Жывая мова  Юрась Бушлякоў

Жывая мова

Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
45.58 МБ
Пры канцы вяртаюся да цытаванага на пачатку пытаньня. Па-беларуску можам сказаць, што жылі пры саветах або за саветамі, магчымыя таксама спалучэньні за саветаў і за саветы.
У Беларусі — на Беларусі
Жывему Беларусі або на Беларусі — якой канструкцыі аддаваць перавагу? Увогуле, ці раўнапраўныя і раўназначныя пры называньні месца канструкцыі з прыназоўнікаміу і на?
У маўленчай практыцы форма ў Беларусі відавочна дамінуе — выразна сьведчыць пра гэта сярод іншага фіксацыя памянёных спалучэньняў у інтэрнэцс. Пры гэтым частка карыстальнікаў мовы пасьлядоўна выбірае канструкцыю з словам на, уважаючы яе за больш адмстную бсларускую. Ці не ігнаруюцца пры такой ацэнцы першасныя сэнсавыя адценьні формы на Беларусіі
Выбіраючы зь дзьвюх канструкцыяў, трэба ўлічваць, што прыназоўнік на рэгулярна выкарыстоўваўся і выкарыстоўвасцца ў нашай мове пры называньні тэрыторыяў, мясцовасьцяў, якія ня маюць, як правіла, статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэньня: на Случчыне, на Палесьсі, на Каўказе. Спалучэньні з на ўжываем таксама пры назовах астравоў і паўастравоў (якія могуць мсць асобны дзяржаўны статус): на Кіпры, на Кубе, на Алясцы. Але наўрад ці хто скажа сёньня: на Нямеччыне або на Літве. Нямеччына і Літва — дзяржавы, а пры назовах дзяржаваў заўсёды заканамерны прыназоўнік у. былі ў Нямеччыне, у Літве.
Бсларусь — ня востраў, ня проста тэрыторыя, а самастойная дзяржава. У канструкцыі з прыназоўнікам на — на Беларусі — толькі абазначана месца, тэрыторыя. Спалучэньне ж у Беларусі падкрэсьлівае статус Беларусі як краіны. Маючы на выбар дзьве паралельныя канструкцыі, памятайма пра тыя сэнсавыя адценьні, якія нясе кожная зь іх.
У чацьвер / чацьвяргамі; чарговы раз / чарговым разам / чарговага разу
Раз-пораз вынікае патрэба напомніць пра некаторыя тыповыя беларускія канструкцыі з часавым значэньнем. Памыляюцца, калі пішуць, што крама не працуе па выхадных днях, а сябры сустракаюцца па сьвятах. Па выхадных (выходных), па сьвятах значыць па-беларуску ‘пасьля іх’.
Пры называньні часу, цягам якога нешта адбываецца, трэба ўжываць або прыназоўнік у, або канструкцыю наагул без прыназоўніка. Гаворым правільна: газэма выходзіііь у чацьвер або, іначай, чацьвяргамі, аўтобус прыяжджае аўторка.мі і суботамі ці, па-іншаму, у аўторкі і суботы.
Канструкцыя выражаць час, у якой назоўнік стаіць у форме творнага склону, вельмі частая ў нашай мове. Кожны скажа: ня бачыўся тыднямі, патэлефаную днямі, прыйду другім разам або іншым часам. Тыповыя для беларускай мовы й часавыя канструкцыі з назоўнікам у родным склонс: мінулае ночы, пагоднага дня, наступнага году. Побач з злучэньнямі чарговагаразу і чарговымразам можам, натуральна, сказаць і проста чарговы раз. чарговы раз зьвярнуліся з просьбаю. Масм: першы раз, чарговы раз, апошні раз — абыходзімся тут без прыназоўніка.
Называючы час па-беларуску, скажам ці напішам: "Наша ніва” выходзфь у серады, у лазьню ходзім чацьвяргамі; чарговы раз, чарговым разам або чарговага разу дасканалім сваю мову.
Хварэць на грып, на кішэнь, на пана
Ён даўно нічым нехварэў ці ўсё ж даўно ні на што не хварэўі Часам у вуснай мове і на пісьме бачым беспрыназоўнікавую канструкцыю, у якой залежныя ад дзеяслова хварэць назоўнік або займеньнік ставяцца ў творным склоне (напрыклад, хварэі/ь грыпам). Гэтая дапушчаная паваеннымі акадэмічнымі слоўнікамі канструкцыя размывае граматычную спэцыфіку нашае літаратурнае мовы.
