• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая мова  Юрась Бушлякоў

    Жывая мова

    Юрась Бушлякоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 294с.
    Мінск 2013
    45.58 МБ
    У сваю чаргу зборныя назоўнікі ўтвараюцца ад асновы формы адзіночнага ліку далучэньнсм суфікса [й] і канчатка [э| (пры гэтым канцавыя гукі асновы, апрачагубных і [р], падаўжаюцца): брус— брусьсе, дуб — дуб’ё, камень — каменьне, крыло — крыльле, ліст — лісьце, пяро — пер'е.
    Пры канцы паправім адзін сказ з памылковаю формаю: Дрэва глыбока пусьціла карэньні. Замест формы карэньні трэба ўжыць або правільную форму множнага ліку назоўніка корань, або зборны назоўнік карэньне'. Дрэва глыбока пусыііла карані або Дрэва глыбока пусьціла карэныіе.
    Множны лік: дзяўчаты, дзяўчаткі
    Ці памятаем мы пра дзяўчат і дзяўчатак — пра традыцыйныя і абавязковыя для беларускай мовы формы множнага ліку назоўнікаў дзяўчына і дзяўчынка! На жаль, не заўжды і ня кожны. Запрашаюць, напрыклад, на перадачу хлопчыкаў і дзяўчынак або, скажам, выдаюць часопіс для дзяўчынак.
    Замест формы дзяўчынак у такіх выпадках трэба ўжыць другую — дзяўчатак. У множным ліку назоўнік дзяўчынка мае форму дзяўчаткі, назоўнік дзяўчына — дзяўчаты.
    Згодна з нормамі літаратурнай мовы, формы дзяўчынкі і дзяўчыны маем ужываць толькі ў спалучэньні зь лічэбнікамі дзьве, тры і чатыры.узалі былі дзьве дзяўчынкі, у двары мы пабачылі трох дзяўчын, але для ўдзелу ў перадачы запрасілі дзяўчатак, дзяўчаты сабраліся на сустрэчу.
    Трэба памятаць, што ў множным ліку словы дзяўчынка і дзяўчына крыху зьмяняюць сваё аблічча: дзяўчынка чытае часопіс для дзяўчатак, дзяўчына ідзе насустрач дзяўчатам.
    Устаўны гук: Зьміцер — да Зьмітра, Полацак — у Полацку, воцат — купілі воцту
    Часта задаюць пытаньне, як правільна скланяць імя Зьміііер'. Зьміцера ці ЗьмітраЗ Галосны [э] у бсларускай форме Зьміцер — устаўны: ён разьвіўся ў канцавой групе зычных. Такое самае паходжаньнс маюць гукі [э], [о| у цэлым шэрагу нашых словаў: напрыклад, вецер, вузел, журавель, карабель, бабёр, віхор. Калі спалучэньнс зычных апынаецца псрад галосным, устаўны зьнікае: вецер, але пры вепіры, карабель — на караблі, бабёр — з бабром, рубель — з рублём. Значыць, і ў выпадку імя Зьміііер заканамсрным пры скланеньні будзе выпаданьнс ўстаўнога гуку (адбываецца тут і зьмена націску): Зьміцер — але не было Зьмітра, сустрэліся зь Зьмітром, селі пры Зьмітрў.
    У беларускіх назовах гарадоў Полацак, Клецак, Слуі/ак і аналягічных ім гук [а] у канцавым спалучэньні — таксама ўстаўны. Полацак—але бачыліся ў Полацку, успаміны, зьвязаныя з Полацкам, і г. д.
    I яшчэ пра адно слова — назоўнік лацінскага паходжаньня воцат. Сёньня ў асноўным скланяюць яго, захоўваючы галосны [a]: воцату, воцатам і г. д. Але хацеў бы нагадаць, што сказаў пра гэта знаўца аўтэнтычнай беларускай мовы Максім Лужанін. “Цяпер... робіцца несусьвеірі/а, — лічыў Лужанін, — пішуць воцату... замест воцту ”. Пісьменьнік апэляваў, натуральна, да фактаў дыялектнае мовы, дзе eot/am, як правіла, зьмяняўся з выпаданьнем галоснага [a]: воцту, воцтам. Варта запомніць: пры традыцыйным беларускім скланеньні галосны |а| у слове воцат беглы — зьнікае пры зьмене слова.
    Беглы гук: сустракаўся зь Сьвёнткам, чытаў Гашка
    Выдатную ролю ў станаўленьні Каталіцкай царквы ў незалежнай Беларусі адыграў кардынал Казімір Сьвёнтак. I за жыцьця кардынала, і па ягонай сьмсрці апавядалі і апавядаюць, пісалі і пішуць то пра Сьвёнтака, то пра Сьвёнтка. Які з варыянтаў заканамерны, як скланяем па-бсларуску названас ды аналягічныя яму ўласныя імёны?
