Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
Зьняпраўдзіць, зьняпраўджаньне
У савецкую пару ў нашай літаратурнай мове замацаваліся дзеясловы абвяргаць і абвергну>ць, вытворны ад іх назоўнік абвяржэньне. Гэтыя словы — частковыя калькі з расійскіх опровергать, опровергнуть, опроверженйе. Названыя калькі пашыраліся з 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя, выціскаючы на моўную пэрыфэрыю некаторыя традыцыйныя беларускія словы.
Абсалютны сынонім да калькі абвергнуць — празрысты беларускі дзеяслоў зьняпраўдзіць. Шматтомны тлумачальны слоўнік ілюструе ўжываньне слова зьняпраўдзіць ілюстрацыямі з мовы двух клясыкаў нашае літаратуры. "Крушынскі стараўся рознымі спосабамі зьняпраўдзіць гэтыя чуткі”, — чытаем у рамане Зьмітрака Бядулі. “Лдбылося ў жыцыр нешта такое, штоўсё зыначыла й зыіяпраўдзіла ”, — гэты сказ з прозы Кузьмы Чорнага. Дзеяслоў зьняпраўдзігіь памалу вяртае сабе месца ў літаратурным лексыконе. "Рэальнасыіь зьняпраўдзіла ўсе прагнозы ”, — тут ужо сучасная ілюстрацыя з мовы тыднёвіка “Наша ніва”. Поруч з словамі зьняпраўдзіііь і зьняпраўджваць ёсьць і аддзсяслоўны назоўнік зьняпраўджаньне'. можам, прыкладам, сказаць, што нехта выступіў зь зьняпраўджаньнем, то бо паказаў непраўдзівасьць тых ці іншых зьвестак.
Памятайма пра магчымасьць лексычнага выбару. Гаворым па-беларуску, што зьняпраўдзілі недакладную інфармацыю, давялі непраўдзівасьць зьвестак, запярэчылі чуткам, зьбілі памылковае цьверджаньне, выступілі з запярэчаньнем, надрукавалі ў газэце зьняпраўджаньне.
Імавернасьць і верагоднасьць
Адзін наш слухач запытаўся па тэлефонс: "Якая розьніца паміж словамі імавернасьць і верагоднасьць? I як правільна называць галіну матэматыкі: тэорыя верагоднасьцяў або тэорыя імавернасьцяў?”
Аб’сктыўна беручы, замацаваная слоўнікамі розьніца ў значэньнях назоўнікаў імавернасы/ь і верагоднасьць рэгулярна ў нас ігнаруецца. Рэч у тым, што слова верагоднасьць ужываюць проста на ўзор фармальна блізкага зь ім расійскага назоўніка вероятность — і гэтым размываюць спэцыфіку бсларускай верагоднасыіі. Ідучы ў маўленьні за слоўнікам, мы зможам захаваць гэтую спэцыфіку.
Пачну з прымстніка. Верагодны — гэты той, які годны веры, заслугоўвас на всру, іншымі словамі, пэўны, дакладны. Можам, напрыклад, сказаць, што нашая інфармаі/ыя верагодная, узятая зь верагодных крыніц. Уласьцівасьць верагоднага — верагоднасы/ь (напрыклад, верагоднасьць высноваў, верагоднасьць сьведчаныіяў).
Як бачым, беларуская верагоднасы/ь сынанімічная дакладнасыр, пэўнасьці. А вось імавернасьуь не сынанімічная. Імаверны — гэта праўдападобны, магчымы, дапушчальны. Гаворым, напрыклад, пра імавернасьць падзеяў, імавернасьць разьвіцы/я сытуаііыі. Навуку, якая вывучае матэматычныя мадэлі выпадковых экспэрымэнтаў, называем тэорыяй імавернасьцяў.
Ідучы за слоўнікавай нормаю, запомнім, што верагоднасыіь ня тоссная імавернасыр. Верагодны — той, якому верым, пэўны, дакладны. Імаверны — падобны да праўды, толькі магчымы.
Іспыт, экзамэн, выпыты
У сёньняшняй бсларускай мовс поруч з словам лацінскага паходжаньня экзамен раз-пораз ужывасцца й назоўнік іспыт. Нярэдка іспыт трактуюць як слова адметна беларускае й стараюцца аддаваць яму псравагу. Ці ёсьць на тос падставы?
