Жывая мова  Юрась Бушлякоў

Жывая мова

Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
45.58 МБ
Калі гаворым пра адлегласьць, дыстанцыю ад нечага, патрэбная нам канструкцыя з словам за — гэты прыназоўнік пазначас прасторавую мяжу. Гаворым правільна: за некалькі крокаў ад дому, за 20 кілямэтраў ад Пінску, за мэтраў 40 ад мосту.
Калі ж расказваем пра колькасьць удзсльнікаў, на мссцы будзе прыназоўнік з. Па-бсларуску суполка, група, аддзел — зь пяці чалавек. Можна тут і ўвогуле абысьціся без прыназоўніка: напрыклад, нашая каманда — сем гульцоў — выбрала капітана.
Бсспрыназоўнікавай канструкцыі варта, здасцца, аддаваць перавагу й пры называньні памеру чагонебудзь. Скажам: дошка даўжынёю два мэтры, прызавы фонд турніру сто тысяч эўра, пакараны штрафам трыста тысяч рублёў. Пры адзінках меры можам ужыць у злучэньні й слова на: лямпачка на 100 ватаў, рыбіна на кілю, штраф на трыста тысяч. Прыназоўнік на ўжываем і тады, калі адзначаем, з колькіх частак складасцца нешта цэлае: дом на тры паверхі, драма на тры акты.
Звыш году, звыш меры, звыш таго
Як выглядаюць у нашай мове канструкцыі з прыназоўнікам звыш? Як правільна: зрабіў звыш за норму ці проста зрабіў звыш нормы? Інакш кажучы, ці патрэбнае нам пры слове звыш яшчэ якое службовае слова — прыназоўнік за або злучнікі як, чым, чымся?
Факты і старабеларускай мовы, і жывой дыялектнай мовы XIX — XX стст. не пакідаюць сумневу: у спалучэньнях з словам звыш назоўнік, займеньнік або лічэбнік павінен стаяць у форме роднага склону (ня бачыліся звыш году, заплацілі звыш меры, звыш гэтага ўсяго, звыш трох).
Сёньня, аднак, частка карыстальнікаў мовы падстаўляе да слова звыш яшчэ нешта службовае — такія выпадкі здараюцца ад зьмяшэньня канструкцыяў. Як вядома, службовае слова абавязковае ў беларускай мове пры формах вышэйшай ступені параўнаньня прыслоўяў: чакалі даўжэй за месяц, зрабілі раней за вызначаны тэрмін, сабралася болыйяк/ чым / чымся палова ўдзельнікаў. На гэты ўзор і афармляюць часам спалучэньні з прыназоўнікам звыш. Выходзіць нетрадыцыйна (напрыклад, звыш за меру замест правільнага звыш меры). Каб не дапускаць памылак, трэба ўлічыць, што звыш — гэта службовая часьціна мовы, і пры ёй лішняе, збыткоўнае яшчэ адно службовае слова.
Такім чынам, па-беларуску скажам: зрабілі больш за норму і зрабілі звыш нормы', удзел у выбарах узяла больш як палова грамадзянаў і ўдзел у выбарах узяло звыш паловы грамадзянаў', больш за тое і звыш таго.
Зьвярнуцца па даведку, ехаць у ягады / па ягады, плысьці за вадою
За кожнай канструкцыяй у мовс — сваё значэньне. Калі называем па-бсларуску мэту руху, перамяшчэньня, пры дзеясловс ўжывасм прыназоўнікі па або — радзей —у. Гаворым, напрыклад: пайшоў па ваду — значыць, пайшоў яе прынссьці.
Раз-пораз прарываецца ў тым самым значэньні канструкцыя з словам за: пайшоў за вадою. Кажучы так, ня ведаюць або забываюцца, што злучэньнс за вадою мае ў нашай мове іншы сэнс. За вадою значыць ‘сьледам за ёю’. Можам, да прыкладу, сказаць, што плысы)іза вадою лягчэй, чым процівады. Заўжды памятайма пра розьніцу значэньняў. Калі гаворым, што ідзем па сябра, маем на ўвазе, што ідзем яго прывесьці, калі ж ідзем за сябрам, тады проста ідзем яго дарогаю, сьледам за ім.
Пры называньні мэты дзеяньня скажам: зьвярнуліся па даведку, прыехалі па адказ, пабеглі па дапамогу. Выбіраючыся ў лес, на прыроду зьбіраць ягады, грыбы, нарыхтоўваць дровы, нават лавіць рыбу, гаворым, як правіла, іначай — ужываем прыназоўнік у; пайсы/і ў суніцы, маліны, у масьлякі, сьпяшацца ў дровы, прыехаг/ьу рыбу. Вядома, пайсьці ў лес можна ня толькі ў суніцы, алс й па суніцы. Калі ж мы куплясм або атрымліваем ад каго назьбіраныя ўжо ягады, грыбы або й нарыхтываныя дровы, тады абавязковы для нас прыназоўнік па: заехаў да брата па чарніцы, выіішаў у дрывотню па дровы.
