Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
Як бачым, даволі магчымасьцяў, каб скарыстаць у мове прымстнік самавіты. самавіты, прадстаўнічы мужчына, невысокая, але самавітая жанчына, самавітая сядзіба, самавітае жыцыіё.
Саступіць, пераступіць, не папускацца
Уступіць месца,уступіць просьбам або, скажам, сіле — ці прымальны ў названых спалучэньнях дзсяслоў уступіць!
Аўтары некаторых працаў з культуры беларускас мовы крытыкуюць такое ўжываньне, тым часам як нарматыўныя слоўнікі дапускаюць яго без усякіх абмежаваньняў. Фіксацыі ў розных даведніках — як дыялектнай, так і літаратурнай мовы (напр., у “Слоўніку беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча”, у “Краёвым слоўніку ўсходняй Магілёўшчыны” Івана Бялькевіча, у “Расійска-беларускім слоўніку” С. Некрашэвіча і М. Байкова) — здаецца, усё ж не дазваляюць адназначна заяўляць пра чужароднасьць словаўступіць у разьбіраным значэньні. Пры гэтым можна дапусьціць, што аналізаванае тут ужываньне дзеяслова ўступіць у нашай мове мінулага стагодзьдзя было прынамсі ў нейкай ступені абумоўленае аналягічнымі паводле будовы словамі расійскай і польскай моваў (уступйть і ustqpic). I так, арыентуючыся на факты суседніх моваў, у нас забываліся і, на жаль, да сёньня забываюцца на іншыя, адметна беларускія дзеясловы з значэньнем адмаўленьня ад нечага, згоды з чым-небудзь.
Найперш прыпомню тут дзеяслоў саступіі/ь і вытворны ад яго назоўнік саступка. Хмесца можам саступіць, і сіле саступіць. У тым самым значэньні, што й слова саступіць, ужываецца ў беларускай мове яшчэ адзін дзеяслоў з гэтым коранем, але з прыстаўкаю пера перастутць. Можна сказаць па-беларуску: я пераступіў сябру свой білет або пераступіў старому чалавеку месцаў транспарце.
Маем таксама ў арсэналс мовы дзсясловы папусьі/іі/ь, перапусыііг/ь, нарэшце, папусыііцца. Яны ўжываюцца ў значэньні ‘паддацца сіле, псрастаць супраціўляцца’. Гавораць па-бсларуску: ён свайго не папусьціць або ён свайго не перапусьціць. А вось сказ, які я выпісаў з часта цытаванага ў “Жывой мовс” слоўніка Івана Насовіча: "He папускайсяяму: папусьцісься, блага будзе”.
Як заўсёды, у нас ёсьць з чаго выбіраць — не адно слова ўступіць у нашай мове. Гаворым: нам удалося не саступіць у гульні, мы пераступілі вучням лепшыя месцы, трэба не папускацца гвалту, трэба не папускаць свайго.
Авечка, трус, конь — свойскія жывёліны
Як па-беларуску называсм гадаваных, прыручаных чалавскам жывых істот? Ці выпадас называць іх хатнімі, або дамашнімі, ці дамовымі?
He выпадае. Такое называньне штучнае, калькаванае — ад няведаньня традыцыйных моўных сродкаў. У нашай мове ёсьць шматзначны прымстнік свойскі — якраз ён характарызуе кожную жывёліну, якая пры чалавеку. Авечка, трус ці конь — гэта, кажучы па-беларуску, своііскія жывёліны. Качкі або козы могуць быць свойскія, алс бываюць і дзікія, не прыручаныя чалавекам. Дарэчы, свойскімі можам называць яшчэ й культурныярасыііны, якія чалавек вырошчвае, даглядае (кветкі, напрыклад, або дрэвы могуць быць свойскія).
Пры нагодзе гаворкі пра свойскіх і дзікіх жывых істот дадам колькі словаў пра выкарыстаньнс ў літаратурным маўлсньні двух назоўнікаў — жывёла й жывёліна. У дыялектнай беларускай мове слова жывёла абазначае, як правіла, не адну жывую істоту, а некалькі ці мноства такіх істот — ужывасцца, знакам тым, як зборны назоўнік. “Пайду пагляджу жывёлу”, — скажа чалавск, маючы на ўвазе сваіх жывёлін. Жывёліна — гэта заўсёды адна асобіна. Думаю, варта ў літаратурнай мове ўлічваць гэтую аўтэнтычную розьніцу: выкарыстоўваць назоўнік жывёла ў зборным значэньні, а слова жывёліна — для называньня канкрэтнай жывой істоты.
