Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
У ‘Тістарычным слоўніку беларускай мовы” звено ёсьць — у значэньні часткі валу або агароджы, а таксама ў значэньні часткі кола. Подле Олейной брамы отвалйлося звено валу, нанялй двохь поденныхь закйдать бервенемь новымь, — гэта ілюстрацыя ўжываньня слова звено з 1691 году. На абазначэньне складовай часткі нсчага цэлага зьвяно (звано) ўжывалі і ў народнай мове XIX — XX стагодзьдзяў. Няма падставаў залічаць гэтас слова да пазычаньняў. Праўда, у XX стагодзьдзі з пурыстычных меркаваньняў зьвяно часам абміналі, шукалі яму замены. Вядома, у многіх выпадках на месцы зьвяна прыдатныя й іншыя беларускія
словы, і на магчымасьць іх выкарыстаньня ня трэба забывацца. Скажам, частку ланцуга можам назваць колцам (колыіам), а частку агароджы між слупкамі — праслам. Арганізацыйную адзінку ў нейкім аб’яднаньні ніяк іначай, як правіла, не называем — у мінулым стагодзьдзі засела ў гэтым значэньні ў нашай мове зьвяно (напрыклад, калгаснае зьвяно).
Прапанова слухача ўжываць у значэньні зьвяна нямецкае з паходжаньня слова цуг — цікавая, але чыста наватарская. Мне, прынамсі, не ўдалося знайсьці хоць якіх фіксацыяў такога ўжываньня. Здаецца, у гэтым выпадку гаварыць можна адно пра жаданьне надаць цугу новае значэньне. У XX стагодзьдзі беларускія словы вязьмо й злучво, спрабаваныя на ролю паўнацэнных заменьнікаў зьвяна, з шэрагу прычын такімі ня сталі. Ня думаю, што ў назоўніка цуг тут большыя шанцы. Дый увогуле, ці варта шукаць спосабаў, каб пазбавіцца зьвяна — традыцыйнага, з такой працяглай гісторыяй у мове слова?'
Зьвярнуць (забраць) увагу, залучыць інвэстыцыі, далучыць да гульні, прывабіць кліента
Прыцягнуць увагу, прыцягчуць інвэстыцыі, прыцягчуць дзяцей да гульні — многія з нас гавораць так па-бсларуску без аніякіх сумнсваў, аўтаматычна. Фармальна ўсё ў такіх словазлучэньнях быццам правільна: акадэмічныя слоўнікі санкцыянуюць ужываньне дзсяслова прыцягнуць у псраносных значэньнях. Сумнсвы, аднак, узьнікаюць, калі падумаць пра стылістыку фразы, узяць пад увагу нюансы значэньня слова, асацыяцыі, якія гэтае слова выклікае.
У натуральным псршасным ужываньні прыцягнуць — значыць даставіць нешта ці нскага, даставіць цягнучы, нярэдка цяжкае й зь цяжкасьцю. Калі скажам, што прыцягчулі кагосьугосьці, будзе ясна, што прыклалі намаганьні, сілу слова ці рук, а той, каго прыцягвалі, сам, можа, і не прыйшоў бы. Таму цалкам дарэчы ў нашай мовс злучэньне нрыцягваць да адказнасыіі—мы змушасм кагосьці адказваць за свас ўчынкі, тым самым цягнем яго да адказнасьці. Зусім іначай, калі прапанусм некаму забаву ці гульню: мы проста спрабуем заахвоціць, выклікаць цікавасьць, і ніхто, ясна, не абавязаны прымаць нашай прапановы. У гэтым выпадку мы далучаем або залучаем, яшчэ схіляем. Шукаючы інвэстыцыяў, мы, як правіла, толькі заахвочвасм, запрашасм з карысьцю ўкласьці некуды капітал. Раз няма прымусу, то й тут можна аддаць перавагу дзеяслову залучаць. Калі нешта само сабою зацікавіла нас, выклікала нейкія намеры й памкненьні, можам сказаць, што яно забрала, зьвярчула на сябе
нашую ўвагу. мы ня мусілі гэтым цікавіцца, але ж трапіла нешта на вочы, прынесла новыя ўражаньні. I яшчэ адзін выпадак недарэчнага прыцягненьня. Вырабляючы прадукцыю або прадаючы яе, не выпадае прыцягваць кліентаў, лепей пастарацца іх прывабіць.
Гаворачы па-беларуску, нам трэба не баяцца адступіцца ад штапмаў і памятаць пра рэзэрвы мовы. Скажам карэктна: бацькі далучылі дзяцей да гульні, дзяржава залучыла інвэстыцыі, карціна забрала нашую ўвагу, фірма прывабіла кліентаў.
