• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    чаныя яго вернай спадарожніцы, цудоўнай жанчыне, выдатнай змагарцы за беларушчыну Ніне Іванаўне, робяць гэты том унікальным для разумення не толькі названых выключных падзей, але і асаблівасцей таго часу, а таксама месца ў ім барацьбітоў за беларускую мову, літаратуру і культуру
    Мусіць, цяжка знайсці такі род і жанр літаратурнай творчасці, да якой не датыкалася рука Ніла Гілевіча, а па пладавітасці (выдадзена каля 80 кніг) ён займае адно з першых меснаў сярод беларускіх пісьменнікаў. Да таго ж трэба дадаць і яго навуковую дзейнасць у галінах літаратуразнаўства і фалькларыстыкі. Нягледзячы на кепскі стан здароўя, які не дазваляе нават выходзіць з хаты на прагулку, ён гераічна працуе над падрыхтоўкай і выданнем Збору твораў у 23-х тамах, прычым адбор робіць вельмі строга і прыдзірліва. За межамі выбраных твораў засталіся вельмі многія яго літаратурныя і навуковыя набыткі. Калі б справа ішла пра поўны збор твораў пісьменніка, дык, мусшь, набралася б не менш за 35 тамоў Але трэба вельмі падтрымаць аўтара ў тым, што менавіта ён сам адбірае і прапануе чытачу тыя творы, якія лічыць найбольш вартымі са свайго пункту гледжання, са сваіх эстэтычных крытэрыяў сталага майстра прыгожага пісьменства.
    У той жа час балюча крыўдна, што ў гэтай высакароднай працы не дапамагае пісьменніку дзяржава, і да чаго дайшлі нашы ўладавыя структуры, а пад іх уплывам і ўсё грамадства, што спакойна наглядаюць, як народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч за грошы, якія адрывае ад сваёй невялічкай пенсіі, выдае том за томам Збору твораў, накладам усяго 70-100 паасобнікаў! I тыя ляжаць месяцамі ў кнігарнях, якія асмеліліся прадаваць такога занадта беларускага пісьменніка. Палітыка рэзервацыі беларускай мовы і татальнага пашырэння рускай прывяла да зусім слабага запатрабавання беларускай літаратуры. I ўсё гэта робіцца пад лозунгам «Мы за БеларусьІ».
    2010
    Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ)
    Мне давялося ведаць дзвюх кіраўніц БДАМЛМ — дзвюх Ганнаў: Сурмач і Запартыка — вельмі энерпчных, адданых архіўнай справе, сапраўдных дырэктараў гэтай выдатнай установы — скарбніцы духоўнай спадчыны беларускага народа. ГаннаСурмачу 1993 г., калі ўжо стварылася Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і быў праведзены Першы з’езд беларусаў свету, ахвяравала сваёй любімай працай і поўнасцю занялася складанай дзейнасцю на пасадзе старшыні Управы ЗБС «Бацькаўшчына». Яе дырэктарам БДАМЛМ годназмяніла Ганна Запартыка, якая выдатна кіруе архівам-музеем і вельмі плённа працуе на ніве беларускай культуры.
    3 чэрвеня 2010 г. у будынку БДАМЛМ адбылася ўрачыстая навуковая нарада, прысвечаная 50-годдзю стварэння ўстановы. Я на прыкладзе захавання і вывучэння спадчыны сям’і Максіма Гарэцкага пастараўся паказаць ролю БДАМЛМ у справе развіцця культуры Беларусі, а таксама адзначыць апантанасць працы яго дырэктара і ўсяго калектыву.
    Як вядома, Максім Гарэцкі і яго сям’я ў 1930 г трапілі ў кіпцюрыГУЛАГа, а Юлютага 1938 г пісьменнікарасстралялі Яго творы, а таксама творы яго жонкі — пісьменніцы Леанілы Чарняўскай-Гарэцкай былі забаронены на 30 гадоў. Пасля рэабілітацыі Гарэцкага ў 1959 г. паступова пачалося вяртанне яго імя і спадчыны. Нягледзячы на страшэнныя цяжкасці жыцця таго часу, намаганнямі Леанілы Усцінаўны і яе дачкі Галіны Максімаўны мнопя рукапісы, дакументы і нават рэчы Максіма Іванавіча захаваліся.
    У 1972 г. Галіна Гарэцкая перадала ў аддзел рэдкіх кніг і рукашсаў Фундаментальнай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР матэрыялы, якія склалі фонд № 7 «Гарэцкі Максім Іванавіч». У вопіс № 1 увайшлі рукапісы «Віленскіх камунараў», «Камароўскай хронікі», апавяданняў, лісты да
    сям’і, некаторыя дакументы. У 1977 г. Г. М. Гарэцкая перадала яшчэ творчыя матэрыялы пісьменніка, лісты, фотаздымкі і інш. (вопіс № 2), а ў 1982 г. — фотакопіі творчых матэрыялаў (вопіс № 3).
