дэпутатам СССР калі па яго ініцыятыве быў створаны Камітэт Вярхоўнага Савета СССР па праблемах экалогй. Неацэнны ўклад Яншына ў вяртанне навуковай спадчыны, увекавечанне памяці вялікагарускагавучонагаУ 1. Вярнадскагаі далейшага развіцця яго ідэй у галіне біясферы і наасферы. 3 пералічаных унікальных якасцей і здольнасцей Аляксандра Леанідавіча Яншына, тытана розуму і духу, робіцца зразумелым, чаму ён стаў выдатнейшым прыродазнаўцам XX ст, класікам навук аб Зямлі. 2011 «Свядомыя» Перамовы і выступы гаспадара беларускай дзяржавы заўсёды гучаць на рускай мове, але нярэдка ў іх праскокваюць асобныя беларускія словы, галоўным чынам тады, калі ён успамінае пра апазіцыю. Каб паказаць сваю пагарду і знявагу да яе, ён часцей за ўсё здзеклівым тонам выкарыстоўвае добрае беларускае слова — «свядомыя», якое нясе вельмі станоўчы сэнс. У сваім звароце да Нацыянальнага сходу і народа, якое ён прачытаў 21 красавіка 2011 г., тое слова было накіравана да ўсяго горада Мінска. Можна павіншаваць апазіцыю, якая павінна ганарыцца, што цяпер не толькі яна «свядомая», але і сталіца нашай краіны таксама стала «свядомай». Адначасова гаспадар загадаў абмежаваць рост насельніцтва горада Мінска двума мільёнамі жыхароў, а будаваць вакол яго больш малыя гарады-спадарожнікі. Прынцыпова трэба падтрымаць думку пра гарады-спадарожнікі, але ці сапраўды, як многія лічаць, гэта робіцца дзеля таго, каб у «свядомым» Мінску было менш «свядомых»? 2011 Год трох волатаў беларускай паэзіі У 2011 г. будзем адзначаць слаўныя юбілеі трох самых выдатных паэтаў Беларусі: 28 жніўня 75 гадоў Генадзя Бураўкіна, 30 верасня 80 гадоў Ніла Гілевіча, 18 лістапада 80 гадоў Анатоля Вярцінскага. Я шчаслівы, што не толькі знаёмы з гэтымі магутнымі постацямі, але і ганаруся сяброўствам з імі. Перш наперш яны асабліва блізкія мне сваёй адданасцю беларушчыне, як шчырыя змагары за беларускасць: родную мову, літаратуру, культуру, адукацыю, незалежную дэмакратычную краіну, росквіт беларускай зямлі і яе народа. Яны сапраўдныя адраджэнцы сучаснасш. Жыццёвыя і ў значнай меры творчыя шляхі ўсіх трох паэтаў у галоўных момантах блізкія: дзеці вайны, якія пазналі жахі таго галоднага і жудаснага часу; з дзяцінства ўвабралі ў сябе ад народа і асабліва ад роднай маці ўсю прыгажосць беларускай мовы, народных песень і фальклору; з маленства адчулі вялікую асалоду ад яднання з ласкавай цудоўнай прыродай Беларусі, па заканчэнні журналісцкага ці літаратурнага факультэтаў БДУ трапілі ў шчыры беларускі асяродак сваіх таленавітых аднагодак-літаратараў і атрымалі падтрымку старэйшых калег і настаўнікаў; ступілі на разнастайны шлях літаратуры, журналістыкі, грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці; па часе станаўлення належаць да так званых «шасцідзясятнікаў»; дасягнулі завоблачных вяршынь майстэрства ў літаратуры і перш-наперш у паэзіі. Іх аб’ядноўвае надзвычайная таленавітасць у многіх напрамках дзейнасці, якая здзіўляе шырокай шматграннасцю. Безумоўна, галоўнае ў іх — найвышэйшае майстэрства ў прыгожым пісьменстве. I тут зноў разнастайнасць напрамкаў: на першым месцы высокая мастацкая паэзія (лірыка кахання, філасофская, грамадзянская, дзіцячая, сатыра і гумар, вершы і паэмы, a у Н Гілевіча — нават раман); празаічныя, драматургічныя і публіцыстычныя творы; літаратуразнаўчыя і крытычныя працы, эсэ і літаратурныя партрэты; мастацкія пераклады. Ва ўсёй іх творчасці прываблівае шчырасць, бескампраміснасць, гуманізм, барацьба з абыякавасцю. Усе іх творы прапушчаны праз сэрца. Многія іх вершы вельмі мілагучныя і таму сталі шырока вядомымі прыгожымі песнямі Вялікую павагу выгукае дзейнасць нашых славутых паэтаў на пасадзе карэспандэнтаў