Зьдзейсьніцца ці адбыцца: ці можа адбыцца парлямэнт?
Адна з цэнтральных газэт, перадаючы па-беларуску думку старшыні Палаты прадстаўнікоў, напісала, што "прафесіянальны парламент у Беларусі адбыўся”.
На беларускас вуха такі сказ дзіўны. Парлямэнт — гэта не падзея. Адбыцца — значыць прайсьці або быць праведзсным, здарыцца — орган улады, вядома ж, ня можа. Журналіст у гэтым выпадку пераклаў словы свайго суразмоўцы аўтаматычна, нс зважаючы на тое, што дзеяслоў адбыііі/а ня тоесны расійскаму состояться. Калі маем на ўвазе рэалізацыю, рэалізаванасьць нечага, беларускае слова адбыцца не ўжываецца. У гэтым значэньні ў нас іншыя дзеясловы — зьдзейсьніцііа, рэалізаваіріа. Творца напоўніцу праявіў свой патэнцыял — тым самым ён зьдзейсьніўся або рэалізаваўся. Калі орган улады аформіўся, змог выкарыстаць свае паўнамоцтвы, добра зарэкамэндаваў сябе — значыць, ён зьдзейсьніўся.
Так што запомнім: парлямэнт не адбываецца, адбываецца, напрыклад, паседжаньне парлямэнту, сам ён можа зьдзейсьнііша.
Зьдзейсьніць гераічны ўчынак; зрабіць / учыніць злачынства
Часам без аглядкі, ня вельмі зважаючы на стылістыку слова, ужываюць дзсяслоў зьдзейсыііць. Ставяць, напрыклад, зьдзейсьніць поруч з назоўнікам злачынства — тым самым як бы ўзвышаюць гэтае злачынства, надаюць яму вагі, значэньня.
Рэч у тым, што ў традыцыйным літаратурным ужытку за словам зьдзейсьніць замацаваўся пазытыўны сэнс. Прыклаўшы намаганьні, зрабіўшы нсшта рэальнасьцю, можна зьдзейсьніць, скажам, задуму, мрою, жаданьне, мэту. Зьдзяйсыіяюць таксама нешта вельмі адмстнас, незвычайнае. Ня кожнага дня здарасцца гераічны ўчынак, вычын: яго ня простаробяць — яго зьдзяіісыіяюць. А вось злачынства — зьява адмоўнага характару. Пры злачынстве ўзвышаная лсксыка недарэчы, тут нам даволі звыклых рабочых словаў —рабіць і чыніць. Знакам тым, злачынства, кажучы па-беларуску, могуць рабіць і зрабіць, чыніць іўчыніць Аналягічна ў выпадку з нападам і замахам: іх таксамаробяць, чыняць, яшчэ — праводзяць.
Такім парадкам, дзсяслоў зьдзейсыііць — нс ўнівэрсальны, яго выкарыстаньне абмсжаванас пэўнымі рамкамі. Пільнуючыся стылістычнас нормы, скажам: зрабіць або ўчыніць злачынства, учыніць забойства, правесьці, учыніць ці зрабіць дывэрсію, але зьдзейсьніць намеры, зьдзейсьніць гераічны ўчынак.
Зьдзелка ці ўгода, пагадненьне, умова
Сярод словаў, якія бсз аглядкі былі псрапісаныя ў XX ст. у беларускую мову з расійскае, ёсьць назоўнік зьдзелка. Чуем цяпер па-беларуску, напрыклад, пра гандлёвыя зьдзелкі або зьдзелкі з сумленьнем.
