• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая мова  Юрась Бушлякоў

    Жывая мова

    Юрась Бушлякоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 294с.
    Мінск 2013
    45.58 МБ
    Прыстаўны (в| у паказанай тут пазыцыі прадухіляе зьбег галосных. Варта прыпомніць, што напісаньнс літары в перад а наступнага за прыназоўнікам у слова было ў XX ст. нормаю клясычнага (дарэформавага) бсларускага правапісу. Згодна з вымаўленьнсм —у вагні,у васобе — пачалі пісаць у міжвасннай Заходняй Беларусі (ініцыяваў псрадачу на пісьме прыстаўнога [в] пасьля прыназоўніка у Янка Станкевіч). У постсавецкай Беларусі такія напісаньні не прыняліся: няма сёньня тэндэнцыі на іх нармалізацыю ці хаця б проста пашырэньне. Алс нам кансчне трэба ў гэтым выпадку памятаць аб прыстаўным гуку [в] — не ігнараваць яго ў сваім маўлсньні: убачылі [ўвакн ’э/ сустрэліся [ўвангл ’ійі], па акуляры [ўвоптыку], працуе [ўворганах].
    Выбухны [г| у беларускім маўленьні
    У лісьце на “Свабоду” слухач Яўген Крыкун задаў пытаньне пра ўжываньне выбухнога гуку |г] у беларускім маўленьні. Як, прытрымліваючыся літаратурнас нормы, трэба вымаўляць: маз[г’]і ці маз[г’]і, [г/анак ці [г]анак! На што можна арыентавацца пры вымаўлсньні? Ці шмат у нас уласнабеларускіх словаў з выбухным [г]? Ці выпадае кожнас этымалягічнае [g] у пазычаньнях псрадаваць праз выбухны |г|?
    Найперш заўважу, што ўва ўласнабеларускіх словах выбухныя гукі [r] і [г’] вымаўляюцца ў каранёвых спалучэньнях [зг], [зг’], |дзг| і |джг|: абрыз[с]лы, браз[г]аць, маз[г’]і, роз[г’]і, вэдз[г]аііь, дж[гІтіь і інш. У непазычанай лсксыцы [г| і [г’] здараюцца і ў іншых пазыцыях (напрыклад, [г]уз, ня[г’]е[г]лы).
    Ёсьць таксама група пазычаньняў (гэта прынамсі колькі дзясяткаў словаў), у якіх ужываньнс выбухных Id і Іг’і носіць традыцыйны характар. Псралічу найбольш частотныя зтакіх пазычаньняў: а[г]рэст, [г]аза, [г]анак, [г]арсэт, [г]валт, [г^ільза, [t'/inc, [г]онта, [г]узік, джы[г’]іт, смара[г]д, цу[г]лі, цэ[фа, йіва[г’]ер, шва[г’]ерка.
    Улічвайма, што выбухныя гукі захоўваюцца і ў вытворных словах: скажам, раз маз[г’]і, то й маз[г]авы, абмаз[Г]аваць, як [г]аза, так і [гўазьніца, як [г]валт, так і [Г]валтоўны, [г]валтаўнік і г. д.
    У сваім лісьце сп. Крыкун піша, што стараецца вымаўляць |г| пасьлядоўна ў словах іншамоўнага паходжаньня, ды ілюструс гэта, напрыклад, словам пра[г]рама. Беручы пад увагу, што пераважная бальшыня агульнаўжывальных пазычаньняў тры-
    вала замацавалася ў літаратурным вымаўленьні з тыповым бсларускім шчылінным [г], вымаўленчы варыянт пра[г]рама наўрад ці можна прызнаць за апраўданы і пэрспэктыўны.
    Іншая сытуацыя з уласнымі назовамі, якія маюць неславянскую лексычную аснову: тут ёсьць падставы шырэй дапускаць захаваньне этымалягічнага выбухнога [g]. Іначай кажучы, калі мы ставім за мэту больш карэктную псрадачу ўласных назоваў, ня варта кваліфікаваць вымаўленьня ў іх выбухнога [r] як парушэньня артаэпічнай нормы: да прыкладу, [г]арыбальдзі і [г]арыбальдзі, [г]лаз[г] а і [г]лаз[г]а, [г]рым і [Г]рым, [г]рынвіч і [Г]рынвіч, [г]элап і [флап.
    Ва[дж]у, ха[дж]у, [дж]ала, [дж]аз, [дж]ынсы
    Калі літары д і ж нс стаяць на стыку прыстаўкі і кораня, яны абазначаюць на пісьме адзін гук [дж|. Ён складасцца з двух зьлітых у адно цэлае элсмэнтаў — выбухнога і шчыліннага, прычым шчылінны элемэнт тут всльмі кароткі. Гук [дж] — звонкі, у пары зь ім глухі [ч|.
    Як пісаў у зводзе правілаў літаратурнага вымаўлсньня Фёдар Янкоўскі, “вымавіць [ч/ з голасам — значыць атрымаць афрыкату [дж]”. (Афрыката — тэрмін лацінскага паходжаньня; у нашай мове шэсьць змычна-шчылінных гукаў, або, іначай, афрыкат: [дз’], |дз|, [дж|, [ц’], [ц|, [ч].)
