• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    В дни, когда отмечалась 1125я годовщина первого летописного упоминания о Полоцке, произошло символическое событие, связанное с именем просветительницы. Под сводами Софийского собора, где когдато нашла пристанище юная Евфросиния, в исполнении Натальи Серегиной прозвучал певчий цикл, созданный в честь просветительницы в далеком XII веке.
    Придете, любомудрении, песнями богокрасными воспоимо достохвалнии и смиреннии Евфросинии всечеснеи...
    Придите, любомудрые, в храм преподобной. Поклонитесь ее мощам, поглядите в глаза на фреске. Поднимитесь в келью святой, где так возвышенно думается о вечности Прекрасного, о человеческом предназначении на этой земле.
    124
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    Полацкія ювеліры
    Сталіцы нашай першай старажытнай дзяржавы належыць значны ўнёсак у развіццё культуры славянства і ўсёй Еўропы. Дзякуючы найперш намаганням археолагаў, сёння ўжо можна дастаткова поўна ўявіць і карціну сераднявечнага полацкага мастацтва.
    Багатыя дадзеныя праведзеных у Полацку даследаванняў дазваляюць прасачыць гісторыю і дасягненні мастацкіх рамёстваў. Знойдзеныя ў культурных слаях ХІІХІІІ стагоддзяў тыглі і каменныя формы для адлівання традыцыйных у крывічоў трохпацеркавых завушніцаў, крыжыкаўнацельнікаў, кліна і манетападобных падвесак сведчаць пра высокі ўзровень развіцця ліцейнае справы. Полацкія майстры карысталіся ўсімі пашыранымі на ўсходнеславянскіх землях прыёмамі апрацоўкі высакародных і каляровых металаў. У жыхароў княства ў часы Еўфрасінні мелі вялікі попыт крывіцкія скроневыя кольцы, пластковыя і з дробнымі шклянымі ўстаўкамі пярсцёнкі, пластковыя і вітыя бранзалеты. Цікавую трупу мастацкіх вырабаў складаюць манетападобныя падвескі. 3 пашырэннем хрысціянства на іх побач з ранейшай салярнай сімволікай усё часцей з’яўляюцца выявы крыжа.
    Найбольш яскравыя ўзоры таленту і майстэрства полацкіх рамеснікаў — ювелірныя вырабы, большасць якіх выяўленая
    125
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎПІЧЫНЫ
    археолагамі на тэрыторыі сучаснага Верхняга замка — сэрца старажытнай сталіцы княства. Сярод полацкіх ювеліраў былі майстры ў апрацоўцы бурштыну. Былі чаканшчыкі, якія маглі акаваць турыны рог срэбрам і выбіць на ім мудрагелістыя сюжэтныя выявы. Былі спецыялісты ў скані, чэрні і зерні. На жаночую падвескуколт камерам з пазногаць майстар мог налітаваць больш за трыста металёвых зёрнаў.
    Узлёт у Полацку за часы асветніцкай дзейнасці князёўныігуменні перажывала і мастацтва эмалі, чые творы, найвыдатнейшы з якіх — Крыж святой Еўфрасінні, нічым не саступалі візантыйскім вырабам, што мелі сусветную славу.
    Каб даць хаця б прыблізнае ўяўленне пра складанасць тэхналогіі эмальернага мастацтва, рызыкнём прапанаваць чытачу пераклад адпаведнага фрагмента з «Трактату аб розных рамёствах», створанага ў XII стагоддзі прасвітэрам Тэафілам.
