Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
Зь дзсясловаў старшыняваць і старшынаваць вынікаюць заканамсрныя назоўнікі старшыняваньне і старшынаваньне. Скажам па-беларуску: за часамяго старшыняваньня гаспадарка была адной з найлепшых, братава старшынаваньне ў войску працягвалася доўгі час. Гаворачы пра выкананьнс старшынём сваіх абавязкаў, поруч з назоўнікам старшыняваньне ўжываюць і слова старшынёўства (да прыкладу: за гады старшынёўства ў выканкаме ён шмат чаго навучыўся).
Зыходзячы з формы старшынёўства ў дачыненьні да старшыні, можна вывесьці назоўнік
старшыноўства як сынонім да слова старшынаваньне. Праўда, калі старшынёўства — жывое слова, факт сёньняшняга маўленьня, то памянёнае старшыноўства — аказіяналізм: так у нас не гавораць. Акадэмічныя слоўнікі беларускае мовы з значэньнем знаходжаньня ў годнасьці старшыны падаюць назоўнік старшынства (нельга, аднак, не заўважыць, што гэтае слова — крайне рэдкае ў літаратурным маўленьні).
Напомню яшчэ, што для беларускае мовы значна больш характэрныя назоўнікі з значэньнем дзеяньня на -ньне, чымся на -ства (іначай кажучы, назоўнікі накшталт старшыняваныія больш рэгулярныя ў мове за словы тыпу старшынёўства).
Суаўтар, сувыканаўца, суўдзелыіік
Як афармлясм словы з значэньнсм супольнасьці дзсяньня? У акадэмічных слоўніках беларускас мовы поруч. скажам, з сузаснавальнікам і сунаймальнікам зафіксаваныя сааўтар і саўдзельнік. Як тут разабрацца: чаму ў псршым выпадку прыстаўка су-, а ў другім са-?
Традыцыйна ў нашай мове значэньне сумсснасьці, супольнасьці надас словам прыстаўка су-: сувыканаўца, суграмадзянін, супрацоўнік, суродзіч. Афармленьнс словаў такога тыпу з прыстаўкаю са— вынік перанясеньня адпавсдных фактаў расійскас мовы. У сучаснай моўнай практыцы відаць, аднак, тэндэнцыя на сыстэмнасьць— лсксыку, якая мае значэньнс супольнасьці дзсяньня, больш пасьлядоўна афармляюць паводле бсларускай мадэлі з прыстаўкаю су-: суаўтар, сувыдавец, судаклад, судружнасы^ь, суўдзельнік.
Зьвярну яшчэ ўвагу, што ў ролі адпавсднікаў паасобным расійскім словам на coвыступаюць беларускія іншай будовы. Напрыклад, расійскім словам сокурснйк, сослужйвеіі адпавядаюць бсларускія аднакурсыіік і таварыш / калега па службе (з службы). fy скажам, на месцы нскрытычна пазычанага саіскальніка або крыху падпраўлснага суіскальніка варта выкарыстаць бсларускага спаборніка. Дарэчы, чалавска, які прэтэндус на атрыманьнс званьня, ступені, пачынаючы з 1990-х часам называюць яшчэ й спашукальнікам.
Суаўтар, сувыканаўца, сукватарант, сумяшчалыіік, суўдзельнік, суўладальнік — у абсалютнай большасьці выпадкаў значэньне супольнасьці дзсяньня можам псрадаць словамі з прыстаўкаю су-.
Узгадаць ці згадаць?
У сучасным маўленьні і на пісьме суіснуюць дзеясловы ўзгадаць, узгадваць і згадаць, згадваць, назоўнікі ўзгадка і згадка. Якія з гэтых формаў, зь якой прыстаўкаю, больш апраўданыя ў літаратурным маўленьні?
Нарматыўныя слоўнікі фіксуюць толькі словы з прыстаўкавым з-: згадаць і згадваць, згадаір/а і згадваір/а, згаданы, згадваньне, згадка. Такі падыход несумненна слушны, бо формы з прыстаўкаю уз(узгадаць, узгадка ды інш.) у прасторы жывой народнай мовы былі і застаюцца вузкарэгіянальнымі, а ў кантэксьце літаратурнай мовы могуць разглядацца як кантамінаваныя, мяшаныя (напрыклад, формаўзгадаі/ь успрымаецца як вынік афармленьня слова згадаі/ь на ўзор дзеясловаўспомнігіь). Згадаць — у Багдановіча і Купалы, Куляшова і Каратксвіча, Быкава і Брыля.
