• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая мова  Юрась Бушлякоў

    Жывая мова

    Юрась Бушлякоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 294с.
    Мінск 2013
    45.58 МБ
    Далёка не заўсёды абыходзімся адкрыцьцём — закрыцьцём і адчыненьнем—зачыненыіем. Кніжку, сшытак можна разгарнуць і загарнуг/ь, парасон — таксама разгарнуць, а пасьля ўжо згарнуць або скласьці. Вочы можам заплюшчыць, а затым расплюшчыць. Твар стараемся затуліць ад ветру, алс адтуляем яго на сонца. Рот не адно раскрываем, таксама й разяўляе.м — апошні дзеяслоў, праўда, гутарковага характару.
    Памятаем пра адценьні кожнага слова. Скажам па-беларуску: адчыніць фортку, адкрыць карысныя выкапні, школу адкрыць або адчыніць, дыскусію распачаць, кніжку разгарнуць, расплюшчыць вочы.
    Асабісты і асабовы
    Два беларускія прыметнікі — асабісты і асабовы — у мове ў кожнага зь іх сваё месца.
    Асабісты — той, які належыць канкрэтнай асобе, зьвязаны з гэтай асобаю, закранае яс, для яс прызначаны. Падбіраючы сынонімы, можам сказаць, што асабісты — гэта пэрсанальны,уласны, індывідуальны. Гаворым, напрыклад, пра асабістую ўласнасьць, асабістага прадстаўніка, асабісты клопат, асабістую думку, асабісты лёс.
    Прыметнік асабовы бальшыні з нас добра знаёмы з школьнай граматыкі: памятаем пра асабовыя займеньнікі, асабовыя сказы, асабовыя канчаткі—шхю не назаве іх асабістымі. Другое значэньне слова асабовы рэалізусцца ў такіх, скажам, спалучэньнях, як асабовы лісток, асабовы склад, асабовырахунак. Тут асабовы, бо мас дачынсньнс да асобы ўвогуле, да шматлікіх людзей. Асабовы лісток — дакумэнт, запаўняны асобаю пры ўліку кадраў, асабовы рахунак — той, які адкрывасцца на асобу, нарэшце, асабовы склад — склад асобаў нейкай установы, арганізацыі. Яшчэ адзін ўстойлівы беларускі выраз — асабовая справа — тэчка ці, іначай, папка з дакумэнтамі канкрэтнай асобы, дакумэнтамі, якія характарызуюць асобу. Вось жа, асабовы — гэта таксама й той, які асобу характарызуе.
    На завяршэньне жменька ілюстрацыяў, каб ня блыталі мы асабістага з асабовы.м: асабістыя рэчы, асабісты досьвед, асабістае жыцьцё, асабовы склад ураду, асабовая справа супрацоўніка, асабовыя якасьці прэтэндэнта.
    Асадка, ручка, самапіска
    Як называсм па-бсларуску тую прыладу, якой пішам? Відавочна, найчасьцей ужываны сёньня назоў — ручка, радзсйшыя — самапіска і асадка.
    Чаму менавіта асадка? Вякамі пісалі палачкаю зь пяром на канцы. Палачку назвалі асадкаю-. яна “садзілася”, асаджвалася на пяро. У літаратурнай мове новага часу слова асадка ў значэньні пісьмовае прылады зазнала і прызнаньня, і забыцьця. У псршай траціне XX ст. асадка трывала ўвайшла ў літаратурны лексыкон. Беларускія слоўнікі 1920-х гт. на абазначэньне прылады пісаць рэкамэндавалі толькі асадку. Маем дзясяткі фіксацыяў гэтага слова ў мастацкай літаратуры, у творах аўтарытэтных літаратараў — ад Коласа з Гарэцкім да Куляшова з Скрыганом.
    Замах на асадку як назоў пісьмовас прылады адбыўся ў 1930-я гг.: асадцы дасталося разам з шматлікімі іншымі адметнымі на расійскім фоне бсларускімі словамі. Паступова асадку выціснулі былі на пэрыфэрыю мовы: некаторыя мовазнаўцы ў пасьляваеннай БССР ужо нават характарызавалі гэтае слова як архаічны назоў ручкі. Аднак у 1980 — 90-я гг. асадка з значэньнем прылады пісаць усё ж вярнулася ў актыўны ўжытак прынамсі часткі карыстальнікаў літаратурнае мовы — сёньня асадкаю, як правіла, называюць аўтаматычную, шарыкавую ручку.
    Застаецца пажадаць не забывацца на тое, што сярод лексычных рэсурсаў — поруч з ручкаю і самапіскаю — ёсьць традыцыйнае беларускае слова асадка. Пішам асадкаю.
