Мой Божа, так рунела слова, А ў час не лепшы, час ліхі! Каго знішчаў рэжым крывавы? Свядомых, зоркіх, не глухіх! I стаў ахвярай Ты ў жьгцці — Маплы нават не знайсці Глыбінны, вытанчаны класік, Адметны, не згубіўся ў часе, Расстрэл і катаў перамог, Элітны, верны Беларусі. Цалую, родны, й ганаруся Красой і сілай, бачыць Бог, I ўсім, што ў век кароткі змог! Шэраг дзяржаўных газет адзначылі 120-годдзеМ. Гарэцкага. У «Звяздзе» надрукаваны інтэрв’ю з Міхасём Мушынскім «Класіка — абярэг народа...» (30.01), пазней — «Фота-слова» з вершам Яўгена Пясецкага (9.02), а затым водгук на яго У. М. Голубева «I яны пакажуць нам шлях» (26.02). «ЛіМ» надрукаваў верш Віктара Падашэўкі «Памяці творцы» і артыкул Алесі Лапіцкай «Месца на Парнасе» (15.02), пазней Марыны Ліс і Таццяны Жук«Архівы не гараць!» (1.03), «Рэспубліка» — Дзмітрыя Патыкі «Ззяе зорка Максіма Гарэцкага» пра выставу ў ЦНБ НАН Беларусі (19.02), «Краязнаўчая газета» — артыкул Васіля Рагаўцова «Іранізмы ў п’есах Максіма Гарэцкага» і пра выставу ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь (люты). Вольга Губская ў газеце «АнФ» (20 лютага) надрукавала інтэрв’ю з Р. Гарэцкім «Братья Горецкме». Газета ТБМ «Наша слова» (13 лютага) змясціла звестку пра Максіма Гарэцкага з Вікіпедыі, яго партрэт і здымак паштоўкі, якую выпусціла да юбілею На жаль, у апошняй памылкова пазначаны год смерці — 1939. Вось як доўга міфы жывуць! Раней (30.01) газета надрукавала артыкул Аліны Якушовай «Музей Максіма Гарэцкага на Мсціслаўшчыне». Кароткія звесткі пра XXI Гарэцкія чытанні і выставу ў музеі Я. Коласа «Наша слова» змясціла 27 лютага. Чамусьці большасць недзяржаўных выданняў (газеты «Наша Ніва», «Новы час» і нават «Літаратурная Беларусь», «Свободное слово плюс», часопіс «Дзеяслоў») не заўважылі юбілей тсьменніка Толькі «Народная Воля» надрукавала артыкулы Марыі Малевіч пра выставу і XXI Гарэцкія чытанні ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (19 лютага), а затым «Містыфікацыя і ніякага махлярства» (22 лютага). Пазней і мне прыйшлося надрукаваць у «Народнай Волі» (5 сакавіка) артыкул на апошнюю тэму. * * * Майстра літаратурных містыфікацый. Гэты літаратурны жанр, які меў даволі шырокае распаўсюджанне ў літаратуры XIX ст., не памёр і ў сучасным прыгожым слове, у тым ліку і ў беларускім. Сяргей Дубавец у інтэрнэце ў сваім блогу да «120 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, псторыка культуры і правадніка нацыянальнай ідэі Максіма Гарэцкага і 75 гадоў з дня расстрэлу Максіма Гарэцкага» змясціў раздзел «Максім Гарэцкі. Асколкі літаратурнай перапіскі». Чытаючы опусы аўтара пра перапіску выдатных замежных дзеячаў літаратуры і культуры (Ф. Кафка, Э. Рэмарк, А Камю, I. Бунін і інш.) з ацэнкай твораў беларускага пісьменніка, адразу адчуваеш, што пісаў іх таленавіты майстар літаратурных містыфікацый, якія выглядаюць так прыгожа, а некаторыя з іх зрэдку нават праўдападобна. Але большаснь шыты белымі ніткамі. Так, аўтар сцвярджае, што Франц Кафка напісаў ліст Эрыху Рэмарку аб сваім захапленні ад яго рамана «На заходнім фронце без перамен», і дадаў: «... і па-нямецку магчымы такі твор, якім зьдзівіў нас усіх Максім Гарэцкі. Разумею, што Ваша кніга натхнёная яго раманам «На імперыялістычнай вайне». Як вядома, Кафка памёр у 1924 г., а раман Рэмарка быў надрукаваны ў 1929 г. Калі паверыць Дубаўцу, дык, відаць, Кафка пісаў