    У заходнеславянскіх імёнах і прозьвішчах тыпу Збышак, Здэнек, Марак, Гашак, Мрожак, Сьвёнтак (падаю ў формах згодна з энцыкляпэдычнай традыцыяй асваеньня) суфіксальныя гукі [а], [э] бсглыя — пры зьмене слова яны чаргуюцца з нулём гуку.
    Бегласьць галосных — звычайная зьява для нашай мовы: акраец — акрайца, дадатак — дадатку, маёнтак — маёнтку, Франційіак — Францішка. Няма ніякіх падставаў пры беларускім склансньні славянскіх імёнаў ігнараваць зыходную бегласьць галоснага. Вось жа, як Францішка, так і Збышка, Здэмька, Лешка, Марка, Гашка, Герэмка, Мрожка, Чапка.
    “Празарліўства Яраслава Гашка добра відаць у праскім музэі васковых фігураў”, — чытасм у запісах Адама Глобуса. “Адначасна са сьмерцяй Яцка Кураня закончыўся час і эпоха змагароў за ідэю”, — напісаў Сакрат Яновіч з выпадку сьмсрці знанага польскага палітыка.
    Як бачым, будзе правільна, калі скажам, што всдаем пра ахвярнае служэньне кардынала Казіміра Сьвёнтка, што сустракаліся зь Сьвёнткам, шмат чулі аб Сьвёнтку.
    Месны склон: пры сыну, брату, пры Івану, Паўлу
    Сядзець пры сыне ці пры сыну, жыць пры Іване ці пры Івану — якую з формаў меснага склону ўжываць?
    Формы асабовых назоўнікаў мужчынскага роду з канчаткам -у — пры сыну, мужу, гаспадару — крыніцы дыялектнай беларускай мовы фіксуюць фактычна на ўсёй тэрыторыі краіны. У гэтым лёгка пераканацца — даволі, скажам, узяць “Дыялскталагічны атлас беларускай мовы” (Мн., 1963). 3 названых фактаў жывой народнай мовы вынікала й тэндэнцыя ў літаратурнай мове XX стагодзьдзя: канчатак -у (-ю) прызнаваўся за нарматыўны ў мссным склоне адзіночнага ліку асабовых назоўнікаў — прычым незалежна ад характару асновы такога назоўніка (як пры гаспадару, байцу, кавалю, так і пры дзеду, брату, салдату).
    Праўда, падчас паваеннага ўпарадкаваньня мовы ў БССР не абышліся бяз выняткаў. Акадэмічная ‘Траматыка беларускай мовы” 1962 году ўстанаўляла канчатак -е для мужчынскіх імёнаў і прозьвішчаў на цьвёрды зычны: аб Максі.ме, Тарасе, Коласе. Выходзіла — пры сыну Максіме, пры паэту Куляшове. Такое рознае скланеньне агульных і ўласных асабовых назоўнікаў ня мас ніякага лінгвістычнага абгрунтаваньня — відавочна, тут прычыняліся нелінгвістычныя фактары. Яшчэ далей пайшла акадэмічная граматыка 1985-га, пашыраючы канчатак -е на ўсе асабовыя назоўнікі, што канчаюцца на цьвёрды зычны (ня толькі аб сыне, браце, але й, напрыклад, аб дзедзё).
    Сын, брат, Іван, Павел, Колас, Куляшоў — усе гэтыя назоўнікі аднаго тыпу — на цьвёрды зычны
    — і ўсе яны абазначаюць асобу мужчынскага полу. To й зьмяняцца ў мове павінны аднастайна: пры сыну, брату, пры Івану, Паўлу, Якубу Коласу, Аркадзю Куляшову. Памятайма, што за назоўнікамі, якія выражаюць асобу мужчынскага полу, свая сыстэма канчаткаў. Сядзець пры сыну, жыць пры Івану — канчатак -у сыгналізуе, што мы гаворым пра асобу мужчынскага полу.
    Месны склон: у руках, на нагах
    Калі-нікалі ў сучаснай мове здараюцца формы тыпу ў рукох, на нагох — назоўнікі жаночага роду на -а (рука, нага) ужываюць з націскным канчаткам -ох. Пачуць гэтыя формы можна ад людзей, якія стараюцца культываваць у сваёй мове беларускія граматычныя асаблівасьці, рэпрэсаваныя савсцкай моўнай рэформаю 1933-га. Тады зь літаратурнага ўжытку было загадана “выключыць” і формы мсснага склону на -ох (-ёх): у лясох, на палёх, на плячох і г. д.
    Такія формы — зусім ня “вузкарэгіянальныя”, як пра іх часам пісалі савецкія лінгвісты. “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” засьведчыў пашыранасьць формаў на -ох (-ёх) у цэнтральных і паўднёва-заходніх беларускіх гаворках. Аднак жа і ў тых гаворках, і ў дарэформавым стандарце літаратурнай мовы формаў накшталтурукох няма. Рэч у тым, што націскны канчатак -ох (-ёх) у месным склоне множнага ліку не ўнівэрсальны. Яго ня маюць назоўнікі жаночага роду на -а (-я) — у памянёнай форме яны заўсёды выступаюць з канчаткам -ах (-ях) — па-беларуску толькі ў руках і на нагах.
