Жыццёвы меланж
Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Жалобны мітынг вёў Алесь Пашкевіч. Слова казалі Ніл Гілевіч, Радзім Гарэцкі. Генрых Далідовіч, Сяргей Законнікаў Вінцук Вячорка, Уладзімір Някляеў. Гучаць словы: Вялікі Беларус... Сумленне нацьп . .. Вялікі пісьменнік... Неперасягнуты майстар мініяцюры.. Класік... Вучоны... Вялікі грамадзянін... Патрыёт... Прынцыповасць... Культура... Волат... Глыба... Асоба... Шляхетнасць... Інтэлігентнасць... Вялікічалавек. Добразычлівасць... Любімы. Вялікая ўдзячнасць. .. Вечнасць...
На могілках «Калодзішчы» цела Янкі Брыля паклалі побач з Нінай Міхайлаўнай. Усплывае перад вачымаяе пахаванне Гора Івана Антонавіча было невыносным, але ён трымаўся мужна. На памінках у той жа хаце на вул. Дразды я сядзеў побач з ім на
канапе, прытуліўшыся да яго, магутнага, але такога аслабелага ад згубы, стараўся перадаць яму хоць нейкую і маю сілу, гаманіў-гаманіў, каб адчуў ён мае шчырае спачуванне і каб троху адхіліць зусім змрочныя думкі, якія, я бачыў, увесь час надыходзілі да яго. Прыгадаў нашу вандроўку з Нілам Гілевічам і яго Нінай Іванаўнай у Крынічнае на 80-годдзе пісьменніка. Так было радасна, весела, столькі казалі яму добрых ласкавых слоў. Зразумеў і падтрымаў радасць Янкі Брыля ад таго, што яго нічым не ўзнагародзілі ўлады Беларусі, хаця я быў моцна абураны такой знявагай да аднаго з самых выдатных людзей краіны. Пазней ад нас назаўсёды пайшла адна Ніна, а за ёй у хуткім часе і другая Ніна.
Цёплыя шчырыя словы сказалі Вольга Іпатава, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Кудравец, Віктар Карамазаў, загадчык аддзела кулыуры Карэлшкага райвыканкама Нагорная. Развіталіся, кінулі па тры жменькі зямлі ў магілу... I ўсё — не ўбачым больш жывога Янку Брыля.
Калі мая стрыечная сястра Галіна Максімаўна, дачка Максіма Гарэцкага, якой было ўжо за 80 год, адчувала сябе зусім дрэнна, яна брала кніжку Янкі Брыля і чытала яго цудоўныя творы, якія, як яна заўсёды падкрэслівала, дапамагаюць ёй жыць. Думкі, дух, словы Янкі Брыля будуць жыць вечна ў Беларусі і ўсім свеце, будуць захоўваць беларушчыну, дапамагаць жыць і будаваць вольную дэмакратычную цывілгзаваную дзяржаву з прыгожай назвай Беларусь. якую так любіў і аб якой ўсё жыццё марыў вялікі Янка Брыль.
2012
Зберагчы Беларушчыну
Нават знаходзячыся ў адпачынку далёка ад дому ў цікавым добрым падарожжы па еўрапейскіх краінах, сум не пакідае ад стану Белару шчыны на Беларусі, ад дзікіх адносін да яе кіраўнікадзяржавы і яго адміністрацыйна-чыноўніцкай вертыкалі.