    Супрацоўнікі БДАМЛМ зацікавіліся спадчынай Максіма Гарэцкагаўжо ўсярэдзіне 1990-х гг., аледакументы пражыццё і дзейнасць пісьменніка яны выяўлялі ў іншых фондах, асабліва шмат у «Калекцыі дакументаў аддзела рукапісаў Беларускага музея імя I. Луцкевіча ў г. Вільні (ф. № 3).
    У Беларускай энцыклапедыі (том 2, 1996) у артыкуле Г. В. Запартыка «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» ў спісе асабістых фондаў пісьменнікаў імя Максіма Гарэцкага яшчэ адсутнічае. Ужо з пачатку новага стагоддзя БДАМЛМ робійна не толькі галоўнай скарбонкай, дзе захоўваюцца многія рукапісы, лісты, дакументы, фотаздымкі, рэчы Максіма Гарэцкага, Леанілы Усцінаўны і іх дзяцей Галіны і Леаніда, але і выдатным прапагандыстам па ўшанаванні іх памяйі і пашырэнні ведаў пра гэтую сям’ю і іх спадчыну. У 2001 г. адбылася перадача матэрыялаў сям’і М. Гарэцкагаў архіў-музей, што зрабша ў Санкт-Пецярбургу Галіна Максімаўна, якая там жыла. У 2003 г. у БДАМЛМ створаны спецыяльны фонд № 426, прысвечаны сям’і М. Гарэцкага.
    Значна папоўніўся гэты сямейны фонд пасля таго, як Г. В. Запартыка прывезла з Санкт-Пецярбургу вялікі хатні архіў Галіны Максімаўны. Тады разам з Ганнай Вячаславаўнай паехаў і я, каб адзначыць саракавіны садня смерці (20 верасня 2006 г.) маёй стрыечнай сястры Галіны. Нас сустрэў і ў далейшым дапамагаў мой траюрадны брат Валянцін Яўгенавіч Тэадарчук і ягоная сяброўка Надзея Дзмітрыеўна з сынам Кірылам. У невялічкай аднапакаёвай кватэры, якую Галіна Максімаўна завяшчала Валянціну Яўгенавічу, Ганна Вячаславаўна (троху з маёй дапамогай) адабрала ўсё самае каштоўнае для фонду архіва-музея. Я з павагай наглядаў за карпатлівай працай сапраўднага архівіста, якая не шкадавала ні часу, ні
    сіл, каб адабраць, дбайна запакаваць і забраць усё, што трэба для дзяржаўнага архіва. Як беражліва Ганна Вячаславаўна разглядала кожную паперку, прачытвала кожную пісульку!
    Мы вялікай групай родных і знаёмых Галіны Максімаўны пабылі на Паўднёвых моплках, дзе апошні прытулак знайшла мая сястра побач са сваёй маці Мы адзначылі саракавіны, цёплымі словамі ўспомнілі гэтых мужных, таленавітых, шчырых, добразычлівых. працавітых. верных жанчын.
    Ганна Вячаславаўна рупліва і ўважліва працавала два дні і адну ночку без перапынку, набрала два вялізарныя чамаданы, з якімі і ад’ехала ў Мінск, а я застаўся на міжнародную навуковую канферэнцыю ва Усерасійскім геалагічным інстытуце.
    3 таго часу БДАМЛМ стаў месцам найбольш поўнага збору самых розных матэрыялаў сям’і Максіма Гарэцкага. прычым Г. В Запартыка і супрацоўнікі архіва-музея пільна працягваюць збіраць весткі пра іх. Дарэчы. я перадаў машынапісныя копіі рукапісаў М Гарэцкага, якія захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі. а таксама некаторыя лісты Леанілы і Галіны Гарэцкіх і збіраюся з часам перадаць і іншыя лісты, якія ёсць у маім хатнім архіве.
    Вялікую справу супрацоўнікі БДАМЛМ праводзяць па ўшанаванні памяці сям’і М. Гарэцкага. Пачынаючы з пачатку гэтага стагоддзя, а з 2005 г. афіцыйна БДАМЛМ удзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні X111-XV11 Гарэцкіх чытанняў, a Г. В Запартыка з’яўляецца нязменным сябрам аргкамітэта па правядзенні чытанняў і сябрам Рэспубліканскага фонду імя братоў Гарэцкіх.
