2011 Міхасю Мушынскаму — 80 24 студзеня 2011 г. Міхасю Мушынскаму — аднаму з самых выдатных сучасных беларускіх літаратуразнаўцаў, тэкстолагаў, крытыкаў, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару філалагічных навук, прафесару — споўнілася 80 гадоў. У Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы адбылося пасяджэнне навуковага савета, а праз дзень у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі адкрылася выстаўка «Знакаміты даследчык літаратурных скарбаў» і прэзентацыя кнігі «Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі» з серыі «Біябібліяграфія вучоных Беларусі». На запрашэнні на адкрыццё выстаўкі, як эпіграф, стаяць словы юбіляра, якія выразна адзначаюць яго адносіны да сваёй любімай справы па вывучэнні літаратуры: «Класічная спадчына як абярэг нацыі»... М. Мушынскі — апантаны навуковец — у сваіх шматлікіх працах не толькі раскрыў творчы працэс і спадчыну многіх класікаў беларускай літаратуры, але даў цэласны малюнак гісторыі літаратуры Беларусі, асабліва гісторыі беларускай крытыкі і літаратуразнаўства, прычым зрабіў гэта вельмі грунтоўна і ў значнай ступені па-новаму з дэвізам: «Нічога, апроч праўды». Вялікія яго заслугі ў беларускай тэксталогіі, у прапагандзе лепшых прадстаўнікоў прыгожага пісьменства Беларусі, падрыхтоўцы навужовых спецыялістаў-філолагаў, як кіраўніка і апанента многіх дысертацый і актыўнага ўдзельніка ў працы Вышэйшага атэстацыйнага камітэта, яскравага выступоўца на шматлікіх канферэнцыях і г. д. Для мяне Міхась Восіпавіч (я так заву юбіляра, бо прызвычаіўся, што майго дзеда звалі Восш іванавіч, а маму — Ларыса Восіпаўна) вельмі блізкі і дарагі як адзін з заснавальнікаў гарэцказнаўства — так ён сам называе вывучэнне жыцця і творчасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, — для чаго, не шкадуючы сіл і энергіі, зрабіў вельмі многа. Мушынскі быў адным з галоўных кіраўнікоў і рэдактараў навукова каментаваных выданняў 4-томніка твораў М. Гарэнкага і двух дадатковых тамоў яго прац, пра творчаснь пісьменніка ён пісаў і ў калектыўных манаграфіях па гісторыі беларускай дітаратуры. На манаграфіі «Нсторня белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977) рукою М. Мушынскага зроблены такі надпіс: «Дарагім Гаўрылу Іванавічу, Ларысе Іосіфаўне, Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкім, шчырым прыхільнікам беларускайлітаратуры і літаратуразнаўства, актыўным удзельнікам кулыпурнага жыірія Беларусі—ад калектыву даследчыкаў, якіяў сваёй працы кіраваліся запаветамі выдатнага беларускага вучонага-грамадзяніна, аўтара першай навуковай «Гісторыі беларускай літаратуры» пісьменніка-патрыёта Максіма Іванавіча Гарэцкага» — і далей шэраг подпісаў аўтараўкнігі. Памятаю, як прыблізна ўтой жа час, Міхась Восіпавіч прачытаў лекцыю пра беларускую літаратуру ў нас у Інстытуце геахіміі і геафізікі, а я ў Інстытуце літаратуры — пра геалогію і карысныя выкапні Беларусі. Асабліва цеснае супрацоўніцтва і сяброўства ў нас завязалася пасля святкавання 100-годдзя Максіма Гарэцкага ў 1993 г. 3 таго часу рэгулярна пачалі праводзіцца Гарэцкія чытанні, галоўным маторам якіх стаў Міхась Восіпавіч. Прайшло ўжо 18 такіх чытанняў і адпаведна надрукавана столькі ж іх матэрыялаў. Спачатку навуковыя даклады былі прысвечаны жыццю і творчасш Максіма Гарэцкага, а пазней да іх далучыліся і выступленні праГаўрылу Іванавіча. Старшынёй пасяджэнняў і галоўным аўтарам дакладаў кожны раз з’яўляўся М. Мушынскі. Быў створаны і Рэспубліканскі фонд братоў Максіма і Гаўрылы Гарэккіх, віцэ-прэзідэнтам якога быў абраны