Скажам па-беларуску: на падворку поўна свойскай жывёлы: куры, гусі, козы, карова, конь: сабака — свойская жывёліна; качкі бываюць свойскія w дзікія; зубар — дзікая жывёліна.
Склеп і скляпеньне
Часам мяшаюцца ў сучасным літаратурным ужытку два аднакаранёвыя, але розныя значэньнсм назоўнікі — склеп і скляпеньне. "Першы паверх, — піша аўтар гістарычнай манаграфіі, — займалі збраёўня, сядлярня, жыльлё абслугі, кладоўка. Ніжэй былі скляпеньні”. Аўтар, відавочна, меў на думцы падземныя памяшканьні, скляпы, алс напісаў пра скляпеньні.
Крыніцы аўтэнтычнай бсларускай мовы скляпеньня ў значэньні склепу, падзямельля, лёху нс фіксуюць. Па-бсларуску скляпеньне — гэта дугападобнае перакрыцьце, канструкцыя, якая злучас сьцсны, апоры будовы. Скляпеньні бываюць драўляныя й цагляныя, камснныя, бэтонныя, жалсзабэтонныя; высокія й нізкія; скляпеньні ў псчы, склепе, бажніцы. “Нізкае скляпеныіе ў пограбе далі: згінагріа трэба”, — такую ілюстрацыю да назоўніка скляпеньне падае ў сваім слоўніку бсларускай мовы Іван Насовіч. Ужывасцца скляпеньне і ў псраносным сэнсс — як ‘нсбасхіл’. “Люблю і я скляпеньне зор’\ — чытаем у паэзіі Алеся Гаруна. У дыялсктнай мове скляпеньне вядомае таксама ў значэньні всрхняй часткі ротавай поласьці — паднябеньня.
Варта заставацца пры традыцыйных значэньнях скляпеньня. Памятайма: крывалінейнас пакрыцьцё будовы называецца скляпеньнем, падзсмнас памяшканьнс — склепам, падвалам, сутарэньнем, лёхам (лёхаю). Гаворым па-беларуску, да прыкладу, пра нізкае скляпеныіе сутарэньня, падвалу, пра велічнае, узьнесенае ў неба скляпеньне храму.
Собіла зрабіць
Вучні-ліцэісты папыталіся пра незнаёмас слова ў мастацкім тэксьце — дзеяслоўную форму собіла. “Ніхто яго не чакаў — і собіла ж яму прыйсыіГ, — што значыць собіла?
Собіць — прыйсьці ў галаву, схіліць да думкі зрабіць нешта, як правіла, непатрэбнае ці недарэчнае, нешта на шкоду сабе. Ня трэ было яму прыходзіць, а вось жа павяло туды, нсшта падахвоціла прыйсьці. Інакш кажучы, собіла прыйсьці, атады й ня рады быў, пашкадаваў. Па-расійску, напрыклад, скажуць угораздйло, а па-бсларуску — собіла. Залсжнае слова пры безасабовай форме собіла ставіцца ў давальным склоне: собіла яму, собіла табе, собіла нам.
“Ідзіву чалавек даеііца: што гэта собіла людзям у такім месцы царкву будаваць”, — пісаў на пачатку мінулага стагодзьдзя ў віленскай “Нашай ніве” Карусь Кагансц. У “Сівой легендзе” Ўладзімера Караткевіча чытасм: “Собіла ж яму пярэваратнем стаі/ь, людзей мучыііь”. 3 Брылёвых “Ніжніх Байдуноў” выпісаў: '7 собіла ж старому ледзь ня ў лоб напароцца прыцемкам на засаду”.
Дзсяслоў собіііь — неадымны факт сучаснае літаратурнас мовы. Собіла нам зрабіць, собіла прыйсьці, собіла трапіііь — гаворым мы па-беларуску, ня радыя з таго, што зрабілі, прыйшлі або трапілі.
Сталы чалавек, сталы твор, сталы камітэт
Нашая слухачка з Слуцку Всра Грынявсцкая ў лісьце на адрас “Жывой мовы” папрасіла пракамэнтаваць ужываньне прымстніка сталы. Спадарыня Грынявецкая цытуедзьвс фразы: чалавек сталага веку й сталы жыхар Беларусі, — і ўдакладняс, ці ў абодвух выпадках слова сталы на мссцы.
Натуральна, усё на мссцы. Прыметнік сталы — шматзначны. Слоўнікі нашай літаратурнай мовы фіксуюць пяць яго значэньняў. Сталым чалавск можа быць ня толькі сваімі гадамі. Сталым можна таксама назваць чалавска самастойнага, паважнага, дасьвсдчанага. Сталае яшчэ й тое, што для такога чалавска характэрнае, што пройдзс празь ягоныя рукі: напрыклад, сталыя ўчынкі або сталыя творы. Добра, грунтоўна прадуманыя думку ці намер таксама называсм сталымі.
