Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
на і Жанна Казіміраўна, таксама прайшоў у купалаўскім доме: па-хатняму, сярод блізкіх і прыемных майму сэрцу людзей, весела, натуральна, з беларускімі песнямі (з выдатнымі салістамі Янкам Брылём і Нілам Гілевічам). Вечарыне папярэднічала з любоўю зробленая выстава, прысвечаная юбіляру. Такога юбілейнага святкавання ў мяне ніколі не было і ніколі ўжо і не будзе, таму я вельмі ўдзячны купалаўцам за яго і ў памяш ён захаваецца ўвесь мой астатак жыцця. Усплывае яшчэ шмат самых розных сустрэч і разам з імі светлы вобраз незабыўнай Ядвіп Юльянаўны, якая заўсёды будзе жыцьу сэрцы і памяці.
* * *
Эдуард Аляксандравіч Высоцкі ўваходзіўу выдатную кагорту геолагаў-салевікоў (Ю. I. Лупіновіч, В. 3. Кіслік, Н. С. Пятрова і інш), якая займалася вывучэннем саляносных фармацый, а з імі звязаны самыя вядомыя і важныя карысныя выкапні Беларусі — калійныя солі, каменныя солі, гіпс, ангідрыт, мшеральныя расолы і інш. Дарэчы, калійныя ўгнаенні даюць краіне самы найбольшы валютны прыбытак зусяго знешняга гандлю. Я даўно сябраваў з «салевікамі» і супрацоўнічаў у многіх агульных працах, асабліва з Э. Высоцкім, у якога з часам я стаў навуковым кіраўніком яго доктарскай дысертацыі. Мы разам з імі і некаторымі іншымі яго калегамі выпусцілі ў свет шэраг не толькі артыкулаў, але і манаграфій: «Девонскне соленосные формацнн Прнпятского прогнба» (1982), «Калнйные солн Прнпятского прогнба» (1984), «Калненосные бассейны мнра» (1988). Эдуард Аляксандравіч — вельмі працавіты, мэтанакіраваны і таленавіты даследчык. У 1997 г. выдатна абараніў доктарскую дысертацыю, на наступны год пачаў выкладаць у якасці прафесара на геаграфічным факультэце БДУ 3 выкладчыкамі кафедры дынамічнай геалогіі, якую мне задалося арганізаваць у 1995 г. і спачатку быць нават яе загадчыкам, я цесна супрацоўнічаў і таму добра ведаў, што Э. Высоцкі — адзін з лепшых і сумленных прафесараў, да якога з павагай ставяцца яго калегі і любяць студэнты. Мне было гэта вельмі прыемна.
3 вучнямі, як бацьку з сынамі асабліва цяжка і балюча назаўсёдыразвітвацца. Прыйшло многа сяброў, калег, студэнтаў, шмат добрых, шчырых, спачувальных слоў прагучала, у тым ліку і маіх.
* * *
На могілках разам з Данілам Сеўруком-Тварановічам, маім былым студэнтам, а зараз супрацоўнікам кафедры дынамічнай геалопі, наведалі маплку Янкі Брыля. Успомніў, як хавалі Ніну Міхайлаўну, а пазней побач з ёй паклалі і самога тсьменніка. Яму не дазволілі пахаваць жонку ў блізкіх да горада могілках, а ён вельмі прасіў, каб былі Кальварыйскія. Я тады таксама перажываў за яго, але на пахаванні, калі мы стаялі побач на ўзгорку з прыгожым краявідам, ён сказаў: «А ведаеш, нават добра, што так атрымалася — мне падабаецца тут. Глядзі, які тут добры сасновы бор, мяккі сыпучы пясочак, чыстае паветра, цішыня. Вось і я лягу побач, а тлуму мне не трэба». Так і атрымалася. Іван Антонавіч быў мудры, сціплы чалавек. Падышлі да непрыкметнай маплы з дзвюма аднолькавымі невысокімі дошкамі-помнікамі з простымі надпісамі (на якіх нават не абазначана «Народны пісьменнік Беларусі»), паклалі кветкі, схілілі галовы... А мне стала крыўдна заЯнку. што зараз неяк мала ўзгадваюць пра яго. У дні яго смерці ці нараджэння мала хто прыходзіць на моплкі. Я колькі разоў прыязджаў сюды і не сустракаў тут нікога, ды і кветак не было... Няпроста дабірацца да Калодзішч — трэба губляць гадзіны. Да гэтага часу так і не выдадзена кніжка з успамінамі, аб чым мы ўсе, хто яго праважаў у апошні шлях, дамаўляліся. Прыйшоў час, калі, з дазволу пісьменніка, можна выдаваць яго дзённікі. На наступны год будзе яго 95-годдзе. Можа, нарэшце, што і зрушыцца? Так хочацца спадзявацца на гэта...
