Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
Нярэдка ў сёньняшняй моўнай практыцы выбіраюць менавіта жуйку, зважаючы на адметнасьць гэтага слова на фоне аднолькавага з расійскім назоўніка жвачка. Тэрміналягічныя слоўнікі 1990-х падаюць прыметнік жуйкавы — напрыклад, жуйкавая жывёла. Пра таго, хто гаворыць нудна і бяз ладу аб тым самым, скажам, што жуе жуйку. Зрэшты, ужываючы жуйку, не забываймася, што жваць (жаваць) па-беларуску можна і жваку, і жвачку. Маем пад рукою жменю беларускіх словаў — жуйка, жвака, жвачка.
Завесьці / распачаць / завязаць справу
Калегі-журналісты папрасілі пракамэнтаваць раз-пораз ужыванае ў беларускіх тэкстах злучэньне ўзбудзіць справу. Можам узбудзіі^ь чалавека, перарваўшы ягоны сон, можна таксама ўзбудзіць у чалавску розныя пачуцьці, думкі, эмоцыі. А вось справу (судовую, крымінальную) ці можна ўзбудзіць?
Шмат каго з носьбітаў беларускае мовы ўзбуджэньне ў гэтым сэнсе бянтэжыць. Дзеяслоў стараславянскага паходжаньня ўзбудзіць у значэньні ‘вынесьці, прапанаваць нсшта на разгляд’ — ілюстрацыя таго, як папаўняліся расійскімі значэньнямі агульныя з расійскімі беларускія словы. Як жа сказаць пра ўзбуджэньне справы, абыходзячыся бсз суссдзкіх знаходак? Абсалютна прыдатныя нам дзеясловы завесыр, распачаць і пачаііь. У судзе бяруцца за разгляд справы — значыць, заводзяг/ь або распачынаюць (пачынаюць) яе.
Апрача як завесьці ці распачаць, праг/эс, справу можна яшчэ, кажучы па-беларуску, завязаг/ь. Такі варыянт рэкамэндавалі ў 1920-я лсксыкографы Сьцяпан Нскрашэвіч і Мікола Байкоў. Чаму завязаць? Адно з значэньняў слова завязаць — ‘даць пачатак, нешта распачаць’: можна завязаць размову або завязаць сяброўства. Мы даем пачатак судоваму разбору, — тым самым мы завязваем справу.
Ад памянёных дзеясловаў ёсьць назоўнікі на абазначэньне дзеяньня: завядзеньне, распачынаньне, пачынаньне, пачатак, завяз(в)аньне. Скажам па-беларуску: суд завёў / распачаў / завязаў крымінальную справу; пастанова аб завядзеньні / пачатку / распачынаныіі / завязаньні судовае справы.
Задушыць / здушыць паўстаньне, заглушыць / стрымаць / угамаваць жаданьні
Паўстаньне падавіць ці задушыць, здушыг/ь: якому дзеяслову аддаць псравагу? Агульнавядома, што слова давіць у нашай літаратурнай мове амаль не ўжываецца. Значэньні, якія ў іншых мовах перадаюцца формамі ад дужа даўняга, праславянскага слова *daviti, у беларускай абслугоўваюцца іншымі дзеясловамі. Мы, як правіла, гаворым, што чаравік нам цісьне, пра.моклае адзеньне гняце, кашаль душыць і туга душыць або гняце. Раз літаратурная мова фактычна абыходзіцца бяз слова давіць, адкуль жа ў ёй два дзеясловы, вытворныя ад давіііь — падавіць іраздавіць!
Нссумненна, ужываньне падавфь і раздавігіь у пераносных значэньнях спрычыненае фактамі расійскае мовы. He шукалі беларускіх адпавсднікаў — пераносілі словы. Адсюль: падавіць паўстаньне або падавіць агонь прафўніка, нават падавфь нерашучасьць. Называлася газэта сьпярша па-расійску: “Раздавнм фашйстскую гадйну”. Пачалі выдаваць па-беларуску і загаловак перапісалі: “Раздавім фашысцкую гадзіну”. \ калі ўсё ж не пераносіць і не псрапісваць, а скарыстаць традыцыйныя словы?
He даючы разьвіцца, перашкаджаючы нейкаму працэсу, яго тым самым душаць, задушваюць. Значыць, бунт, паўстаньне можна задушыць або здушыць. Пазбаўляючы праціўніка магчымасьці страляць, мы змагаем агонь. Жаданьне або абурэньне — заглушаем, прыглушаем або стрымліваем, гамуем (угамоўваем). У сваю чаргу гадзіну—раздушваем або проста зыіішчаем.
