Думаю, што на першы зварот улады Беларусі не звернуць ніякай увагі, бо ужо і раней такіх прапаноў было некалькі, але на іх не атрымалі хоць якой-небудзь рэакцыі Ну, а на другі зварот у лепшым выпадку атрымаем адпіску. На жаль, ва ўрадзе Беларусі такія «цёплыя» адносіны да беларускай мовы, хаця яна і абвешчана дзяржаўнай. Парадоксы палітыкі У «Народнай Волі» ад 2 лістапада2012 г. прачытаў: «Зянон Пазняк з замежжа схітрыўся стаць героем беларускай афіцыяльнай прапаганды, навешаўйіы ярлыкоў на тых, хто спрабуе хоць нешта рабіць тут, на Радзіме». Адразу ўспомніліся некаторыя парадоксы палітыкі ў Беларусі. Першы прэзідэнт дзяржавы прымаў прысягу пад дзяржаўным нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам — ужо праз два гады за нясенне ш ўстаноўку гэтага сцяга можна трапіць у турму. Ён жа прысягу чытаў на роднай беларускай мове, якая афіцыйна была абвешчана дзяржаўнай і адзінай, а праз два гады да яе ў якасш дзяржаўнай дабавілася мова суседняй краіны, якая стала амаль адзінай для гаспадара дзяржавы і усёй яго чыноўншкай адміністрацыйна-каманднай «вертыкалі», a сам ён родную мову ўспамінаў у здзеклівым тоне тады, калі казаў што-небудзь пра «апазіцыю»: спадары, свядомыя, пятая калона і інш. Вялікая небяспека незалежнасці Беларусі адбылася на стыку стагоддзяў у сувязі з праславутым аб’яднаннем Беларусі і Расіі ў адзіны Саюз, калі былі падпісаны дэкларацыя і дагавор, а кіраўнік нашай дзяржавы казаў: «Я предложнл Борнсу Ельцнну, чтобы он стал презндентом Союза, я согласен занять (іост віше-презндента». Тады тых, хто казаў пра незалежнасць нашай краіны і быў супраць Саюзнай дзяржавы, чыноўніцкая вертыкаль лічыла «ворагамі народа». Прыйшоў да ўлады РФ У Пуцін і сказаў, што хопіць балбатань пра Саюз, і прапанаваў аб’яднацца шляхам далучэння да Расіі налкам усёй Беларусі ці асобных абласцей. I трэба за гэта Пуціну выказаць падзяку, бо галоўны беларускі «інтэгратар», адчуўшы небяспеку сваёй улады, а затым і ўся чыноўнінкая вертыкаль ператварыліся ў самых актыўных незалежнікаў і загаласілі словамі апазіцыі і 3. Пазьняка: «Я люблю Беларусь», «Суверэнная Беларусь назаўсёды» і г. д. Аднак улады як былі, так і засталіся пра- ціўнікамі беларушчыны. Цяпер Зянон Пазьняк абвінаваціў беларускую апазіцыю ў тым, што ўсе яе прадстаўнікі, у тым ліку і кіраўніцтва дэмакратычных партый, — агенты заходніх спецслужбаў альбо расійскага ФСБ. якія працуюць за іх грошы. Тое ж гаворыць і гаспадар дзяржавы, і таму нават афіцыйныя тэлеканалы з задавальненнем перадалі словы Пазняка. Няўжо шэраг лепшых прадстаўнікоў апазіцыі сядзіць у турмах як агенты спецслужбаў іншых краін і за іх грошы, а не як патрыёты Беларусі, якія хочуць перамен9 Некалькі гадоў таму пабудавалі вельмі ўдалы з боку лагістыкі, арыгінальны і зручны з боку архітэктуры і тэрміналаў аўтавакзал «Маскоўскі», аўтары якога атрымалі розныя прэміі, шчырую падзяку шматлікіх пасажыраў, а гаспадар дзяржавы нават узнагародзіў Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Галоўнаму начальніку «Газлрама» Мілеру — уладальніку тоўстага кашалька — спадабалася гэтае месца на скрыжаванні дарог, супраць будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі і «Аляксандраў пасажа», і ён вырашыў знішчыць аўтавакзал і паставіць тут высотны адміністрацыйны гмах сваёй расійскай адміністрацыі. Дзясяткі тысяч грамадзян Мінска і іншых раёнаў Беларусі пісалі пратэсты, звярталіся да свайго прэзідэнта, які ўвесь час кажа пра любоў да беларускага народа, павагі да яго думкі і абавязковае паляпшэнне жыцця і быту насельніцтва краіны Але ён, самы галоўны «слуга» народа, які так упарта будуе новы Саюз, больш чуе не сваіх жыхароў, а кіраўнікоў краіны «старэйшага брата», які да таго ж яшчэ і падкіне дзясяткі мільёнаў «зялёных». 