• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая мова  Юрась Бушлякоў

    Жывая мова

    Юрась Бушлякоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 294с.
    Мінск 2013
    45.58 МБ
    Выкарыстоўваючы слова відаі/ь (а таксама й слова чувацьў трэба ўлічваць важную бсларускую асаблівасьць: назоўнік спалучаецца з гэтымі словамі ў формс назоўнага склону (адсюль відаць цэлая плошча, відаць хаціна на пагорку, чуваць песыія
    з залі). Калі ж пры відаць і чуваі/ь ссьць адмоўе не, тады назоўнік стаіць, натуральна, у формс роднага склону: праз туман дому не відаць, ад шуму песыіі не чуваць. Фёдар Янкоўскі нскалі псрасьцсрагаў, што “будзе недарэчнаю памылкаю, калі сказаць або напісаць: відаі/ь усю дарогу, чуваць прыгожую песыію".
    Запамятайма правільныя беларускія формы: відаць уся дарога, чуваць прыгожая песыія’, усё добра было відаць, зь і/ягам часу будзе відаць, з гэтага відаць, канца-краю не відаць.
    Вінаваты, вінны і павінен, мае, мусіць
    Газэта напісала пра пошукі тых, хто “павінен у здарэныіі”. Такос нсдарэчнас — у расійскім значэньні — ужываньнс слова павінен нячаста, але, на жаль, па-рансйшаму здараецца ў бсларускім маўлсньні.
    Вядома ж, у здарэньні нсхта можа быць вінаваты, вінны. Слова павінен тут зусім не падыходзіць — у нашай мовс яно выражае абавязанасьць асобы, атаксама магчымасьць, праўдападобнасьць нсчага, адпавсднасьць нсчага пэўнай умовс: ён павічен гэта зрабіць, сустрэча павінна адбыііііа, яйа павінна зьявіцца, спэктакль павінен быць добры.
    У слова павінен ёсьць сынонімы, у кожнага зь іх свас адценыіі, на якія мы часам забываемся. Выражаючы нсшта чаканае, тос, што прадбачым, або проста нсшта задуманас, імавсрнас, варта ўжываць спалучэньні з асабовымі формамі дзеясловаў мець і мецца: маю хутка вярнуцца, мелася даўно пазваніць, мелі сустрэцца, але разьмінуліся. Мелася пазваніць — зусім ня тос, што мусіла пазваніць: проста зьбіралася, яе званка спадзяваліся, алс ніхто не абавязваў, нішто нс змушала яс званіць. Мусіла — значыць нс магла рабіць іначай, ня мсла на тос магчымасьці, была як бы зьняволсная абавязкам, болей нават—павіннасьцю. Калі кажам, штомусілі нешта зрабіі/ь, тым самым паказваем, што ня мелі выбару, былі змушаныя.
    Гаворым, зважаючы на нюансы значэньняў: быў вінаваты, вінпы ў здарэньні, меў завітацьу госы/і, павінен быў прынесы/і кніжкі, алемусіў тэрмінова ад 'ехаць.
    Вобыск ці ператрус?
    Сучасныя бсларускія слоўнікі фіксуюць назоўнік вобыск, аднак карыстальнікі мовы гэтага слова ўсё часьцей унікаюць. Сярод сучасных лексычных сродкаў вобыск выглядас на несыстэмнае, нсабавязковае слова. Чаму вобыск, калі нсчага шукаюць?
    Каб знайсьці нсшта хаванае, памяшканьне, напрыклад, можна абшукаць, абшукваць. Ад гэтых дзсясловаў ёсьць у мовс назоўнікі абшуквсшьне і вобшук. Назоўнік вобшук — факт літаратурнага маўлсньня, вынік сьвядомых уцёкаў ад вобыску, “не падмацаванага” бсларускімі дзсясловамі шукаць і абшукваць.
    Зрэшты, апрача вобшуку, масм і больш традыцыйнае для нашае моўнае прасторы слова — назоўнік ператрус. Ператрус — ад дзсяслова ператрусіць, сынанімічнага літаратурнаму ператрэсьці (кажуць, напрыклад, што ператрусілі адзеньне). Дарэчы, ператрэсьці і трэсьці — шматзначныя дзсясловы, і адно зь іх значэньняў зьвязанас з вобшукам, ператрусам. Па-беларуску можам, да прыкладу, сказаць, што міліцыя трэсла або ператрэсла кватэру — значыць, зрабіла, правяла ў кватэры ператрус.
    Называючы сьлсдчае дзсяньне, скіраванас на атрыманьнс довадаў у крымінальнай справс, аддаем псравагу празрыстым беларускім словам вобшук і ператрус — ня злоўжывасм несыстэмным назоўнікам вобыск.