I яшчэ трохі — пра значэньні дзеяслова згадаць. У сучасным літаратурным маўлсньні згадаііь ужываюць звычайна толькі ў сэнсе ‘ўспомніць’, ня ведаючы або забываючыся пра другое, традыцыйнае і рэгулярнае ў аўтэнтычнай мове, значэньне. “Дзяўчына... ведама, дзяўчына — хто там згадаў, што ў ёй сядзіць”, — пісаў Купала. "Ім ня сьцяць маіх думак і сэрца, не згадаць іх жыцьцёвы сакрэт", — гэта ўжо радкі з паэзіі Алеся Салаўя. У прыведзеных ілюстрацыях згадаць значыць ‘угадаць’.
To ж памятайма: дзеяслоў згадаць мае ў літаратурнай мове два значэньні: ‘успомніць’ і ‘ўгадаць’ (напрыклад, згадаць былое ‘ўспомніць былое’ і згадаць загадку ‘ўгадаць загадку’).
Фармаваць, фармаваньне
Характар фарміраваі/ь ці фармаваць, вайсковас фарміраваныіе або фармаваньне — што ўжываць — формы з элемэнтам -ірабо безь яго? Пра гэта ў сваім лісьцс папытаўся сталы слухач “Свабоды” Юры Эпштэйн.
Формы дзсясловаў з суфіксам -ірава-, нс тыповыя для бсларускай мовы — гэта агульнавядома і канстатавалася і ў нашай кнізс (гл. таксама нататку “Спансараваць, фундаваць”). Формы кшталту аперыраваць, камандзіраваі/ь або фарміраваць — ня што іншас, як калькі аналягічных расійскіх дзеясловаў. Пэўне ж, некаторыя з гэтых калек трывала замацаваліся ў нашай мове — без элсмэнта -ірсэнс такіх, напрыклад, словаў, як лавіраваць або парыраваць сапраўды зацямняецца або ўзьнікас нспажаданая аманімія.
Але ці ёсьць такая нсбясьпека ў выпадку слова фармаваць? Відавочна, што няма. Фіксаваныя савсцкімі слоўнікамі дзсясловы фармаваііь і фарміраваць маюць вытокі ў лацінскім слове formare і нясуць у цэлым тос самае шырокае значэньнс надаваньня формы, устанаўлсньня, стварэньня або пераўтварэньня нечага. Да рэвізіі 1930-х гадоў нашая мова абыходзілася адным тыповым словам — фармаваць. Пазьней палічылі, што яго замала, і дапісалі расійскае форлшравать. Нскаторыя айчынныя аўтары ўзяліся тады папраўляць у сваіх рансй напісаных творах фармаваць на фарміраваць — напрыклад, у арыгінале Крапівовых “Мядзьведзічаў” бачым фар.маваць, а ў паваенных перавыданьнях раману — фарміраваць.
3 1980-х дзеяслоў фармаваць і ўтвораны ад яго назоўнік фармаваньне вяртаюць сабе забраныя пазычаньнямі значэньні. Усё часьцей карыстальнікі мовы ўсьведамляюць збыткоўнасьць дзеяслова фарміраваць і ўсіх вытворных. Гаворым па-беларуску: фармаваць узор, фармаваць характар, сфармаваць урад, сфармаваць каманду, стварыць вайсковае фармаваньне.
Формы слова
НАЗОЎНІК
Род слова: дзякуй — вялікі, шчыры, сардэчны
Да якога роду назоўніка дзякуй схіліцца? Паваенным часам бальшыня выдадзеных у БССР слоўнікаў арыентавала на ніякі род. Тым часам у штодзённым маўленьні і ў мастацкай мове дзякуй шырока культывавалі як слова мужчынскага роду.
Форма дзякуй — ад дзеяслова дзякаваць, у якога нямецкія вытокі {dank ‘падзяка, удзячнасьць’, danken ‘дзякаваць’). Сьпярша форма дзякуй ужывалася ў ролі часьцінкі {дзякуй вам за ўсё, дзякуй на добрым слове), а пасьля дзякуй стаў яшчэ й назоўнікам.
Ці ёсьць у нашай мове назоўнікі ніякага роду, якія канчаюцца на [й]? Глядзеце: гай, рай, край, ручай, бой, набой, сырадой і гэтак далей — усе чыста словы з канцавым ётам мужчынскага роду. У жывой беларускай мове дзякуй, пачынаючы функцыянаваць у ролі назоўніка, афармляўся, як правіла, на ўзор шматлікіх уласнабеларускіх словаў зь ётам на канцы — значыць, як слова мужчынскага роду. Калі мы, вызначаючы род, зыходзім з фактаў традыцыйнага беларускага маўленьня, тады ня можам не прызнаць, што дзякуй у беларускай мове — мужчынскага роду. А вось ужываньне слова дзякуй як назоўніка ніякага роду ў вялікай ступені абумоўлена ўплывам адпаведнае расійскае формы (спасйбо — болыйое, огромное і г. д.).
