Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
Такім парадкам, выражаючы нешта чаканае, тое, што прадбачым, або проста нешта задуманае, імавернае, варта ўжываць спалучэньні з асабовымі формамі дзеясловаў мець і мецца: маю хутка вярнуцца, мелася даўно пазваніць, меў зрабіць, але не зрабіў, мелі суспірэцца, але разьмінуліся.
Гулец, нападнік, кутніўдар
“Як быць з каляфутбольнай тэрміналёгіяй? — пытаецца ў лісьцс на адрас “Жывой мовы” адзін з нашых слухачоў і працягвас: Ці варта ўжываць пабсларуску словы ігрок, нападаючы, словазлучэнызс вуглавы ўдарТ'
Пра іграка і тое, дзе гэтая лсксэма нам дарэчы, гаворка ідзе ў нататцы ‘Туляць, гульня, гулсц”.
У цяперашнім літаратурным маўленьні, калі маюць на ўвазе супсрніцтва, канкурэнцыю, ужываюць, як правіла, дзеяслоў гуляць (а нс іграць (граць)): гуляць у карты, гуляць у хованкі, гуляць у футбол. Чалавек, які гуляе, — вядома ж, гулеі/. Ігрок у гэтым значэньні нс патрэбны. Словамі ігрок, іграч, ігрэц у народнай беларускай мовс называлі й называюць музыку. Гавораць: і жнец, і шавец, і на дудзе ігрлі. To ж запомнім: на дудзе — ігрок, ігрэц, а ў гульні — гулец.
Называньнс гульца нападу нападаючым — ня што іншас, як вынік калькаваньня расійскага слова на -юіцфападаюйрііі). У функцыі назоўніка нам варта выкарыстоўваць уласна назоўнік, а ня форму дзеяслоўнай будовы. У маўлснчай практыцы апошніх дзссяцігодзьдзяў памалу замацоўваецца слова нападнік. Нападнік, дарэчы, ня толькі той, хто гуляе ў нападзе. Гэтым беларускім словам можам называць і кожнага, хто ўчыняе напад. Скажам, на месцы злачынства затрыманы не нападаўшы, як калькуюць нашыя газэты, а нападнік або — яшчэ — нападальнік ці нападач.
Нарэшце, пра вуглавы ўдар. Месца, зь якога наносіцца гэты ўдар, знаходзіцца ў межах поля, у куцс поля. Адсюль і цалкам заканамерны вары-
янт кутні ўдар: з кута поля футбаліст падае кутні ўдар. Дарэчы, выдадзены ў сярэдзіне 1990-х слоўнік спартовых тэрмінаў аўтарства Зьмітра Паўлаўца і Уладзімера Старчанкі расійскаеугловой удар псрадае беларускім кутні ўдар.
Нацыянальны фонд, агульнацыянальны (усебеларускі) форум, айчынная гаспадарка
У савецкую пару ўсё агульнабеларускае прызвычаіліся ў нас называцьрэспубліканскім. Паказвалі тым самым, што яно — дачыннае толькі да адной з рэспублік СССР, не ўсесаюзнае. Няма й ня будзе таго Саюзу, застаецца, аднак, інэрцыя называньня: да сёньня чуем прарэспубліканскія фочды, форумы ці страйкі. Ня маем пры такім ужываньні на думцы ні рэспублікі як формы дзяржаўнага кіраваньня, ні рэспубліканцаў як прыхільнікаў рэспублікі — проста гаворым пра тое, што створана, дзее або адбываецца ў межах краіны, дзяржавы.
Патрэбныя тут іншыя словы. Раз дзейнасьць фонду ахоплівае ўсю Беларусь — значыць, ён усебеларускі або нацыяналыіы, калі форум агульны для нацыі, зьбірас пасланцоў з усяе краіны, ён агульнанацыянальны. Таксама й пра страйк'. як далучаюцца да яго скрозь у краіне, ён — усебеларускі, агульнанацыянальны або проста агульны. У сваю чаргу, скажам, прадукцыя, створаная ў Бсларусі, — айчынная. Прыметнік рэспубліканскі дарэчы, калі характарызуем форму кіраваньня: напрыклад, рэспубліканскі лад або рэспубліканскі ўрад.
Нам варта паказваць у сваёй мове, што Беларусь — самастойная краіна, дзяржава. Зробім гэта, кажучы: нацыянальны ліцэй, агулыіанацыяналыіы конкурс, усебеларускі страйк, айчынная гаспадарка.
