• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    «Клімаў: Что вам нужно?
    Скварцоў: Мне лично ничего не нужно. Пропали ценнейшие белорусские реликвии, но ими никто не интересуется.
    Клімаў: Какие у вас есть документы?»
    Дырэктар музея працягнуў чыноўніку адказ з Эрмітажа пра знаходжанне Крыжа ў калекцыі Морганаў. Прачытаўшы паперыну, Клімаў павярнуўся да I. Мігуліна, які ўзначальваў Магілёўскі музей напярэдадні вайны: «Ну, расскажи, старик...»
    I той падзяліўся ўспамінамі, як у першыя дні вайны яго ўзялі ў апалчэнне, а 29 чэрвеня 1941 года ён з двума такімі самымі апалчэнцамі апынуўся каля горада Бялынічы, дзе яны рэквіза
    153
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    • Будынак былога Магілёўскага зямельнага банка, дзе знаходзіўся пакойсейф, адкуль у ліпені 1941 года знік Крыж Еўфрасінні Полацкай.
    • Здание бывшего Могилевского земельного банка, где находилась комнатасейф, откуда в июле 1941 года исчез Крест Евфросинии Полоцкой.
    валі коней і вярнуліся ў Магілёў. Там ён прыйшоў у абласны ваенкамат і запатрабаваў транспарт для эвакуацыі свайго музея, але нічога не дасягнуў і заняўся эвакуацыяй жонкі і дзяцей. На станцыях з вагонаў нікога не выпускалі, і пра ўзяцце Магілёва немцамі Мігулін даведаўся толькі на пятнаццатыя суткі.
    I. Клімаў паспачуваў, зазначыўшы, што і сам ведае, як цяжка было праводзіць эвакуацыю. Гутарка скончылася перадачаю яму копіі акта аб стратах абласнога музея ў выніку нямецкае акупацыі.
    Пра тэта ў артыкуле «Таямніца крыжа» ў 1990 годзе распавёў на старонках газеты «Советская Белоруссия» супрацоўнік Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонда культуры В. Юшкевіч. Ён падае і вышэйназваны акт, які з прычыны яго важнасці для пошукаў страчаных нацыянальных каштоўнасцяў падаем цалкам.
    154
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    АКТ
    22.XII. 1944 года.
    гор. Могилев.
    Мы, нижеподписавшиеся, комиссия в составе 3х человек: директора музея тов. Мигулина Ивана Сергеевича, учителя Мог. педучилища тов. Авсеенкова Вячеслава Дмитриевича и инженера Мог. обл. кры промбанка тов. Кроера Сергея Митрофановича с участием экспертасвидетеля художника г. Могилева тов. Пономарева Владимира Александровича составили настоящий акт об ущербе, причиненном немецкофашистскими захватчиками и их сообщниками Могилевскому областному государственному историческому музею, находящемуся в г. Могилеве по ул. Ленинской.
    Сожжено и разграблено немецкими оккупантами в 1941 году. Перечень отдельных видов разрушенного, уничтоженного, расхищенного и поврежденного имущества:
    №№ Виды имущества пп (по номенклатуре)	Един, изм.	Колво полностью разрушенного, уничтоженного, расхищенного	Стоимость причиненного ущерба (в руб.)
    1. Археологическая коллекция каменных орудий и предметов материальной культуры	Предм.	500	2.000.000
    2. Собрание белорусских рукописных и старопечатных книг и грамот	Экз.	175	3.000.000
    3. Нумизматическая коллекция	Монет	18000	1.500.000
    4. Коллекция холодного и огнестрельного оружия XXIV вв. и др. доспехов и вооружения	Предм.	280	1.000.000
    5. Коллекция образцов художественной работы по дереву белорусских мастеров XVIXVIII вв.	Предм.	120	3.000.000
    6. Коллекция художеств, фарфоровых изделий XVIIIXIX вв.		170	500.000
    155
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    7. Историческая библиотека	Томов	1200	500.000
    8. Ризы, оклады и др. церковная и бытовая утварь XIVXVIII вв. Художеств, работы местных мастеров	Предм.	1900	10.000.000
    9. Коллекция икон письма XIIIXVIII вв. Работы белорусских мастеров	Экз.	150	5.000.000
    10. Крест Ефросиньи Полоцкой работы византийских мастеров	Шт.	1	6.000.000
    И. Золотой, серебряный ключ гор. Могилева ювелирной работы XVIII века	Шт.	1	1.000.000