Калі гаворым пра нсшта нязьменнас, нс часовас, разьлічанас на доўгі час, прымстнік сталы зноў нам прыдатны. Той, хто ўвссь час жывс ў Беларусі, — пэўне ж, сталы жыхар Беларусі; той, хто нязьмснна працуе на тым самым мссцы, мас сталую працу. Таксама й нейкія органы — камісію, скажам, ці раду, дзсйнасьць якіх нс псрапынясцца, — можам называць сталымі.
Пры канцы тэмы яшчэ раз ілюструю ўжываньне разабранага тут прымстніка. Гаворым пабсларуску: сталы чалавек, сталыя гады, сталы паэт, сталы крок, спіалае месца, сталы расклад, сталы камітэт.
Субяседнік і размоўца, суразмоўца / суразмоўнік
Хто такі субяседнік і хто суразмоўца? Дасюль у нашай мове здараецца нсдарэчнасьць: нс на месцы, не ў беларускім значэньні ўжываюць раз-пораз слова субяседнік.
Субяседнік або проста бяседнік — гэта той, хто ўдзсльнічае ў бяседзе. Бсларуская бяседа не вычэрпвасцца гутаркаю, размоваю, на беларускай бяседзе гуляюць, бавяцца, на яе зьбіраюць стол, там заўжды ядуць і, як правіла, выпіваюць. Кожная бяседа поўніцца раз.моваю, гутаркаю, тады як далёка ня кожная размова, гутарка псрарастас ў бяседу. Вось таму й нслыа называць субяседнікам таго, з кім толькі гутарым, гаворым, размаўляем. Патрэбнас тут іншае слова.
У сёньняшняй мовс ўжываюцца вытворныя словы ад назоўнікараз.мова'. размоўца, суразмоўца, суразмоўнік, суразмоўніца. Мы гутарым, вядзем размову — значыць, мы размоўцы або — з падкрэсьленьнем сумеснасьці, узасмнасьці — суразмоўцы. Форма суразмоўца яўна цяпср псраважас, функцыянуе як назоўнік агульнага роду: ён — суразмоўца і яна — суразмоўца. Жаночая форма суразмоўка пакуль не прынялася: відаць, замінаюць асацыяцыі з малой размоваю.
Разам з субяседнікам на месцы суразмоўцы недарэчы выглядас ў мове яшчэ адно слова — перанесенае з расійскай субяседаваныіе. Акадэмічныя слоўнікі цалкам апраўдана рэкамэндуюць у гэтым выпадку звычайную гутарку. Некаторыя карыстальнікі, праўда, імкнуцца знайсьці ці вынайсьці “вузсйшы” за.гутарку беларускі адпаведнік: сёньня
ў значэньні расійскага собеседованйя ўжываюцца, апрача гутаркі, яшчэ прынамсі два бсларускія словы: сумоўе й суразмова.
Пра субяседніка з суразмоўцам добра, вычарпальна напісана ў кнізе Паўла Сьцяцка “Культура мовы”. Усім, хто хоча палепшыць сваю мову, я рэкамэндую гэты даведнік. Завяршаючы, паўторым сёньняшняе: бяседнікі, субяседнікі гуляюць, ядуць, вытваюць; размоўцы, суразмоўі/ы толькі размаўляюць, гутараць.
Вышукнік, выведнік, сок, закўтнік, шпег, шпік, дэтэктыў
Сышчык — ці бсларускас гэта слова? Ці натуральнае яно ў беларускім маўленьні? Час-часам пытаньні пра месца сышчыка ў нашай мовс паўтараюцца — паспрабуем расставіць тут акцэнты.
Няма сумневу, сышчыка нс выпадае залічаць да традыцыйнас бсларускае лексыкі. У народную мову слова сышчык прыходзіла разам з расійскімі парадкамі й тайнымі агентамі. Агентаў звалі сышчыкамі. У сучаснай літаратурнай мовс дзсяслоў сыскаць, які мог бы падтрымліваць пазыцыі слова сышчык, амаль не ўжывасцца ў значэньні ‘знайсьці, адшукаць’. Няма ў нас і сыску ў сэнсе вышуку злачынцаў. Сышчык апынасцца ў мове адзінцом, і адсюль у прынцыпе зразумслая, прадказальная рэакцыя на яго як на чужос, небеларускае слова. Наўрад ці знойдзем шмат тых, каму слова сышчык дарагое ў бсларускай мове. У літаратурным ужытку гэты назоўнік трымас нашая інэртнасьць, боязь зрабіць крок ад дазволенага агульнадаступным слоўнікам.