• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая мова  Юрась Бушлякоў

    Жывая мова

    Юрась Бушлякоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 294с.
    Мінск 2013
    45.58 МБ
    Платнік
    Як лспей назваць па-беларуску чалавска, які праводзіць выплату, уносіць плату? Сучасныя акадэмічныя слоўнікі ніякага выбару нам нс даюць — фіксуюць толькі пазычанага плацельшчыка.
    У 1930 — 50-ыя гг. нашую мову папоўніла нямала расійскіх утварэньняў на -льшчык, і сярод іх гэты плацелыйчык. Сёньня літаратурная мова пакрысс яго пазбаўляецца — месца плацелымчыка займас бсларускі платнік. Назоўнік платнік — ад шматзначнага слова плата. Таго, хто выплачвас падаткі, называем падаткаплатнікам або платнікам падаткаў. Калі чалавск мас магчымасьць аплаціць рахункі, ён платаздольны або здольны да платы. Адзін зь відаў грашовага разьліку — накладная плата: у гэтым выпадку слова плата на мссцы прыўнссснага ў XX ст. у беларускую мову назоўніка плацеж. Беларускі плацеж— фактычна крыху падкарэктаваны расійскамоўны платёж. Акуратныя ў мовс людзі часта аддаюць псравагу бсларускім сынонімам плацяжу—словам плата й выплата. Пры гэтым у рэзэрве мовы з значэньнямі працэсу, калі плацім грошы, а таксама сумы, якую павінны выплаціць, іначай кажучы, з значэньнямі плацяжу, застаюцца яшчэ дзьве бсларускія формы мужчынскага роду — плат і выплат.
    Скарыстоўваючы патэнцыялтрадыцыйных словаў, пісьмовас абавязаньне заплаціць грошы можам назваць выплатным дакумэнтам або дакумэнтам на плату (выплату).
    Выбіраем, такім чынам, заканамсрныя бсларускія словы й гаворым: плата, выплата, платнік, падаткаплатнік або платнік падаткаў.
    Помніць і памятаць, запамятаць і запамятаць
    Ці ёсьць якая розьніца ў ужываньні дзеясловаў помніць і памятаць, якое значэньне мае ў літаратурнай мове дзеяслоў запсімятаваі/ь — ‘запомніць’ ці ‘забыць’? Адказаць на гэтыя пытаньні папрасіў сталы слухач “Жывой мовы” Андрусь Жвір.
    У нарматыўных даведніках словы помніць і памятаць (ці — з другім націскам — памятаць) фіксуюцца як абсалютныя сынонімы — у слоўніках дасюль не абазначаны нюансы ўжываньня ў літаратурнай мове двух названых дзсясловаў. На пэўную сэнсавую й стылістычную розьніцу паміж помніць і памятаць пару дзесяцігодзьдзяў назад зьвярнуў увагу мовазнаўца Пстра Садоўскі. Помніць, — пісаў Садоўскі, — больш зьвязана з "духоўна-маральнай” памяцыію... Памятаць — дзеяслоў больш "фізычнага” характару, болый празаічны”. Па-бсларуску скажуць: век помніць буду, помні цану праўды, помню, як сьвята, каб цябе помнілі й паміналі, зрабіў ня помнячы сябе. Для ілюстрацыі яшчэ радок з паэтычнас мовы. “Сэрца помніць каханьне і попелам стаўшы з агню", — гэты сказ я выпісаў зь всршу Уладзімсра Караткевіча.
    Цяпер — пра цзеяслоў зстамятаваць. У прасторы народна-дыялсктнай беларускай мовы гэтае слова вядомас ў процілеглых значэньнях: і як ‘забыць’, і як ‘запомніць’. Аднак жа для сучаснага літаратурнага маўлсньня запамятаваць у сэнсе ‘запомніць’ малахарактэрнае, беларускія нарматыўныя слоўнікі фіксуюць гэты дзеяслоў толькі ў значэньні ‘забыць’ і характарызуюць яго як абласны. У літаратурным лексыконс поруч з агульнаўжывальным словам
    запомнігіь ёсьць роўны яму значэньнсм дзеяслоў запамятаць — з націскам на канцавым складзе. Адрозьнівайма слова запамятаць ад дзсяслова з націскам на другім складзе запамятаць, сынанімічнага дзсяслову забыць.
    Пры канцы паўтараю, зыходзячы з слоўнікавых устанаўлсньняў:
    запамятаць — значыць запомніць;
    запамятаць, запамятаваць — гэта забыць, забыцца.
