• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая мова  Юрась Бушлякоў

    Жывая мова

    Юрась Бушлякоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 294с.
    Мінск 2013
    45.58 МБ
    Вада піць, машынка шыць, прылада лічыць
    У 20-я гг. мінулага стагодзьдзя Язэп Лёсік, мовазнаўца, пісаў пра адметнасьць беларускага інфінітыва. Інфінітыў, напомню, — нязьменная, “слоўнікавая” форма дзеяслова.
    Лёсік прыпамінаў, што ў нашай мовс інфінітыў можа называць прызначэньне прадмста: машынка шыць, вада піць, патэльня смажыць. Сёньня пераважна скажуць: мяч для гульні, крэм для галеньня, акуляры для чытаньня. 3 пункту гледжаньня сучасных нормаў тут няма ніякае памылкі. Варта, аднак, не забывацца й на іншыя магчымасьці — на адмстныя канструкцыі ў мове.
    Калі прадмет служыць для нейкага працэсу, дзсяньня, абсалютна прыдатны нам згаданы інфінітыў. Можна сказаць: мяч гуляг^ь, крэм галіцца, акуляры чытаць. У тым выпадку, калі адзін прадмет прызначаны для другога, дарэчы будзе канструкцыя з прыназоўнікам на: скрыня накапусту, паліца на кніжкі, шафа на адзеньне. Прыназоўнік на можа быць і пры называньні дзеяньня: прылада налічэньне, акуляры на чытаньне, ключ на адмыканьне.
    Ёсьць, як бачым, розныя спосабы выразіць прызначэньне рэчы, прыстасаваньня, матэрыялу, словам, таго ці іншага прадмета. Можам сказаць: гэтыя ягады на продаж, гэтыя ягады прадаваць, гэпіыя ягады для продажу, вада піць, пітная вада, вада для піцьця', крэм галіцца, крэм на галеньне, крэм для галеньня.
    Даглядаць дзіця, расьліны; догляд дзіцяці, расьлін
    Ці можа быць, кажучы па-беларуску, догляд за некім ці нечым? Сапраўды, зусім нярэдка ў нас гавораць і пішуць, напрыклад, пра догляд за дзіцем або догляд за вазонамі — скарыстоўваюць тым самым канструкцыю з прыназоўнікам за пры словах догляд або дагляд.
    Абодва гэтыя назоўнікі — і часьцейшы ў літаратурным маўленьні догляд, і менш рэгулярны дагляд — ад даглядагіь. Пры дзеяслове даглядаць залежны назоўнік заўсёды стаіць у форме роднага склону: даглядаць дзіця, даглядаг/ь хворага, даглядаць валасы або, скажам, даглядаць вазоны. Характар сувязі паміж словамі застаецца такі самы, калі на месцы дзеяслова даглядаць вытворны ад яго догляд. Па-беларуску трэба сказаць: догляд (каго?) дзіцяці, пацыента, догляд (чаго?) рук, твару, валасоў, скуры, догляд расьлін, вазонаў. Такім чынам, прыназоўніка за пры словах догляд або дагляд не павінна быць, ён лішні, яго зьяўленьне тут — гэта вынік калькаваньня расійскай канструкцыі з словам уход.
    He калькуйма! Яшчэ раз ілюструю граматычна правільнае ўжываньне — каб мы з вамі не памыляліся: даглядаем дзяцей, сямейнікаў, блізкіх людзей, даглядаем сваю гаспадарку, знаходзім час на догляд дзіцяці, догляд хворага, атрымліваем грашовую дапамогу для догляду дзяііеіі, не забывае.мся на догляд цела, займаемся доглядам кветак.
    Дата: сёньня — першага студзеня
    Сёньня — першае студзеня ці першага студзеня! Абедзьвс названыя формы парадкавых лічэбнікаў — першае і першага — ужываюць у сёньняшняй мове пры абазначэньні даты. У сувязі з гэтым частас пытаньне — якая зь дзьвюх формаў найбольш апраўданая ў бсларускай мове?
    У старабеларускую пару дамінавала форма роднага склону: парадкавыя лічэбнікі выступалі, як правіла, у спалучэньні з назоўнікам дзень: шоспюго дня месяца серпня, дня 28 месяца лйпца. У літаратурным ужытку ў XX стагодзьдзі адступіліся былі ад традыцыйнага называньня. Зважаючы на расійскую мову, увялі мадэль з словам чысло ў назоўным склонс: першае чысло студзеня. Адсюль — як не было назоўніка чысло — выходзіла: першае студзеня. Злучэньні з родным склонам парадкавага лічэбніка пры называньні канкрэтнай даты нскаторыя мовазнаўцы абвяшчалі нават памылковымі.
