23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Littera scripta
Інгвар Амб'ёрнсэн
23-я палата
Ingvar Ambjornsen
23 salen
Oslo Cappelen Damm AS 1981
Littera scripta
Інгвар Амб’ёрнсэн
23-я палата
Раман
Пераклад з нарвежскай
Мінск
Выдавец
Зміцер Колас
2011
УДК 821.113.5-31
ББК 84(4Нор)-44
A61
Серыя заснаваная ў 2009 годзе
Пераклад з нарвежскай мовы Лідыі Ёхансэн
Ingvar Ambjpmsen. 23 salen. ©CAPPELEN DAMM AS 1981.
This translation has been published with the financial support ofNORLA.
ISBN 978-985-6992-10-3	©Ingvar Ambjomsen, 1981.
©Ёхансэн Л., пераклад на беларускую мову, 2011.
©Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2011.
ПРАДМОВА
Большая частка падзеяў, апісаных у гэтай кнізе, адбываецца ўпсіхіятрычнай бальніцы мястэчкаЛіер. Тут многія пазнаюць сябе. 3 гэтай прычыны мне хацелася б зазначыць чытачу, што я не ставіў перад сабой задачы выразна размяжоўваць у сваім рамане выдумку і праўду.
Гэтая кніга — слабая спроба аддаць належнае групе пацыентаў, да «лячэння» якіх я некалі спрычыніўся. Каб неяк змяніць ганебныя ўмовы ўтрымання гэтых хворых, грамадскасць павінна ясна сабе ўяўляць, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма. А дакладней — тое, што стала вядома пасля выкрыцця парушэнняў у бальніцы мястэчка Рэйт'ярдэ. На Рэйт'ярдэ тады павесіліўсе грахі за парушэнні, якія, аднак, знойдуцца ў большасці бальніц Нарвегіі.
23-япалата — гэтанеад'емнаячасткасучаснайнарвежскай гісторыі. Падзеі, пра якія я пішу, — набыткі маёй памяці, тое, што захавалася з маёй працы санітарам у Ліерскай бальніцы ў 1974 — 75 гадах.
У апісанні бальніцы перайначаны хіба што прозвішчы персанажаў. А вось персанажы з крытычным стаўленнем да бальніцы былі мною прыдуманы. Такіх, на жаль, у рэальнасці няма.
Хёлен, ліпень 1981
Інгвар Амб'ёрнсэн
НАЧНЫ ПАЛАЦ
На дне даліньі шнурком бяжыць дарога. Круціцца, нібы чорная змяюка, паміж палямі. Віецца з паўночнага захаду, дзе, набычыўшыся, стаіць зашмальцаваны горад, напаўночны ўсход — да нягуста заселеных узгоркаў.
Ноч. Цёмная кастрычніцкая ноч, сабачы холад. Горад нагадвае пра сябе толькі водсветам над гарызонтам — чырвонажоўтым, далёкім. Уздоўж бязлюднай дарогі цягнуцца ліхтары, безнадзейна раскідаючы снапы святла па асфальце. Даліна адпачывае.
Пахілыя адхоны прагна ўдыхаюць доўгачаканы спакой, дый самой зямлі, здаецца, дыхаецца вальней цяпер, каліяна шчодра адмерала пакутаў гаротнаму люду.
У краі, абложаным каменем і перасыпаным жвірам, гэтая далінападаецца зямлёю Гэсэм. Глебатуттлустая, чорная, нібы смоль. I ўрадлівая. Даліна — частка Нарвегіі, адна з выяваў гэтай шматаблічнай краіны. Дабрабытам тут працята амаль усё — ад старых гаспадарак, вялікіх, заможных, да новазбудаваных дамоў з аўтамабілямі, прыпаркаванымі на падвор'ях. У самым цэнтры мястэчка — банк, пошта, цырульня, спажывецкі кааператыў. I тры аўтазапраўкі, нібы перліны, нанізаная на шнурок дарогі. Тутэйшаму насельніцтву амаль усяго хапае.