I яшчэ адна заўвага. Нельга, пішучы па-беларуску, запрашаць за пакупкамі. Нехта, не адчуваючы мовы, санкцыянаваў на пачатку 2000-х такос
“запрашэньне”: езьдзячы па Менску, бясконца можна было бачыць калькаваную фразу на прыпынках грамадзкага транспарту. Трэ было б напісаць: “Запрашаем купіць!”, або “Купляйце, калі ласка!”, ці яшчэ як іначай, толькі ня так, як гэта зрабілі.
Кожны з трох памянёных прыназоўнікаў — па, у і за — павінен быць у мове на сваім месцы. Мы ходзім па даведкі, езьдзім у ягады і грыбы, можам калі заскочыць да бацькоў па рыбу, а ў чоўне на рацэ палягчаем сабе рух, паплыўшы за вадою.
Зьдзекавацца зь людзей — зьдзек зь людзей
Зьдзек над чалавекам, над асобаю — канструкцыя з прыназоўнікам над пры слове зьдзек праскоквае часам у мовс бсларускіх СМІ. Ці можа быць зьдзек над некім ці нечым?
Зьдзек — ад зьдзекавацііа. Пры дзсясловс зьдзекавацца прыназоўнік над нс ўжывасцца, а залсжнае слова ставіцца ў форме роднага склону: зьдзекавацца зь людзей, зьдзекавагта зь сьвятыні. Масм цэлую групу дзеясловаў з такім кіраваньнем: сьмяяііца, насьміхацца, жартаваі)ь, кпіць, рагатаць, глумііріа, дзівігіца, цешыііца.
У дыялектнай мовс некаторыя зь псралічаных дзсясловаў спалучаюцца, вядома, і зь іншымі прыназоўнікамі, ня толькі з прыназоўнікам з. Напрыклад, на ўсходзе Беларусі, а таксама ў цэнтральным і заходнім Палесьсі дасюль жывс канструкцыя, у якой дзсяслоў сьмяяцца спалучасцца з словам каля: напрыклад, сьмяяцца каля няўмекі, сьмяягріа каля праўды. У XX ст. у літаратурным ужытку такія формы здараліся всльмі рэдка — была і застасцца стабільная норма: сьмяяііуа, жартаваць, кпіць, зьдзекавауііа зь некага ці зь нечага.
Вось жа, раз зьдзекаваіціа можна толькі зь некага ці зь чечага, то й зьдзек будзе зь некага ці зь нечага. Скажам: зьдзек з чалавека, зьдзек з асобы, зьдзек зь сьвятыні.
Зьлітавацца з нас ці зьлітавацца над намі?
Павал зь Менску ў лісьце на “Свабоду” папрасіў пракамэнтаваць ужываньне ў літаратурнай мове канструкцыі зьлітавацца зь некага, нечага — з прыназоўнікам з пры дзеяслове зьлітаваіріа.
Спалучэньне зьлітуІіцеся зь мяне аўтар ліста выпісаў зь Бібліі ў перакладзе Васіля Сёмухі. Як вядома, у нашай мове ёсьць вышэйадзначаная група дзеясловаў, пры якіх залежнае слова ставіцца ў форме роднага склону (гл. нататку “Зьдзекавацца зь людзей — зьдзек зь людзей”): зь некага або зь нечага можам дзівіцца, жартаваць, кпіць, сьмяяцца...
Традыцыйна дзеясловы літавацца, зьлітаваііца, зьмілавацца да гэтае групы не адносіліся: і ў старабеларускай мове, і ў беларускай літаратурнай мове новага часу тут другое кіраваньне — залежнае слова стаіць у форме творнага склону: напр., зьлітавацца над чалавекам.
Цяпер, праўда, можна заўважыць тэндэнцыю афармляць спалучэньне зь дзеясловам зьлітаваііца на ўзор спалучэньняў зь сьмяяцца або, да прыкладу, зьдзекавацца. Аднак пакуль што гэта толькі тэндэнцыя. Паўтараюся: слоўнікавая форма ў гэтым выпадку не пярэчыць гістарычным фактам — зьлітавацца (як і зьмілавацца) над намі.
Лічыць абавязкам / лічыць за абавязак
Пошта “Жывой мовы” прынесла пытаньнс пра выбар канструкцыі пры дзеясловел/чыг/б, калі гэты дзеяслоў мае значэньне ‘ўспрымаць, расцэньваць нейкім чынам некага або нешта’: лічыць спэцыялістам ці лічыць за спэцыяліста.
