• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    У той трывожны час былы прэм’ер БНР* дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі выязджае з адмысловаю экспедыцыяй у Полацк. Мэта — пошукі неацэннага твора Лазара Богшы.
    Крыж Еўфрасінні «знайшоўся» ў мясцовым фінаддзеле і быў перавезены ў Менск**. Але над рэліквіяй ужо навісла пагроза. Наступ на беларускую культуру працягваўся. «Чыстка» ішла не толькі сярод людзей, але і паміж музейнымі экспанатамі. Грунтоўна ператрасалі фонды і найперш, вядома, у музеі, на чале якога стаяў такі нядобранадзейны чалавек, як Ластоўскі. Частку экспанатаў на загад пільных апекуноў нацыянальнае культуры вывозілі за межы Беларусі або проста знішчалі. Найбольш дарагія рэчы забіралі ў сталіцу сталінскае імперыі. Паводле звестак беларускага даследчыка з ЗША Вітаўта Тумаша, зроблены ў часе другой сусветнай вайны перагляд інвентарных кніг паказаў, што ў 2030х гадах з Беларускага дзяржаўнага музея ў Маскву вывезлі ўсе самыя каштоўныя абразы, увесь залаты і срэбны посуд, збор слуцкіх паясоў і народных строяў, калекцыю старажытных манет з беларускіх скарбаў, унікальныя архіўныя матэрыялы. Пад кіраўніцтвам ОГПУ адбываўся рабунак культурнае спадчыны народа з мэтаю разбурэння яго нацыянальнае свядомасці.
    * Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года.
    ** Так сталіца БССР афіцыйна называлася да 1939 г. уключна.
    147
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    • Сілуэты старажытнага Полацка.
    • Силуэты древнего Полоцка.
    Гэтае злачынства напачатку праходзіла пад выглядам эвакуацыі каштоўнасцяў далей ад дзяржаўнае мяжы. Страх перад «інтэрвенцыяй міжнароднай буржуазіі» разам з іншымі, унутранымі прычынамі нарадзіў ідэю перанесці сталіцу БССР у Магілёў. Горад рыхтаваўся да новай ролі. Ішло метадычнае знішчэнне храмаў, уадначас на новае месца пераводзіліся рэспубліканскія ўстановы, будаваўся Дом урада. У 1929 годзе ў Магілёў трапіў і Крыж Еўфрасінні Полацкай.
    Апублікаваныя доктарам Тумашам у «Запісах Беларускага інстытута навукі й мастацтва» ў НьюЁрку дакументы дазваляюць прасачыць хаду гэтых падзей.
    21 лістапада супрацоўнік аддзела фельд’егерскай сувязі паўнамоцнага прадстаўніцтва ОГПУ па Беларускай вайсковай акрузе тав. Лугаўцоў атрымаў ад начальства даверанасць «на право получения ценностей из Государственного Музея, для отправки таковых в гор. Могилев». Даверанасць падпісалі начальнік фельдаддзела А. Іваноў і інструктар А. Пішчык.
    Тым самым днём датаваны і акт аб перадачы Крыжа
    148
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    Еўфрасінні ў рукі Лугаўцова. У тэты час В. Ластоўскі ўжо не працаваў дырэктарам, аднак нацыянальную рэліквію ён перадаваў «чэкісту» яшчэ за сваім подпісам, бо, відаць, быў за яе асабіста адказны. Зрэшты, дамо слова самому дакументу, захаваўшы яго арфаграфію і пунктуацыю.
    АКТ
    1929 г. 21га лістапада складзены тэты акт аб перадачы Беларускім Дзяржаўным Музэям у Менску Беларускаму Музэю ў Магілеве крыжа Эфросініі Полацкай.
    1)	Футляр медны пасярэбраны, пазалочаны з пабітым шклом, у сярэдзіне крыжу футляр падобны.
    б) на футляры ёсьць славянскія надпісы.
    2)	Крыж зроблены з дубовага* дрэва і абложаны золатам і славянскімі буквамі.
    3)	Пад верхний папярэчкай крыжа не дастае 2х кавалкаў золата і дрэва.
    4)	На верхняй папярэчцы крыж, йкі быў вылажаны каменьнймі, каменьнйў нима.
    5)	Унізе крыжа зроблена надстаўка.
    6)	На верхнім канцы крыжа ёсьць уноўдаробленай выабражэньне Багародзіцы (жоўтага мэталю).
    7)	Правае крыло верхнига боку крыжа заложана такой самай устаўкай новага мэталю.
    8)	3 ліцавога боку крыж кругом абведзены шнурком на нітцы жэмчуга.
    9)	3 ліцавога боку выламана тры эмалі прэабражэньни сьвитых.