Замяняючы пазычаньні, ня трэба баяцца пераносных значэньняў у самых звычайных, добра знаёмых словах. Паўторым разабранае: ціснуць на тармазы, ціснуць сок, душыць або расьціскаць ягады, душыць сьмех у сабе, душыць бунт, раздушыць гадзіну, гнесьці суперніка, прыгнесьці душу, прыглушыць ініцыятыву, стрымаць або ўгамаваць жаданьні.
Заручыцца падтрымкаю, займець / здабыць падтрымку; гарантаваць бясьпеку
Атрымаць падтрымку, забясьпечыііь бясьпеку — кожны з нас ня раз чуў такое па-беларуску. У гэтых словазлучэньнях — непажаданы паўтор аднакаранёвых словаў. Паўтор ідзе, несумненна, ад паслоўнага псракладу з расійскае мовы. Думаюць: получйть поддержку, обеспечнть безопасность, a тады слова за словам перакладаюць, і выходзіць, што падтрымку ў нас атрымліваюць, а бясьпеку забясьпечваюць. На дзіва, перакладныя расійскабеларускія слоўнікі ігнаруюць тыя цяжкасьці, якія ў гэтым выпадку можа мець ня вельмі ўпэўнсны ў беларускай мове чалавек, — не падаюць у расійскай частцы названых частотных словазлучэньняў.
Разьбярэмся па парадку. Падтрымку, падтрыманьне зь нейчага боку можна мець. Калі ж мы ня маем падтрымкі, можам спрабаваць яе займець або, іначай кажучы, ёюзаручыііца. Прыкладаючы намаганьні, праяўляючы настойлівасьць, падтрымку таксама здабываем. А вось бясьпеку — гарантуем або проста даем. Можам, напрыклад, сказаць, што новыя тэхналёгіі даюць большую бясьпеку ў вытворчым працэсе. Да злучэньня гарантаваць/дауь бясьпеку набліжаецца значэньнем беларускі дзеяслоў засьцерагчы: часам можам абысьціся ім.
Зараз папрактыкуем яшчэ раз, засьцерагаючы сябе ад калек з паўторамі: нам удалося заручыцца падтрымкаю, займець падтрымку, пасьля доўгіх пераконваньняўмы здабылі падтрымку, гарантавалі бясьпеку краіны.
Захады, рабіць захады
Якога атачэньня патрабус слова захады? Як гаварыць: прымаць захады ці pa6itfb захады? Пракамэнтаваць ужываньне назоўніка захады папрасіла адна з слухачак “Свабоды”.
Заканамернае і традыцыйнае ў літаратурнай мове спалучэньне рабіць захады. Як мы робім нейкія хады, так робім і нейкія захады, значыць, дзеяньні, скіраваныя на дасягненьне пэўнай мэты. Сустраканае ў сучасным маўленьні словазлучэньне прымаць захады другаснае: зьявілася яно ў выніку зьмяшэньня двух роўных паводле сэнсу канструкцыяў — рабіць захады і прымаць меры. Псраважна ў пісьмовай, кніжнай мове здараюцца яшчэ прынамсі тры спалучэньні з разьбіраным тут словам захады: ажыцьцяўляць захады, зьдзяйсьняць захады і ўжываі/ь захады.
Нашая слухачка ўдакладняе, ці заўсёды выпадае выкарыстоўваць назоўнік захады як абсалютны сынонім да слова меры. Здаецца, у бальшыні выпадкаў захады дарэчы ў ролі мераў. Можам сказаць пра надзвычаііныя захады, пра захады для бясьпекі, засьцярогі або, скажам, спагнаньня. Зьвярну яшчэ ўвагу, што ў значэньні захадаў, мераў можна таксама ўжыць словы спосабы і сродкі (напрыклад, спосабы засы(ярогі, спосабы стрыманьня, сродкі ўзьдзеяньняў
На заканчэньне яшчэ раз напамінаю, што назоўнік захады, як правіла, спалучаецца ў нашай мове з унівэрсальным дзеясловамрабіць'. мыробім захады для нсчага або на нешта.
Здаць справу / лічбу, зрабіць справаздачу...
Вышэй мы разабралі пару выпадкаў, калі пры паслоўным псракладзе словазлучэньняў з расійскае мовы ў беларускіх адпавсдніках здарасцца непажаданы паўтор каранёў (гл. нататку “Заручыцца падтрымкаю, займець / здабыць падтрымку; гарантаваць бясьпеку”).
