• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая мова  Юрась Бушлякоў

    Жывая мова

    Юрась Бушлякоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 294с.
    Мінск 2013
    45.58 МБ
    Сынонім слова прыгодны — прыметнік прыдатны — паходзіць ад дзеяслова прыдаг^а. Усё, што можа прыдацца, быць патрэбным, падысьці, — прыдатнае'. скажам, прыдатная зямля, прыдатны тварог, прыдатнае слова. Слова прыдатны
    ўсё часьцейшае ў сучасным маўленьні: нярэдка носьбіты літаратурнай мовы сьвядома аддаюць яму перавагу перад прыметнікам прыгодны — выбіраюць слова, адметнае на фонс расійскае лексыкі. 1 ўсё ж, думаю, ні на адно з памянёных словаў ня варта забывацца. Маем у арсэнале мовы сынонімы -— прыдатны й прыгодны.
    Прымач / прымальнік ці прыёмнік
    Пачынаем раніцу. Уключаем прымач. Слухаем радыё. Слова прымач аджыло ў беларускай мове апошнімі 15 — 20 гадамі, пацясьніўшы традыцыйны ў пасьляваенную савецкую пару прыёмнік.
    Сьцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў фіксавалі ў найбольшым у 1920-ыя гг. беларускім слоўніку назоўнікі прыймач і прыймальнік — як адпавсднікі расійскай лексэме прйёмнйк. Беларускі пры(й)мач аналягічны будоваю такім словам, якрухач, капач, сякач або, скажам, цягач. Аддзеяслоўныя назоўнікі на -ач называюць прадметы, прызначаныя выконваць дзеяньне: сякач — сячы, цягач — цягнуць, a прымач — прымаць радыёсыгналы. Слова прымальнік мае другі часты ў нашых словах суфікс 	льнік. Як будзільнік або лічыльнік. Калі прымач ужывасцца пакуль у адным значэньні, то прымальнік — слова шматзначнае. Пры.мальнік — ня толькі апарат слухаць радыё, гэта яшчэ й прыстасаваньне нешта зьбіраць (напрыклад, прымальнік для вады), a таксама ўстанова, дзе людзей часова затрымліваюць (хто ня ведае пра мснскі прымальнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна?).
    Зрэшты, сёньня мы гаворым пра радыё. Пачынаем раніцу. 3 прымача, з прымальніка, як заўсёды, чуем знаёмыя галасы.
    Пыл і пал
    Цэнтральная беларуская газэта раіць: “Праяўляючы службовы пыл, не забывайцеся, калі ласка, на звычайныярадасціжыцця”. Нейкі час назад на старонках той самай газэты я чытаў пра палюбоўнікаў “у пыле кахання”. Вядома, усе гэтыя вынаходкі — і службовы пыл, і пыл каханьня — чысты нонсэнс. Газэтныя аўтары раз-пораз лучаюць у пастку міжмоўнай аманіміі: ёсьць беларускі пыл, а ёсьць расійскі, але значэньнямі яны не супадаюць. Каб памянёныя сказы займелі сэнс, патрэбныя іншыя беларускія словы.
    Нехта напоўніцу аддаецца рабоце, палас, гарыць жаданьнем зрабіць яе як найлепей — можам сказаць, што той чалавек працуе з запалам, старанна, гарліва, заўзята. Поруч з назоўнікам запал ёсьць і карацейшы пал — вытокі абодвух назоўнікаў у дзеяслове палаць. Як з палам, так і з запалам, у запале нешта некаму даводзім, нечага дабіваемся, нсчым займаемся.
    Вось жа, гаворым па-беларуску пра службовы запал, пра запал, або пал, ці — яшчэ — жар ка-
    ханьня.
    Работа й праца, рабіць і працаваць
    Работа й праі/а, рабіць і праііаваць — штодзённыя словы нашай мовы. Тым ня менш часам узьнікаюць пытаньні, зьвязаныя зь нюансамі іх ужываньня. Скажам, ці заўсёды на месцы слова работа можна скарыстаць сынонім працаі Ці выпадае ў літаратурным маўленьні ўжываць дзеяслоў рабфь у значэньні ‘працаваць’? Ліст з просьбаю разабраць значэньні памянёных словаў даслала нашая слухачка Натальля Пустаход-Завіла. “Мая плешчаніцкая бабуля, — піша Натальля, — казала: “Трэ работу рабіііь”; “Ён рабіў недзе тут у Плешчаніцах”; “Праііавалі самі”.
