Жывая мова
Юрась Бушлякоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 294с.
Мінск 2013
У форме фірменны — суфікс -енн-. Гэты суфікс маюць традыцыйныя бсларускія прыметнікі з значэньнем высокае мсры якасьці: велічэнны, здаравенны, страшэнны, таўсьценны і г. д. У нарматыўных слоўніках знойдзем, праўда, і тыя прыметнікі з суфіксам -енн-, якія ня маюць праілюстраванага значэньня, але гэта псраважна пазычаньні з расійскай або царкоўнаславянскай моваў: прыкладам, абедзенны, малітвенны (да гэтых пазычаньняў ёсьць у літаратурнай мове абсалютныя сынонімы тыповае будовы: абедны і абедавы, малітоўны і малітаўны). Зыходзячы з фактаў традыцыйнага беларускага словаўтварэньня, нсльга не прызнаць, што суфікс -енннетыповы ў адносных прыметніках. Прымстнікі ад словаў брытва, помпа ці фір.ма — гэта якраз адносныя прымстнікі. Тут заканамсрная іншая суфіксацыя — дадаецца суфікс -ав(-OB-): брытва—брытвавы, помпа—помпавы, фірма — фірмавы. Поруч зь фірмавы ўжываецца й форма фірмовы — зь перанясеньнем націску (гэтае псраняссньне не дыктуецца сыстэмаю мовы, яно зусім нсабавязковае, таму, думаю, перавагу варта аддаваць варыянту з націскам на першым складзе: як фірма, так і фірмавы).
Застаецца пералічыць шэраг іншых частотных прыметнікаў, утвораных пры дапамозе суфікса
-ав(-ОВ-) ад назоўнікаў з асноваю на зьбег зычных з губнымі [в], [м{, [nj: воспа — воспавы, дратва — дратвавы, лямпа — лямпавы, падэшва — падэшвавы, пісьмо — пісьмовы, плязма — плязмавы, рэфор.ма — дарэформавы, язва—язвавы (чалавек, які цярпіць ад язвы, —язвавік).
Два і дзьве — двух і дзьвюх; двухтысячны і дзьвюхтысячны
Як скажам па-беларуску: двухтысячны, двутысячны ці, можа, дзьвюхтысячны'? Журналіст і паэт Глсб Лабадзенка даслаў нам ліста, у якім просіць напомніць пра бсларускае склансньне лічэбнікаў два і дзьве, а таксама пытасцца, ці захоўваецца родавая форма дзьвюх у тым выпадку, калі лічэбнік выступас як частка складанага слова.
Пачну з напаміну. Скланяючыся, лічэбнікі два, дзьве, а таксама абодва, абедзьве маюць родавыя формы: пры назоўніках мужчынскага і ніякага родаў аснова лічэбнікаў цьвёрдая, пры назоўніках жаночага роду — мяккая. Ёсьць, напрыклад, два дамы і дзьве дзялянкі пры іх. Зьмянясм лічэбнікі з увагаю на родавас адрозьнсньнс: двух дамоў і дзьвюх дзялянак, двум дамом і дзьвюм дзялянкам, двума дамамі і дзьвюма дзялянкамі, пры двух дамох і дзьвюх дзялянках. Для паўднёва-заходняга дыялекту, для цэнтральнас і паўднёвас частак сярэднебсларускіх гаворак, а таксама для палескас групы гаворак характэрныя крыху іншыя родавыя формы — з гукам [о| (нс пад націскам [а|) у асновс: напрыклад, двох і дзьвёх, двом і дзьвём. Такія формы маюць гісторыю ўжываньня і ў літаратурнай мове, як старога часу, так і XIX — XX стст. Цяпер, аднак, у літаратурным маўленьні адназначна пераважаюць формы з гукам [у| у асновс: двух і дзьвюх, двум і дзьвюм і г. д. Галоўнас для нас — не забывацца на родавае адрозьнсньнс пры скланеньні разьбіраных тут лічэбнікаў. Заўсёды памятайма: формы дзьвюх, дзьвюм, дзьвюма могуць стаяць толькі пры назоўні-
ках жаночага роду: дзьвюх сёстраў (сясыіёр), алс двух (ні ў якім разе ня дзьвюхГ) братоў.