    10.	10ць выабражэньнйў сьвитых папсаваны.
    11)	У верхний папирэчцы ў пазах 4хкантовага крыжу 4 гнизды, у йкіх нима каменьнйў.
    12)	У ніжнйй папирэчцы ў пазах 4хкантовага крыжу 4 гнизды, у йкіх нима каменьнйў.
    13)	3 ліцавога боку 8 гнёзд, запоўненых каменймі, з йкіх 3 на дзержаньні авальнай формы, 2 сініх і 1 цёмначырвон.
    14)	На правым баку ніжнйй папирэчцы круглы амэціст прыбіты 2ми цьвікамі і на левым баку ніжняй папирэчцы белы камень.
    * Насамрэч, як ужо згадвалася, — з кіпарысавага.
    149
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    15)	Паміж верхний і ніжняй папярэчкай белы камень авальнай формы.
    16)	На верхний папирэчцы 2 камені белага шкла.
    17)	Наадвароце крыж гладкі пакрыты эмалью з выабражэньнем 3х сьвитых папсаван. 3 трох гнёзд рэліквіі адно пустое.
    18)	3 верхнига боку крыжа паложана рубчатаи акоўка, у икой трымаецца жамчуг, часьці ие з правага боку пад палукруглым пазухам абломана. (Апісаньне зроблена паводле акту, складзенаму у Полацку пры перадачы крыжа Ластоўскаму і акту прыёмачнаму складзенаму ў Менску.)
    Далей падаецца апісаньне паводле акту камісіі з удзелам ювэл іраэкспэрта:
    1.	На рукаятцы 1 ніжні блакітны авальны камень — ёсьць афарбаванае шкло.
    2.	Другі знізу на рукаятцы цёмначырвонага колеру, авальны камень — ёсьць гранат, каштоўнасьць якога прыблізна 35 рублёў.
    3.	Трэйці на рукаятцы авальны блакітны камень — ёсьць афарбаванае шкло.
    II.	На ніжняй папярэчцы злева авальны белы камень сэрдалікавага пераліву — ёсьць афарбаванае шкло; з правага боку гэтай папярэчцы гранёны круглы камень — ёсьць амэтыст, пастаўлены значна пазьней, каштоўнасьць яго каля 1го рубля.
    III.	Паміж ніжняй і верхний папирэчкай авальнагладкі камень сэрдалікавага пераліву — ёсьць афарбаванае шкло.
    IV.	На верхний папирэчцы 2 круглый, плоскій, гладкія камин! луннага колёру — шкло.
    Усиго на крыжу 8 каменьнйў, з йкіх 6 — шкло, 1 амэтыст і 1 гранат.
    V.	Шнурок жэмчугу, йкім абведзены весь крыж, важыць 32 і 5 грама разам з ніткай. Жэмчуг увесь праўдзівы, родадзкі (? — У. А.) перамишаны з так званым йўрэйскім, прыблізнай каштоўнасць іх усіх — кали 200 рубл.
    (Далейшы тэкст акту дапісаны чарнілам, рукою Вацлава Ластоўскага):
    Крыж гэты запісаны ў кнігу экспанатаў Беларускага Дзйржаўнага Музэю ў Менску пад № 7591.
    Крыж здадзены, згодна распараджэньню Наркомасьветы, былым дырэктарам БДМ тав. Ластоўскім В. Ю., прадстаўніку Фэльдаддзела ПП ОГПУ по БВО тав. Лугаўцову, згодна даве
    150
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    ранасьці Фэльдаддзела ПП ад 21/XI.29 г. за № 68813 для дастаўкі ў Магілеўскі Дзяржаўны Музэй і перадачы яго асабіста дырэктару Музэю тав. Вінікаву У. Л.
    Перадача адбылася ў прысутнасьці: дырэктара БДМ у Менску тав. М. I. Шапавалава, дырэктара БДМ у Магілеве тав. У. Л. Вінікава, нам. дыр. БДМ у Менску тав. А. В. Бурдзейкі.
    Здаў В. Ластоўскі (подпіс).
    Для перадачы дырэктару Магілеўскага Музэю т. Вінікаву прыняў Лугаўцоў (подпіс).
    Прысутнічалі: М. Шапавалаў (подпіс).
    В. Вйнйков (подпіс).
    А. Бурдзейка (подпіс).
    (Далейшая дапіска зробленая 22 лістапада 1929 г. ужо ў Магілеве.)
    Вызначаны ў гэтым акце крыж у стане згодна акту 1929 году, лістапада 22 дня а дзевятай гадзіне ў вечары на месцы атрымаў ад т. Лугаўцова, прыставіўшага тэты крыж па даручэньню БДМ у Магілеўскі Дзярж. Музэй.