    Пры называньні дзейнасьці, актыўнасьці чалавека слова праца ўжываецца ў літаратурнай мове часьцей, чым работа'. гаворым, напрыклад, разумовая праца, фізычная праца, хоць можна сказаць і разу.моваяработа, фізычнаяработа. Па-беларуску — узяіріа за работу й узяір/а за працу — у гэтым выпадку назоўнікі на роўных правох. Ходзім на службу — на працу або на работу — і тут назоўнікі таксама раўнапраўныя.
    Калі ж характарызуем функцыянаваньне органа ў арганізьме ці якой прылады, машыны, карыстаемся, як правіла, словам работа'. работа сэрца, работарухавіка. У значэньні канкрэтнага людзкога клопату, заданьня часьцей выкарыстоўваецца слова работа (напрыклад, такойработы так проста ня зробішў
    Называючы вытворчую чыннасьць або прымусовую актыўнасьць, словаработа рэгулярна ўжываюць у формс множнага ліку: будаўнічыяработы, сельскагаспадарчыя работы, папраўчыя работы
    й г.д. Выкарыстаньне ў такім значэньні множналікавай формы працы (палявыя npai/bi) для нашай мовы малахарактэрнае: па-беларуску зазвычай скажуць або гаспадарчая праца, або гаспадарчыя работы.
    У сваю чаргу форма працы дарэчы пры размовс пра творы, якія сталі вынікам мысьлснчай, разумовай актыўнасьці чалавска (скажам, да прыкладу, што ў сьвст выйшлі навуковыя працы). Характарызуючы якасьць, а таксама спосаб выкананьня нечага, ужывасм слова работа'. рэч выдатнай работы, твор ручной работы, замок кавальскай работы й г. д.
    У жывой народнай мовс дзсяслоўрабіць традыцыйна выступае яшчэ і ў значэньні ‘працаваць’: цэлы дзень рабілі на лузе, дачка робіць у школе; рабі пільна — і тут будзе Вільня, рабі да поту — зьясі ў ахвоту. Вядома ж, такое словаўжываньнс прымальнае й пры літаратурным маўленьні — у гутарковым стылі.
    Разгортка кнігі ці разварот
    Павал зь Менску цікавіцца, ці натуральнае ў беларускай мовс спалучэньнс разварот кнігі.
    Вядома, што кнігу або, скажам, сшытак мыразгортваем, а не разварочваем. Слова разварот у значэньні дзьвюх сумсжных старонак бянтэжыць кожнага, хто аналізус факты мовы. Чалавек спрабус зразумець, пры чым жа тут разварот, калі мы нічога не разварочваем, іначай кажучы, нічога не развальваем, не раскідаем, не “замахваемся” на кніжку або часопіс. Усё часьцей замест хай сабе й фіксаванага слоўнікамі, але відавочна нелягічнага развароту ўжываюць у нас вытворны ад дзеяслова разгортваць назоўнік разгортка. Нарматыўныя слоўнікі разгортку, зрэшты, таксама фіксуюць, адно што ў іншым значэньні — як разгорнутую на плоскасьці павсрхню геамэтрычнай фігуры і як рысунак нейкага прадмета. Маўлснчая практыка на нашых вачох выносіць разгортку за рамкі вузкаспэцыяльнага ўжываньня, і гэтае сыстэмнае слова памалу падціскае ў мове той разварот у яго небеларускім значэньні.
    Вось жа, заказваючы копію публікацыі, можам папрасіць скапіяваць нейкую колькасьць разгортак — скарыстаць назоўнік разгортка ў значэньні дзьвюх сумежных старонак.
    Разьдзяляльная здольнасьць / разьдзяленьне / разьдзяляльнасьць экрана •
    Гэтую тэму падказаў наш менскі слухач Алесь Яўдаха. Ён спытаўся, якім словам можна характарызаваць па-беларуску шчыльнасьць відарысу на экране кампутарнага манітора. Іначай кажучы, папрасіў падказаць беларускі адпаведнік такіх фізычных тэрмінаў, як, напрыклад, расійскае слова разрешенне або ангельскае resolution.
    Адказу на гэтае пытаньне не даюць агульнадаступныя акадэмічныя расійска-беларускія слоўнікі — іх укладальнікі па-ранейшаму выпускаюць з-пад увагі “фізычнае” значэньне расійскага разрешенйя. Гэтае значэньне даўно ўжо ня вузкаспэцыяльнае, аднак адпаведныя беларускія тэрміны пакуль што рэдка ўжываюцца па-за спэцыяльнай літаратураю.