    Ha XI Гарэцкіх чытаннях (Мінск, 18 лютага 2003 г.), прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, Г. В. Запартыка зрабіла цікавы даклад «Максім Гарэцкі. 1923 год. Хроніка адной падзеі (па старонках архіўных крыніц)», у якім на падставе архіўных дакументаў БДАМЛМ асвяціла ўдзел М Гарэцкага і яго жонкі ў З’ездзе беларускіх вучыцялёў сярэдніх школаў, дзе ён зрабіў два даклады, якія
    выклікалі вялікую цікавасць дэлегатаў і пакладзены ў аснову некаторых рашэнняў з’езда. Ва ўступным слове старшыня аргкамітэта XI Гарэцкіх чытанняў Лідзія Макарэвіч выказала «шчырую ўдзячнасць дырэктару БДАМЛМ Ганне Вячаславаўне Запартыка за перадачу для часовага экспанавання на сумеснай выставе ўнікальных экспанатаў з фонду М. Гарэцкага, якія ўпершыню прадстаўлены наведвальнікам». Дарэчы, такія выставы былі арганізаваны і на мнопх наступных Гарэцкіх чытаннях.
    У тым жа годзе ў БДАМЛМ была праведзена вельмі змястоўная выстава, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Леанілы Чарняўскай-Гарэцкай, дзе асабліва прыцягвалі ўвагу яе цудоўныя вышыўкі, якія ў свой час высока ацаніў вядомы мастацтвазнавец і этнограф Міхаіл Раманюк і якім Галіна Гарэцкая прысвяціла спецыяльны артыкул «Невычэрпныя крыніцы» ў часопісе «Мастацтва Беларусі» (1988. № 3).
    На наступны год на XII Гарэцкіх чытаннях (Мінск, 4 мая 2004 г.) Г. В. Запартыкаўдакладзе «Дакументальны і музейны фонды сям’іГарэцкіху БДАМЛМ» паведамілапразмест фонду і гісторыю яго стварэння.
    НаХІІІ Гарэцкіх чытаннях (Мінск, Ібчэрвеня 2005 г ), прысвечаных 105-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага, Г. В. Запартыка зрабіла даклад «Ліставанне беларускіх дзеячаў з Гаўрылам Гарэцкім як крыніца па гісторыя спасціжэння спадчыны Максіма Гарэцкага» і прыйшла да высновы: «Усё, што змог, колькі хапала сілы — рабіў для памяці свайго брата—выдатнага пісьменніка Максіма Гарэцкага, дзеля вяртання імені і яго літаратурнай спадчыны працаваў да самазабыцця. 3 гэтым увайшло ў гісторыю нашай літаратуры і імя Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага».
    HaXIV Гарэцкіх чытаннях (Мінск, 8 чэрвеня 2006 г.), прысвечаных Году маці, Г В Запартыка зрабіла даклад «Галіна Гарэцкая — дачка і даследчыца жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага і Леанілы Чарняўскай-Гарэцкай». Ганна Вячасла-
    ваўна як быццам адчувала, што трэба хутчэй аддаць павагу і даніну найвялікшага прызнання і ўдзячнасці Галіне Максімаўне — гэтай шчырай дапытлівай даследчыцы творчасці сваіх бацькоў, бо ў хуткім часе — 20 верасня на 86-м годзе жыцця яна назаўсёды пайшла ад нас.
    Ha XV Гарэцкіх чытаннях (Мінск, 7 чэрвеня 2007 г.) Г. В. Запартыка зачытала даклад «Педагапчная дзейнасць Максіма Гарэцкага ў высылцы (па дакументах асабістага архіва пісьменніка)», а на наступны год да 115-годдзя з дня нараджэння шсьменнікаў часопісе «Полымя» (2008. № 2) надрукавала два артыкулы: «Максім Гарэцкі. 1923 год. Хронікаадной падзеі (па старонках архіўных крыніц)» і «Да гісторыі вяртання літаратурнай спадчыны М. Гарэцкага», аў часопісе «Роднае слова» (2008. № 2) — артыкул «Педагапчная дзейнасць Максіма Гарэцкага ў высылцы (па дакументах асабістага архіва пісьменшка)». У абодвух часопісах яна прывяла некалькі фотаздымкаў. У тым жа юбілейным годзе на XVI Гарэцкіх чытаннях (Мінск, 15 лютага 2008 г) быў заслуханы даклад вядучага навуковага супрацоўніка БДАМЛМ Таццяны Шырокавай «Музейны фонд сям’і Гарэцкіх у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва», у якім яна падрабязна паведаміла пра змест фонду і некаторыя моманты псторыі яго стварэння.