Дыялектныя крыніцы не пакідаюць сумневу: у традыцыйнай беларускамоўнай прасторы дамінуе канструкцыя з прыназоўнікам на пры дзеяслове хварэць. “Ня так даўно захварэў на гаручку”, — гэты сказ з слоўніка Івана Насовіча. Гэтай канструкцыі аддавалі перавагу і аўтарытэтныя носьбіты літаратурнае мовы. “Ужо дзён чатыры, якхварэю на грып. Хвароба пагоршвае настроіГ, — чытаем у дзёньніку Кузьмы Чорнага.
У беларускіх устойлівых спалучэньнях — фразэмах — пры слове хварэць таксама прыназоўнік: хварэць (захварэць) на кішэнь (кішэню), хварэць на кішаньковыя сухоты. Хварэе на кішэнь, на кішаньковыя сухоты — значыць, ня мае грошай, жыве ў безграшоўі. 3 Коласавай “Новай зямлі” паходзіць фразэма хварэць на пана. Хварэе на пана — так кажуць пра чалавека, які паводзіць сябе высакамерна, фанабэрыста або проста доўга сьпіць, вылежваецца, унікае работы.
Размаўляючы па-беларуску, не адступайма ад правільнае канструкцыі. Скажам, што нехта захварэў на грып, на сэрца, прызнаем, што сёй-той хварэе на кішэнь, на кішаньковыя сухоты, пажадаем усім ні на што не хварэць.
Выбар слова
Абшчына ці грамада, супольня?
Нярэдка ў XX стагодзьдзі пазычэньне ў нашую літаратурную мову таго ці іншага слова вяло да забыцьця або, прынамсі, частага ігнараваньня традыцыйных словаў. Прыўнесьлі, напрыклад, у беларускую мову з расійскае стараславянізм абшчына разам з вытворнымі ад яго словамі. Абшчына спатрэбілася, каб назваць форму аб’яднаньня людзей, для якой характэрныя калектыўная ўласнасьць на сродкі вытворчасьці, супольная праца і самакіраваньне.
Вякамі абшчына звалася па-беларуску грамадою. Нашто ж нам чужое, калі ёсьць сваё слова? Ад яго, як вядома, шмат вытворных. Называючы нешта зьвязанае з грамадою, скарыстоўваем прымстнік грамадавы. Скажам: грамадавая маёмасьць, грамадавая тэорыя, першабыпінаграмадавы лад. Ужываем слова грамада й пры называньні рэлігійнае суполкі, брацтва: да прыкладу, хрысьціянская грамада. Дарэчы яшчэ грамада і ў назове ніжніх палат брытанскага і канадзкага парлямэнтаў: замсст палата абшчын(аў) скажам па-беларуску: палата грамад(аў). Увогуле, не забываймася, што грамадою можна называць усякую групу людзей, а таксама групу прадметаў, прыкладам, дрэваў: грамадахлопцаў, дубоў грамада.
Каторага разу бачым, як лёгка можна абысьціся ў мове без збыткоўных пазычаньняў: радавая грамада, сялянская грамада, хрысырянская грамада, грамадавая маёмасыіь, палата грамадаў.
Адзець, надзець, апрануць — разьдзець, распрануць
Гаворачы і пішучы па-беларуску, нярэдка ня бачаць розьніцы паміж дзеясловамі апрануць і адзеііь,распрануцііа іразьдзецііа. Можам пачуць, як нехта апрануў майку або, распрануўшыся, загараў на сонцы. I апранаць, і распранацца тут нсдарэчы: майка — ня вопратка, а для загару аднаго распрананьня замала, трэба яшчэ й разьдзеіріа.
Дзсясловы апранаць, распранаць і іншыя аднакаранёвыя зь імі будуць ужытыя правільна, калі размова пойдзе пра вопратку, або, іначай, верхняе адзеньне. Так, апранаем ці распранаем паліто, футра, куртку, пінжак або, скажам, сукенку. Майку (інакш — саколкў), трусы (іначай —майткі) і ўсякае іншае сподняе адзеньне адзяваем або надзяваем. Нельга толькі адзець абутку або галаўнога ўбору — і чаравікі, і капялюш надзяваем. Надзяваем таксама вушнікі (слухаўкі) і наручнікі — ні ў якім разе іх нс апранаем. Чаравікі — абутак, таму, натуральна, іх яшчэ й абуваем. Вопратку, апрача як апрануць, можна й адзець або надзець, а вось адзеньне — яшчэ раз падкрэсьлю — толькі адзець або надзець.