Міхась Мушынскі Вельмі змястоўныя прадмовы М. Мушынскі зрабіў да шэрагу зборнікаў і кніг: Максім Гарэцкі, Леанід Гарэцкі «На імперыялістычнай вайне. Пісьмы з фронту» (1987); Радзім Гарэцкі «Ахвярую сваім «Я» (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998); Гаўрыла Гарэцкі «Выбранае» (2002). Быў рэдактарам зборніка «Максім Гарэцкі. Публіцыстыка 1918-1919 гг» — складальнікі В Д Селяменеў В. У. Скалабан. Нарэшце, Міхась Мушынскі — аўтар найбольш грунтоўнай літаратуразнаўчай манаграфп «Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага» (2008). Ён падараваў гэтую кнігу з прыемным для нас надпісам: «Дарагі.м Радзіму Гаўрылавічу і Галіне Рыгораўне—з нязменнай павагай і захапленнем іхняй нястомнай, самаадданай працай па захаванні, вывучэнні / прапагандзе ліпгаратурна-мастацкай і навуковай спадчыны волатаў зямлі беларускай Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — ад прыхільнікаў іх самабытнага таленту і даследчыкаў творчасці — ад Міхася Мушынскага. Тамары Мушынскай іДзяніса Марціновіча. 09.01.2009». На адкрыцці выстаўкі і прэзентацыі кнігі Міхась Восіпавіч падараваў мне сваю біябібліяграфію з жартаўлівым надшсам: «Старшыні Рэспубліканскага фонду братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх акадэміку Радзіму Гарэцкаму. Як Ваш намеснік па Фонду дакладваю, шпю я, раўняючыся на Ваш жыццёвы вопыт, таксама адолеў адзін з высокіх горных пікаў — 8-тысячнік і заіічаныў ганаровыя альпіністы літаратурнага разліву. У адпаведнасці з альпінісцкім статусам буду і на новаіі вышыні — за 8000 метраў над узроўнем жыццёвага мора па-ранейгйаму актыўна прапагандаваць дасягненні беларускага прыгожага пісьменства, у тым ліку нацыянальнага гарэцказнаўства, даследуючы чевычэртую мастсшкую спаочычу класіка беларускайлітаратуры Максіма Гарэцкага. 24.01.2011 Міхась Мушынскі» Трэба дадаць, што Міхась Восіпавіч — чалавек надзвычайнага гумару і аптымізму, а таму і значны кладзеж анекдотаў, якія ў яго заўсёды гатовы па ўсялякай жыццёвай сітуацыі. Калі я яго павіншаваў па тэлефоне з 80-годдзем, ён у канцы размовы, як гэта часта і бывае, выдаў чарговы анекдот: «Адкрыты новы агульначалавечы закон: чым больш у чалавека юбілеяў тым даўжэй ён жыве». Дык хочацца пажадаць майму дарагому Міхасю Восіпавічу Мушынскаму яшчэ шмат новых юбілеяў і доўгага бадзёрага жыцця і плённай творчасці на карысць беларускай навукі і літаратуры! 2011 «Нашы славутыя землякі» 25 студзеня 2011 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбылася прэзентацыя апошніх выданняў выдавецтва «Тэхналогія» з серыі «Нашы славутыя землякі». Адначасова аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў (загадчык Аляксандр Сцефанавіч) арганізаваў выстаўку «Вяртанне славутых імёнаў», на якой прадстаўлены ўсе раней выдадзеныя кніп колькасню ужо за 30. Гэтая серыя была заснавана ў 1988 г. па ініцыятыве тагачаснага дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Анатоля Бутэвіча. Але асноўным яе выканаўцам стаў галоўны рэдактар серыі Зміцер Санько, які распрацаваў адметнае сціплае, але прывабнае афармленне кніг, асаблівы падыход да выбару іх герояў (славутых, але часта не вельмі вядомых сучаснаму чытачу суайчыннікаў— галоўным чынам дарэвалюцыйных выдатных людзей навукі, кулыуры, літаратуры, грамадскіх дзеячаў), прычым не толькі тых, хто жыў у Беларусі, але і тых, хто працаваў за межамі роднай краіны. Важна адзначыць карпатлівую канкрэтную працу галоўнага рэдактара з аўтарам кожнай кнігі. У мінулым годзе тут жа адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання газеты «Наша