййм смыслом сказанные. С вызовом й прйзывом к актйвностй. Какой же народможет спаспш Коваленко7 Где он. этот народ? Можнолй представйть себе, что в Полыйе, Чехіш, Лйтвеумйрает в тюрьме молодой человек, показавшйй прймер, как нужно дорожйть йсторнческой нацйональной святыней, a его сверстнйкіі спокойно ходят себе на учебу в уняверсйтеты й йіколы? IJx это не касается... Вот всем ейіе одйн ответ на вопрос, есть лйу нас нацня». Вельмі правільная і яркая ацэнка ўчынку Сяргея Каваленкі, часткова можна згадзіцца і з абыякавасцю, што, здаецца, ахапілабольшасцьнарода. Але галоўная прычына — удзяржаўным рэжыме. Пералічаныя пісьменнікам краіны йяпер зусім іншыя, чым былі ў мінулым, калі такога масавага ўздыму за справядліваснь не было. Дастаткова ўспомніць бальшавіцка-сталінскі рэжым Савецкага Саюза, калі дзясяткі і сотні лепшых грамадзян не проста сядзелі ў турмах, але і расстрэльваліся, а большасць людзей дзяржавы маўчала. Дык што, усё насельніцтва СССР не стварыла ніводнай нацыі? Можна пералічыць яшчэ шмат краін з дыктатарскім рэжымам і аналагічнай сітуацыяй. Пры аўтарытарным рэжыме яд страха, хлусні і дэмагогп раз’ядае душу людзей так моцна, што яны паступова ператвараюццаў маўклівых манкуртаў. Беларускі народ, беларуская нацыя ёсць, але яе інтэнсіўна разбурае рэжым, які захаваўся ў Беларусі ад сталінскага-бальшавіцкай сістэмы. 2012 Некаторыя красавіцкія даты У гэтым годзе на I красавіка прыйшоўся Дзень геолага. а таксама і дзень гумару. Для ўсіх людзей такі дзень вельмі радасны і вясёлы: чалавек задаволенія, што зноў дажыў да вясны, новага аднаўлення прьгроды, а радасць выклікае пачуццё гумару і жартаўліваганастрою. Для геолагаў гэты дзень хвалюючы, бо нагадвае аб тым, што настаў час рыхтавацца да самага важнага і цікавагаэтапу жыцця геолага-вандроўніка— палявой экспедыцыйнай працы, якая дае не толькі цудоўнае яднанне з прыродай, але і атрыманне новых геалагічных фактаў. У геалагічных інстытутах і вытворчых установах гэты дзень заўсёды выклікаў значны ўздым і энтузіязм. На жаль, у апошнія два дзесяцігоддзі ў сувязі з недахопам фінансавання, бясконцымі рэфармаваннямі, скарачэннем геалагічных прац, у тым ліку геалагічнай здымкі, свідравання, геафізічных даследаванняў і інш., рэзка паменшыліся паездкі ў поле. Навукоўцам у большасці прыходзіцца з сумам глядзець у вокны на вясёлыя блікі сонца, успамінаць мінулыя паездкі, а на ўрачыстых сходах слухаць бадзёрыя прамовы чыноўнікаў-кіраўнікоў пра значныя дасягненні геалагічнай службы і навукі і думаць, як лоўка выступоўцы імітуюць актыўную дзейнасць, каб добра выглядаць у вачах больш высокага начальства... * * * Уладзімір Някляеў у газеце «Народная Воля» ад 2 сакавіка 2012 г. надрукаваў артыкул, у якім выказаў вялікі непакой з нагоды магчымай інкарпарацыі Беларусі з боку Расіі, прывёў шэраг доказаў гэтаму і выказаў ідэю склікаць новы Усебеларускі з’езд за незалежнасць. Улічваючы гэтую ідэю і тое, што нават кіраўнік дзяржавы нядаўна многа разоў выказваў думку пра такую небяспеку і казаў, як і зараз, аб неабходнасці захаваць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, мы таксама вырашылі зрабіць адпаведны зварот, які быў надрукаваны ў газеце «Народная Воля» ад 3 красавіка 2012 г. «Лзеля будучыні Беларусі. Падзеі апошняга часуў жыцці Бацькаўтчыны выклікаюгіь вострую трывогу за яе будучыню. Фінансавы крызіс, дэвальвачыя рубля выявілі слабасуь айчыннай эканомікі. Распачаты продаж дзяржаўнай маёмасці пагражае стратай нацыянальнага багацця, нажытага многімі пакапеннямі беларусаў. 3-за непрадбачлівай і непаслядоўнай знешняй палітыкі наша краіна нястрымна аддаляецца ад дэмакратычяага свету і ўпарта коціцца да міжнароднай ізаляцыі. Настойлівымі высілкамі чынавенства груба і няўхільна дыскрьшінуецца нацыянальная культура, выціскаеіріа са штодзённага ўжыпіку беларуская мова — падсякаюцца карані нацыі. Няўмольна паглыбляюцца экалагічныя і дэмаграфічныя праблемы. Усё гэта ставіць пад пагрозу не толькі перспектывы цывілізаванагаразвіцця Рэспублікі Беларусь, але іяе незалежнасць. Настаў час усёй грамадой прааналізаваць сённяшні дзень Радзімы, знайсці шляхі выпраўлення калекіпыўных памылак і пралікаў, цвяроза і г(вёрда паставіць задачы далейшага станаўлення і сйвярджэння нацыянальнай дзяржавы. Гісторыя ніколі і нікому не даруе бяздзейнасці на складаных, вызначальных яе паваротах. Усе здаровыя сілы нашага граліадства мусяць адкінуць асабістыя / карпаратыўныя амбіцыі дзеля святой і галоўяай мэты — свабоды і шчасця народа.