    Поўнач і апоўначы
    “На гадзіньніку мінае апоўначы ”, —я зачапіўся за гэты сказ, чытаючы прозу ў адным з нумароў “Маладосці”. Як гэта — на гадзіньніку апоўначы? Аўтар апавяданьня зрабіў тут элемэнтарную памылку, паблытаўшы словы, а рэдактары гэтай звышкідкай памылкі не заўважылі. Каб жа гэта была разавая хіба канкрэтнага чалавека, я ня стаў бы на ёй затрымлівацца. Алс, на жаль і на дзіва, два абсалютна самастойныя словы — назоўнік поўнач і прыслоўс апоўначы — мяшае ў сваёй мове далёка не адзін аўтар “Маладосці”.
    Слова апоўначы ў нас любяць — і гэта добра. Трэба толькі ставіць яго на сваім месцы. Апоўначы — прыслоўе часу. адказвае на пытаньне калі?\ вярнуліся (калі?) апоўначы, работу скончылі (калі?) апоўначы. Калі ж мы канстатуем час — сярэдзіну ночы, — заўсёды ўжываем назоўнік поўнач. на гадзіньніку была поўнач, калі пазванілі ў дзьверы: было за поўнач, калі скончылася гулыія. Форма роднага склону назоўніка поўнач — поўначы.
    Скажам: працуем да поўначы, ня сьпім да поўначы. Працуем да поўначы — значыць, да канца сутак, да 12-ай гадзіны ночы.
    Прадаставіць ці даць, аддаць, падаць, саступіць, удзяліць, пакінуць, дазволіць?
    Часам у размове й на пісьмс не абыходзяцца бяз словаў npadacmaeiifb і прадастаўленьне — пераносяць іх з расійскай моўнай практыкі. На месцы якіх традыцыйных сродкаў ужываюцца названыя русіцызмы?
    Ёсьць цэлая група бсларускіх адпавсднікаў расійскаму слову предоставлять — мы ўжывасм іх у залежнасыді ад нюансаў значэньня. Маю на ўвазе найперш унівэрсальны дзсяслоў даііь і вытворныя ад яго addaifb, падауь і перадаць. Ад усіх памянёных дзсясловаў ёсьць назоўнікі — даваньне, аддаваньне, падача, перадаваныіе й нскалькі іншых. Заўсёды, у кожным тэксьцс названыя словы дарэчы — яны міжстылёвыя. I ўсс гэтыя словы дазваляюць нам абысьціся бсз пазычаньня. Гаворым па-беларуску, што далі нскаму, напрыклад, прытулак, аддалі, перадалі ці выдзелілі кватэру, зьвесткі падалі або перадалі. Калі выказвасм адценьне саступкі, нам падыходзяць дзсясловы саступіць або перасіпупіііь'. напрыклад, саступіць некаму сваю маёмасьць.
    Да названых вышэй дадам яшчэ дзеяслоў удзяліць, які таксама можа быць прыдатны як бсларускі адпаведнік расійскага предоставнть. Мала таго, што гэтае слова зусім натуральнас ў нашай мове, яно яшчэ мас вялікі патэнцыял ужываньня. Удзяліць можам далёка ня толькі час ці ўвагу. Шырэйшае, псршаснае значэньнс слова ўдзяліць — ‘даць дзель, частку, долю ў нсчым, нешта выдзеліць’. Можна, напрыклад,удзя.7Й/ь нскаму зямлю, памятканьне або грошы. "Ён нікому нічога не ўдзяліў”, — гэты сказ я выпісаў з слоўніка Івана Насовіча.
    Нічога неўдзяліў—значыць, нічога ня даў. Вось жа, можам сказаць, што далі некаму месца, а можам, што нскаму ўдзялілі месца.
    Расійскі дзсяслоў предоставйть мае яшчэ адно значэньнс — ‘даць магчымасьць нсшта зрабіць, нсчымраспарадзіцца’. У гэтым выпадку за бсларускія адпавсднікі служаць словы пакінуць або дазволіць, ці спалучэньні словаў даііьмагчымасы/ь, або права, або дазвол на нешта. Напрыклад, предоставнть на чьё-лйбо усмотренйе — пакінуць на нейчы суд, разгляд, вырашэньне або разьвязаныіе.
    Карацсй, няма ніякай патрэбы ісьці за расійскай кніжнасьцю ў бсларускім маўленьні й псраносіць дзсяслоў предоставлять. Гаворым па-бсларуску: даць слова, dat/ь або выдзеліць крэдыт, падаі/ь або перадаць зьвеспікі, аддаць або саступіць маёмасы]ь, даць права разьвязаць праблему, пакінуць на добрую волю.
    Праць, праньнё / праньне, пральня, пральная машына, пралка, прачка...
    Як ужывасм у літаратурнай мове дзсяслоў працьі Як спрагасцца гэтас слова? Наш слухач Дзьмітры Вінчэўскі папрасіў расказаць пра дзеяслоў праць, a таксама пра вытворную ад яго лексыку.
