Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
На заканчэньне тэмы — кароткі напамін. Пабеларуску скажам, што чакаем Вялікадня, посьцім псрад Вялікаднем — пры зьмене слова Вялікдзень разьвіваецца ўстаўны а. Усё тое, што зьвязана зь Вялікаднем, — велікоднае.
Гуляць, гульня, гулец
Як называем па-беларуску ўдзельніка гульніі I ў сэнсе забавы, забаўляньня,і таксама ў значэньні суперніцтва, якое вядзем паводле пэўных правілаў, рэгулярна ўжываецца ў нас назоўнік гульня, тым ня менш удзельніка гульні часта мянуюць іграком — забываюцца на слова гулеі].
Ёсьць, здаецца, нават комплекс боязі назоўніка гулец — нібыта ён нечым нядобры. Баяцца ў гэтым разе ня трэба: гулег/ — заканамсрнае ўтварэньне ад дзеяслова гуляі/ь. Той, хто нешта выдае, — выдавец, хто косіць — касец, той, хто курыць, — курэц, хто плыве — плывец, хто прадае — прадавец. Такую ж самую форму мае й назоўнік з значэньнсм чалавека, які гуляе'. гэты чалавек — гулец. У цяперашнім літаратурным маўленьні, калі маюць на ўвазе суперніцтва, канкурэнцыю, ужываюць, як правіла, дзеяслоў гуляі)ь (а не іграць (граць)): гуляі/ьу тэніс, гуляць у карты, гуляць у хованкі. Раз мы гуляем, значыцца, мы гульцы. Зьвярну яшчэ ўвагу, што гульца нязьменна фіксуюць нарматыўныя слоўнікі нашай мовы.
Ігрок, як і формы іграч, ігрэц, дарэчы, калі гаворка ідзе пра ігру, іграньне (граньнё), найперш, вядома, іграныіе на музычным інструмэнцс. Словамі ігрок, іграч, ігрэц у народнай беларускай мовс называлі і называюць музыку. Гавораць у нас: і жнец, і шавец, і на дудзе ігрэц; або — амаль тое самае — і шавец, і кравец, і ў дуду ігрэц.
Стараймася быць болын пасьлядоўныя ў сваёй мове — не забываймася на добрае беларускае слова гулец. Вось жа, у гульні гуляюць гулы/ы.
Дах і страха
Слухач, пазваніўшы на “Свабоду”, папрасіў удакладніць ужываньне словаў дах і страха:
“Калі слова дах сустракаецца, то гэта, відаць, любая верхняя частка будынку, а страха неяк асацыюецца толькі з саламянаіі абаронаю ад дажджу і ветру. А як будзе, калі на версе будынку шыфзр ці дахоўка?”
Гаворачы па-беларуску, мы, як правіла, ужывасм абодва названыя словы — і спаконвсчную нашую страху, і всльмі даўняе пазычаньне зь нямсцкай дах. У жывой народнай мове крытую саломай страху вясковас хаты могуць назваць і дахам, а, скажам, двухсхільны чарапічны дах камяніцы — страхою. Ніколі не назавуць страхою хіба толькі плоскі дах, прыкладам, дах гарадзкога шматпавярховіка.
Нельга не прызнаць, што многія носьбіты беларускай літаратурнай мовы звычайна асацыююць страху толькі з саламяным пакрыцьцём, называючы кожную інакшую верхнюю частку будынку дахам. Такое вузкае разуменьне страхі дыктуюць акадэмічныя расійска-бсларускія слоўнікі: чытасм там, што страха — гэта тое, што з саломы або чароту. Іншыя нарматыўныя даведнікі, да прыкладу тлумачальныя слоўнікі, у большай ступсні ўлічваюць факты аўтэнтычнай беларускай мовы, дапускаючы ўжываньне слова страха таксама й на абазначэньнс даху, крытага шыфэрам або, скажам, чарапіцаю (дахоўкаю).
Падагульняю сказанае. Вось жа, у літаратурным маўленьні вельмі шырока можна выкарыстоўваць назоўнік дах — называць гэтым словам самыя розныя паводле формы і матэрыялу верхнія час-
ткі будынкаў. Страхою можам назваць няплоскі дах — ня толькі вясковас хаты, а, скажам, і сучаснага катэджу. Гаворым па-беларуску: дах гаража, дах палаі{у шыфэрны дах або шыфэрная страха, двухсхільны дах мураванкі або двухсхільная страха мураванкі, саламяная страха.
