Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
Кружэлка
Пласьцінка, плыта з плыткаю ці кружэлка —якому слову аддаць псравагу, называючы дыск з аўдыязапісам? Ці ўсе псралічаныя словы дарэчы ў нашай мовс?
Найпсрш — пра пласьцінку. Зь некалькімі значэньнямі гэтае арыгінальнае расійскае ўтварэньнс ад слова пласт пачало замацоўвацца ў беларускай мовс ў 1930-я. Мала хто падазрае сёньня, што ў першай трацінс мінулага стагодзьдзя беларускія слоўнікі не фіксавалі ані пласьціны, ані пласьцінкі. Ня маючы, аднак, прыкметпазычаньня, пласырнка лёгка прыжылася ў літаратурнай мове савецкай пары.
Паралельна ў нссавецкай моўнай практыцы зьявілася ў значэньні грамафоннага дыска кружэлка. Узялі яе з слоўніка Івана Насовіча — там гэта проста наймсньнс круглявага прадмета — і надалі новас значэньне. Выйшаў уласнабеларускі назоў прайгравальнага дыска.
Часткова зь нявсданьня пра кружэлку, а часткова праз моўную непсраборлівасьць і сымпатыю да польскіх словаў у беларускую мову 1980 — 90-х занссьлі былі плыту з плыткаю. На беларускае вуха плыта асацыюсцца хутчэй з плытом плысьці. Польскія plyta, plytka — ня што іншае, як нашыя пліта й плітка. У рансйшых беларускіх тэкстах знаходзім, дарэчы, і асвоеную польскую плытку ў значэнызі кружэлкі — мюнхэнскі тыднёвік “Бацькаўшчына” ня раз пісаў пра “грамафонныя пліткі зь беларускімі песьнямі”. Нашыя сёньняшнія выданьні так — прынамсі пакуль — ня пішуць.
Вось жа, калі адсеяць непажаданыя польскія формы, застаюцца нам два сынонімы — шмат для каго ўсё яшчэ новая кружэлка й традыцыйная пласырнка. Усс часьцсй мы выбіраем сёньня кружэлку — выбірасм сваё слова.
Крыць, адкрыць, закрыць, накрыць...
Адзін з нашых слухачоў папрасіў пракамэнтаваць ужываньнс трох бсларускіх словаў: адкрыць, закрыць і накрыць. Слухача цікавіла, ці не падмяняем мы названымі дзеясловамі якіх іншых беларускіх словаў?
У нашай мове ёсьць цэлы шэраг вытворных ад агульнаславянскага паходжаньнем дзеяслова крыць: апроч згаданых, маем, скажам, такія рэгулярна ўжываныя словы, як выкрыць, пакрыць, перакрыць, раскрыць і скрыць. Выкрываем, напрыклад, змову, пакрываем дом дахоўкаю, перакрываем ваду, раскрываем душу, скрываем таямніцу. Выкарыстоўваючы ў сваёй мове вытворныя ад дзсяслова крыць, не забываймася й на іх сынонімы: туман накрывае, або — яшчэ — ахінае, атуляе, ахутвае зямлю; злодзея накрылі, або злавілі, засьпелі на месцы злачынства — на гарачым учынку.
А зараз — да значэньняў дзеясловаў адкрыць і закрыць — разьбярэм колькі выпадкаў, калі нам патрэбныя акурат гэтыя словы. Апавядаючы пра тос, што знойдзсна ў выніку пошукаў або пра тое, што стала вядомым, хоць доўга ўтойвалася, скарыстоўваем дзсяслоў адкрыць. адкрыцьрадовішча, адкрыць Амэрыку, адкрыць таямніцу. Адкрываем і закрываем таксама сход, паседжаньне — абвяшчаем пра яго пачатак ці канец. У гэтым выпадку дарэчы й словы пачаць, распачаць і скончыць, закончыць'. зьезд, такім чынам, можам ня толькі адкрыць, але й распачаць.
Калі размова ідзе пра арганізаваньне, стварэньне якой структуры або, наадварот, пра спыненьне яс
дзейнасьці, часьцей ужываюцца дзеясловы адкрыць і закрыць. адкрыць студыю, закрыць фабрыку. Тут, праўда, магчымая й пара адчыніць — зачыніць. Усё болей сёньня такога пераноснага ўжываньня: гавораць, што адчынілі фірму або школу, зачынілі партыю або газэту. Далёка не заўсёды абыходзімся адкрыцьцём — закрыцьцём і адчыненьнем — зачыненьнем. Кніжку, сшытак можна разгарнуць і загарнуць, парасон — таксамаразгарнуць. а пасьля ўжо згарнуць або скласьці. Вочы можам заплюшчыць, а затым расплюшчыць. Твар стараемся затуліць ад ветру, алс адтуляем яго на сонца.
