Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
А калі ўсё ж адступіцца ад названага Суднікам узору — проста ісьці за фактамі жывой беларускай мовы. Тады ўсё становіцца на свае месцы: жаночыя прозьвішчы на -а (-я) функцыянуюць у нашай мове, як і іншыя беларускія назоўнікі, гэта значыць зьмяняючыся.
Бярэм, да прыкладу, прозьвішчы на -ха, -га, -ка — Муха, Вілюга, Глебка. Гаворым па-беларуску, што бачыліся з Валянцінаю Мухаю, Людмілаю Вілюгаю,
Нінаю Глебкаю, гаварылі нешта Валяш/іне Мусе, Людміле Вілюзе, Ніне Глебцы. Абыходзімся бяз выняткаў—рэгулярна скланяем жаночыя прозьвішчы на -а (-я): вучыліся ў Ірыны Шкрабы, прысьвяцілі Ўладзіславе Купале, раіліся зь Зінаідаю Бандарэнкаю, ліставаліся зь Вераю Бядуляю.
ЛІЧЭБНІК
Адзін аднаго, адна адну, адно аднаго
Адзін аднаго, адна адну, адно аднаго — ці заўсёды правільна мы ўжываем гэтыя спалучэньні? На жаль, забываемся часам, што выбар адной з названых формаў залежыць ад полу асобаў, пра якіх ідзе гаворка.
“Цягне нешта адно да аднаго кіраўнікоў Беларусі і Судану”, — напісаў аўтар інтэрнэт-выданьня. Абодва памянёныя кіраўнікі — мужчыны. To ж, характарызуючы іхныя стасункі, можна ўжыць толькі “мужчынскую” форму спалучэньня — адзін да аднаго. Браты, кажучы па-беларуску, дапамагаюць адзін аднаму, клапоцяцца адзін пра аднаго, рэгулярна сустракаюцца адзін з адным.
Форма адно аднаго на месцы тады, калі гаворым адначасна пра мужчынаў і жанчын, хлопцаў і дзяўчат, калі гаворка пра маладых істот, а таксама пра зьявы, прадметы ніякага роду або розных родаў. Маладыя кахаюць адно аднаго, дзеці бавяцца адно з адным, брат зь сястрою жывуць адно пры адным.
I яшчэ адзін штрышок у рамках тэмы. Поруч з формамі адзін аднаго, адна адну, адно аднаго здараюцца ў маўленьні ды тэкстах і варыянты адзін другога, адна другую, адно другога. У дыялектнай нашай мове такія варыянты несумненна радзейшыя — заканамерна, што не асноўныя яны і ў літаратурным маўленьні. Гаворым па-беларуску: мужчыны паразумеліся адзін з адным, жанчыны пыталіся адна ў адной, ён і яна выйшлі адно за адным.
Дзьве тысячы трынаццаты, дзьве тысячы трынаццатага...
3 памылак пры ўжываньні лічэбнікаў вылучу яшчэ адну — яна здараецца пры скланеньні складзеных зь некалькіх словаў парадкавых лічэбнікаў.
Возьмем для ілюстрацыі год, у якім пабачыў сьвет наш даведнік — дзьве тысячы трынаццаты (не дзьвюхтысячны трынаццаты, а дзьве тысячы трынаццатьі). Скланяючы састаўны парадкавы лічэбнік, мы зьмяняем толькі апошняе слова (формы накшталт да дзьвюх тысяч трынаіціатага, да дзьвюхтысячнага трынаццатага памылковыя).
Па-бсларуску гаворым: служба доўжылася да дзьве тысячы трынаццатага году\ к дзьве тысячы трынаццатаму году скончылі навучаньне', твор, датаваны дзьве тысячы трынаццатым годам, выйшаў у сьвет; у дзьве тысячы трынаццатым годзе нямала пасьпелі.
Зьвяртаю ўвагу на гэтыя найпрасьцейшыя моўныя факты, рэагуючы тым самым на памылку, якая ў дзьвюхтысячныя гады пашырылася. He зьмяняйма тых частак парадкавага лічэбніка, якія традыцыйна ў нас не зьмяняюцца.
ДЗЕЯСЛОЎ
Абвесны лад
Дасі, дамо / дадзім, дасьц(е/ё); ясі, ямо / ядзім, ясьц(е/ё)
Даць і есьці — да цяперашняга часу гэтыя два дзеясловы ў асноўным захавалі свае старажытныя формы: я дам, ты дасі, ён есьць, мы ямо, вы ясьце.