\ зараз — пра тыя складаныя словы, у якіх першая частка — лічэбнікавая форма. Двухгаловьц дзьвюхгаловы або, нарэшцс, двугаловы? Факты дыялектнас мовы сьведчаць, што часта ў складаных словах псршая частка мас форму дву-. Што гэта за форма? Дву — даўняя, архаічная імснная форма роднага склону ад лічэбніка дьва (дьве). Дайшла яна да нас якраз у складаных словах: двугаловы, двудушны, двуногі, двурукі і інш. Да прыкладу, у Насовічавым слоўніку бсларускае мовы (1870), у перакладных слоўніках Сьцяпана Нскрашэвіча і Міколы Байкова (1920-я гг.) зафіксавана мснавіта форма двугаловы. Але сучасныя нарматыўныя слоўнікі фіксуюць двухгаловы. Двухгаловы — відавочна, пазьнейшы, савецкага часу, варыянт, прычым аформлены ён бсз уліку родавых адрозьнсньняў: па-бсларуску ж дзьвюх (ня deyx!) галоў (галоваў). 1 вось у 1990-я прыкметнаю стала тэндэнцыя афармляць складаныя словы, зважаючы на родавую форму лічэбніка: усё часьцсй ужываюцца формы накшталт дзьвюхгаловы, дзьвюхзьменны, дзьвюхмоўны, дзьвюхтысячны.
Аб’ектыўна ацэньваючы сёньняшнюю моўную практыку, трэба пакуль што гаварыць пра варыянты складаных словаў, у якіх псршай часткаю выступас форма лічэбнікаў два і дзьве (скажам, з нарматыўнай у паваснную пару формаю двухтысячны рэальна канкурус варыянт дзьвюхпіысячны, радзей у літаратурным маўленьні ўжывасцца даўняя форма двутысячны).
Дзіцян(я/ё), зубран(я/ё), дзіцяняты, зубраняты
Ці прымальнас ў літаратурным маўленьні слова дзіііёнак? Такос пытаньне дыктус моўная практыка — раз-пораз гэтае слова чуем і бачым на пісьме.
Дзіцёнак—форма той самай будовы, што й добра знасмыя з савсцкай пары зубронак ці акцябронак. Словы такога тыпу — з суфіксам -онак (-ёнак) — характэрныя для дыялектнага маўленьня ўсходу і часткова поўдня Бсларусі, аднак у літаратурнай мовс XX ст. яны ніколі не былі нарматыўнымі. 3 выняткам хіба што аднаго слова — цяпер ужо гістарызма акцябронак. Акцябронка жыўцом псранссьлі з той мовы, дзс ён нарадзіўся. Падпраўляць, калькаваць нс рызыкнулі — і так не было ў нас кастрычаняці ці хаця б акііябраняір. Што ж да дзіцёнка і зубронка, то іх слоўнікі нашай літаратурнай мовы не фіксавалі і не фіксуюць. На мссцы гэтых дыялектызмаў — магістральныя беларускія формы з канчаткамі -я і -ё: дзіі/(я/ё), дзіііян(я/ё), зубран(я/ё). Прычым формы на -я і на -ё — раўнапраўныя ў літаратурнай мовс. Літаратурных формаў не падмяняем другімі і ў тых выпадках, калі найменьнсм маладой істоты называем нсйкую ўстанову: напрыклад, басэйн “Арляня”, а летнік "Зубраня”.
Пры канцы яшчэ маленькі граматычны нюанс. Сустраканыя часам формы накшталт кацяты, галубяты — памылковыя. У нарматыўных формах множнага ліку назоўнікаў на -ня (-нё), якія абазначаюць маладых істот, выступае складаны суфікс -янят-(-анят-)Правільна па-беларуску— дзіцяняты, бусьляняты, ваўчаняты, галубяняты, кацяняты.
Ірацкі, калмыцкі, таджыцкі
Журналісты беларускай “Свабоды”, згадваючы Ірак і іракцаў, ужываюць прымстнік ірацкі. Адзін з слухачоў зьвярнуў на гэта ўвагу. “Вы кажаце ‘ірацкі’, — піша слухач, — а ў слоўніку ‘іракскі’. Чаму так? ”
У слоўніку прыметнік іракскі — згодна з устанаўлсньнямі правапісу 1959 году, псранесенымі і ў афіцыйны артаграфічны звод 2008-га. Тыя ўстанаўленьні пры заканамсрных беларускіх формах накшталт казацкі, крыжацкі, славацкі праводзяць выключэньні ў прымстніках, утвораных ад асноваў нсславянскага паходжаньня на к.
Праблсма тут нс правапісная, але якраз-такі выняткамі ў правапісс размываецца беларускі фанэтычны закон. паводлс якога зьбсг зычных на стыку частак слова нэўтралізуецца. Як всдасм, зьбегзычных гукаў [к] і [с| дас гук [ц|: як прымстнік ад грэк — грэцкі, ад казак — казацкі, ад славак — славацкі, так і ад Ірак масм ірацкі, ад таджык—таджыцкі, адузьбек—узьбецкі. Вядома ж, утваральная аснова неславянскага паходжаньня — ніякая нс падстава для выняткаў з правіла. Бсспадстаўныя выключэньні можна патлумачыць хіба што залежнасьцю ад фактаў расійскай мовы. У акадэмічных слоўніках знаходзім утвораны ад назоўніка неславянскага паходжаньня калмык прыметнік калмыцкі: нс калмыкскі, як дыктуюць правілы 1959-га, а менавіта калмыцкі (правільная беларуская форма правсдзеная ў слоўніках дзякуючы таму, што ў расійскай літаратурнай мовс замацаваўся прымстнік калмыцкйй).