    «Вазьмі тонкую пластачку і прымацуй яе да верхняга краю пасудзіны і вызначы адлегласць ад аднаго вушка да другога, і гэтая пластка мусіць быць такой шырыні, як тыя камяні, якія ты хочаш у яе ўштукаваць.* Змяшчаючы іх у пэўным парадку, зрабі такім чынам: спачатку няхай будзе пастаўлены адзін камень з чатырма перлінамі па кутках (як кутнія кропкі квадрата), потым — эмаль, каля яе камень з перлінамі і зноў эмаль. Размяшчай усё так, каб каля вушкаў пасудзіны заўсёды былі камяні, іх «дамкі» і «палі», а таксама «дамкі», у якія належыць уштукаваць эмаль. Калі ты хочаш пасадзіць у сярэдзіне тулава каштоўныя камяні і перлы, зрабі гэтаксама. Зрабіўшы гэта, ты злучыш і прылітуеш такім самым чынам вушкі. У кожны «дамок» (гняздо) пад эмаль ты пакладзеш тонкую залатую пластачку; дапусціўшы, ты дастанеш яе і паводле маштабу з дапамогаю лінаркі адрэжаш крыху таўсцейшы кавалачак золата і перагнеш яго па краі кожнага «дамка» два разы так, каб паміж імі заставаўся пусты прамежак, які называецца бардзюрам эмалі. Потым паводле таго маштабу і на той самай лінарцы ты адрэжаш кавалачкі надзвычай тонкай залатой пластачкі; тонкім пінцэтам ты надасі ім такую форму, якую захочаш напоўніць эмаллю. Гэта могуць быць кружкі, вуглы, кветкі, птушкі, жывёлы, карціны; ты размесціш вельмі ўважліва і дбайна гэтыя лісткі на
    * Гаворка ідзе пра выраб залатой чары, упрыгожанай эмалямі, каштоўнымі камянямі і жомчугам.
    126
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    іх месцах і, прымацаваўшы мучным клеем, паставіш над вуглямі. Калі запоўніш адну частку, замацуй яе з надзвычайнай асцярожлівасцю, каб уся тонкая праца не расплав! лася. Паўтары так два альбо тры разы, пакуль асобныя часткі не замацуюцца. Размеркаваўшы і ўгрунтаваўшы такім чынам усе дэталі, вазьмі шкло ўсіх відаў, якія ты прыстасаваў для гэтае працы, і адламі крыху ад кожнага віду, а потым пакладзі ўсё адразу, кожны кавалачак асобна, на адну медную дошку. Пастаў на агонь і пакладзі вуглі вакол і зверху і, раздзьмухваючы агонь, пільна сачы, ці раўнамерна гэтыя кавалачкі растопліваюцца. Калі раўнамерна, дык карыстайся ўсімі, а калі якоенебудзь шкельца акажацца цвёрдым, адкладзі яго асобна. Вазьмі асобныя кавалачкі выпрабаванага шкла, паасобку засунь кожны ў агонь і, калі яно рас
    • Святыя Канстанцін і Алена.
    Каменны абразок XII стагоддзя, знойдзены археолагамі ў Полацку.
    • Святые Константин и Елена.
    Каменная иконка XII века, найденная археологами в Полоцке.
    паліцца, кінь у медную пасудзіну з вадой. Яно расколецца на дробныя часткі, якія ты растаўчы круглым таўкачыкам на парашок. Прапалашчы яго, пакладзі ў чыстую ракавіну і закрый ільняной анучай. Такім чынам ты размесціш асобныя колеры. Зрабіўшы гэта, вазьмі адну пластачку злітаванага золата, прымацуй яе на роўнай дошцы ў двух месцах воскам, вазьмі тонка зрэзанае гусінае пяро, як на пісанне, але з даўжэйшай і нерасшчэпленай «дзюбкай», набяры ім любое яшчэ мокрае фарбаванае шкло, тонкай макаўкай даўгога меднага дроціка вышкрабі зверху з вастрыя пяра шкляны пясок і запоўні ім любую завітушку ў той меры, у якой ты хочаш. Рэшту пакладзі ў сваю па
    127
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    судзіну і зачыні; так рабі з кожным колерам, пакуль не запоўніцца адна частка. Зняўшы клейкі воск, пакладзі гэтую частку на тонкую жалезную пластку з кароткай рукавяткай і прыкрый іншай увагнутай жалезнай накрыўкай з дробнымі дзіркамі, прычым трэба, каб гэтыя адтуліны з нутранога боку былі гладкія і вялікія, а звонку — меншыя і піурпатыя. Гэта засцерагае ад попелу зверху. У гэтай жалезнай накрыўцы зверху мусіць быць невялікае колца, з дапамогаю якога ты будзеш яе надзяваць і здымаць. Зрабіўшы тэта, пакладзі буйныя даўгія вуглі і моцна распалі іх. Вызвалі паміж імі месца і параўняй яго драўляным малатком. На гэтае месца пакладзі жалезную пластку, узяўшы яе абцугамі за рукавятку. Акуратна паставіш яе прыкрытую, пакладзеш вуглі вакол і зверху і, узяўшы аберуч за мех, раздзьмухвай агонь з усіх бакоў, пакуль вуглі раўнамерна не загарацца. Няхай у цябе будзе цэлае крыло гуся альбо якойнебудзь іншай буйной птушкі, выпрастанае і прывязанае да драўлянага дзяржальна. Моцна махай ім з усіх бакоў, пакуль не ўбачыш, што адтуліны ў жалезнай накрыўцы паміж вуглямі распаліліся дарэшты. Тады пакінь махаць. Счакаўшы блізу паўгадзіны, пакрысе прыбяры ўсе вуглі і зноў пачакай, пакуль усе адтуліны ў жалезе не пацямнеюць. Тады вазьмі жалезную пластку за дзяржальна і разам з накрыўкаю пастаў за печкаю ў кут, пакуль усё не астыне. Адчыніўшы, вазьмі эмаль і памый яе, потым зноў напоўніш і зальеш, як раней, і гэтак рабі, пакуль усе гнёзды не запоўняцца эмаллю.
