• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    Наведаў беларускі журналіст і фундацыю Моргана. (Так называецца калекцыя, збіраць якую пачаў у другой палове XIX стагоддзя Перпонт Морган і якая цяпер з прычыны вялікае культурнае значнасці мае грамадскі статус.) Супрацоўнікі фундацыі і бібліятэкі Перпонта Моргана на ўсе роспыты ветліва адказвалі, што нічога не ведаюць і не могуць даць ніякай інфармацыі. Вядома, наіўна было б адразу бачыць у гэтым нейкую змову. Прыкладна такія адказы, пэўна ж, чуе большасць наведнікаў, што можна растлумачыць прафесійнай асцярожнасцю. Узгадайма, колькі сусветна вядомых твораў мастацтва было ўкрадзена за апошнія гады ў розных краінах.
    Трапіўшы на экскурсію ў ФБР, Алесь Лукашук выкарыстаў і гэтую магчымасць. Супрацоўніца аддзела экспертызы ласкава згадзілася пашукаць якіянебудзь звесткі пра рэліквію ў электроннай памяці сваіх кампутараў. Адказ зноў быў несуцяшальны: тыя пра Крыж Еўфрасінні нічога не ведалі.
    Загадка Крыжа не давала спакою і Адаму Мальдзісу. У часе ўрачыстасцяў, прысвечаных 500годдзю ўсходнеславянскага першадрукара Францішка Скарыны, выпадак звёў беларускага вучонага з доктарам гістарычных навук супрацоўнікам Эрмітажа Барысам Сапуновым. Пасля літургіі ў СпасаЕўфрасіннеўскім манастыры з размовы нечакана высветлілася, што пецярбургскі госць якраз і пісаў некалі адказ у магілёўскі музей. Ён з гатоўнасцю пацвердзіў: Крыж Еўфрасінні закуплены ў калекцыю Морганаў на аўкцыёне ў Заходняй Еўропе адразу па вайне...
    Апрача таго, А. Мальдзісу ўдалося даведацца, што пошукамі Крыжа ў 60я гады займаўся супрацоўнік Эрмітажа Бебут
    160
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    Шаўкоўнікаў. Тэты, відаць, прадпрымальны чалавек прыватна ездзіў у ЗША, імкнуўся пранікнуць у зборы Морганаў, але выявіў празмерны імпэт і атрымаў ад нейкіх маладзёнаў атлетычнага выгляду ветлівую прапанову ўгамавацца. У адваротным выпадку яны не гарантавалі госцю з СССР вяртання дадому.
    У 1966 годзе Шаўкоўнікаў апублікаваў артыкул пра Крыж Еўфрасінні ў амерыканскім мастацкім часопісе «Journal of glass studies», аднак абзац са згадкаю пра тое, дзе знаходзіцца рэліквія цяпер, у рэдакцыі выкраслілі без згоды аўтара. На жаль, новая нітачка расследаванню нічога не дала, таму што Б. Шаўкоўнікаў ужо пакінуў тэты свет.
    Праз колькі тыдняў пасля размовы ў Полацку А. Мальдзіс у складзе афіцыйнай беларускае дэлегацыі прыехаў у НьюЁрк на чарговую сесію ААН. Абавязак вучонага і грамадзяніна Беларусі, натуральна, прывёў яго ў фундацыю Моргана, дзе адбылася сустрэча з пані Яўгеніяй Зазоўскай, рускай з паходжання, якая займаецца ў бібліятэцы Перпонта Моргана славянскімі рукапісамі і рэдкімі выданнямі.
    «На маё пытанне, ці можна набыць або паглядзець каталог музейных фондаў, доктар Зазоўская адказала, што пра яго існаванне ёй невядома. Што знаходзіцца ў сутарэннях будынка — а там асноўнае багацце — цалкам, бадай, невядома нікому», — пісаў А. Мальдзіс у сваім «Ньюёркскім дзённіку» ў 1990 годзе.
    Зазначым адну дзіўную супярэчнасць. У 1974 годзе доктар В. Тумаш паведамляў у «Запісах Беларускага інстытута навукі й мастацтва» аб сваёй спробе высветліць месца знаходжанне Крыжа «і па каталогу калекцыі, і беспасярэднімі роспытамі». Атрымліваецца, што тэты каталог быў, як кажуць, у наяўнасці. Доктару Зазоўскай пра ягонае існаванне ўжо невядома. Яшчэ адна таямніца?