Нсапраўданасьць выняткаў накшталт іракскі прызнала ў 1994 г. Дзяржаўная камісія па ўдаклад-
неньні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія рэкамэндавала “ваўсіхвыпадкахупрыметніках, у якіх канцавы зычны асновы к спалучаецца з суфіксальным с, спалучэнне -ксперадаваі/ь праз ц”. Спадзяюся, зь цягам часу гэтая бясспрэчная правапісная рэкамэндацыя будзе прынятая і ў афіцыйным артаграфічным стандарце.
Тым часам, як бы мы ні пісалі, не ігнаруйма фанэтычнага закону нэўтралізацыі зычных на стыку марфэм: грэ[ц]кі, іра[ц]кі, каза[ц]кі, каракалпа[ц]кі, калмы[ц]кі, маздо[ц]кі, таджы[ц]кі.
Ільга, імша, іржа; і.мшара і амшара; Амсьціслаў
У нашай мовс два прыстаўныя галосныя — |і| ды |а|. Выступаюць яны звычайна перад зьбегамі зычных, псршы зь якіх [л], |м| або [р]: ілгаі/ь, ільгота, ілыіяны, імжа, імша, іржа\ амшара, аржаны.
Прыстаўны [а| псрад названымі зьбегамі — у адрозьнсньнс ад |і| — здарасцца нячаста: масм яго ў шэрагу словаў з каранямі -мх(-мш-) і -рж-, а таксама ў тапоніме Амсырслаў Прычым поруч з формамі на прыстаўны [а| у мове ўжываюцца й варыянты з |і|: амшарына, аржышча ды імшарына, іржышча. У пасьляваснную пару ў БССР заканамсрныя (з прыстаўным галосным) беларускія формы назову места — Амсырслаў ды Імсырслаў — у пісьмовай мовс практычна нс выкарыстоўваліся — дамінавала, як вядома, афіцыйная форма Мсырслаў. Дамінус яна й сёньня, аднак пры гэтым відаць і тэндэнцыя на пашырэньнс як у вусным літаратурным маўлсньні, так і на пісьме варыянту Амсырслаў— з прыстаўным галосным [а|.
Ужываньнс або нсўжываньнс прыстаўных галосных залсжыць ад зьмснаў у моўнай плыні. Калі папярэдняс слова канчасцца на галосны, прыстаўны гук псрад групаю зычных, псршы зь якіх [л| або |р|, як правіла, зьнікае: ільгота — новая льгота, ільняны — нсі льняным абрусе, ірваць — пайсыў рваць, іржа — бюракратычная ржа. (У Купалы, напрыклад, чытаем: “He чакай, шторжа з гадамі паесьць ланцугі, што мінуіріа сабоіі самі нагайкі, штыхі ".)
У сваю чаргу калі псршым у зьбсгу зычных гук |м], прыстаўны пасьля слова на галосны часта
захоўвасцца: па імшарыне, на імшу, у імгле, яна імчала (формы без прыстаўнога — па мшарыне, на мшу, у мгле, яна мчала — відавочна, радзейшыя ў сёньняшнім маўлсньні).
У словах з прыстаўкаю на галосны прыстаўны [і| утваральнага слова звычайна зьнікае: ільга — нельга, ільсьніцца — зальсьніцца, імгліць — замгліць, імчаць — замчаііь, памчаць, імкнуцца — памкнуіта, іржавець — заржавець.
Размова аб прыстаўных галосных будзс няпоўнаю, як ня ўспомнім пра выпадкі іх разьвіцьця і перад спалучэньнямі зычных, у якіх няма псршых |л], [м], [р|. і проста псрад адзіночнымі зычнымі. Маю на ўвазе формы агульных назоўнікаў істужка, іскрыпка, арабіна, уласнага імя Адар’я, а таксама формы дзеяслова ісьці — ішоў, ішла, ішло, ішлі (напр.: Пальцы смыка і струн іскрыпкі ня краталі здаўна (А. Салавей); За парканам сьпелі яблыкі і арабіны (К. Чорны)). Згаданыя дзсяслоўныя формы бсз прыстаўнога гуку, як вядома, нс ўжываюцца, усс ж памянёныя назоўнікавыя формы суіснуюць з рэгулярнсйшымі ў літаратурным маўленьні варыянтамі бсз прыстаўных [і] ды [а]: стужка, скрыпка, рабіна, Дар'я.