Вось так зважаем на адценьні кожнага слова. Гаворым па-беларуску: адчыніць фортку, адкрыць карысныя выкапні, школу адкрыць або адчыніць, накрыць хусткаю плечы, распачаць дыскусію, закрыць нараду, кніжку разгарнуць, расплюшчыць
вочы.
Курыць і паліць
Як больш натуральна па-беларуску: цыгарэту, люльку курыць ці паліць? Відавочна, і ў народнадыялектнай нашай мове, і ў літаратурнай у гэтым выпадку часьцейшае, звычнейшае даўняе, з індаэўрапейскім коранем, слова курыць. "Гаспадар, пад’еўшы, не сьпяшаючы, закурыў люльку, сказаў цану, катора панічу проці гарадзкіх паказалася зусіммалой”, — чытаем у абразку Каруся Каганца. "Пакуль курылі, грэліся, жартавалі — буран заціх, спыніўся ”, — гэта ўжо сказ з успамінаў Уладзімера Дубоўкі.
Шматзначны дзеяслоў паліць у значэньні ‘курыць’ пачаў ужывацца ў беларускай мове на ўзор польскагараііс. У сучасным маўленьні такое ўжываньне даволі частае, прычым сёй-той з карыстальнікаў мовы шчыра думае, што якраз так лепей па-беларуску. Вядома, так можна гаварыць па-беларуску, але няма ніякае патрэбы высьцерагацца традыцыйнага беларускага слова курыць: курыць цыгарэту, цыгарку, люльку курыць. Той, хто курыць, — курэц. Сыноніма курцу ад дзеяслова паліць у агульнаўжывальнай мове няма, а гэта таксама сьведчаньне большай традыцыйнасьці ўжываньня ў разгляданым значэньні слова курыць. Ад курца ёсьць і прымстнік курэцкі. “Кончыў дзед сваё сьнеданьне, — чытаем у Коласа, — і дастаў курэцкія прылады — па ядзе добра й закурыць”.
I пры канцы яшчэ жменя сынонімаў. Пра чалавека, які курыць, можам часам сказаць эмацыйна, з ацэнкаю — цыгарэты і смаляць, і смокчуць, імі дымяць, люльку пацягваюць, смокчуць, папыхкваюць ёю.
Лодка і човен
У нашай мове ёсьць назоўнікі лодка й човен. Часам паўстае пытаньне: ці выпадае кожнуюлодку называць чоўнам?
Доўгія вякі ў жывой беларускай мовс човен абазначаў лодку, высечаную з аднаго дрэва — дуба, ліпы або, скажам, ясеня. У мінулым стагодзьдзі традыцыйныя чаўны-аднадрэўкі амаль выйшлі з ужытку. Слова човен, асабліва ў мовс мастацкай літаратуры, усё часьцей ужывалася для называньня ўсякае лодкі, незалежна ад яе формы й прызначэньня. Акадэмічныя слоўнікі такое ўжываньне ўзялі пад увагу, фіксуючы, што човен — ня толькі ‘лёгкая лодка з аднаго дрэва’, але й ‘лодка наагул’.
Сёньня ў беларускім маўленьні й тэкстах можна заўважыць маторныя, спартовыя, гоначныя, ратавалыіыя, нават падводныя чаўны. “Мая свабода — човен падводны паміж Сцылаю ды Харыбдай”, — напісаў у всршы, прасьпяваным Касяй Камоцкаю, Міхал Ансмпадыстаў. У цяперашняй беларускай мове маем, такім чынам, абсалютныя сынонімы — лодку й човен. А значыць, можам сказаць: турыстычны човен, падводны човен, як і турыстычная лодка, падводная лодка.
Людзкі й людзкі
Людзкі й людзкі — два беларускія словы: аднолькава пішуцца, алс па-рознаму вымаўляюцца й рознас азначаюць. Каб дзе нс сказаць людзкі замест людзкі і наадварот, давайма сьцісла прыпомнім значэньні гэтых прыметнікаў.
Калі проста называсм тое, што мае дачынсньне да людзсй, уласьцівас людзём або ім налсжыць, ужывасм слова з націскам на канцы —людзкі'. скажам, людзкірод, людзкое паселішча, людзкая мова, людзкая памяць, людзкілёс, людзкія турботы. Калі ж мы характарызусм нскага або нсшта, падкрэсьліваючы добрую якасьць — чалавсчнасьць, прыстойнасьць, гуманнасьць, тады карыстасмся словам з націскам на пачатку — людзкі. Напрыклад, людзкі чалавек, людзкае стаўленьне: прымелніклюдзкі тут роўны значэньнем словам чалавечны, прыстойны. A яшчэлюдзкі ўжывасцца проста як сынонім да слова добры: людзкая рэч, людзкая работа.