    12. «Екатерина Святая» работы Боровиковского	Масло	1	5.000.000
    13. «Иосиф Обручник» работы его же		1	4.000.000
    14. «Мария» работы его же		1	2.000.000
    15. «Христос» работы его же	я	1	2.000.000
    16. «Портрет неизвестной дамы»	»»	1	1.000.000
    17. Портрет Зубова работы Левицкого	»	1	2.000.000
    18. Этнографическая коллекция белорусской одежды XVIIXIX вв.			1.500.000
    Всего по настоящему акту:			60.256.876
    Паколькі спіс 1944 года быў няпоўны, разам з копіяй акта I. Клімаву ўручылі таксама запіску з пералікам іншых украдзеных з музея рэчаў, сярод якіх былі: срэбная булава караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы; дзве срэбныя пячаткі, атрыманыя Магілёвам разам з магдэбургскім правам; срэбная мітра магілёўскага праваслаўнага архіепіскапа Георгія Каніскага; вялікі кантовы срэбны спод з ціснёнымі выявамі сімвалічных сцэнаў, прысвечаных расейскаму цару Аляксею
    156
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    Міхайлавічу; вялікі срэбны кубак з партрэтам Пятра I; ужо згаданае раней слуцкае Евангелле 1582 года; колькі антычных залатых рэчаў (каралі, пярсцёнкі з каштоўнымі камянямі) з раскопкаў Пампеі ды іншыя ўнікальныя каштоўнасці. У гады вайны з музея зніклі таксама славутыя магілёўскі брацкі абраз з надзвычай багатым акладам і бялыніцкі абраз Божай Маці. Пра гэтыя святыні ўжо не адно дзесяцігоддзе ходзяць упартыя чуткі, што яны закапаныя дзесьці ў Магілёве.
    Пасля сустрэчы з I. Клімавым рэспубліканскія ўлады на ўсе запыты вучоных адказвалі маўчаннем. Лёс нацыянальных скарбаў іх не цікавіў. Тады дырэктар музея I. Скварцоў запісаўся на прыём да начальніка абласнога ўпраўлення КДБ тав. Дзямідава. Той выявіў зацікаўленасць і паабяцаў заняцца справаю пры ўмове, што атрымае каманду з абкама. Але хто і якую каманду даў Дзямідаву, засталося загадкаю, бо яго ў хуткім часе перавялі ў іншае месца.
    Цяпер вернемся да падзей пачатку вайны. Усе, хто гаварыў з былым дырэктарам, персанальным пенсіянерам саюзнага значэння I. Мігуліным, звяртаюць увагу на блытаніну ў ягоных словах. Часам ён сцвярджае наогул малаверагодныя рэчы. Як мы ўжо ведаем, у першыя дні вайны Мігуліна ўзялі ў апалчэнне. Але ж ён быў інвалід — меў толькі адну руку, прычым левую.
    Калі верыць аднарукаму апалчэнцу, у будынку абкама ў гады акупацыі стаяла вайсковая частка. Доўгі час на пакойсейф за браняванымі дзвярыма ніхто не звяртаў увагі, але аднаго разу цікаўны жаўнер знадворку дапяў па драбінах да закратаванага акна і ўбачыў, што за ім нешта блішчыць. Пасля гэтага немцы нібыта зрэзалі цяжкія дзверы аўтагенам, ашалелі ад ззяння золата, срэбра і каштоўных камянёў і вывезлі ўсё немаведама куды. Такую гісторыю малюе Мігулін са словаў нейкіх магілёўцаў, што перажылі акупацыю.
    Але ж сотні людзей могуць засведчыць, што старыя жалезныя дзверы (апрача таго, абсалютна цэлыя) у былым будынку зямельнага банка па вуліцы Міронава, 33 знялі толькі гадоў пяцьшэсць таму, а другія, кратаваныя, паранейшаму на месцы. Значыцца, версія з акупантамі, узброенымі аўтагенам, здымаецца.
    На нашую думку, бліжэйшымі да праўды выглядаюць паведамленні старых магілёўскіх жыхароў, што ў чэрвені 1941 года ў будынак банка зайшла трупа людзей у форме НКВД, якія
    157
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    • Нашы суайчыннікі з ЗША (злева направа): Антон Шукялайць, Антон Адамовіч і Вітаўт Кіпель, якія ў розны час займаліся пошукамі Крыжа святой Еўфрасінні.
    • Наши соотечественники из США (слева направо): Антон Шукелайть, Антон Адамович и Витовт Кипель, в разное время занимавшиеся поисками Креста святой Евфросинии.
    адчынілі пакойсейф ключом, склалі каштоўнасці ў падрыхтаваныя загадзя мяхі і ад’ехалі ў невядомым кірунку.