Памяшканьне, дзе распранаюцца і пакідаюць вопратку, называем або францускім словам гардэроб, або беларускімі —распранальня ці апраналызя. Сярод рэсурсаў мовы ёсьць яшчэ ў гэтым значэньні й слова вопратня — назоўнік зь лексыкону 1920-х. Што даразьдзявальні, то яна дарэчы ў дачыненьні да месца, дзе здымаюць і надзяваюгіь сподняе адзеньне — напрыклад, разьдзявальня ў лазьні.
Абутак абуваем або надзяваем, адзеньне і адзяваем, і надзяваем, а вопратку апранаем.
Адмысловы, адмысловец
Адмысловы, адмыслова, адмысловец — мы рэгулярна гаворым і чуем гэтыя словы ў нашай мове. Іх прыкметная экспансія адбылася за апошніх гадоў дваццаць пяць: названыя прыметнік, прыслоўе і назоўнік пачалі ўсё болей ужывацца ў ролі абсалютных сынонімаў да лацінізмаў спэцыяльны, спэцыяльна, спэцыялістп.
На пачатку мінулага стагодзьдзя прыметнік адмысловы ўвайшоў у літаратурную мову зь некалькімі значэньнямі. У першую чаргу адмысловы — гэта ‘адметны, своеасаблівы, арыгінальны’: адмысловая песьня, адмысловы творца. “Рыбак быў дзядзька наш Антоні, як і работйік, адмысловы”, — пісаў Колас. Тут адмысловы значыць ‘выдатны, цудоўны’.
Яшчэ адно значэньне адмысловага — ‘спэцыяльны, прызначаны выключна для нечага ці нскага’: адмысловае заданьне, адмысловыя сродкі. Адсюль той, хто мае адмысловыя, то бо спэііыяльныя, всды ў нейкай галіне, — адмысловец або адмыслоўііа', калі гаворка пра жанчыну, то адмыслоўка.
Поруч з прыслоўем адмыслова ў значэньні ‘спэцыяльна’ здараецца ў маўленьні й добрае беларускае слова адумысьля-. адумысьля прыйшоў, адумысьля глядзеў, адумысьля сустрэліся. Ёсьць у разгляданай лексычнай групе й назоўнік адмысловасы/ь — сынонім асаблівасыіі, адметнасыіі. Скажуць: адмысловасьць душы або адмысловасьць праекту.
Пры канцы тэмы — маленькая перасьцярога. Кожнае слова, нават найлепшае сваё, ад празьмернага ўжываньня траціць бліск. Гаворачы па-
беларуску адмысловы, адмыслова, адмысловец і адмыслоўка, не забываймася, што раз-пораз варта ўжыць замсньнік, сынонім, уразнастаіць сваю мову іншымі, таксама беларускімі, словамі. Можам сказаць: адмысловы ліст, асаблівы ліст і спэцыяльны ліст, адмыслова для прэсы, адумысьля для прэсы і спэі/ыяльна для прэсы, добры адмыслоўца і добры спэііыяліст.
Лдчыніць дзьверы, адкрыць выкапні, адкрыць / распачаць сход, разгарнуць кніжку, расплюшчыць вочы...
Адкрыць і адчыніць, закрыць і зачыніііь — гэтыя дзеясловы ўжываем у літаратурнай мовс нс адвольна, зважасм на значэньні.
Заўжды адчыняюць і зачыняюць вокны, дзьверы, скрыні, іначай кажучы, усё, да чаго можна даць бсспасярэдні доступ або яго перакрыць. Апавядаючы пра тое, што знойдзена ў выніку пошукаў або пра тое, што сталася вядомым, хоць доўга ўтойвалася, скарыстаем дзеяслоў адкрыць: адкрыцьрадовішча, адкрыць Амэрыку, адкрыць таямніцу. Адкрываем таксама сход, паседжаньне — абвяшчасм пра яго пачатак. У гэтым выпадку дарэчы й словы пачаць і распачаць'. зьезд, такім чынам, можам ня толькі адкрыуь, але й распачаііь. Калі размова ідзс пра арганізаваньне, стварэньне якой структуры або, наадварот, пра спыненьне яс дзейнасьці, часьцсй ужываюцца дзеясловы адкрыць і закрыць: адкрыць студыю, закрыць фабрыку. Тут, праўда, магчымая й пара адчыніць — зачыніць. Усё болсй сёньня такога пераноснага ўжываньня: гавораць, што адчынілі фір.му або школу, зачынілі партыю або газэту.