    Багатыр і асілак, волат
    Паказальнік на менскай станцыі мэтро “Пушкінская” па-беларуску паказвае кірунак да магазыну “Багатыр”. На самой краме вялікімі літарамі шыльда па-расійску “Богатырь”. Можна падумаць, што беларускі багатыр і расійскі богатырь — тос самае.
    У беларускай як народнай, так і літаратурнай мовс слова багатыр азначае, як правіла, багатага чалавека, багача, багацея. Назоўнік багатыр — ад прыметніка багаты. "Усі нашы багатыры паехалі на кірмаш", — гэтым сказам беларускае ўжываньнс слова багатыр ілюструе ў слоўніку 1870 году Іван Насовіч. “Багатыр, як кажуць у нас на багатага чалавека, Хведар, вядома, бальшавікоў не любіў”, — тутужо сучасная ілюстрацыя з прозы Вячаслава Адамчыка. Поруч з словам багатыр ёсьць у нас і багатырка — багатая жанчына.
    У расійскай мовс богатырь — старос пазычаньнс зь цюрскага *bayatur. 3 значэньнем дужага, магутнага чалавека, якое па-расійску псрадаецца словам богатырь, у беларускай літаратурнай мове ўжываюцца звычайна назоўнікі асілак і волат. Падмена ў беларускім тэксьцс асілка або волата багатыром размывае правільнае разуменьне ўласнабеларускага слова багатыр.
    Тую менскую краму, што спэцыялізавалася і цяпер яшчэ часткова спэцыялізуецца на продажы адзсньня, вопраткі, абутку вялікіх памераў — для фізычна вялікіх людзей, па-беларуску, вядома, варта было б назваць іначай.
    Добра запамятаем: багатыр і багатырка — багатыя людзі.
    Бескарысны і бескарысьлівы, бескарысна і бескарысьліва
    Чытаючы літаратурны тыднёвік, натыкнуўся на сказ у тэксьце прызнанага аўтара. Як пісаў той аўтар, “нарэшііе сярод беларускіх пісьменнікаў з’явіўся чалавек, які адкрыта і бескарысна заступіўся за чалавека”. “Бескарысна заступіўся" — як гэта разумець па-беларуску?
    Натуральна, аўтар хацеў падкрэсьліць, што той чалавек заступаўся шчыра, ня думаючы пры гэтым адразу пра ўласную выгаду, пра свой пажытак. Але, ужываючы слова бескарысна, аўтар дапусьціў памылку. Зрабіць нешта бескарысна значыць па-беларуску ‘зрабіць без карысьці, дарэмна, марна’. Поруч з прыслоўем бескарысна — прыметнік бескарысны. Скажам, напрыклад: бескарысная работа — пра тую работу, ад якой няма ніякае карысьці, якая ідзе намарна. Калі ж характарызуем чалавека, які не імкнецца перадусім да свае выгады, або калі ацэньваем шчырыя, не абумоўленыя прагаю да выгады ўчынкі ці паводзіны, ужываем другос беларускае слова — бескарысьлівы. Бескарысьлівы.м можам, да прыкладу, назваць шчырае, добрае сяброўства — сяброўства не для нейкае выгады.
    Такім чынам, у цытаваным на пачатку сказе павінна было стаяць другое слова — бескарысьліва. Мела быць так: “зьявіўся чалавек, які бескарысьліва заступіўся за чалавека”.
    Памятайма, што ёсьць у нашай мове два прыметнікі і два прыслоўі — бескарысны і бескарысьлівы, бескарысна і бескарысьліва — і гэтыя словы маюць розныя значэньні.
    Вайсковы і ваенны
    Два штодзённыя словы нашай мовы — воііска і ваййа. Ад іх масм прыметнікі — вайсковы і ваенны. Слова вайсковы на месцы ваенны амаль нс ўжываюць, а вось ваенны замсст вайсковага здарасцца ў сучасным маўлсньні даволі часта.
    Тлумачэньнс простас: у расійскай мове замацавалася ўжываньне прымстніка ваенны ня толькі ў сэнсс таго, што мас дачыненьнс да вайны, але таксама ў значэньні ўсяго, зьвязанага з войскам. Акадэмічныя бсларускія слоўнікі — прынамсі часткова — пайшлі былі за расійскімі фактамі: санкцыянавалі ў літаратурнай мовс такія, напрыклад, спалучэньні, як ваенная служба, ваеннае вучылішча, ваенны парад, ваенная фор.ма. Думаю, нам варта крытычна паставіцца да такога санкцыянаваньня. Нашто ісьці за расійскай моваю, забываючыся на ўнутраную форму слова? Ваенны — значыць, зьвязаны з ваііною. Ваенны час, ваеннае стпановішча, ваенны канфлікт, ваенныя падзеі — у гэтых ілюстрацыях прыметнік ваекны стаіць на сваім мссцы. У тым жа разе, калі гаворым пра воііска, армію, трэба ўжываць слова вайсковы'. вайсковая служба, вайсковая падрыхтова, ваіісковы білет, вайсковапаветраныя сілы.
