• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая мова  Юрась Бушлякоў

    Жывая мова

    Юрась Бушлякоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 294с.
    Мінск 2013
    45.58 МБ
    Ненарматыўныя формы тыпу абвёсыі іў, завёршылі — ня што іншас, як вынік псраняссньня на ўсе іншыя формы (у тым ліку на інфінітыў) націску формаў будучага часу. Пры такім перанясеньні парушасцца традыцыйнае формаўжываньне дзеясловаў. He замахваючыся на яго, скажам па-беларуску: суд завяршыў разгляд справы, асуджаны палітык абвясырў галадоўку, акруговыя камісіі завёршаць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты, Цэнтравыбаркам абвёсыііць вынікі рэгістрацыі.
    націскі
    Hi да кога, ні да чога, нікому, нічому; ні ў якага, ніякаму
    Як будзе па-беларуску правільна: не зьвяртаўся ні да кагд ці ні да кдга, не пакінулі ніякіх шанцаў або ніякіх шанцаў? Гаворка — пра націск у формах адмоўных займеньнікаў ніхто, нішто і ніякі.
    Словы ніхто і нішто ў родным і давальным склонах маюць націскныя склады коі чо-: нікдга ня бачыў, ніў кдга нічдга ня браў, ні да кдга не заходзіў, ні на кдга не крыўдаваў, нікому не казаў, нічдму ня верыў. Памятайма, што ў выпадках, калі займеньнік разьдзелены прыназоўнікам, месца націску ніколі не зьмяняецца: як нікдга, так і ні ў кдга, ні ад кдга; як нічдга, так і ні да чбга.
    I яшчэ крыху пра займеньнік ніякі. Гэтае слова мае заўсёдны націск на я: не прычыніў ніякагаклопату, нія'кім спосабам не дапамог, ня меў ніякіх ілюзіяў, ні ў якага чалавека не спытаўся. Ведасм таксама бсларускую фразэму безь нічога ніякага. Можам, прыкладам, пачуць, што нсхта зрабіў нешта безь нічога ніякага — значыць, бяз дай прычыны, раптам, нсўспадзеўкі.
    Вацлаў ці Вацлаў?
    Як гучыць па-беларуску мужчынскае імя — Вацлаў ці Вацлаўі У адной зь перадач я ўспамінаў пра моўныя пошукі Вацлава Ластоўскага. Адзін з слухачоў “Свабоды” адрэагаваў на форму Ваі/лаў — з націскам на другім складзе — пазваніўшы на радыё:
    "Спадар Бушлякоў гаворыць пра Вацлава Ластоўскага. Зьвярнеце ўвагу: Вацлава Ластоўскага. Мы ж ведаем, што калі мужчына, то Вацлаў, Зьдзіслаў, а калі жанчына — Вацлава, Зьдзіслава
    Vaclav — чэская форма старажытнага славянскага імя. У Бсларусі гэтас імя нячастае — праўдападобна, яно прыйшло да нас праз польскас пасярэдніцтва. У бсларускай моўнай прасторы поруч з формаю Вацлаў (з націскам на першым складзе) замацавалася акцэнталягічна адаптаваная форма Вацлаў. Замацавалася, несумненна, пад уплывам і на ўзор цэлай групы імёнаў з часткаю -слаў: Вячаслаў, Ізяслаў, Міраслаў, Станіслаў, Усяслаў, Часлаў і г. д. Зазнала адаптацыі й перанесенае з польскамоўнас прасторы імя Zdzislaw. у нашай моўнай прасторы форма Зьдзіслаў суіснуе з адаптаванай формаю Зьдзіслаў. I якраз-такі акцэнталягічна адаптаваныя формы Вацлаў і Зьдзіслаў замацаваныя ў нашай літаратурнай мовс як нарматыўныя.
    I ўсё ж якой з формаў — Ваіілаў ці Вацлаў — прытрымліваўся сам Ластоўскі, якую з формаў ужывалі, зьвяртаючыся да яго? Думаю, паказальны тут паэтычны зварот Максіма Багдановіча. “Усёж такі пішу да вас, Вацлаве, словы нясьмелагаліста”, — зьвяртаўся Багдановіч да свайго паплечніка
    Ваіілава Ластоўскага. Вацлаве — клічная форма імя Ваі/лаў.
    Такім парадкам, пры называньні беларуса дарэчы будзе адаптаваная форма Вацлаў. Форму з націскам на псршым складзе — Вацлаў — як правіла, ужываем, захоўваючы асаблівасьці гучаньня чэскага, славацкага або польскага імя. Гаворым, напрыклад: Вацлаў Ластоўскі, Вацлаў Гавэл.