    Тамсама, у НьюЁрку, А. Мальдзіс сустрэўся са спадаром Антонам Шукялайцем, які ў гады нямецкае акупацыі ўзначальваў Менскі гістарычнамастацкі музей, што ў 1941м не паспелі эвакуяваць. Ці не апынуўся Крыж, як ходзяць чуткі, у Аўстраліі? Ці не разабралі яго, каб паасобку прадаць золата, срэбра і каштоўныя камяні з эмалямі? У гаворках і з Адамам Мальдзісам і, пазней, з аўтарам гэтае кнігі спадар Шукялайць выказаў меркаванне, што шэдэўр полацкага ювеліра Лазара Богшы, найверагодней, вывезлі ўсё ж на ўсход. Ён абвяргае і версію пра
    161
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎІПЧЫНЫ
    разбор рэліквіі на часткі, і з ім цяжка не пагадзіцца, бо кошт золата і камянёў на Крыжы параўнаўча невялікі.
    Ньюёркскія пошукі завяршыліся ў кастрычніку 1990 года візітам у Морганаўскую фундацыю міністра замежных спраў БССР П. Краўчанкі, якога суправаджалі А. Мальдзіс і супрацоўнік беларускага прадстаўніцтва пры ААН У. Шчасны. Дырэктару фундацыі быў перададзены афіцыйны зварот наконт Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Міністр растлумачыў, што гаворка ідзе пра нацыянальную святыню. «Калі б яе ўдалося вярнуць на Радзіму, — сказаў пры гэтым П. Краўчанка, — няхай за выкуп, у аэрапорце рэліквію сустракалі б дзесяткі тысяч людзей».
    Калі прыйдзе дзень такой сустрэчы і ці прыйдзе ён наогул? На запыт свайго тагачаснага кіраўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі атрымала афіцыйны адказ, што ў самой фундацыі Моргана Крыжа няма. Але ж у сям’і Морганаў ёсць і прыватныя зборы, а за іх, як вынікае з прысланага дакумента, адміністрацыя фундацыі не адказвае...
    Сляды вядуць у Расею
    У расследаванні загадкавай гісторыі знікнення Крыжа Еўфрасінні нямала зрабіў у апошнія гады супрацоўнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці Сяргей Багдановіч. Яго пяру належаць некалькі грунтоўных публікацыяў у перыёдыцы, сярод якіх і артыкул над красамоўнаю назвай «I ўсё ж след вядзе на ўсход», надрукаваны ў 1997 годзе ў двух нумарах газеты «Рэспубліка».
    Напачатку С. Багдановіч аднаўляе храналогію звязаных з Магілёвам падзей першых дзён вайны. 30 чэрвеня Сталін патэлефанаваў тагачаснаму першаму сакратару ЦК Кампартыі Беларусі Панцеляймону Панамарэнку, што знаходзіўся ў Магілёве, і даў санкцыю на эвакуацыю насельніцтва і матэрыяльных скарбаў. 3 ліпеня радыё перадало загад крамлёўскага ўладара аб знішчэнні архіваў і каштоўнасцяў, якія не паспелі вывезці ў тыл. 8 ліпеня горад пакінулі работнікі ЦК, а 1516га немцы замкнулі акружэнне.
    Прааналізаваўшы дакументы і ўспаміны відавочцаў, аўтар
    162
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    артыкула робіць выснову, што, нягледзячы на шэраг нявысветленых да канца акалічнасцяў, падазраваць былога дырэктара музея I. Мігуліна ў якіхнебудзь махінацыях падстаў няма.
    Звяртаючыся да версіі аб дачыненні да знікнення рэліквіі супрацоўнікаў НКВД, С. Багдановіч згадвае, што на пачатку ліпеня 1941 года ў Магілёў прыбыла з Масквы з нейкім «асобым даручэннем» трупа на чале з капітанам Віктарам Пудзіным. Звабліва думаць, быццам яна якраз і мела задание вывезці з пакоясейфа ў абкаме партыі каштоўнасці, якія лічыліся рэчамі антыкварнага фонду СССР. Аднак у такім разе гаворка ішла б пра асаблівы ўлік і кантроль і пра запіс у адмысловы рэестр створанага тады фонду пад назваю «Золата партыі». Інакш кажучы, Крыж і астатнія скарбы былі б, на думку Багдановіча, абавязкова выратаваныя. У выніку ён схіляецца да таго, што «асобым даручэннем» Пудзіна было ўсётакі наладжванне на гэтым участку Заходняга фронта аператыўнай сувязі і разведвальнай работы. Праўда, у артыкуле канчаткова не выключаецца і сітуацыя, пры якой, суправаджаючы каштоўны груз у аўтакалоне і трапіўшы ў акружэнне, група Пудзіна магла схаваць рэліквіі недзе па дарозе ў Расею.