    Калі ўсё здарылася менавіта так, тыя НКВДэшнікі былі б яўна задаволеныя, прачытаўшы ў 1981 годзе ў газеце «Голас Радзімы» (якая, заўважым, выдаецца для замежных беларусаў) навелу Г. Ланеўскага «Украдзены крыж». Дзеянне ў гэтым творы адбываецца ў чэрвені 41га. Крыж, вядома, крадуць акупанты, прычым не з асабняка, у якім некалі мясціўся зямельны банк, а з музея, дзе рэліквіі, як сведчаць факты, ужо даўно не было.
    Дваццаць пяць гадоў таму Адам Мальдзіс надрукаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» артыкул «Сляды продкаў», выклаўшы там некаторыя з пададзеных раней звестак. Ішла гаворка і пра тое, што след рэліквіі можа знайсціся за акіянам. Пасля гэтага двое вядомых беларусаўэмігрантаў Вітаўт Тумаш і Вітаўт Кіпель ад імя Беларускага інстытута навукі й мастацтва ў ЗША звярнуліся да супрацоўнікаў размешчаных у Нью
    158
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    Ёрку Морганаўскіх установаў — бібліятэкі і калекцыі твораў мастацтва.
    Спроба даведацца пра лёс Крыжа нешта новае не дала ніякіх вынікаў. Паведамляючы пра гэта ў друку, доктар Тумаш вельмі слушна зазначыў: дапамагчы ў пошуку магло б абнародаванне назваў савецкіх устаноў і асобаў, на адказнасці якіх Крыж быў напярэдадні вайны. Канчаткова не абвяргаючы і версію захопу рэліквіі немцамі, замежны навуковец лічыў, што ў тых умовах Крыж маглі легка прыбраць да рук «давераныя» асобы партыі і НКВД. У такім разе ён сапраўды паехаў з Магілёва не на захад, а на ўсход. Аднак жа і такі шлях не выключае магчымасці продажу нашай святыні на аўкцыёне (або таемна) за мяжу. Пагатоў, аўтар выдадзенай ў 1949 годзе ў Парыжы кнігі «Сьв. ЕўфрасіняПрадслава» Леў Гарошка пісаў: «Каля 1930 г. былі паявіліся весткі ў газэтах, што бальшавікі мелі яго (Крыж. — У. А.) прадаць у Швэцыю».
    Магілёвец Е. Філіповіч прапанаваў А. Мальдзісу яшчэ адну нітачку пошукаў, пра якую вучоны расказаў у сваёй кнізе «Таямніцы старажытных сховішчаў»: «Настаяцель царквы ў імя Еўфрасінні ў Полацку Міхаіл Кузьменка называў прозвішча другога мільянера — Ракфелера. Нібыта ў архіве Ракфелера працаваў у 1962 годзе прафесаргісторык з эмігрантаў Уладзімір Скаралеці, які і бачыў там Крыж».
    За акіянам
    Амаль на два дзесяцігоддзі росшукі прыпыніліся. Іх працягнуў у 1990 годзе, апынуўшыся ў ЗША, вядомы беларускі журналіст Алесь Лукашук.
    Варта зазначыць, што перад ад’ездам за акіян адзін дасведчаны ў такіх справах чалавек параіў яму ніякімі пошукамі не займацца, бо гэта можа кепска скончыцца. Тым не менш, Алесь выявіў зайздросную энергію.
    Яму ўдалося пагутарыць з мастацкім экспертам Ракфелераўскага цэнтра ў НьюЁрку Оліў Брагозі. Выслухаўшы апісанне нашай нацыянальнай рэліквіі, яна запэўніла, што падобнага крыжа ў мастацкай калекцыі Ракфелераў няма і ніколі не было.
    3 рэкамендацыі спадарыні Брагозі А. Лукашу к звярнуўся ў прыватнае ньюёркскае агенцтва, якое выдае сусветны каталог
    159
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    украдзеных твораў мастацтва. Аднак, як высветлілася, тэты каталог фіксуе толькі рэчы, што знаходзяцца ў вышуку пасля 1945 года, і не ўлічвае твораў, якія зніклі ў гады Другой сусветнай вайны. Не абнадзеіла і тэлефонная размова з начальнікам агенцтва. Той сказаў, што, калі Крыж у Злучаных Штатах у прыватным зборы, знайсці яго практычна немагчыма. Такая інфармацыя можа выплысці на свет толькі выпадкова (напрыклад, пасля смерці калекцыянера будуць шукаць спадкаемцаў), дый гэта вельмі малаверагодна. Тое самае меркаванне выклаў А. Лукашуку і адзін з нашых суайчыннікаўэмігрантаў, які шмат гадоў сочыць за каталогам! найбуйнейшых у свеце аўкцыёнаў па продажы мастацкіх твораў — «Сотбі» і «Крысці».