Ніва» — сімвала беларускага нацыянальнага адраджэння, — што стала магчыма дзякуючы самаахвярнай працы 3. Санько Выдатная серыя «Нашы славутыя землякі» — другі шматгадовы мэтанакіраваны праект нашага вядомага навукоўца, бліскучага рэдактара, шчырага дзеяча сучаснага адраджэнцкага руху Зміцера Санько 2011 Мая асалода Кожны чалавек імкнецца атрымаць асалоду. Але яна ў розных людзей розная, ды нават і мяняецца з узростам і абставінамі жыцця. Некаторыя людзі маюць асалоду ад мнопх жыццёвых сітуацый, а ёсць і такія, якія заўсёды і ўсім незадаволены і не разумеюць такога пачуцця, як асалода... У гэтыя зімнія вечары я асабліва адчуваю асалоду, калі саджуся на канапу, уключаю кружэлку з шэдэўрамі інструментальнай музыкі і чытаю кнігу. Пад цудоўныя гукі робіцца ўтульна целу, спакойна сэрцу, шчыра і вольна душы, роўна працавіта розуму... Сёння ў мяне ў руках выдатна выдадзеная ў «Кнігазборы» кніжка Генадзя Бураўкіна «Лісты да запатрабавання» (2010), якую атрымаў ад аўтара з цёплым, вельмі прыемным мне сардэчным надпісам: «Маім сябрам Радзіму і Гапі Гарэгікі.м, без якіх мне было б сумна і самотна на гэтай зямлі — ад шчырага сэрца Генадзь Бураукін, 22.X.2010 г.» Колькі самых разнастайных эмоцый узнікае ад аднаго верша да другога! Усе яны выклікаюць глыбокія водгукі ў чытача, таму што кожны з іх напісаны ад шчырага сэрца, моцнага пачуцця, мудрага наглядання над чалавекам і яго жыццём, вялікага замілавання прыродай... Гэта — сапраўднае лірычнае ўспрыняцце жыцця. Тут філасофскі роздум пра сэнс жыцця, успаміны пра былое і думкі пра няведамае будучае, пра жыццёвыя лёсы людзей, любоў да роднай зямлі, жыццё сваё і сяброў, вялікае каханне, радасць сустрэчы з лесам, птушкай і рознымі праявамі прыроды, сум ад няздзейсненага і набліжэння небыцця. .. Дарагі Генадзь! Як добра, што ты ёсць з намі, такі сардэчны і добразычлівы, шчыры і эмацыянальны, разважлівы і мудры, прынцыповы і верны, нераўнадушны як у грамадскіх, так і ў дзяржаўных дзеях, і самае галоўнае — адданы беларушчыне і таленавіты ў паэзіі і ўсіх жанрах літаратуры. Праўда, як было б сумна і самотна без цябе на нашай Зямлі. Дык жыві добра, і няхай ніколі не пакіне цябе плён і натхненне, якія дораць нам тваю цудоўную паэзію. * * * У «Дзеяслове» (2010. № 49) надрукавана серыя вершаў «Зорка вечаровая» Генадзя Бураўкіна, якія, як заўсёды, прачытаў з вялікай цікавасцю і адчуў новы штуршок моцных пачуццяў і роздуму. Пазваніў Генадзю пра ўражанне і выказаў падзяку. Ён з гумарам адказаў: «Дык я зрэдку кукарэкаю і выдаю на-гара тое-сёе, каб не падумалі, што ўжо няма паэта!» Дык кукарэкай, дарагі Генадзь, часцей! 2011 «Саракавіны» 4 лютага 1971 г., роўна 40 гадоў таму, пад кіраўніцтвам акадэмікаК. I. Лукашовабыў створаны Інстытут геахіміі і геафізікі (ІГіГ) Акадэміі навук Беларусі, у якім я заснаваў лабараторыю геатэктонікі і развіццю якога як дырэктар (з 1977 г.) аддаў больш за 16 гадоў плённай працы, а затым — як ганаровы дырэктар стараўся дапамагаць майму пераемніку A. В. Мацвееву ўмацоўваць інстытут У выніку наша навуковая ўстанова стала самай моцнай і вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Нажаль, пасля шэрагу рэарганізацый, якія прайшлі па Нацыянальнай акадэміі навук пад уплывам адміністрацыйнакаманднай вертыкалі прэзідэнцкай рэспублікі, Інстытутгеахіміі і геафізікі ў 2007 г. быў ліквідаваны. Пра «юбілей» інстытута ні кіраўніцтва НАН Беларусі, ні пераемнік ІГіГ — Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут Дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды не ўзгадалі, а для мяне і шэрагу быльгх