    Дапусціўшы верагоднасць (хай сабе, на нашу думку, і вельмі нязначную) такога павароту справы, нельга не згадаць артыкула кандыдата геаграфічных навук А. Чарткова «Таямніцы глухота возера», змешчанага ў 1993 годзе ў газеце «Советская Белоруссия». У публікацыі ідзе гаворка пра зусім маленькую — дыяметрам блізу 30 метраў, але надзвычай глыбокую азярыну Акнішча, што хаваецца ў лясной глухамані на Краснапольшчыне. Аўтар артыкула мяркуе, што возера ўтварылася пасля падзення метэарыту. Апрача навуковых дадзеных, на карысць гэтага сведчаць і тамтэйшыя паданні пра звязаныя з бяздонным лясным «вокам» нябесныя сілы.
    Аднак да загадкавай гісторыі Акнішча мелі дачыненне і сілы зусім зямныя. Прыкладна ў тых мясцінах на пачатку апошняй вайны прарываліся з нямецкага акружэння часткі 13й арміі. «Калі лінія фронту адсунулася на ўсход, — піша А. Чарткоў, — на возеры Акнішча, на паўночнаусходнім яго беразе, былі спіленыя дзве хваіны, што раслі побач. Па іх спускалі ў возера нейкія буйныя рэчы. Гэта магла быць цяжкая зброя альбо іншыя рэчы, запакаваныя ў скрынкі...» Далей ставіцца слушнае пытание: навошта ж так надзейна хаваць вайсковы рыштунак, тым
    163
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    • Памятны крыж Тысячагоддзя Хрысціянства ў Беларусі, асвечаны ў 1988 годзе ў Мідлэндзе (Канада).
    • Памятный крест Тысячелетия Христианства в Беларуси, освященный в 1988 году в Мидленде (Канада).
    больш, ужо ў глыбокім варожым тыле? У навакольных лясах і без таго было пакінута шмат зброі, тэхнікі і боепрыпасаў. 3 другога боку, каб армейская маёмасць не дасталася фашыстам, яе прасцей было б знішчыць ці сапсаваць. А. Чарткоў лічыць больш праўдападобным іншы варыянт: «У возеры затопленыя рэчы, якія немагчыма было пакінуць ці знішчыць і рызыкоўна перавозіць далей на ўсход па занятай ворагам тэрыторыі. Гэта маглі быць каштоўнасці, эвакуяваныя з музеяў і сховішчаў Брэста, Беластока, Магілёва... Ашто, калі там захаваныя скарбы Магілёўскага браняванага пакоя, пошукі якіх дагэтуль безвыніковыя?.. Пасля разгрому гітлераўскай Нямеччыны шмат якія каштоўнасці вернутыя на Бацькаўшчыну. Але сярод іх не аказалася ніводнай рэчы з неацэнных скарбаў Магілёва, куды з усёй
    Беларусі звозіліся археалагічныя і культавыя рэліквіі наро
    да».
    Раскрыць таямніцы Акнішча зможа, безумоўна, толькі добра падрыхтаваная комплексная экспедыцыя.
    Але вернемся да росшукаў, праведзеных С. Багдановічам. Значна верагоднейшаю яму здаецца версія, якая ўзнікла пасля атрымання ім надзвычай цікавага водгука на адну з уласных публікацыяў. 75гадовы жыхар Магілёва Пётр Паддубскі непахісна ўпэўнены, што менавіта ён вывозіў на сваёй машыне музейныя каштоўнасці разам з Крыжам святой Еўфрасінні на ўсход.
    164
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    Калі прагрымелі першыя залпы вайны, выпускнік сельскагаспадарчага тэхнікума Паддубскі служыў у войску кіроўцам. У разгар баёў за Магілёў яго выклікалі да начальніка гарадскога гарнізона I. Ваяводзіна, які загадаў забраць з абкама партыі важны груз. Раніцою 13 ліпеня Пётр пад’ехаў да патрэбнага будынку. Некалькі людзей у цывільным адзенні ўзяліся грузіць мяшкі і пакункі. Найдаражэйшыя рэчы запакоўвалі ў акутую жалезам скрынку. Паддубскі пачуў, як хтосьці з «грузчыкаў» усклікнуў: «Які крыж прыгожы!» Потым шасцёра супрацоўнікаў НКВД на чале з маёрам узялі машыну пад ахову і загадалі ехаць у бок банка, дзе загружаліся мяхамі з грашыма яшчэ два аўтамабілі.