2012 Узімку ўспаміны пра вясну Ужо многія гады восеньская слота цягнеіша амаль да Новага года, і як радасна, калі хонь на гэты дзень зямелька пакрываецца снегам. I што ж гэта за снежань зусім без снегу? Сёлета пушыстая заснежаная зіма пачалася роўна 5 снежня — у дзень нараджэння маёй Галі, а праз 2 дні, у дзень майго нараджэння, ужо не было відна нават кавалка зямлі, бо снег пакрыў досыць тоўстым слоем цудоўнай крышталёва-іскрыстай белізны. Нам разам споўнілася 148 гадоў. Мы цёпла, троху са светлым сумам адзначылі гэтую дату, але нашы ўспаміны ўвесь час вярталіся часцей за ўсё да тых незабыўных сонечных дзён ранняй вясны, калі мы ўпершыню сустрэліся і разам каталіся на лыжах па яшчэ больш яскравым бліскучым насце, які дазваляў імчацца без лыжні ў любым напрамку да нашага агульнага шчасня... 2012 Старэйшыя... 10 X 2012 акадэмікам і членам-карэспандэнтам уручылі спецыяльныя значкі і да іх новыя пасведчанні. Зрабілі гэта па аддзяленнях. На пасяджэнні Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі сабраліся досыць дружна—амаль усе. Многіх даўно не бачыў. Самы старэйшы па ўзросгу сярод хімікаў і геолагаў Уладзімір Сямёнавіч Камароў — яму праз тры месяцы, у студзені 2013 г. «стукне» 90 гадоў Пасведчанні пранумаравалі па-новаму — па часе абрання ў акадэмікі ці члены-карэспандэнты. Нумар майго пасведчання — 0003. Са здзіўленнем убачыў, што па часе абрання ў акадэмікі я ў нашым аддзяленні самы старэйшы — ужо 35 год. а ва ўсёй НАН Беларусі трэці, пасля М. А. Барысевіча і У П Платонава 2012 «Беларусы ў Літве сваёй дзяржавай кінуты...» Нядаўна адным з неўяздных у Беларусь стаў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Вельмі крыўдна за майго сябра, які поўнасцю адданы справе нацыянальнага адраджэння і які так многа робіць для ўшанавання памяці славутых беларусаў у Літве і захавання там беларушчыны. Менавіта дзякуючы Таварыству ў Вільні паставілі 10 мемарыяльных дошак, шэраг помнікаў беларускім дзеячам на Ліпаўскіх могілках і на Росах, выдалі некалькі кніг, падрыхтавалі да выдання кніп «Беларусы ў Літве. учора і сёння», стараюцца вырашыць пытанне з музеем Івана Луцкевіча і г. д. Усё гэта робіцца самаахвярна, без усялякай дапамогі з боку беларускай дзяржавы ці яшчэ каго-небудзь. Хведар Нюнька ў снежні 2012 г. на пытанне карэспандэнта Радыё «Свабода» «Як сёння беларусы тут пачуваюцца — у Вільні, на Віленшчыне?», сказаў: «Нажаль, дзякуючы палітыцы, якую праводзіць кіроўныў Беларусі рэжым, Віленскі край быў кінуты. Хоць Віленшчына дала нямала выдатных беларускіх дзеячаў нацыянальнага маштабу. Дастаткова назваць Браніслава Тарашкевіча. Святое месца пустым не бывае, таму беларускую пасіўнасць выкарыстапі іншыя нацыянальнасці. Ямаю наўвазе найперш тутэйшых палякаў. Яны маюць велізарную падтрымку з Польшчы, яны сёння перамагаюць тут на выбарах іўваходзяць у парламент. Так што польская меншасць тут. скажам так. пры ўладзе — як у асобных раёнах, так і ў самім горадзе. Палякі маюгіь значныя дасягяеннг: гэта вялізная школа імя Яна Паўла II, гэта Дом польскай кулыпуры — Польшча выдаткавала на яго будаўніцтва 9 мільёнаў даляраў' Мабыць, так і павінна дзейнічаць разумная дзяржава. якая клапогрцца пра сваіх землякоў. Да беларусаў тут адносіны з боку метраполіі не тое што адмоўныя. .. Яны проста — абыякавыя. Паўтаруся, мы тут сваёй дзяржавай кінутыя, і сёння яашае стпановішча як ніколі дрэннае. Возьмем такое параўнанне з гісторыі. У1922 годзе на выбарах па Віленскім краі беларусы змаглі даць 14 дэпутатаў на польскі Сойм. А што мы маем сёння? Урадзе самакіраеання Вільні няма ніводнага беларуса, у Сойме літоўскім — ніводнага беларуса, у Еўрапарламенце ад Літвы — ніводнага беларуса». 