    Дырэктар Магілеўскага Дзярж. Музэю — В. Виников (подпіс).
    Крыж здаў Лугаўцоў (подпіс).
    Прысутнічалі: Навуковы супрац. Магілеўскага Дзярж. Музэю
    (подпіс нечытэльны)
    (другі подпіс нечытэльны)
    Круглая пячатка з надпісам у сярэдзіне: Археографический Научный Музэй.
    Надпіс навокала: Пролетарии всех стран, соединяйтесь!
    Дакументы сведчаць, што ў той самы дзень В. Ластоўскі здаў Лугаўцову за сваім подпісам і перапісанае ў 1582 годзе слуцкім князем Юрыем Алелькавічам Евангелле, якое паходзіла з бібліятэкі СвятаТраецкага манастыра ў Слуцку. Дзе гэтая ўнікальная кніга сёння — таксама загадка.
    Але наша гаворка — пра таямніцу Крыжа Еўфрасінні.
    Напрыканцы XIX стагоддзя сябра рады Полацкага царкоўнага брацтва святар М. Дуброўскі зрабіў вопіс рэліквіі, які цікава параўнаць са звесткамі пададзенага вышэй акта. Паводле першага вопіса, з 20 эмалевых абразкоў на Крыжы няма аднаго,
    151
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    а пяць іншых — пашкоджаныя. У 1929 годзе тры выявы святых ужо выламаныя, а 13 — папсаваныя. 3 усіх каштоўных камянёў ацалелі два — аметыст і гранат. На месцы астатніх засталіся пустыя гнёзды або з’явіліся кавалачкі рознакаляровага шкла. На верхняй папярэчыне не хапала двух кавалкаў золата і дрэва. Як бачым, «ваяўнічыя атэісты», а дакладней — варварыбязбожнікі, за лічаныя гады ўчынілі святыні шкоду шматкроць большую за ўсе страты папярэдніх сямі з паловаю стагоддзяў.
    Хто выкраў святыню?
    Па ўспамінах краязнаўцы і былога супрацоўніка Магілёўскага дзяржаўнага музея Ераніма Філіповіча, на новым месцы Крыж Еўфрасінні змясцілі ў музейную экспазіцыю, але шмат хто з наведнікаў, асабліва жанчыны, пачалі перад святыняю маліцца і адбіваць ёй наклоны. Напэўна, гэта таксама адыграла ролю ў перавозе Крыжа з музея ў будынак бы лога зямельнага банка, дзе ў 30я гады мясціліся абкам і гаркам партыі. Будынак меў адмысловы пакой з масіўнымі кратамі на вокнах і браняванымі дзвярыма таўшчынёю 15 сантыметраў, за якімі былі яшчэ адны — кратаваныя. Менавіта ў гэтым пакоісейфе колішняга банка на пачатку вайны разам з іншымі найкаштоўнейшымі музейным! экспанатамі захоўваўся Крыж Еўфрасінні Полацкай. Згодна з афіцыйнай версіяй, адтуль у 1941 годзе яго выкралі фашыстоўскія захопнікі.
    Але ці так было ў сапраўднасці? Магілёў жа знаходзіўся за паўтысячы кіламетраў ад дзяржаўнае мяжы, і час дазваляў правесці эвакуацыю скарбаў. Гэта і нарадзіла чуткі, што рэліквія паехала ў гады ваеннага ліхалецця на ўсход. Такім размовам спрыяла і тое, што і афіцыйныя ўлады, і гэтак званыя кампетэнтныя органы чамусьці пазбягалі расследавання або праводзілі яго таемна, не паведамляючы вынікаў.
    У 60я гады Магілёўскі абласны музей звярнуўся з запытам наконт лёсу Крыжа ў Эрмітаж. Адтуль прыйшоў не падмацаваны ніякімі дакументамі адказ, што Крыж Еўфрасінні Полацкай трапіў у зборы мільянераў Морганаў і знаходзіцца ў НьюЁрку.
    Праз нейкі час гэтая заблытаная гісторыя прыцягнула ўвагу вядомых вучоных, супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўца Адама Мальдзіса і археолага Георгія Штыха
    152
    КРЫЖ МАЙСТРА БОГШЫ
    • Полацк пачатку XX стагоддзя.
    • Полоцк начала XX века.
    ва. Вынікам іхняе паездкі ў Магілёў стаўся зварот да вышэйшых рэспубліканскіх інстанцый, пасля чаго названых вучоных, а таксама дырэктара абласнога музея I. Скварцова і былога дырэктара I. Мігуліна выклікаў да сябе тагачасны намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі I. Клімаў, які ўзначальваў Рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Як прыгадвае Скварцоў, размова адбывалася прыкладна ў такім тоне: