Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
каму сэрцу шмат што гаворыць — меч Рагнеды і крыж Прадславы».
Гэтыя натхнёныя словы перагукваюцца з гістарычнай паэтыкай Янкі Купалы, што ўдыхнуў у вобразы нашых першых хрысціянак, Рагнеды і Еўфрасінні, ідэю незалежнасці Беларусі. Як нікому, апрача Усявышняга, не належыць Хрыстова нявеста, якую чакае царства нябеснае, так і Бацькаўшчына павінна быць вольнай і незалежнай, бо толькі тады здзяйсняюцца спадзяванні яе народа на светлую прышласць. Невыпадкова, дарэчы, менавіта Крыж святой Еўфрасінні быў адлюстраваны на першай паштовай марцы суверэннае Беларусі.
«Блізу ў кожнай беларускай хаце, — чытаем далей у Віцьбіча, — можна было бачыць абраз святой, дзе яна трымала ў адной руцэ лілею, а ў другой — свой крыж... Зьнікнуў крыж Прадславы, або каралевы Крывіччыны, як завецца яна ў рымскіх памятках. Але ўсё адно мы носім у сваіх душах меч Рагнеды і крыж Прадславы. Ніякая чорная моц ня здолее выкрэсьліць іх ад
130
КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
ту ль. I ўсім сэрцам сваім мы адчуваем, што моліцца за наш шматпакутны беларускі народ сьвятая Еўфрасіньня князёўна полацкая — ягоная нябесная заступніца, ягоная незгасальная лямпада перад Пасадам Найвышэйшага Бога.
Заўсёды і ўсюды, на радзіме і на чужыне, натхняе нас сьвяты лёзунг:
3 мячом Рагнеды, з крыжом Прад славы
За веру і Бацькаўшчыну!»
Апавядаючы пра Крыж полацкай ігуменні, Юрка Віцьбіч ставіць у сваім часопісе пытанне: «Калі бачыш тэты высокамастацкі твор, міжволі думаецца: ці не зьяўляецца ён падарункам Еўфрасіньні ад ейных блізкіх сваякоў — візантыйскіх імпэратараў і ці ня зроблены ён таму невядомым канстантынопальскім мастаком?» I сам сабе адказвае: «Але дробны надпіс на крыжы сьведчыць пра іншае».
Прыйшоў час і нам прачытаць тэты надпіс і расказачь пра гісторыю стварэння неацэннай рэліквіі беларусаў.
Жыватворны сімвал Сусвету
Полацкі ювелір Богша, які меў і хрысціянскае імя — Лазар, стварыў свой шэдэўр на заказ Еўфрасінні ў 1161 годзе. Такую надзвычай адказную працу майстар мусіў рабіць з багаславення і пад наглядам ігуменні Спасаўскага манастыра. Сама Еўфрасіння, верагодна, была аўтаркаю эскіза святыні і пакінутага на ёй вялікага надпісу.
Крыж выконваў ролю каўчэга для атрыманых з Канстанцінопаля і Ерусаліма ад візантыйскага імператара Мануіла Камніна і патрыярха Лукі Хрысаверга хрысціянскіх святыняў, аб якіх пойдзе гаворка ніжэй.
Трэба падкрэсліць, што ўжо ў старажытнасці нашы продкі глыбока шанавалі крыж як адзін з найгалоўнейшых сімвалаў хрысціянскае веры. У крыжы знаходзілі цудатворную моц, на ім прысягалі, воіны бралі яго з сабою ў паходы. Спецыялісты налічваюць наогул звыш двухсот формаў і відаў крыжа.
Крыж Богшы мае шэсць канцоўпромняў. Шасціканцовая
131
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
форма крыжа сімвалізавала створаны Богам за шэсць дзён свет. Сучасныя багасловы лічаць, што «якраз у такой форме ўвасоблены самы дасканалы сімвал першабытнага Сусвету. Ён адначасова сімвалізуе як пашырэнне Божае сілы, так і працэс вяртання свету да свайго духоўнага цэнтру».
Зазначым, што такая форма крыжа ніколі не была на ўсходнеславянскіх землях пераважнай і найчасцей сустракалася на абшары, населеным продкамі сучасных беларусаў. Найбольш вядомыя выявы шасціканцовых крыжоў захаваліся да нашых дзён на славутых «Барысавых камянях».