    Зрабіўшы гэта, вазьмі кавалак воску даўжынёю на палову вялікага пальца. Уштукуй у яго эмаль так, каб яна з усіх бакоў была ў воску, за які ты будзеш яе трымаць. Тры саму эмаль роўным пясчанікам з вадой, пакуль адусюль не пакажацца золата. Потым раўнамерна і вельмі доўга тры яе аб цвёрды асялок, пакуль яна не зазіхаціць. Потым, папляваўшы на тэты самы асялок, патры бакавую частку чарапка старой пасудзіны. Тры датуль, пакуль сліна не зробіцца густой і чырванаватай. Намаж ёю поўную валавяную* пластку, аб якую будзеш злёгку церці эмаль, пакуль яе колеры не зробяцца празрыстымі і зіхоткімі. Потым зноў патры кавалачкам чарапка той самы змочаны слінаю асялок. Сліну гэтую намажаш на прымацаваную да роўнай дошкі
    * Каб пазбегнуць магчымай блытаніны, трэба памятаць, што беларускім адпаведнікам расейскага слова «свинец» з’яўляецца «волана».
    128
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    • Арнаменты на Крыжы Лазара Богшы.
    • Орнаменты на Кресте Лазаря Богши.
    казіную шкуру; аб яе ты будзеш церці саму эмаль, паку ль яна ўся не заззяе, прычым так, што калі адна палавіна яе будзе мокрая, а другая — сухая, ніхто не здолее заўважыць, якая з іх сухая, а якая мокрая».
    Прыкладна так працаваў і стваральнік шэдэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва, якому было наканавана зрабіцца нашай нацыянальнай рэліквіяй і ўвайсці ў гісторыю над назваю Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай.
    «3 мячом Рагнеды, з крыжом Прадславы»
    У фондах Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане аўтару гэтае кнігі пашчасціла пазнаёміцца з унікальным выданнем — часопісам праваслаўных беларусаў «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі». Яго ў 1946 годзе пачаў выпускаць у заходненямецкім горадзе Рэгенсбургу адзін з нашых вядомых літаратараў Юрка Віцьбіч, які воляю лёсу разам з сотнямі тысяч суайчыннікаў апынуўся на эміграцыі. На маю думку, якраз Віцьбіч — глыбокі патрыёт і выдатны знаўца беларускай гісторыі — пакінуў найбольш узнёслыя і пранікнёныя словы аб выключнай значнасці Крыжа святой Еўфрасінні ў духоўным бытнаванні нацыі.
    129
    
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    • «Рагвалодаў камень» зпад Воршы. Гравюра XIX стагоддзя.
    • «Рогволодов камень» изпод Орши. Гравюра XIX века.
    «Калі ўспамінаеш мінулае нашай Беларусі, адразу ўстаюць у памяці з імглы вякоў дзьве славутыя жанчыны — княгіня Рагнеда і князёўна Прадслава. На першы погляд, паміж імі няма нічога супольнага. Сапраўды, як нельга ўявіць гордую Рагнеду без мяча, таксама нельга ўявіць сціплую Прадславу без крыжа. Але ж і меч Рагнеды і крыж Прадславы былі магутнай фізічнай і духовай зброяй, якая злучала нашую радзіму ў адзін суцэльны маналіт. Іхнія патрыятычныя пачуцці знайшлі яскравае ўвасабленьне ў старым рыцарскім клічу: «Мячом і крыжом!» Таму і сёньня кожнаму ваяўнічаму і разам з тым глыбока чалавечаму беларус