    Нельга з гэтым пагадзіцца. Нашая мова да сёньня захавала часавыя канструкцыі з назоўнікам у родным склоне: мінулае ночы, пагоднага дня, наступнага году. Злучэньне першага студзеня — такой самай тыповай будовы. Можам сказаць: сёньня — сы/юдзёнага дня — нам не ўдалося ўбачыцца, заўтра — другога студзеня — мы сустрэнемся.
    Злучэньні тыпу першага студзеня, дваццаць пятага сакавіка або шостага жніўня прыдатныя нам і ў тым разе, калі называем час дзеяньня, і ў тым, калі толькі канстатуем канкрэтную дату. Скажам, да прыкладу: учора быў апошні дзень году — (каторага дня?) трыііцаць першага сьнежня', сёныія — першага студзеня', заўтра — другога студзеня.
    Два, тры, чатыры вялікія дамы
    Часам памыляюцца ў нас, выбіраючы форму залежнага ад лічэбнікаў два, тры і чатыры слова — можам пачуць пра два высокіх будынкі або тры доўгіх гадзіны. Пры такім хібным ужываньні прыметнікі ставяць у форме роднага склону.
    Каб было правільна, прыметнікі, залежныя ад лічэбнікаў два, тры і чатыры, трэба ўжываць толькі ў форме назоўнага склону множнага ліку: два высокія будынкі, тры доўгія гадзіны. На гэтую граматычную норму нельга забывацца, чытаючы, называючы дробавыя лічэбнікі. Гаворым: дзьве трэція, тры пятыя, чатыры сёмыя, але пяць шостых, шэсьць восьмых — пры лічэбніках пяць, шэсыіь і далейшых залежнае слова ставіцца ўжо ў форме роднага склону.
    Спалучаючыся зь лічэбнікамі два, тры і чатыры, шэраг назоўнікаў захоўвае націск даўняй формы парнага ліку: дзьве сястры, тры акны. Перасьцерагаю ад памылак у спалучэньнях з назоўнікамі ніякага роду — пры лічэбніках два, тры і чатыры яны заўсёды маюць канчатак множнага ліку: два вяслы, тры вядры, чатыры палатны.
    Ёсьць дзіцем, ня ёсьць клопатам
    Адзін з слухачоў у лісьцс на “Свабоду” выказаў сумнсўу правільнасьці, бсларускасьці выказьніка, у складзе якога — службовае слова ёсы/ь і назоўнік у формс творнага склону. На думку аўтара ліста, беларускую мову нявсчаць такія сказы, як “увага Захаду да справы палітвязьняў ня ёсьць часовай акцыяй; Беларусь ёсьць праблемным дзіцем Эўропы".
    Здаецца, наш слухач ня всдае, што пакрытыкаваныя ім формы — не навіна ў беларускай мове. Вось, да прыкладу, колькі ілюстрацыяў з помнікаў старабеларускага пісьменства (XV — XVI стст.): всему злому прйчйною еспгь пыха; фундаментом й головою всехь цнот есть любов; мы убачйлй, йж то есть шкодою, а не пожйппком'ь господарйнй. Трэба прызнаць, што ў старабеларускую пару канструкцыя зь зьвязкі ёсы/ь і назоўніка ў творным склонс выкарыстоўвалася даволі часта. Што да паходжаньня гэтай канструкцыі, тут мсркаваньні гісторыкаў мовы розныя: адны лічаць, што названыя формы абумоўленыя польскім уплывам, другія схіляюцца да думкі, што канструкцыя магла разьвіцца бсспасярэдне на беларускім грунцс.
    У беларускай літаратурнай мове савецкага часу формы накшталтгэт^ ёсьць прычынаю практычна не ўжываліся. Таму для многіх людзей, прычым далска ня толькі тых з пасіўнымі ведамі бсларускас мовы, але й для часткі актыўных носьбітаў мовы, такія формы сёньня нязвыклыя. Затое звыклая выказьнікавая канструкцыя, дзе на мссцы ёсьць выступае слова зьяўляецца; напрыклад, гэта зьяўляеці/а прычынаю. Няма сумнсву, такая канструкцыя зь зьвязкаю зьяўляецца ня носіць у беларускай мове
    традыцыйнага характару: яна замацавалася ў XX ст. як вынік асваеньня расійскай канструкцыі зь зьвязкаю являться і назоўнікам у форме творнага склону.