Нарматыўнасьці формаў другой асобы дасі, ясьце або ясы/ё пад сумнеў ня ставілі і ня ставяць — як вынік, гэтыя формы адносна стабільна ўжываюцца ў сучасным маўленьні. А вось формы першай асобы множнага ліку ямо і дамо ў савецкую пару выціскаліся на пэрыфэрыю літаратурнае мовы. Акадэмічныя граматыкі зводзілі іх да рэгіянальных.
Вядома, у XX стагодзьдзі формы ямо і дамо ўжо нс былі характэрныя для ўсёй прасторы беларускай народна-дыялектнай мовы, арэал іх ужываньня звузіўся да паўднёва-заходняга дыялектнага масіву, а таксама — фрагмэнтарна — сярэднебеларускіх гаворак. Тым ня менш у нашай маладой на пачатку мінулага стагодзьдзя новай літаратурнай мовс такія формы сталі рэгулярнаю зьяваю. Згадаю хаця б добра знаёмую Цётчыну “Прысягу над крывавымі разорамі”. “Мы — дамо! Мы — сіла! Мы — права!” — гучыць сыноўскае прысяганьне старому Мацсю. Ёсьць форма дамо ў Коласа і Купалы, у Брыля і Быкава, у Адамчыка і Гілевіча... Хіба ж можна пасьля гэтага залічаць форму да дыялектных, ігнараваць яе ў нарматыўных слоўніках?
Вось жа, запомнем: поруч з пазьнейшымі формамі першай асобы множнага ліку ядзім і дадзім
ёсьць паўнапраўныя, сьцьвсрджаныя традыцыяй літаратурнага ўжываньня ямо і дамо. Ня боймася таксама ўжываць старажытныя формы і ў дзеясловах, вытворных ад даць і есьці: мы ямо, даямо, зьямо, пад’ямо, паямо; мы дамо, аддамо, дадамо.
Сабраўся быў, сабралася была, сабраліся былі
У нашай мове ёсьць дзьвс формы прошлага часу — простая і складаная. Узяўся быў, была ўзялася, узяліся былі — так выглядае складаная форма, або, іначай кажучы, плюсквампэрфэкт (ад лац. plusquamperfectum).
Вядомы ў мове з глыбокас старажытнасьці, плюсквампэрфэкт прайшоў эвалюцыю і псратварыўся ў форму з двух кампанэнтаў — асноўнага дзеяслова і дапаможнага дзеяслова быць. Складаная форма прошлага часу перадавала і цяпер перадае даўномінулае дзеяньне. Іншымі словамі, мы скарыстоўваем плюсквампэрфэкт, каб абазначыць тое мінулае дзеяньне, якое адбылося ці адбывалася раней за нейкае другое дзеяньне. “А колн она была прышла... было Трышчану сем леть”, — у старабеларускім перакладзе “Аповесьці пра Трышчана” плюсквампэрфэкт ужо мае такое самае, як і цяпср, двухскладнікавае аблічча (была прышла).
Ужываючы плюсквампэрфэкт, трэба памятаць, што дапаможны дзеяслоў быць заўсёды ставіцца ў той родавай і лікавай форме, што й асноўны дзеяслоў: зрабіў быў, зрабіла была, зрабіла было, зрабілі былі. "Доўга людзі цешыліся з цудаў, што зрабіў быў Люцыян Таполя”, — гэты паэтычны сказ я выпісаў у Максіма Танка. Зьвярну ўвагу, што ў сучаснай літаратурнай мове формы складанага прошлага часу абсалютна нарматыўныя, паўнапраўныя.
Скажам, напрыклад: мы пачалі быліработу, але дождж змусіў нас перапыніць яе\ яна сабралася была выходзіць з дому, але нечаканы званок перамяніў яе намеры.
Загадны лад
Гаварэм, пішэм, будзьма, сядайма
Як па-беларуску заклікаць да супольнага дзсяньня, заклікаць сябе ды іншых адначасна? Ці можна абысьціся ў гэтым выпадку адным словам і, калі ўсё ж можна, то ў якой форме будзе гэтас слова? 3 такімі, у прынцыпе, нескладанымі для носьбіта мовы пытаньнямі ня кожны ў нас дае рады. Таму прыпомнім асноўнае.
Каб выказаць заклік, пабудку да супольнага дзеяньня, нам даволі аднаго дзеяслова. I гэты дзеяслоў трэба паставіць, у формс загаднага ладу. Мы заклікаем сябе ды іншых: будзьма, гляньма, хадзем, бярэм. У адным выпадку на канцы -ма, у другім ем (-эм): як тут разабрацца? Усё проста: калі загадная форма 2-й асобы адзіночнага ліку канчасцца на галосны, у форме 1-й асобы множнага будзс канчатак -ем (-эм): жыві — жывем, лаві — лавем, пішы — пішэм. I наадварот: калі ў формс 2-й асобы адзіночнага ліку на канцы зычны, тады форма 1-й асобы множнага ліку канчасцца на -ма: давай — давайма, еж — ежма, праііуй — працуйма.