    Уласьцівая сыстэмам і прыладам здольнасьць адрозьніваць аб’екты або працэсы, блізкія ў прасторы, часе або паводле сваіх фізычных асаблівасьцяў, называецца ў сучаснай беларускай мове, як правіла, разьдзяляльнай здольнасыро або проста разьдзяленьнем. Паводле “Беларускай энцыклапедыі”, разьдзяляльная здольнасьць аптычных сыстэм — гэта іх здольнасьць даваць разьдзельны відарыс двух блізкіх адзін ад аднаго пунктаў прадмета. Чым вышэйшуюразьдзяляльную здольнасыіь ці — інакш — вышэйшае разьдзяленьне мае экран манітора, тым больш якасны відарыс можа быць на ім выведзены.
    Да названых вышэй, замацаваных у спэцыяльнай літаратуры тэрмінаў рызыкну дадаць яшчэ сынонім разьдзяляльнасьць. Гэтае слова, у адрозьненьне
    ад шматзначнага назоўніка разьдзяленыіе, больш дакладнае, структурна адпаведнае для характарыстыкі якасьці відарысу.
    Вось жа, можам сказаць па-беларуску пра разьдзяленьне, ці разьдзяляльнасьць, або разьдзяляльную здольнасыіь прылады, сыстэмы. Гаворым, напрыклад, што разьдзяляльнасыіь экрана манітора — 800 на 600 пунктаў.
    Рызыкант, рызыканцтва
    Сорак гадоў назад Ян Скрыган, пісьмсньнік, чалавек, вельмі чуйны да беларускага слова, пісаў пра калечаньнс мовы бяздумнымі перакладамі. Сярод іншага прыпамінаў, як у беларускіх абвсстках інфармавалі пра фільм “Ліхія вадзіцелі”. Пабеларуску ліхі — гэта дрэнны, благі, нядобры, злы, той, які можа прынесьці ліха, зло: ліхая вестка, ліхі час, ліхі сабака, ліхія людзі. Кажуць у нас: зь ліхім чалавекам і гадзіна векам. Для аўтэнтычнай, традыцыйнай беларускай мовы прыметнік ліхі ў значэньні ‘сьмелы, удалы, зухаваты’ фактычна не характэрны. Калі памянёны Скрыганом назоў разумець сапраўды па-беларуску, выходзіць, што фільм той быў пра кепскіх шафёраў. Бяздумны пераклад прывёў у гэтым выпадку да зьмены сэнсу. Каб перадаць сэнс адэкватна, трэба напісаць, напрыклад, пра шафёраў-рызыкантаў, кіроўцаў-зухаў.
    Маючы свае словы, наўрад ці варта было дапускаць у бсларускія нарматыўныя слоўнікі псранссснага з расійскай моўнай практыкі ліхача. Як разумець таго ліхача, калі ліхі — гэта благі, нядобры? Па-беларуску гарачага, дзёрзкага чалавека, здатнага на сумнсўныя, небясьпечныя, часам нават шкодныя ўчынкі называюцьрызыкантам. Той, хто ня думае пра бясьпеку язды, — рызыкант на дарозе. Паводзіны, учынкі рызыканта на дарозе й ня толькі на ёй называем рызыканцтвам.
    Самавіты гаспадар, самавітая гаспадарка, самавітае жыцьцё
    Нашая слуцкая слухачка Вера Грынявсцкая папрасіла патлумачыць сэнс пачутай у эфіры “Свабоды” фразы — непрыгожая, але са.мавіпіая жанчына. Які сэнс нясс ў гэтым выпадку прыметнік самавіты?
    Выглядае, што аўтар фразы хацсў падкрэсьліць паважнасьць жанчыны: нспрыгожая, алс салідная. Вось жа, у адным з сваіх значэньняў самавіты — гэта ‘салідны, паважны, прадстаўнічы’. “Косы/я ўдумлівы, не па гадах самавіпгы ”, — чытаем у прозе Міхася Зарэцкага. Тут самавіты — яшчэ й ‘самастойны’. Самавітым могуць назваць па-бсларуску й чалавска мажнога, дужага: самавіты, напрыклад, асілак. Таксама слова самавіты прыдатнае нам для характарыстыкі нскага ці нечага заможнага, эканамічна моцнага: гаспадар самавіты, і гаспадарка ягоная самавітая, і жыііьцё ў гаспадара самавітае, то бо поўнае дастатку, магчымасьцяў.
    Ужываючы прыметнік самавіты з адмоўсм не, мы тым самым выказвасм нс найлепшую якасьць нечага: дарога не самавітая, лёс ня вельмі самавіты. Праілюструю такое ўжываньнс яшчэ літаратурнай цытатаю — з Коласавага апавяданьня: ‘Ахвотнікаў ісьці зь ім у заклад не было, а некаторыя проста раілі Антосю Дубку залажыць за губу рэч ня надта самавітую ”.