рэдактараў газет і часопісаў высокіх грамадскіх і дзяржаўных асоб, што шырока вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі Нягледзячы на такі, здавалася б, аналагічны шлях да вышынь творчасці, кожны з іх стаў самабытным творцам прыгожага пісьменства. Я вельмі рады, што мне давялося на розных сцежках сутыкнуцца з гэтымі выдатнымі людзьмі, і ўдзячны ім за тую цікавасць, якую яны мелі да жыцця і творчасці Гарэцкіх, аб чым я заўсёды з лрыемнасцю памятаю. Генадзь Бураўкін, калі быў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», вельмі спрыяў выданню падрыхтаваных Алесем Адамовічам пісем з фронту «На дваццаць другой вясне...» (1974. № 9) Леаніда Гарэцкага, сына Максіма Гарэцкага. Мне прыходзілася быць разам з Бураўкіным на многіх літаратурных і іншых сустрэчах, пасяджэннях, асабліва часта ў Таварыстве беларускай мовы (у самыя цяжкія часы якога ён быў старшынёй), Рады інтэлігенцыі. Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і інш. Мяне заўсёды ўражвала яго актыўнасць, прынцыповасць, нераўнадушнасць, лапчнасць і красамоўнасць выступленняў. Яго вялікія арганізацыйныя здольнасці добра адчуў, калі я разам з ім, а таксама Рыгорам Барадуліным і Анатолем Грыцкевічам былі сустаршынямі Аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага з’езда за незалежнасць (2000). Тады, у канцы 90-х гадоў і на стыку стагоддзяў была вялікая небяспека аб’яднання Беларусі і Расіі і поўнай страты суверэнітэту краіны Была падшсанадэкларацыя, азатым і дагавор аб аб’яднанні Беларусі і Расп ў Саюзную дзяржаву, гаспадар Беларусі вёў азартную барацьбу за «шапку Манамаха» ў Крамлі ў абмен на суверэнітэт сваёй краіны. Пазней ён гатоў быў правесці бартарны гандаль абмену беларускай нацыянальнай валюты на пасаду віцэ-прэзідэнта Саюзнай дзяржавы: «Я предложнл Борнсу Ельцнну, чтобы он стал презндентом Союза, я согласен занять пост внце-презндента». У той час любы грамадзянін Беларусі, які быў супраць стварэння Саюзнай дзяржавы і за незалежнасць сваёй краіны, улады і ўся чыноўніцкая вертыкаль лічылі яго «апазіцыянерам» і «ворагам народа». Таму арганізацыя Усебеларускагаз’езда за незалежнасць патрабавала пэўнай смеласці і значных намаганняў. Тым больш, што перашкоды мы адчувалі не толькі ад афіцыйных структур, але і ад мнопх кіраўшкоў апазіцыйных дэмакратычных партый, якіх, як гэта часта ўжо здаралася, мучылі амбіцыі. Галоўным маторам у нашым Аргкамітэце быў менавіта Генадзь Бураўкш, і таму з’езд атрымаўся паспяховым. Ён адкрываў і праводзіў першы дзень з’езда, а я рабіў асноўны даклад. Толькі значна пазней, калі Пуцін прапанаваў аб’яднанне шляхам далучэння да Расіі беларускіх абласцей, галоўны беларуска-расійскі і ўсеславянскі інтэгратар імгненна ператварыўся ў незалежніка і часта стаў гаварыць словамі дэмакратычных сілаў. Ніл Гілевіч заўсёды вельмі прыхільна ставіўся да творчасці Максіма Гарэцкага і шмат разоў узгадваў яго, як класіка беларускай літаратуры, надрукаваў два эсэ «Велічыня першага роду» і «Ён ведаў свой народ, як мала хто іншы»1, прысвяціў верш «Дзе вы, дбайныя рупліўцы песень родных9». Тое ж можна сказаць і пра Гаўрылу Гарэцкага, якому Ніл Гілевіч да 80-годдзя таксама прысвяціў асобны вялікі верш «Акадэміку Г. I. Гарэцкаму». Ён выступаў на ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных юбілею Максіма Гарэцкага, на навуковай канферэнцыі да 100-годдзя Гаўрылы Гарэцкага, з прывітальнымі словамі на шэрагу Гарэцкіх чытанняў. Разам са мной ён абрэзаў чырвоную стужку на адкрыцці музея Максіма Гарэцкага ў Малой Багацькаўцы. У вельмі мнопх з’ездах, нарадах, 1 Гілевіч Н. Збор твораў. — Т. 16.