Успамінаецца перабудоўчы кароткатэрміновы ўздым Беларушчыны, у які БССР стала суверэннай Рэспублікай Беларусь, бяз’ядзернай міралюбівай дзяржавай, беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай, таксама дзяржаўнымі абвясцілі нацыянальныя сімвалы — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг і інш. Гонар ахапіў сэрцы сапраўдных беларусаў і ўсіх патрыётаў нашай краіны. Дык што такое Беларушчына, якая так моцна ўплывае на стан насельніцтва Беларусі9
Беларушчына — гэта аснова беларускай нацыянальнай ідэі, пра рэалізацыю якой лепшыя прадстаўнікі беларускага народа марылі шэраг стагоддзяў Таму Беларушчына складае значную колькасць вельмі важных аспектаў: самае галоўнае — родная матчына мова, старажытная, добра распрацаваная, мілап чная, якой неабходна карыстацца кожны дзень і ў побыце, і ў працы; замілаванне прыродай нашай краіны з цудоўнымі краявідамі, маляўнічымі рэчкамі і азёрамі, разнастайнымі лясамі і пяшчотнымі лугамі, адчуванне роднасці да ўсіх людзей беларускай зямелькі з пачуццём дабрыні і клопату аб іх; разуменне і развіццё культуры, літаратуры, мастацтва, адукацыі, навукі Беларусі; сяброўства і павага да ўсіх людзей іншых народаў і нацый, асабліва суседніх краін; талерантнасць да любых рэлігій і веравызнанняў; імкненне да волі і правоў чалавека, падтрымка ўсіх дзеянняў у гэтых напрамках; жаданне жыць у дэмакратычнай вольнай багатай дзяржаве, дзе Канстытуцыя і законы няўхільна выконваюццаўсімі яе жыхарамі незалежна ад пасадьр за чым самастойна сочаць усе галіны ўлады, як дзяржаўныя; так і ірамадскія; змаганне за незалежнасць дзяржавы. якая павінна быць міралюбівай, ісці сваім цвёрдым шляхам, не хістаючыся ні на Захад, ні на Усход, на чале з разумным прафесійным урадам і іншымі кіруючымі структурамі; быць сапраўдным патрыётам краіны, ганарыцца ёю і пакласці ўсе свае сілы, здольнасці на яе карысць і росквіт.
На жаль, пакуль што мы вельмі далёкія ад сапраўднай Беларушчыны і нават усё больш губляем яе. Асабліва рэзка гэты
працэс пайшоў з таго часу, як Беларусь стала прэзідэнцкай дзяржавай і адчула моц лоўка праведзенага вядомага рэферэндуму. Уся адміністратыўна-камандная вертыкаль у адносінах да Беларушчыны стала не на шлях Скарыны і Сапегі, а на шлях Кацярыны II і яе генерал-губернатара Мураўёва, прычым спачатку ішла гаворка пра абавязковае і хутчэйшае аб’яднанне з Расіяй у адзін Саюз, таму дэмакратычныя сілы правялі Усебеларускі з’езд за незалежнаснь Пазней, калі Пуцін прапанаваў уваходзшь у склад Расіі цалкам ці абласцямі, улады раптам загаласілі пра незалежнасць дзяржавы і любоў да Беларусі, але адносіны да Беларушчыны па сутнасці не змяніліся і нават яшчэ больш пагаршаліся. Беларуская мова для ўсіх чыноўнікаў (ды і многіх іншых) застаецца далёкай ад карыстання, нягоднай для выказвання іх вельмі разумных і складаных думак, і таму яны, а за імі большасць насельніцтва амаль поўнасцю рускамоўныя.
Трэба не толькі захаваць Беларушчыну, але як мага хутчэй пашырыць і развійь. Калі далей на Беларусі працягнуцна такія ж адносіны да Беларушчыны, як зараз, дык Беларусь згше і будзе адна вялікая дзяржава — Расійская Федэрацыя, у якую ўвойдзе малая тэрыторыя рускамоўнай Белай Русі.
2012
Калі адзначаць юбілей?
У «Беларускай энцыклапедыі» (2002 Т 14)напісана: «Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП)... створаны паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 27.05.1922 «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР». Арганізацыйна аформлена 1-м Усебеларускім з’ездам пісьменнікаў (Мінск, 8-14.06.1934) як Саюз пісьменнікаў Беларусі» Калі лічыць, што СБП створаны з часу пастановы, дык ён існуе ўжо 80 гадоў. Хаця ўвесь час у Беларусі быў толькі адзін Саюз, але назву мяняў — то СБП, то СПБ, а цяпер ёсць два з азначанымі назвамі. Hi адзін, ні другі
Саюз не святкавалі гэту дату. Пытаўся ў шэрагу пісьменнікаў, чаму так Некаторыя наогул забыліся, калі быў створаны Саюз, а большасць усё ж лічыць юбілейным 2014 год. Кіраўніцтва СБП вырашала да гэтай даты стварыць жартаўлівы каляндар «Беларускі фальклор», у якім змясціць фотаздымкі пісьменнь каў у выглядзе міфалапчных зданняў. Генадзь Бураўкін стаў Баем, Міхась Скобла — Лазнікам, Аксана Данільчык — апякункай вясны Лёляй, Аксана Спрынчак — Русалкай, Віктар Жыбуль — чортам, Леанід Дранько-Майсюк — Лесавіком. Ніл Гілевіч адмовіўся пераапранацца. Ён лічыць, што зараз не той час для літаратуры, каб займацца такімі несур’ёзнымі гульнямі, і шкадуе, што 80-годдзе ў 2012 г. не адзначылі.