У сучасным маўленьні і на пісьме, відавочна, дамінуе канструкцыя без прыназоўніка: лічыць добрым, лічыі/ь вартым увагі, лічыць спэцыялістам. Ніхто фактычна ня ставіць сёньня пад сумнеў нарматыўнасьці такіх формаў.
Разам з тым, зважаючы на гістарычныя факты, на факты аўтэнтычнага беларускага маўленьня і мовы мастацкай літаратуры, нельга ігнараваць канструкцыі з прыназоўнікам за. У сярэдзіне 1920-х Язэп Лёсік зьвяртаў увагу, што “пабеларуску лепш сказаць: “Лічу за свой абавязак”, а не “сваім абавязкам”. Лёсікавы словы выяўна пацьвярджае выбар вартых моўнага даверу аўтараў. У апавяданьні Максіма Гарэцкага “Рунь” чытаем: “Я думаю, што маю права і нават лічу за абавязак падаць у друкусё, штоможна... ” Дарэчы, традыцыйнасьць канструкцыі ‘лічыць + за’ ілюструе і рэгулярнае ў сёньняшняй мове спалучэньне лічыць за лепшае.
Сказанае вышэй не дазваляе ставіць пытаньня пра непрымальнасьць адной з канструкцыяў — можам ужываць абедзьве: лічылі іх за сваіх сяброў і лічылі іх сваімі сябрамі,лічылі чалавека за добрага і лічылі чалавека добрым, лічым за абавязак і лічым абавязкам.
Паляваць на зьвера, на птушку
Як кіруе залежнымі словамі дзеяслоў паляваць? У беларускім друку пракідаюцца словазлучэньні, у якіх паляваць зводзяць з прыназоўнікам за (прыкладам, паляваць за зьверам, паляваць за тэрарыстамі'). Такое ўжываньне памылковае.
У літаратурнай мове дзеяслоў палявагіь звычайна спалучаецца з прыназоўнікам на: паляваць на зьвера, на птушку, на тэрарыстаў. Таксама, маючы на ўвазе ловы зьвяроў і птушак, можна ўжыць і нарматыўную беспрыназоўнікавую канструкцыю, у якой назоўнік, залежны ад дзеяслова паляваць, ставіцца ў форме вінавальнага склону: паляваць дзіка, глушца. Вытворны ад паляваць назоўнік паляваньне спалучаецца з прыназоўнікам на: паляваньне не за мядзьведзем ці качкаю, а на мядзьведзя, на качку.
Характар канструкцыі не зьмяняецца ад ужываньня дзеяслова паляваць і назоўніка паляваньне ў пераносным сэнсе. Раз палюем на зьвера, значыць, палюем і на рарытэты, і, скажам, на памылкі, як у выпадку “Жывой мовы”.
Гаворым правільна: былі на паляваньні, палявалі зайцоў, цецерукоў або палявалі на зашіоў, на гіеуерукоў; часта шукаем прыгодаў — палюем на іх, палюем, напрыклад, на кніжныя навінкі, выкараняем моўныя памылкі — палюем на памылкі.
Пры саветах / за саветамі / за саветаў / за саветы
У лісьцс на адрас “Жывой мовы” адзін з нашых слухачоў пацікавіўся. як правільна па-беларуску: жылі пры саветах або за саветамП
Паводлс сучасных нормаў, правільна і так, і так: паказваючы на эпоху, час, пэрыяд, на працягу якіх нсшта адбывалася або адбывасцца, выкарыстоўвасм канструкцыі як з прыназоўнікам пры, так і з прыназоўнікам за. Можам сказаць, што Грунвальдзкая бітва адбылася пры Вітаўту або за Вітаўтам.
На спалучэньнях з словам за трэба спыніцца падрабязьнсй — тут магчымас рознас кіраваньне. Найчасьцсйшая ссньня — нарматыўная канструкцыя, у якой з прыназоўнікам за спалучасцца форма творнага склону назоўніка: за Вітаўтам, за каралём, за царом, за саветамі. Гавораць па-бсларуску: не за намі гэта сталася, не за намі й перастане.
Паралсльна з спалучэньнем за саветамі — каб выразіць тос самае значэньнс — магчымыя, хоць і даволі рэдкія ў літаратурным маўленьні, яшчэ дзьвс канструкцыі. У іх назоўнік пры словс за стаіць у формах роднага і вінавальнага склонаў: за саветаў і за саветы. За жывата свайго добра чыні, — гэты сказ з кітабаў — помнікаў беларускай мовы. пісаных арабіцаю. За Польшчу яны тут добра жылі, а цяпер выехалў за маю памяць гэтага не было — тут ужо ілюстрацыі з “Слоўніка бсларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яс пагранічча”.