лістужо з таго свету. У лісце Івана Буніна Джэймсу Джойсу С. Дубавец прачытаў: «А «Уліс», даруйце, не ўразіў. Пасьля табуляванай (але я дастаў) « Камароўскай хронікі». Свой раман-хроніку М. Гарэцкі пісаўу ссылцы (1931-1937), пакінуў незавершаны рукапіс, урыўкі друкаваліся ў «Полымі» (1966, 1972), а йалкам выйшаў у свет толькі ў 1986 г. Бунін памёру 1953г.,Джойс— у 1941 г. Зноў жа, калі паверыць аўтару блогу, дык любы Шцірліц мог бы пазайздросціць здольнасці Буніна, які змог «дастаць» і прачытаць рукапіс у Гарэцкага, які знаходзіўся ў ссылцы ў ГУЛАГу. Трэба дадаць, што беларуская літаратура ў той час яшчэ не была ўпісана ў еўрапейскі літаратурны працэс, а адсюль мала вядомая еўрапейскаму чытачу, хаця многія яе творы, як мы ведаем цяпер, мелі высокі еўрапейскі ўзровень. Яшчэ 20 гадоў таму на 100-годдзе Максіма Гарэцкага С. Дубавец напісаў сваю першую літаратурную містыфікацыю ў адносінах да пісьменніка, надрукаваўшы ў часопісе «Нёман» артыкул «Макснм Горецкнй. Неюбнлейное слово». У адказ Галіна Гарэцкая, дачка пісьменніка, змясціла «Открытое пнсьмо в редакцмю журнала «Нёман», дзе яна напісала: «Рассказывая русскому чйтателю о Максйме Горецком, С. Дубовец вспомннает о его повестй «Две дутй» с едйнственной целью — пустйть no свету сенсацню. будто мать М. Горецкого, как й геройня повестп крестьянка Маланья, вполне могла совершйть преступленйе, заменйв сеое дйтя на панское. «Н творчество в самом деле всё авпюбйографйчно? М тогда шляхетскйе (?) корнгі «черноземного»рода нужно йскать гіменно в этой повесппі?..» — очень хочет убедйпгь себя С. Дубовец. Даже предположенйе такое оскорбйтелыю для светлой памятй Ефроспньй Мпхсшловны Горецкой. Названйе романа М. Горецкого «Вйленскйе коммунары » С. Дубовец, ёрнйчая. переделал на «Впленскйе кулйнары», поскольку страдаюіцйй от голода геройромана Матвей Мышка часто говорйт о еде». Здзек з галоднага чалавека (а адначасова і з «славутага рамана Максіма Гарэцкага») так спадабаўся Дубаўцу, што ён у сваёй новай містыфікацыі з вялікім смакам зноў паўтарыў праз «перапіску» Харэўскага з Антанянам: «... іншыраз здаеіша. штогалоўныгеройтолькіесы/ь. прычым смачна. Я не кажу пра міндалі ўсякія (ты ж ведаеш, я сам кухар), але і вараныя пацукі, аказваеііца, у нейкі час прыдаюцца. Неверагодна. Твой С.» Добра. што Дубаўцу так пашанцавала ў жыцці, што ён еў толькі «міндалі ўсякія», а вось М. Гарэцкаму і яго сям’і ў ссылцы ў Вятцы прыйшлося аднойчы есці суп з забітага нейкім грака (спадзяюся, што аўтар блогу, такі добры знаўца жыцця і творчасці шсьменшка, ведае пра гэта). У савецкай літаратуры панаваў сацрэалізм, але Гарэцкі заставаўся верным класічнаму рэалізму і таму заўсёды імкнуўся пісаць праўду жыцця. Г. Гарэцкая далей піша: «Когда-то С. Дубовец в одной своей статье утверждал. чпюраман Ремарка «На Западном фронте без перемен» (1929 год) оказал влйянйе на запйскй М. Горецкого «На ішперйалйстйческой войне», не подумав, что онн появйлйсь в печатй ешё в 1925 году». У сваім блогу 2013 г. С. Дубавец словамі ужо памерлага Ф. Кафкі даказвае адваротнае. У заключэнні «Неюбілейнага слова» ён напісаў: «...