—Мінск, 2009. ■—С. 224-232. пасяджэннях мне прыйшлося ўдзельнічаць разам з Нілам Гілевічам, і заўсёды яго прысутнасць прыдавала значнасць гэтым мерапрыемствам. Яго выступы былі аднымі з самых прыкметных, бо ён, як бліскучы прамоўца, выступаў вельмі даходліва іпераканаўча Анатоль Вярнінскі выступіў з яскравай прамовай на 100-годдзе Гаўрылы Гарэцкага, якая затым была надрукавана пад назвай «Ён казаўРадзіме: «Я так любіў цябе, мая адзіная»1. Да майго 70-годдзя напісаў верш «Паходжанне прозвішча», a пазней «Чытаю Гарэцкіх»2. Анатоль Вярцінскі некалькі разоў удзельнічаў у Гарэцкіх чытаннях і выступаў з цёплым прывітальным словам. На многіх іншых мерапрыемствах., якія часткова згадваў ужо раней, уважл іва слухаў выступы Анатоля Вярнінскага, якія заўсёды ішлі ад сэрца, былі эмацыянальнымі і адгукаліся ўсхваляванымі слухачамі. На апошніх, XIX Гарэцкіх чытаннях (18 лютага 2011 г.) дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп пасля прывітальнага слова перадаў дырэктару Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзй Макарэвіч партрэт Максіма Гарэцкага, якой выдавецтва па заказу Міністэрства адукайыі надрукаваладля школ у пераліку класікаў беларускай літаратуры. Пазней, калі я завітаў да Ніла Гілевіча, убачыў у яго такога ж кшталту партрэт народнага паэта. Ён растлумачыў, што гэта яму перадалі з выдавецтва «Мастацкая літаратура». Нягледзячы на тое, што Ніл Гілевіч у нашых улад лічыцца ў шэрагу апальных, талент прабівае асфальт нядобразычліўства рэжыму, і чыноўнікі вымушаны прызнаць яго за жывога класіка. Тое ж тычыцца Генадзя Бураўкіна і Анатоля Вярцінскага. Усе тры выдатныя постані — класікі беларускай літаратуры, якімі ганарынца наша Байькаўшчына. 2011 1 Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі. Успаміны, артыкулы, дакументы. Мінск : Тэхналогія, 2000. 1 Вярцінскі А, Выбраныя творы. -Мінск : Кнігазбор, 2009. Усё менш блізкіх людзей Чым даўжэй жывеш, тым менш застаецца блізкіх людзей. Увечары 9 мая 2011 г. у добрым настроі вярнуліся з Галяй з дачы і з сумам даведаліся, што напярэдадні памерлі Ядвіга Юльянаўна Раманоўская і Эдуард Аляксандравіч Высоцкі. На наступны дзень Ядвігу Юльянаўну пахавалі на Маскоўскіх моплках побач з Ганнай Дамінікаўнай, яе цёткай, сястрой Янкі Купалы. Эдуарда Аляксандравіча — на Каладзішчанскіх, дзе ўжо ляжалі два маіх вучні, у якіх я быў кіраўніком іх кандыдацкіх дысертацый, — геолаг Валодзя Кажэнаў і геафізік Аляксандр Бабарыкін, а таксамаЯнка Брыль і яго жонка Ніна Міхайлаўна. 3 Ядвігай Юльянаўнай адносна нядаўна размаўляў па тэлефоне — голас яе быў бадзёры, у гамонцы, як заўсёды, гучаў гумар, і таму яшчэ больш нечаканая была гэтая сумная вестка. Успомнілася, як гэтая цудоўная жанчына, адданая справе захавання і пашырэння ведаў пра свайго дзядзьку, так годна прыняла эетафету кіравання домам-музеем Янкі Купалы, які заставаўся адным з самых яркіх куточкаў беларушчыны ў абруселай Беларусі. Пазней дырэктарам музея стала яе дачка Жанна Казіміраўна, таксама адданая справе Янкі Купалы, але заўсёды Ядвіга Юльянаўна прысутнічала на многіх значных сустрэчах. 3 вялікай прыемнасцю часта прыходзіўу гасцінны і такі цёплы дом, напоўнены сапраўднай высокай паэзіі, шчырай беларускасцю, добразычлівасцю. Яшчэ разам з маімі бацькамі быў на сустрэчы з трыма Паўлінкамі, у тым ліку і з самай першай з іх — Мядзёлкай, з якой даўно сябравалі мае бацькі, асабліва маці. Менавіта ёй Паўліна Вікенцьеўна пакінула свой дзённік і папрасіла перадаць яго толькі праз 20 гадоў пасля яе смерці Максіму Танку, які надрукаваў яго ў «Полымі» (1993. № 2-5). А як мы цёпла, шчыра і хораша адзначылі юбілей Ядвігі Юльянаўны! У маім жыцці самы лепшы юбілей (70-годдзе), які разам са сваімі калегамі арганізавалі мілыя Ядвіга Юльянаў-