    Джала, ураджай, наладжваць, ваджу, гляджу — заўсёды памятасм, што спалучэньнс літар дж у такіх словах псрадас адзін гук. Няможна, ідучы за напісаньнямі, вымаўляць на мссцы змычна-шчыліннага |дж| двух гукаў, нсльга таксама “зацягваць” |дж], бо тады атрымаем спалучэньне [дж| з гукам |ж|.
    Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на пазычаньні — і ў іх трэба вымаўляць [дж], нс пераносіць двухгукавога расійскага вымаўлсньня. Гаворым карэктна па-бсларуску: [дж]аз, [дж]унглі, [дж]ыгіт, !дж]ын, [дж]ынсы, [дж]ып, Азэрбай[дж]ан.
    Гук [дж] рэгулярна выступас ў дзсясловах і аддзсяслоўных назоўніках — не забываймася на гэта. На месцы |дж] не павінна быць гуку |ж]: не агле[ж]у, нала[ж]у, зацьвер[ж]аньне, а агле[дж]у, нала[дж]у, зацьвер[дж]аньне. Прыпомню яшчэ, што ў нашай мовс ёсьць выпадкі, калі |дж], проціпастаўляючыся іншым гукам, служыць на адрозьнсньнс словаў: напрыклад, важу (ад вазіі/ь) і ваджу (ад вадзіііь), жала (ад жаг/ь) і джала (назоўнік).
    Про[з’]вішча, [с’]нег, [дз’]веры, [ц’]вік
    Сьнег, прозьвішча, цьвік, дзьверы — у гэтых бсларускіх словах гучаць мяккія, крыху з адценьнем шапялявасьці гукі. Падкрэсьлена мяккія [з’], |c’L [ДЗ’], [Ц’І — яскравая рыса гукавой сыстэмы нашае мовы.
    Пры карэктным беларускім вымаўленьні зычныя абавязкова прыкметна памякчаюцца перад наступнымі мяккімі гукамі: бя[з”]людзьдзе, ла[з”]ня, [з”н’]інаю, пе[с”]ня, [с”]лёзы, бе[с”ц”]ябе, [дз”!ве, мя[дз”]ведзь, ба[ц”]віньне, дран[ц”]вець, [ц”]вяліць і г. д. (каб выразьнсй адлюстраваць зьяву, скарыстоўваю ў транскрыпцыі два знакі памякчэньня).
    Як вядома, савецкая моўная рэформа 1933 году касавала перадачу на пісьмс асыміляцыйнай мяккасьці сьвісьцячых гукаў. Шмат хто ў нас цяпер вымаўляс па літарах, як напісана згодна з афіцыйным стандартам, амаль нс памякчаючы зычных. Ясна, што напісаньне мяккага знака паміж мяккімі зычнымі акцэнтуе ўвагу на мяккасьці і, як вынік, дапамагас стабілізаваць вымаўленьне.
    3 правіла памякчэньня зычных пад уплывам суссдніх зь імі мяккіх гукаў ёсьць, вядома, выняткі. Трэба найперш памятаць, што пры літаратурным вымаўлсньні гукі [з] і [с| не зьмякчаюцца псрад мяккімі заднсязычнымі — [г’|, [к’] і [х’]: [з]гінуць, [с] кінуць, [с]хітраваць. He памякчаюцца, натуральна ж, псрад мяккімі й гукі |д| і [т| прыставак або прыназоўнікаў: па[д]бегчы, па[д]весьці, па[т]пісаць, па[т] Пінскам. Таксама, згодна з агульнапрынятым цяпер вымаўлсньнсм, гук [т] не зьмяняецца на мяккі ў формах назоўнікаў на -тва і -тво: у Літве, на брытве,у грамадзтве, пры таварыстве (формы
    у Ліцьве, таварысьцьве ня сталі нарматыўнымі ў літаратурнай мовс, хоць у XX ст. паасобныя нарматворцы рабілі для гэтага захады — папулярызавалі такія формы).
    I яшчэ адна пазыцыя, якая з прычыны вымаўлснчай варыянтнасьці вымагае асобнага разгляду: сьвісьцячыя псрад мяккімі губнымі |б’], |п’] і [м’] на канцы асновы. На пры[з]бе ці на пры[з”]бе, на выіс/пе або на вы[с”]пе, у па[с]ме валасоў або ў па[с”]ме, у аргані[з]ме ці аргані[з”]ме — цьвёрда ці мякка? Псравага тут за мяккім варыянтам — ён сыстэмна апраўданы. Трэба аднолькава памякчаць сьвісьцячыя псрад мяккімі губнымі нсзалсжна ад мссца гэтых сьвісьцячых — ці яны на пачатку, ці ў канцы слова: на пры[з”б’]е, як па[з”б’!егчы, на вы[с”п’]е, як по[с"п,]ех,у па[с”м'1е, як [с”м’]елы,у арганіІз”м’]е, як [з”м’]ена.