Яшчэ раз паўторым, каб нс засталося сумнсваў: людзкі розум, людзкая прырода, людзкая памяць, людзкі абавязак і людзкае абыходжаньне, людзкія ўмовы, людзкія суседзі, людзкі гарнітур.
Масла, алей, аліва
Створаны ў 1990-ыя аднатомны “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы” патлумачыўсловалшсляяк "харчовы тлушч, прыгатаваны з рэчываў жывёльнага, расліннага або л пнеральнага паходжання". Хіба маемаслаў нашай літаратурнай мовс такое шырокае значэньне? Слоўнік, відавочна, перабольшвае, і прычына такога перабольшванызя ў тым, што працытаваная дэфініцыя амаль даслоўна перанесеная з “Слоўніка расійскае мовы” (“Словарь русского языка”) Сяргея Ожагава.
Традыцыйна па-беларуску маслам называлі й называюць прадукт, тлушч, якія гатуюць зьбіваньнем сьмятаны або вяршкоў. Называючы масла. не прынята ў нас дадаваць, што яно сьметанковае — гэта само сабою зразумела. Прымстнікавае ўдакладнсньне тут лішняе, яно — вынік калькаваньня.
На ўсякас тлушчавас рэчыва, якое мас расьліннае паходжаньне, выраблена з расьліннага нассньня, ёсьць у нас слова лацінскага паходжаньня алей. Алей бывас льняны, канапляны, сланечнікавы, макавы, гарчычны, какосавы й г. д. На алеі расьціраюцца фарбы, таму гаворым, што мастак піша алеем, працуе ў алейным жывапісе.
Поруч з алеем маем яшчэ адзін лацінізм — слова аліва. Аліва — гэта ня толькі субтрапічнае дрэва й плод такога дрэва, ня толькі аліўкавы алей. Назоўнік аліва ў бсларускай мове ўжываўся й ужываецца таксама для называньня таго тлушчавага рэчыва, якое ідзе на тэхнічныя патрэбы. Можа быць, напрыклад, машынная аліва. У Максіма Лужаніна чытаем: "... машына тая адменна гула,
і пабразгвала, і нязвыкла пахла аліваю”. Аліва — даўняе, традыцыйнае ў нашай мове слова. Пабеларуску перасьцерагаюць: “Хлусьня, як аліва, — заўсёды выйдзе наверх”.
Пры канцы папрактыкуем ужываньне трох словаў: масла, алей, аліва. Масла можам намазаць на батон, робячы сабе, да прыкладу, бутэрброд, на алеі смажым, алеем запраўляем салату, аліваю змазваем дэталі, аліву можам заліць у машыну.
Мела быць, мае быць...
Сёньня — крыху пра спалучэньні з асабовымі формамі дзеясловаў мець і мецца. Нагодаю вярнуцца да гэтай тэмы — нядаўні званок слухача:
“Хацелася б запытацца, ці не зьяўляеіріа калькаваным і наколькі прыдатны для беларускай мовы такі сказ: “Сёньня мае быць 10 градусаў”. Ці ня калька гэта, напрыклад, з ангельскага have to he або нямецкага haben? Ці добры выраз мае быць для беларускай мовы? Ці нельга сказаць прасьцей? Дзякуй”.
Вядома, можна сказаць прасьцей, але ці тое самае скажам прасьцей? Калі гаворым, што будзе 10 градусаў, у гэтых 10 градусах, як правіла, не сумняемся. Калі ж мае быць 10 градусаў, то ці яшчэ будзе? Тут мае быць — значыць, прадбачыцца, прагназуецца. Mae тут зусім ня лішняе слова — яно нясе значэньне імавернасьці, магчымасьці. Mae быць — ня калька: проста ў ангельскай і нямецкай, напрыклад, мовах аналягічныя сродкі выказваньня.
Спалучэньні з асабовымі формамі дзеясловаў мець і мецца — вельмі даўнія ў нашай мове. 3 ‘Тістарычнага слоўніка беларускай мовы” я выпісаў фразу “маеть бытй карань” — яна датаваная 1388 годам. Маеть бытй — значыць, павінен, тут ужо значэньне абавязковасьці. У сучаснай і дыялектнай, і літаратурнай мове канструкцыі з формамі дзеясловаў мець імецца—рэгулярная зьява. "Мела быць болыа выканаўцаў ды не даехалі”, — чытаем у беластоцкай “Ніве”. ‘Тэта быў толькі ўступ да вялікага шчасьця, што мела прыйсыр... ” — тут сказ зь літаратуры, з прозы Янкі Брыля.