У краінах Заходняй Еўропы крыжы з шасцю промнямі былі пашыраныя значна больш. Іх можна ўбачыць і на манетах візантыйскіх імператараў VIIIX стагоддзяў. За часамі дынастыі Камнінаў, што знаходзілася ў сваяцтве з полацкім княжацкім родам Рагвалодавічаў, шасціканцовыя крыжы зноў з’явіліся ў Візантыі. Такім чынам, форма, якую атрымаў Крыж Еўфрасінні, звязаная і з візантыйскай і з заходнееўрапейскай традыцыямі.
Як мы ўжо ведаем, у пяці квадратных падпісаных гнёздах Полацкага крыжа знаходзіліся хрысціянскія рэліквіі: кавалачкі Крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, драбок каменю ад дамавіны Найсвяцейшай Багародзіцы, часцінкі мошчаў святых Стэфана і Панцялеймана, а таксама кроў святога Дзімітрыя. Найкаштоўнейшымі з іх з’яўляліся часцінкі Святога жыватворнага Дрэва — Крыжа, наякім, ратуючы чалавецтва, сустрэў смерць Хрыстос. Паводле задумы Еўфрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» душы палачанаў і ўсіх жыхароў роднай зямлі.
Што да выяваў з Крыжа полацкай ігуменні, то яны, згодна са словамі аўтара кнігі «Белоруссия и Литва» (СанктПецярбург, 1890) гісторыка П. Бацюшкава, паказваюць «амаль усю гісторыю Новага Запавета і першабытнай Царквы сярод апанавалых яе сумневаў».
Крыж святой Еўфрасінні ўвасабляў перамогу над злом, сімвалізаваў адзінства сіл дабра. Разам з тым рэліквія спалучала хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Яна адначасова была сімвалам і святасці старажытнай Беларусі і яе дзяржаўнасці. Крыж быў закліканы служыць яднанню земляў нашых продкаў вакол іх найстаражытнейшай сталіцы — Полацка.
132
КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
Творчы подзвіг палачаніна
Імя ювеліра Богшы навечна захаваецца ў памяці нашага народа побач з імем патронкі Беларусі.
Уявіць значнасць здзейсненага полацкім майстрам подзвігу чытачу дапаможа падрабязнае апісанне створанай ім рэліквіі.
Аснова крыжа драўляная. У часы Еўфрасінні асабліва важныя культавыя рэчы вырабляліся з кіпарысавага дрэва, якое скарыстаў і полацкі майстар. Вопісы рэліквіі, зробленыя ў XIX стагоддзі, яе дрэва нязменна называюць кіпарысавым, а не дубовым, як у больш позніх дакументах.
Крыж меў вышыню каля 51 сантыметра; даўжыня верхняе папярэчкі — 14, ніжняе — 21, таўшчыня — 2,5 см. Зверху і знізу дрэва закрывал! залатыя пласткі (усяго 22), аздобленыя каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і дваццаццю эмалевымі абразкамі з выявамі святых.
На верхніх канцах крыжа майстар размясціў паясныя абразкі Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — чацвёра евангелістаў, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе — патроны (апекуны) заказчыцы і яе бацькоў: св. Еўфрасіння Александрыйская, святыя пакутнікі Георгі і Сафія. На адваротнай паверхні — выявы айцоў царквы Іаана Залатаслова, Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Дзімітрыя і Панцялеймана. Над кожным абразком часткова грэцкімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпіс. Бакі святыні былі абкладзеныя дваццаццю срэбнымі з пазалотаю пласткамі, а брыжы пярэдняга боку абведзеныя шнурком перлаў.
Цяпер з дапамогаю выдатнага спецыяліста ў галіне старажытных эмаляў доктара гістарычных навук Таццяны Макаравай, а таксама падрабязных фатаграфій рэліквіі, якія датуюцца 1896 г., пяройдзем да больш дэталёвага разгляду Крыжа.