Наш сталы слухач Аляксандар Алесік зь Вялейкі прапанаваў зьвярнуць увагу на некаторыя іншыя скалькаваныя спалучэньні аднакаранёвых словаў. Часам, напрыклад, гавораць і пішуць у нас, што здалі справаздачу. Ёсьць некалькі спосабаў, каб выказаць гэтую думку па-іншаму, не дублюючы кораня. Найпрасьцейшы спосаб — паставіць пры слове справаздача дзеяслоў зрабіць (зрабіі)ь справаздачу). Таксама можам сказаць: здаі/ь справу — з гэтага словазлучэньня, уласна, і вынікае назоўнік справаздача. У старабеларускую пару ў значэньні справаздачы выкарыстоўвалі слова лічба. Было тады: здаць лічбу (здатй лйчбў). Можа, варта паспрабаваць ажывіць такое спалучэньнс?
А зараз коратка пра іншыя выпадкі каранёвага паўтору, на якія зьвярнуў увагу наш слухач. Вызначыі]ь прызначэньне — дзеяслоў вызначыі/ь у гэтым выпадку лёгка замяняецца. Прызначэньне, да прыкладу, нейкай прылады мы ўстанаўляем або выяўляем, яшчэ — высьвятляем. Дзеяслоў устанавіць ужываем таксама, каб не паўтараць каранёў у спалучэньніус/гшлявсч/ь абсталяваньне. Абсталяваньне—устанавіць або паставіць. Выканаць наканаваньне — тут таксама трэба замяніць дзеяслоў. Поруч з назоўнікам наканаваньне дарэчы дзеясловы спраўдзіць і зьдзейсьніць.
Зьвяз ісаюз
Саюз, хаўрус, зьвяз — ці аднолькавыя гэтыя словы значэньнем? Ці заўсёды на месцы стараславянскага назоўніка саюз можам ужыць блізказначнікі зьвяз або хаўрусЗ
Слова хаўрус прыйшло да нас зь ідышу. У беларускай літаратурнай мове XX ст. хаўрус — гэта перадусім ‘кампанія, сябрына, група людзей, блізкіх паводле сваёй дзейнасьці, мэтаў або зацікаўленьняў’. Скажам, хаўрус машыны рамантаваць. Такі хаўрус можа мсць агульную маёмасьць, іначай кажучы, хаўрусны інструмэнт. Супольнікі ўхаўрусе — хаўрусьнікі. У XX ст. хаўрус рэдка выходзіў за межы бытавога ўжытку — хаўрусамі амаль не называлі грамадзкіх арганізацыяў, таварыстваў або партыяў. Сярод беларускіх суполак усяго сьвету па II сусьветнай вайне была, здаецца, толькі адна з хаўрусам у назове — Беларускі хаўрус у Францыі.
Рэальную канкурэнцыю слову саюз пры называньні рознага тыпу аб’яднаньняў і пагадненьняў складае цяпер назоўнік зьвяз. У традыцыйнай беларускай мове былі словы зьвязагіь, зьвязак, повязь, у мінулым стагодзьдзі да іх дадалося яшчэ адно ўтварэньне з коранем вяз назоўнік зьвяз. Усё часьцей чуем пра вайсковы зьвяз або сямейны зьвяз. Зьвязамі без усякіх засьцярог называем замежныя арганізацыі і партыі, беларускія тым часам, як правіла, мянуем саюзамі — зважаем на афіцыйны назоў. Скажам, Эўрапейскі Зьвяз, але Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Такос разьмежаваньне, хутчэй за ўсё, часовае — пашыраючыся, слова зьвяз раней ці пазьней трапіць і ў афіцыйныя назовы беларускіх арганізацыяў.
Зьвяно
Зьвяно — што гэта за слова? Ці ўжываць яго сьмсла, ці шукаць якога заменьніка? Вось мсркаваньнс аднаго з нашых слухачоў.
(Слухач:) “У адной зь перадач пачуў пра зьвёны —зьвеньні. Мне здаеііца, тут больш слушна было б ужываць беларускае слова цугі. Цуг— часткаланцуга. Слова цуг больш адпавядае беларускай мове. А зьвёны —яны быццам зрускай мовы...”
У лінгвістычнай літаратуры можна прачытаць пра цёмнас паходжаньнс зьвяна. Праўда, поруч з даволі складанымі, алс малапсраканаўчымі тлумачэньнямі ёсьць і зусім простае, празрыстае, прапанаванае Ўладзімсрам Далем. Даль выводзіў звено ад дзеяслова звенеть. Колца ў ланцугу зьвініць — таму й маглі яго назваць зьвяном. Дарэчы, пры такім тлумачэньні зьвяна можна было б афармляць яго па-бсларуску праз [і|. ісьці за нашым дзеясловам зьвінеі(ь, аднак дасюль ніхто такога афармлсньня нс практыкаваў.