Некалькі больш ці трохі / крыху больш?
Якое значэньне мае ў нашай мове слова некалькі? Натуральна, гэта звыклы лічэбнік: некалькі чалавек, некалькі словаў й г. д. Часам, аднак, ад карыстальнікаў літаратурнае мовы можна пачуць фразы, у якіх некалькі — не лічэбнік, але прыслоўе (да прыкладу: ягоны тон быў некалькі стрыманы; гэта некалькі паўплывала на нас). Як ставіцца да такога ўжываньня?
Падрыхтаваны ў 1990-ыя гг. аднатомны акадэмічны “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы” поруч з натуральным для нас лічэбнікам некалькі санкцыянуе ўжо й прыслоўе некалькі, ілюструючы яго сказам: Зрабіць некалькі больш. Хіба ня штучна гэта гучыць па-беларуску? Названы слоўнік ідзе за калькаваным маўленьнем — надае нарматыўны статус ужываньню, жыўцом перанесенаму з расійскае моўнае практыкі.
Па-беларуску ў такім выпадку гавораць іначай — выкарыстоўваюць традыцыйныя прыслоўі трохі або крыху. зрабіць пгрохі / крыху больш. Паказальна, дарэчы, што шматтомны “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (1977 — 1985), дзе таксама хапае выпадковае лексыкі, прыслоўя некалькі як факту літаратурнае мовы не падае: ёсьць там фіксацыя толькі неазначальна-колькаснага лічэбніка некалькі.
Маючы свае сродкі, ня варта, вядома ж, насьледаваць чужому — ня варта падмяняць прыслоўяў трохі й крыху. Скажам па-беларуску: ягоны тон быў трохі / крыху стрыманы, гэта трохі / крыху паўплывала на нас.
Падобны ці такі?
Здараецца, што, гаворачы або пішучы па-беларуску, не на сваім месцы, няясна ўжываюць слова падобны. Як, да прыкладу, разумець такі сказ: “На падобныя кнігі быў вялікі попыт”? Што гэта за падобныя кнігі, да чаго яны падобныя?
Прымстнік падобныя зацямняс сэнс прыведзенага сказу: думка траціць адназначнасьць. Калі мы нічога нс параўноўваем, а проста адзначаем прадметы або зьявы аднаго тыпу, дарэчы будзе займеньнік такі. Для яснасьці скажам: “На такія кнігі быў вялікі попыт”. Слова падобны патрэбнае пры параўнаньні, у тым разе, калі гаворым пра падабенства, напрыклад, нсчага зь нечым. "На кнігі, падобныя да названай, быў вялікі попыт”, — тут ужо слова падобны выглядае цалкам натуральна, яно на мссцы.
У слова падобны свае асноўныя функцыі ў мовс, тое самае можам сказаць і пра займеньнік такі. Возьмем для ілюстрацыі два словазлучэньні: падобныя памылкі й такія памылкі. Хіба можна лічыць, што гэтыя словазлучэньні абсалютна аднолькавыя паводле значэньня? Вядома, няможна. Падобныя памылкі характарызуюцца падабснствам да нейкіх іншых памылак, але ж гэта ня тыя самыя памылкі. Па-беларуску можна сказаць: такой самай памылкі мы ўжо не зрабілі, аднак падобныя памылкі, на жаль, у нас яшчэ здараліся.
Вось жа, для адназначнасьці той ці іншай думкі ня варта ўжываць слова падобны замест такі. Гаворым: ніколі не сустракаў такіх людзей, такіх прыкладаў назьбіраеіріа шмат, на такія кнігі вялікі попыт.
Пазбавіцца ці страціць?
Якое значэньне мае дзеяслоў пазбавіг/ііа? Напомніць пра гэтае слова варта: той-сёй з нас лічыць бсларускае пазбавіііца тоссным расійскаму лйшшпься. “Умаладыя гады ён пазбавіўся бацькоў”, — на такі сказ я натыкнуўся ў мастацкім тэксьце. Як разумсць гэта па-беларуску?
