Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Такім чынам, мы маем вельмі важкія падставы называць геніяльнага мастака нашым суайчыннікам.
Адысея рэліквіі
Змешчаны на Крыжы заклён, што абяцаў страшную кару таму, хто ўкрадзе або аддасць ці прадасць святыню, безумоўна, дзейнічаў на сучаснікаў Еўфрасінні і на іхніх нашчадкаў. I ўсё ж страх перад праклёнам не быў неадольным. Пасля смерці асветніцы Крыж Лазара Богшы заставаўся ў Спасаўскім манастыры нядоўга. Відаць, ужо на мяжы ХІІХІІІ стагоддзяў яго вывезлі з Полацка смаленскія князі. Крыж захоўваўся ў іх, пакуль вялікі князь Васіль III, захапіўшы ў 1514 годзе Смаленск, не забраў рэліквію ў Маскву. Згадаем, што жыхары старажытнага беларускага горада Смаленска глыбока шанавалі звязаную з імем святой Еўфрасінні рэліквію. Яна знаходзілася, відаць, ва Успенскім саборы або ў адным з манастыроў. Каб у час абрадаў асвячэння вады не пашкодзіць каштоўныя хрысціянскія святыні, у 1495 годзе была зробленая досыць блізкая копія крыжа, якую выкарыстоўвалі ў падобных выпад ках.
Пад 1563 годам Ніканаўскі летапіс паведамляе: «Когда же боголюбезный царь и великий князь (Іван Жахлівы. — У. А.) мысля итти на отступников крестьянский веры на безбожную Литву, бе же тогда в его царской казне крест Полоцкий украшен златом и камением драгим, написано же на кресте: «Зделан сий крест в Полотцску повелением княжны Евфросинии и поставлен во церкви всемилостиваго Спаса, да не изнесит его ис тое церкви никтоже; егда же кто его из церкви изнесет, да приимет с тем суд в день судный». Нацыи же поведают: в прежний некогда Смолняне и Полочане держаше у себя государей князей по своим волям и межь себя смолняне съ полочаны воева
141
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• Вялікі князь маскоўскі Васіль III, пры якім Крыж святой Еўфрасінні быў перавезены са Смаленска ў Маскву.
• Великий князь московский Василий III, при котором Крест святой Евфросинии был перевезен из Смоленска в Москву.
хуться и тот крест честный Смолняне въ Полотцку взяша в войне и привезоша въ Смоленеск; егда же благочестивый государь князь великий Василий Ивановичь всеа Русии вотчину свою Смоленеск взял, тогда же и тот честный крест во царствующий град Москву привезен. Царь же и великий князь тот крест обновити велел и украсити. И тот крест взя с собою и имея надежду на милосердаго Бога и на крестьную силу, победита врага своя, еже и бысть».
Падчас аблогі Полацка зімою 1563 года Іван Жахлівы спыняўся паблізу СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра. Магчыма, тады, просячы ў не
ба перамогі і знаходзячыся пад уздзеяннем змешчанага на Крыжы страшнага заклёну, цар і загадаў вярнуць полацкую святыню на яе спрадвечнае месца. Мог ён зрабіць тэта і крыху пазней — калі замольваў грахі пасля ўчыненых на ягоны загад ў Полацку крывавых злачынстваў. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, пасля захопу Полацка маскоўскім войскам там было знішчана ўсё іншавернае насельніцтва. 11 060 сялян, якія сха
валіся ад захопнікаў у Ніжнім замку, цар раздаў падначаленым. 50 000 мяшчан і шляхты таксама былі ўзятыя ў палон. Тысячы галодных, абыяк апранутых людзей пагналі па зімовых дарогах на ўсход, у Масковію. Тыя, хто адмовіўся ад царскай службы, разам з жонкамі і дзецьмі доўга сядзелі па турмах у кайданах, а 665 палонных па волі Івана Жахлівага былі забітыя.
У 1579 годзе горад узялі войскі караля і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Неўзабаве царква Спаса, дзе знаходзіўся Крыж Еўфрасінні, перайшла да езуітаў. 3 гэтага часу палачане захоўвалі рэліквію ў Сафійскім саборы, які з канца
142
КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
XVI стагоддзя да 1839 года быў уніяцкім храмам. Згодна з падлікамі беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, у канцы XVIII стагоддзя ўніяты, або грэкакатолікі, складалі на беларускіх землях не меней за тры чвэрткі насельніцтва. Уніяцтва зрабілася, па сутнасці, нацыянальнай рэлігіяй.