    Востраў, выспа, атока, абток
    Слухач “Свабоды” Юры Эпштэйн папрасіў пракамэнтаваць факты ўжываньня ў беларускай мовс слова выспа. "Гэта ж польскае слова, — піша спадар Эпштэйн, — але ўсё-такіяго ў нас ужываюць. Як гэта растлумачыііь?”
    Назоўнік выспа — нс навіна ў нашай мовс. Выкарыстоўвалася гэтае слова ў старабеларускую пару, характэрнае яно й для нашае мовы апошніх стагодзьдзяў. Выспа — ад дзсяслова высыпаііь. Выспа сапраўды магла прыйсьці да нас з польскае мовы, аднак, як бы там ні было, гэтае слова даўно і трывала замацавалася ў бсларускім лсксыконс. Як правіла, выспа не ўспрымасцца як пазычанас слова — ня мае, здаецца, для носьбіта нашае мовы прыкмст пазычаньня. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” раскрывас выспу як ‘невялікі востраў, часьцей пяшчаны’. Пры гэтым у сучаснай літаратурнай мовс выспа нярэдка ўжывасцца шырэй, фактычна як абсалютны сынонім востраву. Выспамі могуць назваць і вялікія, абкружаныя з усіх бакоў вадою, масівы сушы. Можна, напрыклад, пачуць па-беларуску пра Брытанскія выспы або выспу Мадагаскар.
    Карыстаючыся нагодаю, мнс ўсё ж хочацца перасьцерагчы ад безагляднай замены выспаю традыцыйнага ў нашай мове слова востраў. Беларускі востраў—усё тое, што абцякасцца, а яшчэ тое, што проста нечым вылучаецца ў навакольлі.
    Востраву і высьпе сынанімічныя яшчэ прынамсі два бсларускія словы, якія пакуль што ў рэзэрвс мовы, — атока і абток. Абток даволі шырока ўжываўся ў мовс бсларускай паваеннай эміграцыі.
    "Я... тут пачуваўся паміж чужым густым народам больш адзінокі, як Рабінзон на бязьлюдным абтоку”, — пісаў у ўспамінах “Кітай-Сібір-Масква” айцец Язэп Германовіч.
    Востраў, выспа, атока, абток — беларускія назовы сухазем’я, абкружанага вадою.
    Вынаходка, вынаходзтва, вынаходніцтва
    Як называем тое, што вынайдзена, што стала вынікам творчай працы вынаходніка? У сучаснай моўнай практыцы раз-пораз чуем, напрыклад, пра новыя вынаходніцтвы, алс ці правільна гэта, ці выпадае менаваць нсшта вынайдзенае вынаходніцтвамЧ
    Бсручы пад увагу слоўнікавыя нормы, не выпадас. Вынаходніцтва — гэта дзейнасьць вынаходнікаў. I вынікам такой дзейнасьці становяцца вынаходкі. Прыкладам, друкарскі станок — вынаходка немца Ёгана Гутэнбэрга, а шматступеневая ракста — вынаходка беларуса Казіміра Семяновіча. Дакладней кажучы, Семяновіч у XVII стагодзьдзі апісаў тую раксту, займаўся яе вынаходзтвам. Вынаходзтвам называем па-бсларуску працэс, які вядзе да зьяўлсньня вынаходкі: скажам, вынаходзтва праса, ровара, тэлсвізара. Слова вынаходзпіва ўжывасцца ў сучаснай мовс й як сынонім вынаходкі — такос ўжываньне санкцыянаванае слоўнікамі.
    Стараймася толькі ня блытаць вынаходкі з вынаходніцтвам. Вынаходка — вынік вынаходзтва нечага, вынаходніцтва — тое, чым вынаходнікі (вынаходцы) займаюцца. Гаворым, напрыклад, пра новыя важныя вынаходкі, пра гісторыю разьвіцьця вынаходнііітва.
    Выгада і выгода
    Ёсьць два словы — выгада і выгода. Кожнае зь іх мае ў літаратурнай мове свой асноўны сэнс. Выгада азначас, як правіла, карысьць, пажытак, прыбытак. Мы пытаемся, напрыклад, якая нам выгада тое ці іншае рабіць. Усё тое, што дае выгаду, прыносіць карысьць, — выгаднае: скажам, выгадная сытуацыя, выгаднае пагадненьне.
    Тым часам выгода ў літаратурнай мовс называс найперш тое, што здавальняе нашыя патрэбы, дае камфорт. Часта, гаворачы пра кватэру, мы падкрэсьліваем, што яна — з усімі выгодамі. Выгода натуральная таксама як сынонім прывольля, умоваў, якія даюць поўную свабоду, магчымасьць напоўніцу жыць, нешта рабіць. Можам сказаць: гэты лес — выгода для грыбнікоў, тут выгода для забавы.