Дзеяслоў пазбавіцца ўводзіць у гэтым выпадку ў зман. Па-беларуску пазбавіцца значыць ‘вызваліцца ад некага або нечага, зрабіць так, каб непатрэбнае, непажаданае нас не абцяжвала’. Мы пазбаўляемся некага або нечага з уласнае ініцыятывы, волі, прыклаўшы свае сілы, намаганьні. "Простая пазбавіўся страху і адчуваю сябе вольным чалавекам”, — гаворыць у інтэрвію колішні дэпутат, палітычны актывіст Валеры Шчукін. Мы самі пазбаўлясм сябе — тым самым мы пазбаўляемся, калі ж нас пазбаўляюць — мы страчваем, трацім нсшта або некага, бязь нечага ці некага застае.мся. Чалавска пазбавілі волі — у выніку, кажучы па-бсларуску, ён страціў волю, застаўся бяз волі. Калсга-журналіст напісаў днямі пра былога кандыдата ў дэпутаты, які пасьля выбараў страціў сваю працу. Дзсяслоў страціў тут на месцы, бо кандыдат застаўся бяз працы не з уласнае волі.
Гаворым па-беларуску, што пазбавіліся, напрыклад, нейкага цяжару, гнятлівага страху; сілы ці бацькоў не пазбаўляемся — іх можам страірць.
Пазоў ці іск?
У нашай літаратурнай мове за савецкім часам быў замацаваны юрыдычны тэрмін іск. Паходзіць ён, несумнснна, ад вельмі даўняга дзеяслова іскаць, вядомага і ў старабсларускай мове, і ў народнай мове новага часу, але нехарактэрнага для сучаснай літаратурнай мовы. Таму й частае пытаньне: адкуль жа гэты іск, калі праўды ў судзе мы шукаем?
Іск як тэрмін пазычаны быў з расійскай юрыдычнай мовы ў 1920-я гг. Апошнім дваццацігодзьдзем на месцы юрыдычнага іску ў бсларускіх тэкстах усё часьцей бачым замсньнікі — зыск і пазоў. Назоўнік зыск вядомы ў нашай мове з XV ст. Традыцыйна гэтае слова азначала ‘прыбытак’ або — у пераносным сэнсе — ‘выгаду, карысьць’. У значэньні іску — звароту ў суд з патрабаваньнем абараніць правы — зыск пачаў ужывацца зусім нядаўна. A вось пазоў на месцы іску — гістарычна апраўданы, натуральны: у старой нашай мове да адказнасьці пазывалі. Ад назоўніка пазоў ёсьць прыметнік пазоўны. Да XX ст. у жывой беларускай мове захавалася характэрнас для старога нашага справаводзтва словазлучэньне пазоўны ліст — адпаведнік цяперашняй іскавай заявы. Пра пазоўны ліст к пану пачуў ад сучасьнікаў-беларусаў Іван Насовіч і запісаў у сваім знакамітым слоўніку.
Таго, хто падае пазоўны ліст, варта, не парушаючы сыстэмы, назваць пазоўнікам або пазоўніцаю. Як вынік, маем цэлае гняздо словаў і маем пераемнасьць паміж старою нашаю мовай і новаю: пазываі/ь, пазоў, пазоўны ліст, пазоўнік з пазоўніі/аю.
Палова і частка
Што такое палова, палавіна! Найперш, вядома, адна зь дзьвюх роўных частак нсчага цэлага: палова году, палавіна кнігі. Часам, праўда, чуем і чытасм пра большую йменшую палову таго ці іншага. Большая палова (палавіна), меншая палова (палавіна) — як да такіх спалучэньняў ставіцца, ужываць у літаратурнай мове ці высьцерагацца іх?
Вядома, у свабодным штодзённым маўлсньні словы палова й палавіна раз-пораз здараюцца ў значэньні адной зь дзьвюх супастаўных, не абсалютна роўных, а толькі блізкіх паводле велічыні частак нечага. Кажучы, напрыклад, што аддалі нсчаму палову жыцыія, як правіла, ня масм на думцы адной зь дзьвюх абсалютна роўных частак свайго жыцьця, а проста ладную яго частку — у адрозьнсньнс ад другой часткі, калі аддаваліся чаму іншаму. Такос прыблізнае размоўнае ўжываньне паловы, палавіны звычайна нас нс бянтэжыць, а вось спалучэньні большая палова й меншая палова ўспрымаюцца нсадназначна. Частка носьбітаў мовы адчувае ў гэтым выпадку супярэчнасьць першаснаму сэнсу паловы: калі ўсё ж роўная частка цэлага, то якая ж яна большая ці меншаяЧ
Зважаючы на гэта, у літаратурным маўленьні выбіраем больш карэктныя спалучэньні: маючы на ўвазе няроўныя часткі цэлага, трэба сказаць якраз-такі пра часткі, а не паловы: большая частка й меншая частка.