Савсцкім часам акадэмічныя граматыкі звужалі сфэру ўжываньня загадных формаў на -ма — санкцыянавалі іх толькі для мовы мастацкае літаратуры. Формы, на шчасьце, перажылі гэты ўціск і апошнімі дзесяцігодзьдзямі пашыраюцца ў літаратурнай мове.
Застаецца праілюстраваць формы, заклікаючы, заахвочваючы: будзьма ўважлівыя да сваііго, гаварэм, пішэм па-беларуску, стараймася рабіць гэта правільна, нехаваймася ад праблем, працуйма над сабою.
Бярэце, гаварэце, леце, нясеце
'Бецеў сэрцы іх — беце мячамі”, — у такой рэдакцыі — з загаднай формаю беце — зьмешчаны радок “Пагоні” на плякаце, які Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку выпусьціў на пачатку 1990-х да Багдановічавага стагодзьдзя. У самога Багдановіча ў першым друкаваным варыянце “Пагоні” было: бійце.
У 10—20-я гады мінулага стагодзьдзя, калі крышталізаваліся нормы нашае літаратурнае мовы, ніхто ня ставіў пад сумнеў нарматыўнасьці загадных формаў з канчаткам -еце (-эце): бярэце, глядзеце, нясеце, пішэце. Была агульная думка, што гэтым адмысловым беларускім формам трэба адназначна аддаваць перавагу. Савецкія рэфарматары 1933-га меркавалі ўжо іначай — у якасьці абавязковых былі ўведзеныя формы на -і-це (-ы-це): нясіце, рабіце. Гэта таксама формы беларускія — толькі што мснш адметныя, агульныя з расійскімі. Таму ў несавецкім літаратурным ужытку на працягу паваенных дзесяцігодзьдзяў формаў на -і-це (-ы-це) стараліся высьцерагацца, пераважна гаварылі і пісалі: вазьмеце, жывеце, леце, пеце, скажэце.
Формы з канчаткам -еце (-эце) у паўднёва-заходнім беларускім дыялекце жывуць да сёньняшняга дня. Зважаючы на адметнасьць гэтых формаў, думаю, варта нам аджыўляць іх і ў літаратурнай мове, хаця б у якасьці граматычных варыянтаў.
Такім чынам, ставячы дзеясловы ў загадным ладзе (2-й асобе множнага ліку), можам скарыстаць форму на -еце (-эце): зрабеце нам ласку; прынясеце, як вам ня цяжка; вазьмеце — гэта ад сэрцсг, калі будзе час, напішэце нам; будзьце ласкавыя, налеце кавы; запрасеце іх да сябе', раскажэце ім праўду.
Будова фразы
Болып за тое, даўжэй за тыдзень; вышэй за нуль
Законы нашае мовы парушаюцца ў злучэньнях больш тыдня, больш таго, не пазьней сёныіяшняга дня ды шматлікіх іншых такога тыпу. У школьным курсе граматыкі мы вучым, але пасьля не заўжды памятаем, што пры формах вышэйшай ступені параўнаньня прыметнікаў і прыслоўяў трэба ўжываць канструкцыі з прыназоўнікам.
Найчасьцей гэта прыназоўнік за: ня бачыліся больш за месяц, кот меншы за сабаку, зрабілі раней за вызначаны тэрмін. Радзей побач з названай ужываецца ў літаратурным маўленьні канструкцыя з прыназоўнікам ад: мацней ад грому, глыбейшы ад акіяну. Нароўні з памянёнымі канструкцыямі цалкам натуральныя ў мове й параўнальныя звароты. Можам сказаць: больш за палову, больш як палова, болый чым палова, больш чымся палова.
Савецкім часам зьявілася ў беларускай мове крыху падпраўленае расійскае злучэньне больш таго. 3 граматычнага ладу нашае мовы яно выбіваецца, таму варта на яго месцы ўжываць беларускія адпаведнікі: больш за тое, яшчэ больш або мала таго.
Вышэйшая ступень параўнаньня прыметніка або прыслоўя павінна быць для нас сыгналам на тое, каб скарыстаць канструкцыю з прыназоўнікам або параўнальны зварот. Гаворым правільна:удзелу выбарахузяла больш як палова грамадзянаў краіны, тэмпэратура паветра вышэйшая за норму, праўда даражэйшая за золата.