    Нясьві[с]кі, зьбірае[с’:]я, на рэ[ц:]ы, праба[ц’:]е / праба[чц’]е
    Сярод адступленьняў ад артаэпічных нормаў ня рэдкія тыя, што вынікаюць з палітарнага трактаваньня спалучэньняў шыпячага гуку зь сьвісьцячым.
    Згодна з нормамі літаратурнага вымаўленьня, папярэдні шыпячы мае прыпадабняцца да наступнага сьвісьцячага. Па-беларуску трэба гаварыць: латы[с]кі, нясьві[с]кі, чэ[с]кі, таксама, як гаворым, напрыклад, тавары[с]кі. Савецкая рэформа беларускай мовы ўвялаў 1933 г. нефанэтычныя напісаньні геаграфічных і этнічных найменьняў. У выніку раз-пораз, ідучы за напісаньнямі паводле афіцыйнага правапісу (латышскі, нясвіжскі, чэшскі і г. д.), робяць у нас памылкі ў вымаўленьні. Вымаўляюць: ры[шс]кі або сура[шс]кі. Такога зьбегу зычных нельга дапускаць. Гэты зьбег павінен нэўтралізавацца, зьнікнуць, на стыку кораня і суфікса застаецца толькі адзін гук [с]: скажам, белаве[с]кі, вол[с]кі, пары[с]кі, пецярбур[с]кі, сура[с]кі.
    Падоўжаны мяккі [с’:] абавязкова павінен выступаць пры вымаўленьні дзеясловаў у форме другой асобы адзіночнага ліку: ты зьбіраесься, пытаесься, рыхтуесься. Дарма што напісаньне -сся (-сься, -ssia) у такіх словаформах практыкавалася ў беларускіх тэкстах яшчэ ў XIX стагодзьдзі, нарматыўным у пару кадыфікацыі новай беларускай артаграфіі яно ня стала. Да 1990-х дзеяслоўныя формы другой асобы амаль выключна пісаліся праз шс, не фанэтычна, ня так, як гучыць. Пісаць зьбіраесься і пыпіаесься фанэтычна прапаноўваў у сярэдзіне 1920-х Язэп Лёсік — прапановы не прынялі. Зь
    лёгкай рукі Вінцука Вячоркі згаданыя фанэтычныя напісаньні пашырыліся ў 1990-х у бальшыні выданьняў, якія прытрымліваюцца нссавецкага беларускага правапісу. У кожным разе, як бы мы ні пісалі, заўжды вымаўляем мяккі падоўжаны [с’:]: вучы[с’:]я, гадуе[с’:]я, клатюці[с’:]я.
    Далсй — пра іншыя выпадкі прыпадабненьня шыпячага гуку да сьвісьцячага. Пісьмовае спалучэньнс чц, у якім ц абазначае цьвёрды гук, вымаўляецца па-бсларуску як падоўжаны зацьвярдзелы [ц:|: бавіліся на рэ[ц:]ы, езьдзілі там на лода[ц:]ы, хадзілі па клада[ц:]ы.
    На месцы пісьмовых спалучэньняў жц і шц, дзе за літараю ц таксама стаіць цьвёрды гук, вымаўлясм зычныя |сц]: спаткаліся на даро[сц]ы (дарожцы), рашчынілімукуўдзе[сц]ы (дзежцыўузялі па пля[сц] ы (пляшцы). Трэба, праўда, дадаць, што ў гэтым выпадку акадэмічнас савецкае мовазнаўства санкцыянавала адступленьнс ад асыміляцыі шыпячага — у сваіх публікацыях Аляксандар Падлужны і яго наступнікі рэкамэндавалі захоўваць гук [ш| у поўным стылі вымаўленьня, то бо пры выкарыстаньні мовы ў афіцыйных абставінах: напісалінадо[шц]ы, пакінулі ў лы[шц]ы.
    У сучасным літаратурным хмаўлсньні закон прыпадабнсньня рэгулярна не рэалізусцца ў спалучэньнях чц, шц і жц, дзе літара ц псрадас мяккі |ц'|: вы нам праба[чц’]е\ нарэ[ш]це прыйшлі', хлеба, каліласка, нарэ[ш]це. Тут маем дачынсньнс з трывалаю традыцыяй палітарнага вымаўлсньня. Пры гэтым паралельна ў моўнай прасторы назіраецца й тэндэнцыя на зболылага пасьлядоўную рэалізацыю закону прыпадабненьня ў памянёных спалучэньнях — гэты падыход абапірасцца на факты
    народна-дыялектнага маўленьня і, дарэчы, не супярэчыць нормам, устаноўленым акадэмічнымі мовазнаўцамі для размоўнага стылю вымаўленьня. У такой сытуацыі формы з падоўжаным [ц’:] і прыпадобненым [с’] трэба разглядаць як сыстэмна апраўданыя вымаўленчыя варыянты, прыдатныя для культываваньня ў літаратурным маўленьні: забясьпе[ц’:]е ўсім патрэбным; зазна[ц’:]е, што трэба нрачытаць; нарэ[с’]цезрабіў',мясаўзва[с’]це', шынкі адрэ[с’]це.