2012
«Болып за трох не збірацца...»
Мы ўжо прызвычаіліся і амаль не здзіўляемся, калі даведваемся, што некага хапаюць і закідваюць у «аўтобус». Прычына такога нярэдка проста абсурдная. У «Народнай Волі» ад 29 траўня 2012 г. прачытаў артыкул Любові Лунёвай «.. I апынуўся прафесар Лешн разам з моладдзю ў пастарунку». Маладыя людзі, галоўным чынам студэнты ВНУ сабраліся ў нядзелю, каб прыбраць тэрыторыю парку каля стадыёна «Трактар». Запрасілі Георпя Лепіна, вядомага прафесара фізіка, праслухаць яго лекцыю пра экалогію і ядзерную энергетыку. Раптоўна наляцелі спецназаўцы, кінулі 20 чалавек, у тым ліку і прафесара, у «аўтобус» і адвезлі ў міліцыю Заводскага раёна Мінска. Паважанага чалавека у салідным узросце паставілі да сценкі, знялі адбіткі пальцаў, далоняў, сфатаграфавалі, a ў «аўтобусе» яшчэ раней адабралі яго кнігу «Атамная энергетыка: мірны забойца» і вельмі цікавыя матэрыялы Барыса Скабелкіна. Груба размаўлялі на «ты», нават не пацікавіліся, што рабілі маладыя людзі ў парку. Толькі адзін міліцыянер сказаў: «Вы што — не ведаеце, што ў нас нельга збірацца
болыіі за тры чалавекі?» Праз некаторы часусіх выпусцілі, але рэчы прафесару не вярнулі. Ён лічыць, што ўсяму віной страх: «Баяцца тых, хто думае, хто хоча больш ведаць, хто вучынйа». Вядома, у якіх краінах такое адбываецца.
2012
Усё расійскае
1 чэрвеня 2012 г. глядзеў апошнія весткі па расійскім і беларускім каналах тэлебачання. Галоўная падзея — першы візіт У Пуціна, як зноў абранага новага прэзідэнта РФ, за мяжу краіны. Масква падкрэслівае — якая павагадля Беларусі! Мінскз захапленнем — які гонар для Рэспублікі Беларусь! Адна з самых галоўных тэмаў перагавораў прэзідэнтаў абедзвюх краін — будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Тэлевядучая Масквы называе яе — руская АЭС, добра, хоць мінская — Беларускай АЭС.
У гэтыя ж дні Полацк урачыста адзначае свае 1150-годдзе. Масква паведамляе, што Поланк — адзін з першых гарадоўзаснавальнікаў рускай дзяржавы. Па беларускім тэлебачанні пра першую і пра другую падзею, як і пра іншыя, — толькі на рускай мове. У «Нашай Ніве» ад 6 чэрвеня прачытаў, што кіраўніку Рэспублікі Беларусь прыйшлося чакаць у аэрапорце высокага госця аж тры гадзіны ў сувязі са спазненнем яго прылёту. Лукашэнка вітаў яго ласкавымі словамі: «Ад усёй душы вітаю вас на вашай беларускай зямлі». Можа, і праўда, усё ў Беларусі расійскае...
2012
Стан беларускай навукі
У выніку шэрагу ўказаў гаспадара дзяржавы, якія пярэчылі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (у тым ліку і існуючаму тады Статуту НАН Беларусі), навука (асабліва ў НАН Беларусі) цалкам трапіла ў рукі камандна-адміністрацыйнай
сістэмы дзяржаўных чыноўнікаў і поўнасцю паслухмяных ім чыноўнікаў ад навукі, прычым з апошніх стварылі сваю навукова-адміністрацыйную «вертыкаль», якая не выбіралася вучонымі, а прызначалася галоўным чыноўнікам дзяржавы і яго памагатымі. 3 пачатку сучаснага стагоддзя кіраўнік дзяржавы нечакана прызначыў старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нядаўна атрымаўшага навуковую ступень доктара эканамічных навук М. У. Мясніковіча, які пачаў бясконцыя неразумныя рэфармаванні (імітацыі сапраўдных рэформ). У хуткім часе ўзнікла такое ўражанне, што ён прыйшоў на новую пасаду з мэтай не толькі змяніць Акадэмію навук, а проста разбурыць, зрабіць з яе Міністэрства навукі.