У слоўніках народнай беларускай мовы іспыту няма, гэта кніжны назоўнік, утвораны ў стараславянскую пару ад дзеяслова йспытатй. “Гістарычны слоўнік бсларускай мовы” йспыту, праўда, таксама не падае — у расьпісанай на карткі лексыцы старабсларускага пісьмснства йспыту нс аказалася. Іспыт быў узяты ў нашую літаратурную мову ў XX ст., узяты адзін, без аднакаранёвых словаў. У іспыце — нехарактэрная для беларускіх назоўнікаў прыстаўка іс-. Мы не гаворым сёньня па-беларуску іспытаць або іспытваі/ь, іспытны або іспытальны, масм беларускія іншакаранёвыя словы — выпрабоўваць, выпрабавальны, выпрабавалыіік.
Уводзячы на пачатку мінулага стагодзьдзя ў нашую мову іспыт, нехта з айчынных аўтараў выбраў яго на фоне ўласьцівага расійскай мове назоўніка йспыташіе. Пасьляваснныя акадэмічныя слоўнікі фіксавалі іспыт у двух значэньнях: як ‘праверку ведаў’ і проста як ‘выпрабаваньне’. Пішучы пра русіфікацыю беларускае мовы ў БССР, крытыкаваў ужываньне назоўніка іспыт Станіслаў Станкевіч. На месцы іспыту Станкевіч раіў ня толькі агульнаўжывальны лацінізм экзамен, але й жывос беларускае слова выпыты. Зрэшты, выпыты рэкамэндавалі беларускія мовазнаўцы й значна раней — знаходзім гэты назоўнік у слоўніках Сьцяпана Некрашэвіча й Міколы Байкова.
Выпыты, аднак, застаюцца пакуль у рэзэрве мовы. Мы выбіраем паміж экзаменам і іспытам, паміж двума пазычаньнямі. Выбіраючы, ня варта ўнікаць экзамену, пагатоў што слова гэтае мае ў нашай мове багатае лексычнае гняздо. Гаворым: экзамен, экзаменаваць, экзаменатар, экзаменацыіш ы, экзаліенацы йнік.
Кальвы, ляшчоткі, шляга, беларуннае адзеньне
Наш слухач папрасіў патлумачыць паасобныя словы з Коласавай паэмы “Новая зямля”. Гаворка тут пра лексыку, якой слухач не знайшоў у даступных яму слоўніках:
"У 14-ым разьдзеле Колас піша: “...скрозь беларуннае адзеньне”. Няясны мне колер. Як гэта — беларуннае? ДалеІі у 8-ым разьдзеле: “Як бы каваў ён словы шлягай Тут слова шляга для мяне няяснае — не знаходжу ў сваіх слоўніках. У 7-ым разьдзеле: “У зубы клёцку, бы ў ляшчопікі ”. Шпю гэта — ляшчоткі? У 25-ым разьдзеле: “Па струнах-кальвах пальцы граюць”. Тут няяснае слова кальвы. Калі ласка, патлумачце”.
У Коласавай паэме “скрозь беларуннае адзеньне / У багне неба ясна-сіняй / Ступае сонца, як багіня”. У першасным значэньні беларуннае адзеньне — тое, якое зь белага руна, белай руны. Руном, рунаю або яшчэ руньню называюць авечую шэрсьць — воўну.
Слова нямецкага паходжаньня шляга (Schlagel) абазначае прыладу, пры дапамозе якой трамбуюць глебу, выраўноўваюць павсрхню. Шляга ня раз уплеценая ў Коласаву паэтычную мову. У “Новай зямлі” "Міхал сьпяваў баском спавагу, /Як бы каваў ён словы шлягай”. Назоўнік шляга падаюць сучасныя слоўнікі літаратурнай мовы — можам сьмела ўжываць яго ў сваім маўленьні.
Ляшчоткі — гэта раздвосная з аднаго канца дошчачка або тонкія дашчаныя накладкі. Ляшчоткамі нешта заціскаем, фіксуем. Пры пераломе руку або, скажам, нагу бралі ў ляшчоткі, ці, іначай
кажучы, лубкі. Дзядзька Антось, “быўляшчопікі”, браў у зубы клёцку.
I, нарэшце, колькі словаў пра ўжываны Коласам назоўнік кальва. Кальва — тое самае, што й каліва — асобна ўзятая расьліна, сьцябліна, зернейка або проста малая колькасьць нечага. Сьцябліны жыта ўбачыўшы як струны, Колас напісаў: “Па струнахкальвах пальцы граюць... ”
Пры канцы згадаю яшчэ пра слоўнік, карысны пад рукою чытачу Коласавых, дый ня толькі Коласавых, твораў — “Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа”. Побач з фактамі літаратурнай мовы, а таксама зь відавочнымі русіцызмамі й палянізмамі аўтаркі слоўніка Ганна Арашонкава й Надзея Чабатар зьмясьцілі нямала сапраўды адметнай беларускай лексыкі. Так што кожнаму, хто хоча глыбсй ведаць нашую мову, гэты слоўнік прыдасца.