    Украіна, украінец, украінскі
    Дасюль у маўленьні суіснуюць формыўкраінскі іўкраінскі. Варыянтукраінскі — з націскам на a — застарэлы і не адпавядае сучаснай моўнай нормс.
    Слокаўкраіна ўзьнікла ад назоўнікаўкрай, праўдападобна, у пэрыяд пасьля распаду праславянскае моўнае супольнасьці. Першапачатна ўкраіна азначала аддзелсны кавалак зямлі, аддзслены абшар, аддзелсную частку тэрыторыі племя. Зь цягам часу назоўнікукраіна пачаў ужывацца ў значэньні асобнага, самастойнага княства: былі, напрыклад, Галіцкая ўкраіна, Кіеўская ўкраіна.
    Паводле лінгвістаў, з XV стагодзьдзя ў словс ўкраіна адбываўся пераход націску з кораня на суфікс, замсна украіны на ўкраіну. Гэты працэс і прычыніўся да суіснаваньня на працягу стагодзьдзяўакцэнталягічных варыянтаў Украінаі Ўкраіна. У Тараса Шаўчэнкі, напрыклад, знаходзім абедзьвс формы: "Свою Украіну любіть” і “В Украіну ідіть, дітн, В нашу Укра'іну”.
    У XX стагодзьдзі як у ўкраінскай, так і ў нашай літаратурнай мове замацавалася, стала нормаю навсйшая форма з націскам на трэцім складзс — Украіна. Такі самы нарматыўны націск і ў вытворных ад Украіны словах украінегі \ ўкраінскі.
    Будова слова
    Абавязацельства ці (з)абавязаньне?
    Вытворчыя абавязацельствы, узаемныя абавязацельствы — у беларускім маўленьні нярэдка ўжываюць назоўнік абавязацельства. Пры тым, што яго фіксуюць савсцкія і постсавсцкія нарматыўныя слоўнікі, ён быў і застаецца аб’ектам крытыкі ў культурамоўных публікацыях. Крытыка тут — з прычыны калькаванасьці слова.
    Станіслаў Станксвіч, пішучы на пачатку 1960-х пра русіцызмы ў нашай мове, трактаваў абавязацельства як слова “з расейскай структурай”. У расійскай мове, як вядома, мноства назоўнікаў на -тельство'. вмешательство, обязательство, стронтельство і г. д. Для нашай жа мовы словы на -цельства нс характэрныя: у адрозьнсньнс ад расійскай, беларуская нс ўспадкавала з царкоўнаславянскас мовы такой словаўтваральнай схсмы.
    Ідзем проста ад дзеяслова абавязаі/ь. Як ад збуdaeatfb маем збудаваньне, ад пасьведчыць — пасьведчаньне, так і ад абавязаць — абавязаньне. Поруч зь дзеясловам закончанага трываньня абавязаць у сучасным маўлсньні ўжываецца таксама форма забавязаі/ь — з прыстаўкаю з-. Ад гэтай прыстаўкавай формы масм у мовс паралельна з абавязаньнем яшчэ й забавязаньне.
    Вось жа, калі гаворым пра тое, да чаго нсхта абавязаны, або калі маем на ўвазс нейчае добраахвотнае абяцаньнс нешта дадаткова зрабіць, карыстасмся заканамсрным беларускім словам (з) абавязаньне'. фінансавае (з)абавязаньне,узаемныя (з)абавязаныіі, перадсьвяточныя (з)абавязаньні.
    Адбытыя выбары; разьвіваная / разьвіцьцёвая краіна
    Ёсьць рэчы, нс дапушчальныя ў мове, ня згодныя зь яс законамі. Для ладу беларускае мовы, напрыклад, зусім нсхарактэрныя зваротныя дзеепрыметнікі. 1 тым ня менш — ад моўнага няўмецтва — гавораць і пішуць у нас, скажам, пра адбыўшыяся выбары аборазьвіваючуюся эканоміку. Увогуле, тэма дзсспрымстнікаў у беларускай мове — надта балссная. Часта тых дзсепрыметнікавых формаў, якія найболей нашай мовс ўласьцівыя, папросту баяцца; і наадварот, формы, жыўцом узятыя з расійскага граматычнага стандарту, ужываюць без аглядкі.
    Возьмем дзьвс памянёныя, як пісаў пра такія Якуб Колас, “страхападобныя” формы. Вядома, можам абысьціся апісальнай формаю: выбары, што адбыліся', краіна, якая разьвіваецца, або краіна ў стадыіразьвіцыія. I ўсё ж лспей, каб адным словам — сьцісла ды ясна!