Для нашае мовы зьдзелка — слова зусім ненатуральнае, яму няма з чаго вынікнуць, разьвіцца, бо няма ў нас дзеяслова дзелаг/ь. На месцы пазычанае зьдзелкі добра, па-мойму, глядзіцца жывое беларускае слова ўгода. Гэты назоўнік з таго самага аднакаранёвага раду, што выгада й выгода, дагода, згода, нагода, пагода, прыгода, пагадненыіе. Як адпаведнік расійскаму слову сделка фіксаваўугоду ў “Расійска-крыўскім (беларускім) слоўніку” Вацлаў Ластоўскі. “Зрабілі паміж сабой угоду”, — гэта ілюстрацыя з слоўніка Ластоўскага. Крытыкуючы зьдзелку як факт русіфікацыі нашае мовы, слова ўгода рэкамэндаваў Станіслаў Станкевіч. У першай палове 199О-ыхуг0<)«тратлаўслоўнікі спэцыяльнае лексыкі — ёсьць гэтае слова між іншага ў кнізе Алеся Каўруса “Дакумент па-беларуску” Вось жа, высьцерагаючыся пазычанае зьдзелкі, ня боймася скарыстаць патрэбнага бсларускага слова — назоўнікаўгода. Скажам: гандлёваяўгода, зрабілі або ўчынілі ўгоду, не пайшлі на ўгоду з сумленьнем. На месцы ўгоды — у ролі яе сынонімаў — магчымыя таксама два частотныя беларускія словы —умова й пагадненьне. Прыпомню й яшчэ два радзейшыя ў літаратурным ужытку, але добра знаныя ў дыялектнай мове назоўнікі (абодва германізмы) — гешэфт і каншахты. Гешэфтам можам у размове назваць прыбытковую ўгоду, выгадны інтэрас, прычым
часта інтэрас авантурны, на мяжы з афэраю. Ну а каншахтамі, як правіла, завуць нейкае тасмнае й падазронае пагаднсньне. У Івана Насовіча ў слоўніку ёсьць гэтыя каншахпіы й сказ пры іх: "Каншахты вашы я вам пераб’ю”.
Такім чынам, угода, пагадненьне, умова, гешэфты, каншахпіы — пяць словаў на ўсе адценьні патрэбнага нам значэньня. Іх і будзем ужываць — аддамо псравагу традыцыйнаму.
Зьнешні ці вонкавы, знадворны, навакольны, замежны?
Сярод фактаў сучаснага беларускага маўленьня ёсьць словы зьнешні, зьнешне й зьнешнасыіь. Часам, аднак, акуратныя ў мове людзі зьвяртаюць увагу на нетрадыцыйнасьць гэтых словаў. У прыватнасьці, Павел Сьцяцко ў кнізе “Культура мовы” перасьцерагае ад ужываньня прыметніка зьнешні — на думку знанага мовазнаўца, гэта “штучнае слова”.
Ёсьць падставы меркаваць, што прыметнік зьнешні — з словатворчае практыкі Вацлава Ластоўскага. Невядомае ў дыялектавай мове, слова зьнешні зьяўляецца ў тэкстах 1920-ых гг., ці ня ў першую чаргу на бачынах рэдагаванага Ластоўскім у Коўне мссячніка “Крывіч”. Першым беларускім слоўнікам, які зафіксаваў прыметнік зьнешні, быў выдадзены ў Коўне ў 1924 годзе “Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік” Ластоўскага. Аўтар слова зьнешні ў сваёй творчасьці ішоў, відавочна, ад расійскага прыметніка внешнйй, можна сказаць, падпраўляў яго. Для нашае мовы прыслоўе зьне, зь якога магло б вынікнуць слова зьнешні, нехарактэрнае — адсюль і выснова пра штучнасьць лексычнае вынаходкі Ластоўскага (прафэсар Сьцяцко бачыць у форме зьнешні зьмяшэньне беларускага слова знадворны й памянёнага расійскага внешнйй). Да прыметніка зьнешні й вытворных ад яго словаў беларускія лексыкографы доўгі час ставіліся скептычна: не ўключалі ў нарматыўныя слоўнікі. Цікава, што слова зьнешні няма нават у такім перапоўненым выпадковымі, небеларускімі моўнымі фактамі прадукце 1930-ых гг., як “Руска-беларускі слоўнік” пад рэдакцыяй Андрэя Александровіча.
Ці можам абысьціся сёньня бяз словаў зьнешні, зьнешне й зьнешнасьць? Несумненна, можам. I ў вусным маўлсньні, і на пісьме псравагу варта аддаваць традыцыйнай беларускай лексыцы — прыметнікам вонкавы, знадворны, навакольны, замежны, прыслоўям вонкава, звонку, знадворку, а таксама назоўніку выгляд. Усё, што месьціцца, знаходзіцца звонку, знадворку, за межамі нечага, называсм вонкавым або знадворным (напрыклад, вонкавая паверхня, знадворныя дзьверы). Выгляд некага або нсчага таксама можа быць вонкавы або знадворны. У сваю чаргу прастора вакол нас — навакольная. Гаворым: навакольны сьвет, навакольнае асяродзьдзе. У значэньні таго, што мае дачыненьнс да стасункаў з замежжам, ужываем прыметнік замежны. скажам, замежны гандаль, за.межная палітыка. Называючы нсшта, зьвязанас з за.межным гандлем, палітыкаю, скарыстоўваем заканамсрныя беларускія формы — замежнагандлёвы й замежнапалітычны (замест зьнешнегандлёвы й зьнешнепалітычны): замежнагандлёвыя апэрацыі, замежнапалітычны курс дзяржавы.