2012 Абарона кандыдацкай дысертацыі Лтрымаў аўтарэферат дысертацыі Вольп Губскай «Раман М. Гарэцкага «Віленскія камунары» ў кантэксце беларускай прозы 1920-1930-х гг.: жанравае наватарства» наатрыманне вучонай ступені кандыдата філалапчных навук. 3 вялікай прыемнасцю і цікавасцю прачытаў Пасля амаль 30-гадовай забароны твораў Максіма Гарэцкага і яго поўнай рэабілітацыі ў 1959 г адразу ж пачалося вяртанне яго спадчыны. Першым з буйных твораў быў надрукаваны раман-хроніка «Віленскія камунары»: спачатку ў часопісе «Полымя» (1963), а потым асобнай кнігай (1965), і ў Зборы твораў (1983). Раман у хуткім часе выйшаў у свет на літоўскай мове (1965), на рускай (1966, 1970), на ўкраінскай (1969), налатышскай (1978). Таму раман «Віленскія камунары» стаў адным з найбольш шырока вядомых твораў шсьменнжа і атрымаў ацэнку і крытычны разгляд ад многіх даследчыкаў літаратуры. Здавалася, пасля гэтага цяжка было знайсці нешта новае ў прачытанні рамана. В. М. Губская найбольш дасканала даследавала раман «Віленскія камунары» і пераканаўча даказала, што раман належыць да сштэтычнай жанравай формы, прычым упершыню паказала значны элемент стылістыкі авантурна-прыгодніцкага твора. Вельмі правільна ў дысертацыі выяўлены суадносіны паміж аўтарам рамана з яго імкненнем да праўды, аўтабіяграфічнасці і героем-апавядальнікам, паміж падзеямі грамад- скага і прыватнага жыцця, гістарычнага і аўтабіяграфічнага, і ў выніку да адпаведных высноў абагульняючага характару Дысертант падкрэслівае, што цяжкая, нават трагічная школа жыцця аўтара рамана «ўнесла сур’ёзныя карэктывы ў разуменнеМ. Гарэцкім сутнасці рэвалюцыйных падзей», штодазволіла паказаць сапраўдную рэвалюцыю, а не глянцавае яе апісанне. Часткова гэта так, але не трэба забываць, што М. Гарэцкі зразумеў сутнасць тых падзей яшчэ з самага іх пачатку — у сваіх поглядах на Кастрычніцкую рэвалюцыю ён застаўся на тых жа пазіцыях, што былі адмечаны ў апавяданні «Дзве душы», якое пачаў пісаць яшчэ ў Смаленску ў 1918 г, а ў наступны год выдаў у Вільні. Дысертацыя В. М. Губскай — значны ўнёсаку літаратуразнаўства, вывучэнне спадчыны М. Гарэцкага і мае практычнае значэнне пры стварэнні падручнікаў, падрыхтоўцы лекцый, напісанні дыпломных і курсавых работ. Вольга Мікалаеўна Губская, безумоўна, заслугоўвае атрымання вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці «Беларуская літаратура». Абарона прайшла на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 14 снежня 2012 г. Вельмі радасна, што цікавасць да творчасці Максіма Гарэцкага не змяншаецца. Гэта ўжо чатырнаццатая дысертацыя, у якой разглядаюцца творы пісьменніка. 2012 Косматэктанічная карта Беларусі У апошнія два месяцы 2012 г. вельмі інтэнсіўна і натхнёна працаваў над заканчэннем трохгадовай тэмы па стварэнні Косматэктанічнай карты Беларусі маштабу 1 : 500 000. Як прыемна і радасна, калі знаходзішся на 80-й ступені жыцця, але маеш сілы і розуму нешта стварыць новае, цікавае, патрэбнае, знаходзіць невядомыя раней заканамернасці, набліжацца