    Зьвярну яшчэ ўвагу на такос сабранас з частак слова, як ваенкамат. Назоўнік ваенка.мат — з словазлучэньня ваенны ка.місарыят. Чаму ваенны? Камісарыят жа гэты функцыянус і ў мірны час, займаецца камплектаваньнсм войска. Лягічна было б сказаць вайсковы камісарыят. Калі з гэтага злучэньня словаў зрабіць абрэвіятуру, атрымасм вайсккамат. Паглядзім, ці зможа гэтас слова скласыді
    канкурэнцыю так трывала аселаму ў нашай мовс за савсцкім часам ваенкамату.
    Як бы там ні было, стараймася ня зьмсшваць двух прыметнікаў: там, дзс пра войека, заўссды скажам ваіісковы, дзс пра вайну— ваенны (вайсковая прысяга, вайсковая часы/ь, вайсковая акадэмія, алс ваенны ўспамін, ваенная перамога}.
    Верталёт і гелікоптэр
    У 1990-я гг. пачалі былі вяртаць дажыцьця ў Ha­mai! мовс слова гелікоптэр. У пару, калі распрацоўваліся, вынаходзіліся псршыя мадэлі верталётаў, у мовы сьвсту прыйшло на абазначэньне новага апарата слова францускага паходжаньня. Французы стварылі свой helicoptere, злучыўшы ў адно два грэцкія словы — helix і pteron, у перакладзе — ‘шрубу, сьпіраль’ і ‘крыло’. Пакуль всрталёты заставаліся экзотыкаю, у нас іх называлі гелікаптэрамі — псраважна захоўвалі францускі націск.
    У 30-я гады мінулага стагодзьдзя ў расійскай мовс паводлс аналёгіі з самалётам стварылі назоўнік вертолёт. Ня маючы яўных прыкмст пазычаньня, гэтас слова лёгка прынялося бсларускаю моваю. Дарэчы, пазычылі яго таксама і ўкраінцы з баўгарамі. На мяжы 1980-90-х у бсларускай прэсе першы раз прамільгнула слова шрубалёт. Канструюючы новы назоўнік, яго аўтар проста замяніў псршую частку верталёта — зыходзіў з малаўжывальнасьці ў нашай літаратурнай мове дзеяслова вярі/ець. Шрубалёт, аднак, дасюль не прыжыўся, нярэдка ўспрымаецца з іроніяй.
    Рэальна маем сёньня на выбар два пазычаньні: звыклы верталёт і вяртаны з пэрыфэрыі мовы гелікоптэр. Думаю, верталёт як слова для кожнага матываванае, празрыстае, лягічнае ў пары з самалётам застанецца ў нас асноўным найменьнем прыпомнснага тут лятальнага апарата.
    Відаць плошча, чуваць песьня
    У цяпсрашнім маўлсньні раз-пораз чусм фразы з словам бачна (напрыклад, добра было бачна, або з гэтага бачна, або — яшчэ — зь цягам часу будзе бачна). Хіба дарэчы тут слова бачна?
    Нарматыўныя давсднікі дапускаюць яго ў такіх фразах, аднак ці добра, ці натуральна гэта гучыць па-беларуску? Ці няма тут якой падмсны, калькаваньня? Бяру першы том “Слоўніка мовы “Нашай нівы” — у слоўніку сабралі лсксыку зь лсгсндарнай газэты “Наша ніва” пачатку XX ст. Шукаю ў псршым томс слова бачна — яго там няма. У “Нашай нівс” дамінавала жывая аўтэнтычная мова, а ў ёй традыцыйна ўжывалася канструкцыя з другім словам — відаць: было відаць, будзе відаць, з гэтага відаць. Пазьнсй, у савецкія дзссяцігодзьдзі, хто-ніхто, ня всдаючы жывос беларускас мовы або памалу на яс забываючыся, замест відаць звыкаўся гаварыць бачна (лсгіка ў нашай моўнай сытуацыі простая: раз вндеть — гэта па-бсларуску бачыі/ь, значыць, вндно — гэта бачна). Алс ў мовах ня ўсё так проста — няма такой “люстэркавасьці”, за кожнай моваю стаіць свая арыгінальная сыстэма сродкаў выражэньня. Увогуле, само слова бачна было і ёсьць у беларускай мове — пытаньне толькі ў тым, дзе яно дарэчы. Іван Насовіч, скажам, фіксаваў прыслоўс бачна ў значэньні ‘разважліва, абачліва, асьцярожна’ (напр., бачна зрабіў, што ўстрымаўся).