Насуперак маўленчай практыцы, нарматыўныя слоўнікі фіксуюць яшчэ, што назоўнік дзякуй не скланяецца. Першае пацьверджаньне, што скланяецца, у нас пад рукою, у добра знанай прыказцы:
дзякуем не адбыць — трэба заплаціць. Мовазнаўца Яўгсн Рапановіч, пішучы пра слова дзякуй, паказваў, як лёгка яно зьмяняецца ў аўтэнтычным бсларускім маўлсньні: “А што мне з твайго дзякуя? Якая цанаяму, гэтаму дзякую? Зь дзякуем, брат, у краму ня пойдзеш. 1 на дзякуі не пражывеш...
He скланяючы ў літаратурным ужытку назоўніка дзякуй, мы зьмярцьвяем яго, адбіраем долю жыцьця. Памятайма пра гэта, а яшчэ абавязкова й пра тос, што слова дзякуй — такі самы назоўнік мужчынскага роду, як бой, гай або pair, вялікі дзякуй, сардэчны дзякуй, шчыры дзякуй, сыноўскі дзякуй, наш дзякуй, адзін дзякуй.
Адзіночны лік: бяліла, чарніла
Ёсьць два беларускія назоўнікі — чарніла і бяліла. Зрэшты, як ісьці за акадэмічнымі слоўнікамі, то бяліла нібыта й няма — у тых слоўніках толькі бялілы, толькі множналікавая форма. Некалі на гэтую слоўнікавую памылку браў увагу ў сваіх кніжках Фёдар Янкоўскі. Слоўнікі, аднак, перавыдаюцца, паўтараючы памылку...
Чарніла і бяліла — назоўнікі той самай будовы, структурна аднолькавыя. Гэтаксама як і чарніла, у народнай мове бяліла ня ведае множнага ліку. “Я й сініла, я й бяліла. Бяліла ўсякім бялілам, болей ручкамі бяліла, сваімі белымі бяліла”, — гэтыя песенныя сказы Фёдар Янкоўскі запісаў пад Глускам. Нашто ж пераносіць у беларускую літаратурную мову граматычныя характарыстыкі расійскага слова белйла, якое ня мае адзіночнага ліку? У нашай мове іначай — граматычна бяліла ня розьніцца ад чарніла— абодва словы ніякага роду і ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку: белае бяліла, чорнае чарніла, пісаў чарнілам, бяліў бялілам.
Сярод лексычных рэзэрваў мовы ў бяліла і чарніла ёсьць, вядома ж, сынонімы. Белую мінэральную фарбу па-беларуску могуць назваць не адно бялілам — гэта яшчэ й бель ці пабела. Апрача як чарнілам, раствор пісаць называюць словам лацінскага паходжаньня — атрамэнт або (з націскам, абумоўленым польскім пасярэдніцтвам пры пазычэньні) атрамант. “Змачу пёркаў атрамэнту ды як чыркну на паперы”, — пісаў Купала.
Множны лік: бярвёны, зьвёны, камяні
У маўленьні і на пісьме здараюцца формы множнага ліку тыпу бярвеньні, зьвеньні, каменьні, карэньні. Як узьніклі такія формы і ці адпавядаюць яны нормам літаратурнае мовы?
Для нашае мовы нс характэрны суфіксальны спосаб утварэньня множналікавых формаў назоўнікаў. Форма множнага ліку назоўнага склону характарызуецца канчаткам -і (-ы), пры гэтым дадатковай суфіксацыі — далучэньня яшчэ нейкага суфікса — няма: волас — валасы, зуб — зубы, ліст — лісты, крыло — крылы і г. д. У формах тыпу карэньні, каменьні накладаюцца адна на адну, крыжуюцца беларускія і расійскія формы (коренья + карані — карэньнІ).
Вось жа, на месцы скрыжаваных ненарма тыўных формаў маем ужываць або звычайныя, тыповыя формы множнага ліку на -і (-ы), або зборныя назоўнікі. Як ад вясло форма множнага ліку вёслы, ад гняздо — гнёзды, так, скажам, ад бервяно — бярвёны, а ад зьвяно (зьвяртаю на гэта асаблівую ўвагу) — зьвёны (ня зьвеньні, а якраз-такі зьвёны).