Добра разумеючы ўплыў рэліквіі на вернікаўбеларусаў, езуіты распачалі судовы працэс, каб вярнуць Крыж у Спасаўскую царкву. Цікава, што галоўным іх аргументам быў старажытны надпіс. Прайграўшы суд, новыя гаспадары СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра паспрабавалі атрымаць святыню хітрасцю. Паданне кажа, што аднойчы, калі на свята Узвіжання рэліквію вынеслі на сярэдзіну храма, пасланец езуітаў падмяніў яе, паклаўшы на аналой падрыхтаваную загадзя падробку. Але вернікіўніяты хутка заўважылі падмену і здагналі выкрадальніка на вуліцы, вярнуўшы святыню ў сабор.
Вядомы ўніяцкі дзеяч першай паловы XVIII стагоддзя Ігнат Кульчыцкі пакінуў наступны запіс: «Будучы доктарам філасофіі ў нашым манастыры, я часта назіраў, як шануюць памяць гэтае святыні манашкі нашага кляштара і жыхары полацкія, а таксама ўсяго вялікага ваяводства. У кафедральнай царкве полацкай сёння захоўваецца цудоўны залаты крыж з рознымі мошчамі».
8 ліпеня 1812 года ў Полацку спынялася на днёўку 1я расейская армія, што адыходзіла з Дрысы на Віцебск. У след за ёю ў горад уступілі войскі маршала Нэя. У свой час уніяцкія святары адмовіліся чытаць у храмах пасланне царскага Сінода, дзе Напалеона абвяшчалі папярэднікам Антыхрыста. Тым не менш, манахібазыльяне палічылі за лепшае замураваць Крыж святой
• Іван Жахлівы.
• Иван Грозный.
143
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• Узяцце Полацка вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем у 1579 годзе. Тагачасная гравюра.
• Взятие Полоцка великим князем литовским Стефаном Баторием в 1579 году. Гравюра того времени.
Еўфрасінні ў сцяне Сафійскага сабора. Яны не памыліліся: сярод Нэевых жаўнераў знайшлося шмат аматараў лёгкай здабычы. Рашуча спыніў рабункі толькі маршал Удзіно, чые войскі перайшлі Дзвіну і занялі Полацк 14 ліпеня.
У замураванай нішы сабора рэліквія знаходзілася да пачатку кастрычніка, калі французы былі выбітыя з горада.
Пасля аднаўлення праваслаўнага Спасаўскага сабора з’явіліся ўмовы для вяртання рэліквіі на месца, вызначанае ёй некалі самой полацкай князёўнайігуменняй. Былы ўніяцкі архіепіскап Васіль Лужынскі, які перайшоў у праваслаўе, зрабіў з Крыжам святой Еўфрасінні падарожжа ў Маскву і Пецярбург.
144
КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
У старажытнай расейскай сталіцы Крыж змясцілі на адмысловым «прекрасном налое» ва Успенскім саборы Крам ля, які быў адчынены багамольцам з пяці гадзін раніцы да дзесяці вечара. «3 дазволу мітрапаліта Філарэта, — успамінаў архіепіскап Васіль, — саборнае духавенства ўначы з асабліваю багавейлівасцю вазіла святыню на дамах вышэйшых чыноўнікаў, вяльможаў, князёў і графаў і багатых купцоў дзеля малебнаў з асвячэннем вады... Крыж тэты штораніцы мусіў аглядаць прысутны пры мне рэктар Полацкай семінарыі і пісьмова сведчыць мне аб ягонай непашкоджанасці». Трэба сказаць, што Маскву Васіль Лужынскі пакідаў, далікатна кажучы, не ў гуморы: усе сабраныя ва Успенскім саборы ахвяраванні ў полацкага ўладыкі адабралі на карысць крамлёўскіх цэркваў.
У СанктПецярбургу Крыж святой Еўфрасінні спачатку паклалі ў Сінадальнай царкве, а потым, паводле загаду Мікалая I, перанеслі ў Казанскі сабор. Імператар пажадаў асабіста агледзець полацкую рэліквію. Існавала рэальная небяспека, што святыня можа назаўсёды застацца ў Пецярбургу, але на цара і прыдворных, відаць, паўплываў старажытны заклён.