    Ад адбыі/ь, адбыііца беларуская мова мае дзеепрымстнік адбыты. У Коласавай прозе чытаем пра “адбытую ў глухім лесе драму". Адзін з позьніх всршаў Максіма Лужаніна названы “Неадбытыя паховіны” — аўтар пісаў пра пахаваньне, якога не адбылося. Форма адбыты ўжывалася ня толькі ў мастацкіх творах — раз-пораз зьяўлялася, скажам, і на бачынах беларускай эміграцыйнай прэсы. Як драма ці сустрэча могуць быць адбытыя або, наадварот, неадбытыя, так і выбары могуць быць прызнаныя за адбытыя або неадбытыя.
    Сытуацыя з аднаслоўным адпаведнікам на ўсё, што разьвіваецца, знаходзіцца ў стадыі разьвіцьця,
    нс такая адназначная. Ёсьць прэцэдэнты ўжываньня ў названым значэньні формы разьвіваны: напрыклад, разьвіваная краіна або разьвівайая эканоміка. Слова разьвіваны ўтворанае ад дзсяслова незакончанага трываньня разьвіваць і таму ўспрымаецца звычайна як дзеепрымстнік залсжнага стану. Кажучы:разьвіваная эканоміка, мы тым самым фактычна падкрэсьліваем, што разьвіваецца яна нс сама сабою, а ў выніку нейкага ўзьдзеяньня. У значэньні ‘той, што разьвіваецца’ поруч зь дзеспрымстнікамразьвіваны можа замацавацца й прыметнікразьвіцыіёвы. Прынамсі з такім значэньнем словаразьвіііыіёвы выкарыстоўваюць перакладнікі і рэдактары менскага выдавецтва “Тэхналсгія”.
    А зараз падагульнім. Псршас: у беларускай мовс мы абыходзімся бсз зваротных дзеепрымстнікаў. Другос: на мссцы іншамоўных зваротных дзсепрыметнікаў ужываюцца або характэрныя для бсларускай мовы дзеепрыметнікі, або прымстнікі, або значэньнс перадаецца апісальным спосабам (выбары прызнаныя за адбыпгыя, палітычны курс разьвіваных / разьвіцьцёвых краін, дзяржавы з стабільна разьвіванай эканомікаю або з стабільным разьвіцьцём эканомікІ).
    Адрэса ці адрас?
    У бсларускім маўленьні апошніх двух дзесяцігодзьдзяў паралельна з назоўнікам мужчынскага роду адрас ужываецца форма жаночага роду адрэса. Пры гэтым хто-ніхто з маладзейшых карыстальнікаў літаратурнае мовы мяркуе, што якраз-такі адрэса — адметная бсларуская форма. У якой ступені гэтае меркаваньне апраўданае?
    Пачнем з таго, што разьбіраны тут назоўнік — францускага паходжаньня. У францускай мове слова adresse — жаночага роду. У форме жаночага роду гэты назоўнік часта замацоўваўся ў тых мовах, куды сн прыходзіў беспасярэднс з францускай.
    У беларускай літаратурнай мове новага часу агульнаўжывальнаю стала мужчынскародавая форма адрас. Слова адрас прыйшло да нас, хутчэй за ўсё, з польскай мовы, дзе раней аформілася як назоўнік мужчынскага роду. Зьвярну ўвагу, што ўсе нарматыўныя бсларускія слоўнікі XX ст. фіксуюць форму мужчынскага роду адрас. Адносна нядаўняе зьяўлсньне ў беларускім маўленьні формы адрэса на мссцы традыцыйнага адрас ня зьвязана наўпрост з жаночым родам францускага назоўніка adresse. Прычына іншая — на беларускі грунт была перанессная ўкраінская форма адреса'. нехта “падгледзеў” адресу ў украінскай літаратурнай мове, выкарыстаў на пісьме, а далей ужо гэтую форму пачалі ўжываць, трактуючы як “сапраўдную беларускую”
    Алс ж, як бачым, нічога выключна беларускага ў форме адрэса няма. Думаю, варта нам, выбіраючы паміж адрэсаю і адрасам, ісьці за літаратурнай традыцыяй — карыстацца формаю мужчынскага роду адрас.
    Бацькаў, матчын, Брылёў, Вольжын: прыналежныя прыметнікі
    Важны элсмэнттрадыцыйнага беларускага маўлсньня — прыналсжныя прымстнікі: яны заўжды дарэчы, як трэба выразіць прыналежнасьць. Калі прыналежны прыметнік паходзіць ад назоўніка мужчынскага роду, у яго адна будова, калі ад назоўніка жаночага роду — другая. Бацькаў прыяі/елеў, сваякоў старшынёў — суфіксы -аў, -еў, -оў, -ёў паказваюць тут на прыналежнасьць некага ці нечага асобе мужчынскага полу. Іншыя сродкі пры ўтварэньні прыметнікаў ад назоўнікаў жаночага роду — суфіксы -ін, -ын: мамін, сястрын, даччын.