    Праць — всльмі даўняс слова, выводзім яго з агульнаславянскай формы *pwati. Найстарэйшыя значэньні гэтага дзеяслова — ‘ціснуць’ і ‘біць’. Даўнсй бялізну пралі на рэчцы, б’ючы яе пранікам — драўляным бруском з ручкаю. У новы гістарычны час спосаб мыцьця бялізны зьмяніўся, але слова праць захавалася. Гаворым па-беларуску: я пяру, ты пярэш, ён ці яна пярэ, мы пяром ці пярэм, вы пераце або перацё, яны пяруць. Поруч з праць у народнай мовс жывуць таксама формы пёрыііь, пярыць і пяры'ць.
    У сёнызяшнім літаратурным маўленьні паралсльна з больш рэгулярным спалучэньнсм мыць бялізну ўжывасцца й спалучэньнс праць бялізну. Прычым частка з нас гаворыць, што пярэ бялізну нсзалежна ад спосабу мыцьця. I гэта заканамсрна, бо ёсьць у нас пральня, дзе зусім не драўляным пранікам мыюць бялізну. Мыцыіё бялізны можам назваць праныіём або праньнем. Мыючы або перучы бялізну ці, іначай кажучы, хусьце, скарыстоўваем пральны парайюк. Палягчасм сабе мыііыіё ці праньнё пры дапамозс пральнай машыны.
    У сваім лісьце Дзьмітры Вінчэўскі задаетаксама пытаньнс, чаму пры спалучэньні пральная машына аднаслоўны вытворны сынонім мас форму пралка, а ня пралька"! Увогуле, ці выпадас ўжываць гэты аднаслоўны сынонім?
    Відавочна, аднаслоўная форма пры называньні пральнай машыны здараецца пакуль што ў бсларускім літаратурным маўленьні эпізадычна. У цэлым мадэль на -лка пры называньні розных прыладаў працы для нашае мовы характэрная — качаюць бялізну качалкаю, капаюць капалкаю, мяшаюць — мешалкай або мяшалкаю, вось жа й прыладу праць бялізну можна ў прынцыпе назваць пралкаю. \ вось пралька наўрад ці прымальная — у нас, здасцца, няма словаў на -лька (зь мяккім [л’| у канцоўцы), якія абазначалі б якуюсь прыладу працы.
    Магчымая, думаю, пры аднаслоўным называньні пралыіай машыны й форма прачка. Традыцыйна прачка — работніца, што мыс бялізну. Аднак жа ў наш час функцыі прачкі псраймас, як правіла, машына. To, можа, і рызыкнуць называць пральную машыну якраз-такі прачкаю. Дарэчы, такос падвойнас значэньне назоўнік прачка мае ў славацкай мовс — прачкаю славакі называюць і жывую работніцу, і машыну-работніцу.
    Пры ўсіх гэтых шуканьнях трэба разумсць, што аднаслоўны сынонім да спалучэньня пральная машына — ніякая не самамэта. Нам добра служыць і памянёнае спалучэньне.
    Пры канцы тэмы яшчэ раз напомню гняздо словаў, якія выйшлі з даўняга дзеяслова *рыаІі\ праі/ь, праньнё / праньне, пральны, пральня, пралка, прачка...
    Прыгодны і прыдатны
    Наш слухач Юрась у лісьце на адрас “Жывой мовы” просіць патлумачыць розьніцу ў ужываньні прыметнікаў прыгодны й прыдатны, калі маем на ўвазе прадукты й лекі. У сучаснай моўнай практыцы, называючы тэрмін, на працягу якога нейкі прадукт можа быць скарыстаны, ужываюць, як ведасм, абодва названыя словы — яны ў гэтым выпадку нясуць тое самае значэньне.
    Пры гэтым частка карыстальнікаў літаратурнай мовы ставіцца да слова прыгодны зь недаверам. Можна прачытаць або пачуць меркаваньні, што гэта пазычаньне з расійскай мовы. He выпадае падтрымаць тыя меркаваньні — прынамсі сам па сабе прыметнік прыгодны не пазычаны, хіба што характар яго ўжываньня ў сучаснай нашай мове аформіўся не без расійскага ўплыву — на ўзор таго, як функцыянуе ў расійскай літаратурнай мове слова прйгодный. Беларускі прыметнік прыгодны — ад шматзначнага назоўніка прыгода. Прыгодны — той, які можа быць або стацьу прыгодзе, іначай кажучы, можа спатрэбіцца, быць карысным, здатным на нешта. Такое беларускае ўжываньне прыметніка прыгодны ілюструе часта цытаваны ў “Жывой мове” слоўнік Івана Насовіча: напрыклад, прыгодны дзень к сяўбе — значыць, добры, спрыяльны дзень для сяўбы; або — прыгодныя каса, саха — значыць, зручныя, добрыя для працы каса й саха.