    Поруч з выгодаю ёсьць яшчэ й слова выгодзьдзе — з тымі самымі значэньнямі: напрыклад, свой дом — выгодзьдзе для душы. Ад выгода маем прыметнік выгодны. Канапа выгодная, аўто выгоднае, калі нам зручна імі карыстацца. Выгодным можа быць і жыцьцё — вельмі добрае, нічым асабліва ня ўскладненае, не абмежаванае.
    Апошнімі дзесяцігодзьдзямі, бывае, ужываюць у маўленьні і на пісьме слова выгода ў значэньні выгады, проста высьцерагаюцца выгады. Ня думаю, што такія “ўцёкі” ад выгады апраўданыя. Маючы выгаду і выгоду, два традыцыйныя ў літаратурнай мове словы, ня варта пазбывацца аднаго зь іх. Пабеларуску скажам: выгада ад дамоўленасыр, атрымаць вялікую выгаду, але дом з выгодамі, жыцыіё, поўнае выгодаў.
    Выцек, працёк, выцяканьне, працяканьне, адток
    Паліва з бакаўцякае ці выцякаеі На псршы погляд, пытаньне бессэнсоўнае: паліва — не чалавск, уцякаць ня можа, яно выцякае або працякае. I ўсё ж пытаньне невыпадковас: яно ў сувязі з назоўнікам уцечка, які да сёньня ў нашай мовс ўжываецца як у простым, так і ў псраносным значэньнях.
    Уцечку перанесьлі ў бсларускую мову з расійскае —там яна дарэчы, у нас — калі толькі ўдумацца — недарэчы. Ці можам абысьціся безуцечкі, замяніць яе заканамсрным беларускім словам? Без праблсм. Тэрміналягічныя слоўнікі 1990-х гадоў падаюць з значэньнем уцечкі назоўнікі выцек і працёк: выцек — ад дзеяслова выцякаць, працёк — ад прагіякаць. Называючы працэс, можна ўжываць таксама аддзеяслоўныя формы на -ньне'. выцяканьне і працякайыіе. Скажам: выцяканьне, працяканыіе вадкасыр або працёк, выцек вадкасьці. Але газ, напрыклад, не выгіякае і нс працякае, ён выходзіць — у гэтым выпадкуўцечку лспш замяніць на слова выхад. Значыць, будзе па-беларуску ня ўцечка, а выхад газу.
    Увогуле, пры замене ўцечкі, ужытай у пераносным значэньні, можам скарыстаць — залсжна ад сэнсавых нюансаў — словы страта і адток. Напрыклад, страта збожжа, адток мазгоў, адток капіталу. Зрэшты, і выцек, і працёк у прынцыпс прыдатныя нам для пераносных значэньняў: трэба трохі часу на прызвычаеньне.
    Карацей, можам справіцца без расійскага слова ўцечка. Гаворым: выцяканьне вады, працёк паліва, выхад газу, страта току, выцек рэсурсаў, працёк інфармацыі, адток рабочае сілы.
    Вялікдзень, Пасха
    Вялікдзень — традыцыйнае беларускае слова, каб назваць “сьвята сьвятаў”. У глыбокай старажытнасьці на Вялікдзень цешыліся з уваскрэсеньня сонечнага боства, і гэтас сьвята ў гонар абуджэньня прыроды пачыналакаляндарны год. У пару хрысьціянства і для хрысьціянаў Вялікдзень — гэта сьвята ў гонар уваскрэсеньня ўкрыжаванага Ісуса Хрыста. У нашай мове слова Вялікдзень убірае ў сябе і хрысьціянскі, і язычніцкі зьмест сьвята. Вялікдзень — Вялікі дзень. Вялікі значыць тут — сьвяты. У дыялектнай мове поруч з формаю Вялікдзень ёсьць Вялікадне і Вялікаднік, а яшчэ — Вялічка.
    Царква ў Беларусі Вялікдзень называла і называе Пасхаю — ад габрайскага слова пэсах (даслоўна — ‘пераход’)Першапачатна пэсахам габраі звалі веснавую ахвяру ў гонар Бога — ягнё. Пазьней, у VII стагодзьдзі да Нараджэньня Хрыстовага, сьвята Пэсах (Пэйсах) пачалі тлумачыць як дзень памяці, успаміну пра выхад габраяў з Эгіпту. Сучаснае называньне ўваскрэсеньня Хрыстовага Пасхаю нясе глыбокі тэалягічны сэнс, акцэнтуе хрысьціянскі зьмест сьвята. А яшчэ па-беларуску пасхаю або паскаю называсм, як вядома, пасьвячоныя на Вялікдзень прадукты, а таксама салодкую велікодную страву з тварагу, звычайна ў форме чатырохграннай піраміды.