2011
«Невядомы Шаўчэнка»
Выдатны перакладчык і пісьменнік Валерый Васільевіч Стралко 20 мая 2011 г. запрасіў мяне на фільм «Невядомы Шаўчэнка», які сгварылі ўкраінскія майстры кіно. У пасольстве Украіны, якое ўжо ўзначальваў новы пасол, вельмі сімпатычны шчыры Раман Бяссмертны, сабралася поўная зала Мы ўбачылі многія невядомыя ці малавядомыя старонкі нялёгкага і складанага жыцця і творчасці маладога Тараса Шаўчэнкі, яго часам трагічнае сталенне як паэта і мастака. Думкі і імкненні выдатнага ўкраінскага паэта, нацыянальнага адраджэнца і прарока так блізкі беларусам. Яго балюча мучыла забарона ўкраінскай мовы, часта здзеклівыя адносіны даяе. Прыходзілася нярэдка пісаць і размаўляць, нават з аднадумцамі і сябрамі, па-руску. Ён прымушаны быў пісаць апавяданні і аповесці на рускай мове, бо не меў магчымасці друкаваць па-ўкраінску, і ледзь не пайшоў шляхам Гогаля.,. Добра, што С. В. Аксакаў, П. Куліш і іншыя не раілі яму пераходзіць на прозу, а заставацца быць яскравым паэтам. IТ. Шаўчэнка пераадолеўусе цяжкасці — на ўвесь голас і на ўвесь свет агучыў свае выдатнейшыя вершы і паэмы на ўкраінскай мове, якімі згуртаваў нацыю, паклікаў да нацыянальнага адраджэння і стаў сапраўды вялікім паэтам, а для ўкраінцаў — сумленнем нацыі і святым.
Т. Шаўчэнка вельмі спачуваў беларусам, разумеў іх бядотны стан. У апавяданні «Музыкант» ён пісаў: «... онйпрйблйжалйсь к стране постоянно голодной. пю есть Белоруссйй... [... ] когда онй npoxodwiu чуть лй не Усвяты, то вместо того, чтобы арестантам подать мшюстыню, толпа мальчншек с толстымй коленямй бросйлась к арестантам й стала просйть хлеба. акогдаувйделй, что ші давалйхлебнашйарестанты, за мальчйшкамй бросйлйсь н взрослые й старйкй. Голод не знает стыда. Пройдя страну сетовання й плача, онй вступйлй, наконеіі, в благословенные пределы нашеймйлой Малороссйй»...
Успомніў, як наш геалагічны атрад прыехаў у 60-я гады мінулага стагоддзя на ўсходні бераг Каспійскага мора ў форт
Шаўчэнка, такая зараз назва гэтага мястэчка, дзе некалі адбываў ссылку салдат Тарас Шаўчэнка. Гэта — нуднае пустыннае маленькае сяленне, амаль зусім без дрэў, кустоў, травы. Сум павялічваецца ад страшэннай гарачыні і частых вятроў з вялікім пылам улетку і сцюдзёны.мі халадамі, таксама з ветрам, узімку. Уяўляю, як цяжка было тут ссыльным! Адзінае, што радавала вочы, — гэта блакітна-шэрае мора з цудоўным пясчаным пляжам. Амаль дарма можна было тут набыць асятроў і чорную ікру, на якіх мы адразу і накінуліся: усе дні — юшка, рыба вараная і падсмажаная, ікра — лыжкамі. Але менш чым праз тыдзень яе ўжо зусім не хацелася... He ведаю, ці была такая смаката ў Шаўчэнкі, а калі і была, дык, мусіць, таксама надакучыла. Але пра гэты этап жыцця паэта будуць зроблены наступныя часткі кшафільма...
2011
Паездка ў Мар’іну Горку
У самым пачатку чэрвеня 2011 г. Барыс Аляксандравіч Бачыла, сын вядомага паэта Алеся Бачылы і былы супрацоўнік нашага Інстытута геахіміі і геафізікі, а цяпер пенсіянер, запрасіў мяне ў Мар’іну Горку прачытаць лекцыю пра геалогію і карысныя выкапні Беларусі студэнтам Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа імя У. Е. Лабанка і пазнаёміцца з Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеем. Вандроўка была вельмі цікавай і прыемнай, чаму яшчэ спрыяла добрае надвор’е, ласкавыя мяккія краявіды. Вялікае ўражанне зрабіў комплекс будынкаў каледжа, раскінуты сярод прыгожага парку і ператвораны ў 2000 г. з тэхшкума, які быў тут заснаваны на базе Мар’інагорскай сельскагаспадарчай школы (1876-1921). Асабліва цікава было агледзець Пухавіцкі краязнаўчы музей і яго філіял у раённым цэнтры культуры, з якімі нас пазнаёміў дырэктар музея Аляксандр Аляксандравіч Прановіч — выдатны краязнаўца, гісторык, прыхільнік беларушчыны, аўтар mho-
гіх артыкулаў пра Пухаўшчыну, укладальнік і член рэдкалегіі кнігі «Памяць. Пухавіцкі раён» (2003), цудоўны экскурсавод, добразычлівы і прыемны чалавек.