уже началось в отношетш Горецкого: утрата ннтереса публыкн, займствованйе наследйя пйсателя другймй кулыпурамй — на более благодатную почву, а также всяческйе догадкй н мйстйфйкацйй, которые й мне, возможно, не удалось йзбежать в этам неюбйлейном слове» Прыемна, што С. Дубавец сам правільна азначыў жанр свайго артыкула, але ён не кінуў любімы жанр, а за 20 год, наадварот, яго майстэрства значна ўзрасло, з чым і віншуем Сяргея Дубаўца ў такім прагрэсе. Калі ўлічыць некаторыя іншыя яго літаратурныя перлы, дык ён мае вялікія шансы стаць класікам беларускай літаратуры ў жанры літаратурнай містыфікацыі. 2013 Сям’я Максіма Гарэцкага: месца пахавання У сувязі з юбілеем многія ў мяне пытаюцца, ці вядома, дзе знаходзіцца магіла Максіма Гарэцкага, яго сына Леаніда, a таксама дзе пахаваны жанчыны яго сям’і — жонка Леаніла Усцінаўна і дачка Галіна. Таму вырашыў даць даведкі пра месца пахавання сям’і пісьменніка. Максім Іванавіч Гарэцкі (18.II. 1893-10.II. 1938) апошні раз быў арыштаваны ў г. Кіраве (раней пасёлак Пясочня) Заходняй (потым Смаленскай, а цяпер Калужскай) вобласці 4 лістапада 1937 г. і перавезены ў турму г. Вязьмы. Намногія заявы Леанілы Чарняўскай-Гарэцкай у розныя інстанцыі толькі 1 лістапада 1939 г. (амаль праз 2 гады пасля арышту) праз камендатуру г Кірава (раней Вятка) быў атрыманы вусны адказ аб тым, што Максім Гарэцкі памёр 20 сакавіка 1939 г. у пасёлку Важаэль (Комі АССР). На заяву дачкі пісьменніка Галіны Гарэцкай аб пасмяротнай рэабілітацыі бацькі 7 лютага 1959 г. прыйшла даведка: «...постановленпе Тройкй УНКВД no Смоленской областй от 5 января 1938 года е отношетш Гореіікого Максйма Нвановйча... отменено й дело о нем пройзводством прекраіцено за отсутствйем состава преступленйя». 21 лшеня 1958 г. Галіна Максімаўна атрымала ў г. Ленінградзе пахавальную, у якой сказана, што М. Гарэцкі памёр 20 сакавіка 1939 годаад кровазліцця ў мозг На запыту г. п Важаэль было атрымана паведамленне, што ў спісах зняволеных М. Гарэцкі не значыцца. Так месца пахавання пісьменніка засталося невядомым. У траўні 1992 г. пляменнік Максіма Гарэцкага Радзім Гарэцкі праз КДБ Беларусі змог азнаёміцца са справай № 13036, якую прыслала з г Калуп Упраўленне Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі па Калужскай вобласці. Стала вядома, што 5 студзеня 1938 г. адбылося пасяджэнне «тройкі», якая пастанавіла: «Горецкого Макснма Нвановйчарасстрелять. Лйчно ему прпнадлежаіцее ймуйіество конфйсковать». У наступным дакуменце справы — «Выпнска нз акта№ 85» — сказана, што «Постановленпе Тройкгі УНКВДСССР no Смоленской областй от 5 января м-ца 1938 г. о расстреле Горецкого Максйма Пвановйча 1893 г. р. прйведено в йсполненне 10 февраля м-ца 1938 г. в 15 час.». Пра гэтую справу я надрукаваў артыкул «Расстрэл Максіма Гарэцкага» ў «ЛіМе» (1992. № 42, 9 кастрычніка; № 43, 16 кастрычніка). Мікалай Ількевіч1 знайшоў акт аб расстрэле: «... Перечйсленные осужденные, всего в чйсле сорока человек. йз места содержанйя под стражей былй взяты в 14 часов 1 Нлькевнч Н. Расстрелянный в Вязьме. Новое о М. Н. Горецком // Край Смоленскнй. — 1994. — № 1-2. — С. 129-144. СВМДЕТЕЛЬСТВО О СМЕРТН Рр _____ " умер (ла) ,<22) і/Л, Л'<£і57^ < Іамнлмя, ммя нуіічестао) копмя I, МгСІІЦ II чнсло) Возраст.. Прнчнна смертн (аропно.ю н йнфрЙміг £ /Ш ° 4^Mz8 к,шге запнсей актов гражданского состояння о сыертн —*Х-/ чмсла вромзведена соответствуюіг.ая заппсь за N*. 2.(2' Место смертн: город. селенне — 2 : месяца район— . облзсг^ край. республкка L1Z2 Место регнстрацнн: 2’ (7(нзнменованне м месюмахожденме Оюро ЗАГС)" ~ zZ ' Дата выдачн 22^22*2 г Печать учрежлемня, выдлшнего документ