Створаную Богшам выяву Збавіцеля Т. Макарава лічыць найлепшай з усіх вядомых вырабаў перагародкавай эмалі ўсходнеславянскага паходжання. Майстру ўдалося перадаць тонкія рысы твару ў форме выцягнутага авала, вялікія чорныя вочы, выгнутыя бровы і правільны нос. Дзвюма кроплямі на асноведзі валасоў паказаныя вушы, барада раздвоеная, на лобе — маленькая пасма. Німб Хрыста часткова, а правая рука цалкам страчаныя. Левая рука падтрымлівае аздобленае чатырохпялё
133
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• Крыж святой Еўфрасінні, створаны Лазарам Богшам у 1161 годзе.
• Крест святой Евфросинии, созданный Лазарем Богшей в 1161 году.
134
КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
сткавай разеткаю Евангелле. Даследчыца вымушаная карыстацца чорнабелымі фатаграфіямі, але інтэнсіўнасць тонаў дазваляе меркаваць, што ў арсенале майстра была эмаль пяці ці шасці колераў.
Найбліжэйшаю аналогіяй гэтай выявы з’яўляецца медальён бармаў* з добра вядомага археолагам і мастацтвазнаўцам Кіеўскага скарбу 1824 года, і гэта дазваляе выказаць думку, што Богша карыстаўся эмалямі цёмнапурпуровага, смарагдавага, цёмнасіняга, светлаблакітнага, чорнага, цялеснага, бел ага і чырвонага тонаў. Паміж абразкамі з медальёна і Крыжа святой Еўфрасінні існуюць адрозненні, але падабенства значна болей, што дае падставы з высокай доляю верагоднасці казаць пра аўтарства Лазара Богшы і ў дачыненні да кіеўскага медальёна.
Пластка з эмалевым абразком Найсвяцейшае Багародзіцы захавалася даволі добра. Аналогіі з падобнымі вырабамі дазваляюць лічыць, што для мафорыя полацкі ювелір выкарыстоўваў цёмнасінюю эмаль, для німбу — светласінюю, для покрыва пад мафорыем — зялёную, для крыжа, вуснаў і надпісаў — чырвоную.
У добрым стане і выява Іаана Папярэдніка: выразны, з пранікнёнымі вачыма і густымі бровамі твар, хвалістыя валасы, барада. Іаана, Луку, Мацвея і Марка, выявы якіх моцна пашкоджаныя, майстар паказаў з разгорнутымі Евангеллямі ў руках. На прыкладзе евангелістаў Т. Макарава адзначае характэрны для твораў Богшы тып твару: вялікія вочы, правільны нос, крышачку апушчаныя ражкі вуснаў.
Пластка з абразком Еўфрасінні Александрыйскай не захавала твару і рук святой, але аднавіць яе аблічча можна, звярнуўшыся да знаёмай ужо нам фрэскі Спасаўскага храма, якую называюць верагодным партрэтам знакамітай палачанкі.
«Партрэтны» шэраг верхняга боку Крыжа завяршаюць выявы патронаў Еўфрасінніных бацькоў — святых Георгія і Сафіі. Яны багатыя каларытам, адметныя насычанасцю тонаў.
Адварот полацкай рэліквіі «адкрывае» выява Іаана Залатаслова ў аздобленым крыжамі амафоры. Яе гама — пяць колераў, у тым ліку чырвоны і чорны альбо сіні.
* Б а р м ы — металёвыя (срэбныя, залатыя) або зробленыя з тканіны наплечнікі з выявамі рэлігійных святыняў, вышытымі золатам і аздобленымі эмалямі, каштоўнымі камянямі і жомчугам.
135
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
У абразку святога Васіля Вялікага суладна спалучаюцца белы, жоўты, светла і цёмнасіні, зялёны і чырвоны альбо пурпуровы колеры. Не меней за пяць тонаў эмалі майстар выкарыстаў і на асобнай пластцы з арнаментам.
Цалкам страчаны абразок з апосталам Пятром, узнавіць аблічча якога магчыма дзякуючы расейскім і грузінскім аналагам. Ад эмалевага партрэта апостала Паўла ацалела толькі правая рука, што падтрымлівае ўпрыгожанае камянямі Евангелле.
Святыя Стэфан, Дзімітры і Панцялейман выкананыя ў больш стрыманым каляровым дыяпазоне. Страчаныя фрагменты паддаюцца ўзнаўленню паводле іншых выяваў, у прыватнасці — архідыякана Стэфана з каменнага абразка, знойдзенага ў культурным слоі першай паловы XIII стагоддзя на менскім Замчышчы.