Двор і вуліца
Часам можна пачуць ад людзей, якія гавораць па-беларуску: былі на вуліцы. вярнуліся з вуліцы, горача сёньня на вуліцы. У такіх і падобных фразах слова вуліца ўжываюць у нетрадыцыйным для беларускас мовы значэньні — у сэнсе прасторы пад голым небам, прасторы па-за памяшканьнем (домам, кватэраю і г. д.).
У аўтэнтычнай бсларускай мове вуліца, як правіла, — гэта ўсяго толькі праход, праезд, прастора паміж двума радамі дамоў. “Дзе хочаш гуляй, толькі йа вуліцу не хадзі!” — так ці прыблізна так мацеркі ў нас перасьцерагаюць сваіх дзяцсй ад бяды, якая надарыцца можа на вуліцы. Значэньне месца, проціпастаўленага памяшканьню, перадас ў нашай мове другое слова — назоўнік двор. Горача ня толькі на вуліііы — горача й па-за ёю, таму скажам, што горача на дварэ. Нас не было дома, гулялі ў парку — вярнуўшыся, мы скажам, што былі на дварэ. Спалучэньне на вуліцы выкарыстоўваем, калі гаворым пра тое, што сапраўды адбываецца на нейкай вуліцы: на вуліцы — дэманстраііыя, a на дварэ — дождж.
Такім чынам, ужываем слова вуліца толькі зь яго першасным, праславянскім значэньнем. Гаворым традыцыйна: вярнуліся з праходкі — былі на дварэ, на дварэ цёпла, на вуліцы шумна.
Паралельна з формаю на дварэ выступае ў мове й форма на двары. Мяжа між імі праходзіць там, дзс канчаецца падворак, канчаецца зьвязаная з канкрэтнымі домам ці хатаю прастора. Я правёў на дварэ некалькі гадзін; вяртаючыся дадому, спаткаўся на двары з суседам. Правёў на дварэ (з -э на канцы)
— быў увогуле па-за домам, памяшканьнем. Спаткаўся на двары (канцавос -ы) — сустрэча, значыць, была каля дому, ля пад’сзду. Запамятайма: форма з канчаткам -ы абазначае блізкую да нашага жытла прастору, скажам, тэрыторыю паміж нашым домам і домам суседнім.
Для і дзеля
Кожны всдае два бсларускія словы, два прыназоўнікі — для і дзеля. Аднымі сваімі значэньнямі яны супадаюць, другімі адрозьніваюцца.
Слова дзеля заўсёды дарэчы, калі гаворым, што робім нешта для дабра, у імя некага або нсчага. Напрыклад: дзеля цябе пастараюся, прыІіду дзеля вас, дзеля справы гатовы наўсё. Скарыстаць слова дзеля можам таксама, называючы мэту дзеяньня: сказалі дзеля сьмеху, працуюць дзеля славы. У гэтым значэньні, праўда, паралельна зь дзеля і, відавочна, часьцей за дзеля ўжываецца прыназоўнік для. Як правіла, гаворым, што сабраліся для работы, алс, паўтаруся, сабраі/і/а можна й дзеля работы, то бо з мэтаю яс выканаць. Яшчэ слова дзеля магчымае ў прычынным значэньні: да прыкладу, дзеля сьпёкі не расьце, дзеля транспарту спазьніўся. Такія фразы часьцсй можна пачуць сёньня ў дыялектнай мове, псрш за ўсё ў цэнтральнай і паўночна-заходняй Бсларусі, тады як у цяперашнім літаратурным маўлсньні дзеля з прычынным значэньнем — даволі рэдкая зьява. Напомню й пра слова дзеля ў складзе адметнага бсларускага злучэньня. Можам сказаць: дзеляўсяго дзелямы забралі іх з сабою. Дзеля ўсяго дзеля значыць ‘на ўсякі выпадак’.
А зараз — пра пару выпадкаў, калі слова дзеля нам не падыходзіць. Называючы прызначэньне рэчы, прылады, карыстаемся словамі для або на: па-беларуску вядро на ваду або для вады. Прыназоўнік для ўжываем таксама, кажучы пра тос, што мае для некага ці нсчага значэньнс, сілу: прыкладам, для мянегэта важнае пытаньне, для яго гэта
малы клопат.
Ёсьць у мове дзялянка толькі для слова дзеля, ёсьць выпадкі, калі ўжыць можна толькі для, ёсьць, нарэшце, і супольная абодвум словам прастора. Завяршаючы, яшчэ раз ілюструю сказанае: працаваііь дзеля сябе, партнэрства дзеля міру, пайсьці дзеля ўсяго дзеля, не пасьпець дзеля дажджу, сустрэіта для перамоваў, месца для стаянкі, добра выглядаць для свайго ўзросту.