У раённым цэнтры культуры знаходзіцца вялікае памяшканне музея, у якім асобны пакой адведзены Алесю Бачылу. Экспазіцыя, вельмі змястоўная і багатая, створана дзякуючы яго сыну Барысу Аляксандравічу. Тут шафы з творамі паэта і кнігамі, падараванымі яго сябрамі; пісьмовы стол з усімі прыладамі, якімі карыстаўся пісьменнік, многа здымкаў і г. д. Прыемна было наглядаць за Барысам, які з такой любоўю і павагай успамінаў пра свайго бацьку, звяртаўувагу на розныя яго рэчы. Успаміналі некаторыя моманты жыцця Алеся Мікалаевіча, з якім сябраваў і мой бацька. Мне вельмі прыемна было пабачыць Барыса ў якасці такога цудоўнага сына, так многа зрабіўшага ў справе ўшанавання памяці яго выдатнага бацькі, а не толькі здольнага і сумленнага спецыяліста, якога я ведаўда гэтай паездкі.
У суседняй зале— вялікая экспазіцыя, прысвечаная Якубу Коласу, які так любіў Пухаўшчыну. He забыліся ў музеі і пра многіх іншых сваіх выдатных землякоў, сярод якіхубачыў матэрыялы і празнаёмых вучоных — акадэмікаўС. А. Астапчыка, I. Д. Юркевіча, геолага і географа Р. I. Сачка і інш.
Асаблівую маю цікаваснь выклікаў раённы краязнаўчы музей (сядзібны дом) у вёсцы Блонь. Часткова захаваўшыся, сядзібна-паркавы ансамбль з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга класшызму сярэдзіны XIX ст. Пасля паўстання 1863 г. уладальнікам Блоні стаў Восіп Бонч-Асмалоўскі, а пазней — яго адзіны сын рэвалюцыянер-народнік Анатоль (1857-1930), які быў высланы з Пецярбурга ў бацькоўскі маёнтак. Разам з жонкай Вахоўскай Варварай Іванаўнай (1855-1929) — таксама рэвалюцыянеркай-народншай — правялі нялёгкае жыццё сапраўдных актыўных рэвалюцыянераў, многа разоў арыштоўваліся. Анатоль Восіпавіч быўу ЦК партыі эсэраў, дэлегатам Усебеларускага з’езда (1917). У Блоні ў іх нарадзілася тры
сына (Іван — рэвалюцыянер. юрыст; Радзівон — эканаміст, аграрнік; Глеб — геолаг, археолаг, доктар гістарычных навук) і дачка Ірына — рэвалюцыянер, урач-хірург. Старэйшыя з іх Іван і Ірына арыштоўваліся ў царскі час, сярэдні Радзівон — у царскі і савецкі, а самы малодшы Глеб — толькі ў савецкі.
Мяне найбольш цікавіў Радзівон Анатольевіч, які з 1923 г працаваў сакратаром, а затым загадчыкам сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана БССР і супрацоўнічаў з Г. 1. Гарэцкім, калі той у 1927 г. стаў дырэктарам БНДІ сельскай і лясной гаспадаркі. Улетку 1930 г. абодва былі арыштаваны па справе беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі. Калі Ларыса Гарэцкая даведалася пра пастанову аб арышце мужа, пасля вобыску вырашыла зайсці да Марыі Сяргееўны Бонч-Асмалоўскай, якая працавала ў хімічнай лабараторыі БНДІ сельскай і лясной гаспадаркі. ЛарысаВосшаўна падумала, што Марыя, як дачка рэвалюцыянера-народніка Сяргея Піліпавіча Каваліка, a таксама з сям’і рэвалюцыянераў па мужу, мае нейкі вопыт і з ёй трэба параіцца. Кавалік прайшоў некалькі арыштаў і цяжкіх царскіх ссылак. дзе з ім разам былі яго жонка і дачка, прычым яшчэ ў 1898 г. ён жыў у Блоні ў маёнтку Бонч-Асмалоўскіх. Марыя сустрэла Ларысу са слязьмі, зусім разгубленай, ледзь прашаптала: «Мяне таксама сёння абязмужылі — мужа ўзялі». Пагаманілі — і абедзвюм стала як быццам троху лягчэй.