Кірунак, напрамак, прасьцінак
Ёсьць сярод нашае лсксыкі даўняс пазычаньне зь нямсцкас мовы — слова кірунак. Апошнімі дзссяцігодзьдзямі ў пару да кірунку прабіваецца ў тым самым значэньні форма з прыстаўкаю — накірунак. Як да гэтага ставіцца, ці варта ўжываць форму накірунак на месцы традыцыйнага кірунку?
Думаю, што ня варта — новая форма другасная, яна нс прыўносіць анічога новага, папросту дублюс значэньні арыгінальнага слова. Накірунак — гэта такі лсксычны мяшансц: нскалькі словаў — кірунак, накіраваньне, напрамак, расійскас направленйе — скрыжаваліся й спарадзілі новас слова. Людзі, якія добра всдаюць, адчуваюць бсларускую мову, формы накірунак, як правіла, не ўжываюць. Гавораць: кірунак або напрамак.
Слова напрамак зьявілася ў нас на пачатку мінулага стагодзьдзя — хутчэй за ўсё, гэта бсларускас асваеньне ўкраінскас формы напрямок. Напрамак — асабліва на самым пачатку яго быцьця ў нашай мовс — крытыкавалі. Напрыклад, Янка Станксвіч у 1919 годзе, маючы на ўвазе якраз-такі напрамак, пісаў у газэце “Бсларусь”: “Ёсьу нашай літаратуры некаторые словы, пазычаныеў чужынцаў, з каторы.мі нашы літаратары ніякразстацца ня могуііь”. 3 словам напрамак носьбіты бсларускас мовы так і не рассталіся: амаль за стагодзьдзс жыцьця ў мовс гэты назоўнік прыжыўся.
I раз я ўзяўся псралічаць тут сынонімы кірунку, нашыя рэсурсы для называньня лініі руху, шляху разьвіцьця нечага, то яшчэ прыпомню адно ўласнабсларускае слоўца, якос пакуль што ў запасс. Маю на ўвазс назоўнік прасьцінак. Гэта ня штучнас
слова, не лябараторная прыдумка. Прасьцінак — з таго шэрагу аднакаранёвых словаў, што й просты, праставаць, прастаць, наўпрост, напрасткі, напрасьцяк... На пачатку 1950-ыху Нью-Ёрку праходзілі “зборкі пазнаньня беларускае мовы”. Удзельнікі тых зборак, паклікаючыся на ўжываньне слова прасьцінак на Барысаўшчыне й Лепелыпчыне, раілі пашыраць яго ў літаратурнай мове. Але трэба прызнаць, што дасюль мала хто ўжываў у літаратурнай мове гэтае арыгінальнае слова.
Застаецца зрабіць маленькае падагульненьне. Гаворым па-бсларуску: кірунак або напрамак. Ведаем, што сярод лексычных рэзэрваў мовы ёсьць слова прасыіінак.
Кропка і пункт
Слухаючы й чытаючы, раз-пораз трапляеш у мове на гандлёвыя кропкі, кропкі агнявыя й чыгуначныя, кропкі апоры ці адліку. Такос псраноснае ўжываньнс кропкі ў бсларускай мовс нетрадыцыйнае, наўрад ці апраўданае.
Што такое кропка? Найперш гэта нейкі знак, сьлядок, нсшта маленькас, ледзьве прыкмстнас: скажам, кропка ад цьвічкаў сьценцы або кропкі самалётаў высокаў небе. Звычайная таксама кропка і як знак, што аддзяляе сказы на пісьме, і як графічны значок, напрыклад, на мапах, у матэматычным і нотным запісах. А вось гандлёвая кропка — вынік непатрэбнага калькаваньня.
Шмат хто думае: раз па-расійску, называючы месца, аб’ект, гавораць точка, дык па-беларуску будзс кропка. Ня будзе — у гэтым выпадку нам служыць слова лацінскага паходжаньня пункт. гандлёвы пункт, агнявы пункт, найвышэйшы пункт. Пункт заўсёды ўжываем па-бсларуску ў матэматычным, фізычным значэньнях, а таксама пры называньні мяжы нечага: пункпі апоры, пункт разрыву, пункт кіпеньня, мёртвы пункт.
Кропка й пункт суіснуюць у нашай мове, кожнае слова на сваім месцы. Пры канцы яшчэ раз папрактыкуем выбар кропкі й пункту. на белым фоне eidaifb чырвоная кропка, расстаўляем кропкі ў тэксьце, ставім кропкі над “і”, ствараем новыя гандлёвыя пункты, выбіраем пункт апоры й пункт адліку, дасягаем найвышэйшага пункту краіны, зрушваем сытуацыю зь мёртвага пункту, перамагаем па ўсіх пунктах.