    Няцяжка зразумець жаданьне часткі карыстальнікаў літаратурнай мовы ўсё ж такі ахаваць ад забыцьця адметныя формы на -ох (-ёх) назоўнікаў мужчынскага і ніякага родаў, а таксама множналікавых назоўнікаў: у садох, на палёх, на плячох, у дзьвярох. Запомнем толькі пры гэтым, што словы жаночага роду на -а (-я) у месным склоне множнага ліку маюць іншую форму: трымаліў руках, стаялі
    на нагах.
    Клічны склон: сыне, браце, Максіме, спадару, краю, народзе
    Да нашых дзён беларуская мова захавала клічную форму назоўніка — Іване, Васілю, хлопча, дружа. Такіх беларускіх формаў паменела ў пасьляваеннай моўнай практыцы — жывучы другой моваю, савецкія граматысты выводзілі былі клічныя формы за рамкі літаратурнае нормы.
    Апошнімі дзесяцігодзьдзямі клічныя формы памалу ажываюць, вяртаюцца. Утварыць такую форму можам ад кожнага назоўніка мужчынскага роду з канцавым зычным.
    Калі ўтвараем ад назоўніка на цьвёрды зычны, які чаргуецца зь мяккім, маем клічную форму на -е: брат — браце, сусед — суседзе, Максім — Максіме, Павел — Паўле, народ — народзе.
    Калі на канцы пачатковай формы мяккі зычны, клічная будзе на -ю: Алесь — Алесю, Мікалай — Мікалаю, гай — гаю, край — краю.
    Ад слова дзед клічная форма — дзеду. Літара у таксама на канцы ў назоўніках з асноваю на -р, -ж, -дж, -ч, -ш, а таксама -г, -х і -к (што ў складзе суфіксаў -ік (-ык), -ак, -ок): гаспадар — гаспадару, вецер — ветру, муж — мужу, Джордж — Джорджу, глядач — глядачу, таварыш — таварышу, Тамаш — Тамашу, хірург—хірургу, nmax — nmaxy, Яўстах—Яўстаху, каханак — каханку, палітык — палітыку, панок—панку, Францішак— Францішку. Ужываючы ветлы зварот спадар, не забываймася на магчымасьць клічнае формы і ў гэтым выпадку: спадару міністар ці — з абодвума словамі ў клічным склоне — спадару міністру.
    Адносна невялікая група назоўнікаў (з суфіксам -ец і з канцавымі -г, -к, што чаргуюцца з -жі -ч-)
    мае клічную форму на -а: аііцец — войча, маладзец —малойча, хлопец — хлопча, чалавек — чалавеча, друг — дружа, казак — казача. Форму клічнага склону на -а мае й назоўнік князь. Памятаем Купалаў радок: ‘Тусьлям, княжа, ня пішуць законаў”.
    У клічнага склону ў нашай мове — вялікі патэнцыял. Зьвяртаючыся да хлопца ці мужчыны, у розных абставінах можна ўшанаваць яго клічным склонам: сыне, Антоне, дабрадзею, Міхасю, дзеду, рэдактару, спадару...
    Скланеньне прозьвішчаў: Валянціна Муха, Валянціны Мухі, Валянціне Мусе...
    Студэнтка прынесла курсавую работу. Гляджу на тытульным лісьце, чыя работа. Напісана, што Валянціны Муха. Пытаюся, чаму курсавая ня Мухі, а Муха. Студэнтка адказвае, што яе прозьвішча не скланяецца. Задаю пытаньне, чаму не скланяецца. "He скланяецца, іўсё”, — студэнтка не спрабуе аргумэнтаваць. Такі добра вядомы стэрэатып — раз жаночае прозьвішча на -а (-я), то не зьмянясцца.
    Гэты стэрэатып у нашай моўнай сытуацыі вельмі моцна падтрымліваюць факты нескланеньня аналягічных паводле будовы жаночых прозьвішчаў у расійскай літаратурнай мове. Павел Сьцяцко ў кнізе “Культура мовы” прыпамінае нараду для “нармалізацыі” беларускай мовы — яе ў 1972-м праводзілі з ініцыятывы ЦК КПБ. Выступаючы на той нарадзе, Сьцяцко перасьцерагаў ад несклансньня беларускіх жаночых прозьвішчаў на -а (-я). На гэта была рэпліка тагачаснага дырэктара Інстытуту мовазнаўства Міхаіла Судніка. “Урускай мове, — гаварыў Суднік, — такія прозьвішчы (на -ко, -енко) не скланяюцца, дык нашто іх скланяцьубеларускай, руская ж мова для нас узор”.