Дзейны і дзейсны
Дзейны і дзеіісны — два беларускія прыметнікі, пры ўжываньні якіх часам памыляюцца: блытаюць значэньні. Хацелася б перасьцерагчы ад памылкі, прыпомніць, які ж сэнс стаіць за кожным з памянёных словаў.
Фактычна дзейны — гэты той, для якога характэрная дзейнасьць. Калі кажам, што нсйкі чалавек дзейны, маем на думцы, што ён актыўны, энэргічны, яго характарызуе дзейнасьць. За апошнія дзссяцігодзьдзі прыметнік дзейны пашырыўся ў мове: рэгулярна ўжываецца цяпер на месцы традыцыйнай у савсцкую пару формы дзеючы. Мы гаворым пра дзейнае заканадаўства, дзейную армію, нарэшце, пра дзейных асобаў у п’есс. Вось жа, яшчэ раз, дзейны — той, хто проста дзее, функцыянуе, бывае, з эфэктам, а бывае, і безь яго.
Тым часам дзейсны — гэта ўжо ня проста той, якога характарызуе дзейнасьць, дзейсны — той, які абавязкова дзее эфэктыўна, плённа. Можам сказаць: дзейсныя сродкі, дзейсная праграма, калі гэтыя сродкі ці праграма даюць рэальны вынік, актыўна ўплываюць на нешта.
Усё тут вельмі проста. Запомнсм раз і назаўсёды: дзейны ўдзел, дзейны закон, дзейная асоба, але — падкрэсьліваючы эфэктыўнасьць — дзейсныя захады, дзейсны спосаб, дзейсныя лекі.
Досьвед, дасьведчаньне, практыка, дазнаньне, даведаньне; дасьведчаны, спрактыкаваны
Часам пытаюцца, ці дарэчы ў беларускай мове словы вопыт і вопытны, цікавяцца, як найлепей акрэсьліць суму, лучнасьць набытых ведаў і навыкаў?
У старабеларускай мове быў вопыт (опыть), але слова гэтае ўжывалася ў зусім іншых значэньнях — як ‘апытаньне’ і як ‘допыт, выпыты’. У 1930-я ў нашай літаратурнай мове замацавалі вопыт у яго расійскім значэньні. Тым самым пацярпелі словы, звычайныя датуль пры называньні сумы ведаў: прыкладам, амаль выйшаў з ужытку назоўнік дасьведчаньне.
У 1980-я ў беларускіх тэкстах пачала зьяўляцца форма досьвед. Крыніцаю-падказкаю выступіла тут украінскае слова досвід. Досьвед — тое, што дасьведчана, значыць тое, што зьведана, зазнана, паспытана. Ужывасцца ў значэньні досьведу й слова практыка'. гаворым, што ведаем пра нешта зуласнае практыкі. Таго, хто мае досьвед, практычныя веды ў нсчым, называем чалавекам дасьведчаным або спрактыкаваным.
Сярод рэзэрваў мовы застаюцца пакуль яшчэ два ўласнабеларускія сынонімы досьведу— дазнаньне і даведаньне. “Дазнаньнем навучысься”, — знаходзім фразу ў слоўніку Івана Насовіча.
Як відаць, маем, з чаго выбіраць. I можам абысьціся бяз вопыту ў яго небеларускім значэньні. Скажам: ён здабыў працоўны досьвед, мае пэдагагічную практыку, без дазнаньня ня справіцца, работнік дасьведчаны і спрактыкаваны.
Жуйка, жвака, жвачка
Гумку, якую жуюць, даволі часта называюць цяпср па-беларуску жуйкаю. Вярнуўшыся за колькі апошніх дзесяцігодзьдзяў у літаратурную мову, жуйка суіснус з традыцыйнай у лексыконе савецкага часу жвачкаю. Гучаць, праўда, часам галасы крытыкаў, што жуйка — слова пазычанас. Крытыкі знаходзяць жуйку ў сучасных польскіх і ўкраінскіх слоўніках і забываюцца пры гэтым зазірнуць у даведнікі жывое бсларускае мовы.
Назоўнік жуйка — ад дзеяслова жаваць, дакладней, ад асновы цяперашняга часу гэтага дзеяслова — жуй-. У другой палове мінулага стагодзьдзя жуйка была звычайным словам у Лідзе і Слоніме, пад Клсцкам і Лунінцам, амаль скрозь у Заходняй Бсларусі. У цэнтральных бсларускіх гаворках на месцы жуйкі псраважала і дасюль ўжываецца жвака. У сваю чаргу жвачка — найбольш тыповая форма на ўсходзс Бсларусі. I ніводны зь пералічаных назоўнікаў ні ў кога не пазычаны!