    Думаю, нам трэба часьцей выбіраць тыповую для аўтэнтычнае беларускае мовы выказьнікавую канструкцыю, у якой зьвязка папросту апускаецца, яе няма, і выказьнік ужываецца або ў форме назоўнага склону, або творнага. Памятаеце Купалаў верш “Спадчына”? Назоўнік ужыты там якраз у творным склоне, а зьвязка апушчаная: "... паміж сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай”.
    Зьвязка ў выказьніку надае сказу кніжнасьці. Ці ня варта часьцей апускаць зьвязку? Натуральна гучаць прыведзеныя нашым слухачом сказы, калі мы проста апусьцім зьвязку: "Увага Захаду да справы палітвязьняў — не часовая акцыя', Беларусь — праблемнае дзіця Эўропы”.
    Такім парадкам, ня боймася канструкцыі з словам ёсьць, але ня злоўжывайма ёю. Часам варта сказаць прасьцей.
    3 ініцыятывы, на жаданьне, паводле загаду
    Па патрабаваньню, па жаданьню, па загаду — такіх і падобных да іх спалучэньняў у нашай мовс па-рансйшаму шмат: тым самым гавораць і пішуць як бы й па-бсларуску, але на расійскі лад. Кніжная канструкцыя, у якой пры словс па назоўнік ставіцца ў давальным склоне, у савсцкія дзесяцігодзьдзі разьляцслася была па газэтна-часопіснай беларускай мове, заглушаючы традыцыйныя сынтаксычныя сродкі. I сёньня шмат каму з нас нялёгка даецца разуменьне, што прыназоўнік па спалучасцца ў нашай мовс з назоўнікам псраважна ў мссным, а нс ў давальным склоне. Тры прыведзсныя на пачатку спалучэньні — калькі з расійскас мовы. У сучаснай маўленчай практыцы ўсё часьцсй іх адаптоўваюць — замяняюць давальны склон назоўніка на мссны. Выходзіць крыху самастойней: па патрабаваньні, жаданьні, па загадзе. Шкада, аднак, што за спалучэньнямі з прыназоўнікам па часта ня бачаць іншых, гістарычна засьвсдчаных канструкцыяў, цалкам прыдатных, каб выказаць па-бсларуску значэньне прычыны, падставы.
    “На зкеданье пана воеводы Вйленского то чйнячй, ствержаемь н змоцняемь тоть лйсть продажный”, — гэты сказ другой паловы XVI стагодзьдзя я выпісаў з ‘Тістарычнага слоўніка беларускай мовы”. На жаданьне, на просьбу, на загад — даўнія прычынныя канструкцыі з прыназоўнікам на абсалютна дарэчы ў сучаснай мовс. "He паўзеце, сыны, мурашкамі па зямлі на чужы загад!” — заклікала ў сваёй паэзіі Ларыса Геніюш.
    Тое самае значэньне, што канструкцыі з словам на, выражаюць і спалучэньні зь нскалькімі іншымі
    прыназоўнікамі. “Сустрэча з ініцыятывы беларускіхуладаў была адкладзеная ”, — паведаміла “Наша ніва”. Поруч з канструкцыямі з ініцыятывы, на ініцыятыву можам ужыць сынанімічныя паводле ініцыятывы, праз ініцыятыву, магчымая тут і беспрыназоўнікавая форма ініііыятываю.
    Памятайма пра магчымасьць выбару — не здавольваймася аднымі спалучэньнямі з прыназоўнікам па. Скажам па-беларуску, што зьявіліся на патрабаваньне кіраўніцтва, напісалі з даручэньня партыйных органаў, выдалі з ініцыятывы сяброў, зрабілі паводле жаданьня кліента.
    За колькі крокаў ад..., група зь пяці чалавек, штраф трыста тысяч, дом на тры паверхі
    Адмстнасьць кожнае мовы значна праяўлясцца ў сынтаксе — будовс фразы. Нярэдка чалавск старанна высьцерагаецца лсксычных пазычаньняў, ня робіць памылак вымаўлснчых, дас рады з канчаткамі, а фраза гучыць не па-бсларуску. Чусм то пра шайбуў некалькіх сантымэтрах ад брамкі, то пра суполку ў пяць чалавек. Тут і брамка, і суполка, a ўсё адно нядобра. Прычына — у недасканалай зь беларускага гледзішча будовс фразы: нс на месцы ў названых канструкцыях прыназоўнік у.