23 траўня (ст. стылю) 1841 года хросны ход урачыста перанёс рэліквію з Сафійскага сабора ў храм Спаса. Крыж паклалі ў келлі, дзе найпадобнейшая Еўфрасіння пражыла свае апошнія гады.
Увосень таго ж 1841 года сінадальнай друкарняй Пецяр
• Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторы.
• Великий князь литовский и король польский Стефан Баторий.
145
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
бургскай епархіі была выдадзеная кніжка «Исторические сведения о жизни преподобной Евфросинии, княжны полоцкой с описанием и изображением креста, принесенного ею в дар полоцкой Спасской обители». Малюнак святыні зрабіў у часе знаходжання ў сталіцы архіепіскапа Лужынскага мастак Мянцоў, што, як паведамляюць дакументы, меў магчымасць працаваць толькі ўначы і надта спяшаўся. У выніку гэтая выява Крыжа атрымалася вельмі прыблізнаю і ў часе працы над яго ўзнаўленнем ніякім чынам не магла замяніць больш познія фатаграфіі рэліквіі.
Як вынікае з пададзенага ў кнізе апісання Крыжа, на той момант ён знаходзіўся яшчэ ў даволі добрым стане. 3 эмаляў адсутнічала толькі выява Рыгора Багаслова, быў сцёрты абразок апостала Пятра і пашкоджаная выява Еўфрасінні Александрыйскай. У вопісу 1841 года нідзе не згадваюцца вядомае з пазнейшых дакументальных сведчанняў фарбаванае шкло, прыбіты цвікамі аметыст.
Дадамо, што ў адным з беларускіх летапісаў — «Хроніцы Быхаўца» — ёсць згадка пра дачку полацкага князя Васіля Параскеву, што была абвешчаная ў Рыме святою пад імем Праксэды. Гэтая князёўна пастрыглася ў манастыр Спаса над Палатой, дзе сем гадоў перапісвала кнігі. Потым яна прыехала ў Рым і жыла, аддана служачы Богу. Там памерла і была пахаваная, прычым у яе гонар пабудавалі бажніцу. Некаторыя аўтары лічаць гэтае летапіснае апавяданне каталіцкай рэдакцыяй жыццяпісу Еўфрасінні. Захаваліся звесткі пра крыж з надпісам, што ў ім ёсць частка святога дрэва, падараванага Праксэдзе рымскім папам Аляксандрам IV. Тэты крыж быў копіяй Крыжа Еўфрасінні. Цяпер ён знаходзіцца ў ЯраслаўскаРастоўскім музеізапаведніку.
Пра існаванне яшчэ адной малавядомай копіі рэліквіі можна даведацца з кнігі беларускага фалькларыста, этнографа і педагога Сяргея Сахарава, які даследаваў жыццё, звычаі і традыцыі беларусаў і праваслаўнага насельніцтва Латвіі. У кнізе «Православные церкви в Латгалии» (Рыга, 1939) ён згадвае, што ў Абрэнскай царкве «знаходзіцца копія каштоўнага Крыжа найпадобнейшай Еўфрасінні, князёўны Полацкай». (У жніўні 1944 года горад Абрэнэ быў перададзены ў склад Пскоўскай вобласці Расейскай Федэрацыі і атрымаў назву Пыталава.)
146
КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага
Лес Крыжа Еўфрасінні Полацкай у савецкі час варты асобнага нарыса, які будзе моцна нагадваць дэтэктыў.
У 1921 годзе Крыж сярод іншых царкоўных каштоўнасцяў рэквізавалі бальшавікі. Так зпад апекі духавенства ён трапіў пад чорнае крыло О ГПУ, установы, што займалася ў краіне ўсім, у тым ліку і нацыянальнымі святынямі.
3 канца двадцатых гадоў не забяспечаная дэмакратызацыяй грамадства палітыка адраджэння нацыянальнай культуры, вядомая пад назваю «беларусізацыя», начала па камандзе з Масквы хутка згортвацца. Пасля публікацыі ў 1928 годзе пагромнага артыкула сакратара ЦК КП(б) Беларусі Вільгельма Кнорына «Аб рашаючых «дробязях» у вялікім пытанні» распачынаецца падрыхтоўка да расправы з нацыянальнай інтэлігенцыяй. Наперадзе незлічоныя арышты, этапы, лагеры і расстрэлы...