Але ўсё мае свой адваротны бок. Праўда хаваецца недзе паміж супрацьлегласцямі.
3 заходняга боку даліны панура збіліся ў купку цёмныя, важ-
кія каменныя пабудовы. Рэшткі сярэднявечча? Стары палац, дзе некалі шляхталадзілатанцы? Ды не! У гэтых змрочных каменных гмахах ніколі не ступала нага высакароднага чалавека. За апошнія гадоў сто іх пакоі былі адведзены рабочаму люду, адвечным гаротнікам і няшчасным парыям.
Каля тысячы чалавек, што працавалі на дабрабыт краіны, знайшлі тут свой прыстанак. I для многіх ён быў апошні.
Сярэднявечча?
He, Нарвегія нашага часу.
Пад дрэвамі стаіць па-зімоваму апрануты чалавек.
Стаіць на добра прамерзлай траве, усунуўшы рукі ў кішэні курткі, і не варухнецца. Марозна. Асенняя ноч з мірыядамі зорак і вострым пахам гнілой травы. Над чалавекам ветрык забаўляецца вершалінамі дрэваў, трусіць лісце з галля дадолу. Так і ляціць яно — цёмнымі выцінанкамі на фоне яшчэ цямнейшай ночы. Бяздоннай прорвы.
Такімі начамі думаеццанезвычайна... Больш заўсё яго турбуе Чалавек. Чалавек у карагодзе яго надзеяў і прыніжэнняў, уяўленняў і горкай праўды. У тым коле, што ніколі не разарвецца. Мігцяць зоркі над непахіснаю воляю чалавека. Патухне адна, у другім месцы на небе загарыцца другая.
Сёння яму больш за ўсё хочацца верыць у нястомную чалавечую ўпартасць!
3 заходняга боку, дзе заканчваецца пакаты схіл, парослы старымі дрэвамі, усёй сваёй постаццю імкнецца ў неба каменны будынак. Будынак, цямнейшы за самую ноч. Збудаванне на тры паверхі, здаецца, прыгнятае ўсё наваколле. У ім нічога не свеціцца. Анідзе, за выключэннем хіба аднаго акна. У цьмяным святле самотнае лямпачкі на першым паверсе можна разгледзець нейкі праход ці калідор. Жоўтыя сцены. Вогнетушыцель. За маленькімі шкельцамі закратаванага акна прамільгнуў цень мінулага, якое, думаў ён, даўно парасло быллём. Але памяць не памірае.
Гэтае збудаванне — нібы абеліск, помнік абыякавасці, бяздумнасці. Тут так цяпер ціха. Мёртва і ціха.
Навошта ён вярнуўся сюды? Спадзяваўся, пэўна, што ўсё было дурным сном, што тут аж да самых пагоркаў, якія
выгінаюцца за яго спінаю, ніхто ніколі не жыў. Але з тых часоў тут нічога не змянілася. To быў не сон, а куточак Нарвегіі на пачатку сямідзесятых.
I ніхто, ніхто не паклапаціўся хоць што-небудзь зрабіць.
Ён вярнуўся сюды, як злачынца, якога цягне на месца злачынства, але без страху быць спайманым і пакараным. Бо за ўзаконеныя злачынствы няма іншай кары, апроч пакут ад свайго ж сумлення.
Тут можна плакаць уголас, бо ўсё роўна ніхто не пачуе.
ДЗЯДЗЬКА НОЙ I ДРАЎЛЯНАЯ ШХУНА «КАЦЦІ АРК»
Ва ўсіх сем'ях ёсць свае падводныя рыфы. Сваркі і звадкі, якія ніхто не хоча або не можа выносіць на свет. Падводныя рыфы абыходзяцца, як яно заўжды мае быць, на належнай адлегласці. У сям'і Вігертаў адным з такіх рыфаў быў дзядзька Бен'ямін.
Калі Андрэас быў малы, ні адно лета без дзядзькі не абыходзілася. I нічога асаблівага ў тым не было, бо дзядзька Бен’ямін прыязджаў у госці менавіта летам. Толькі раз на год. Калі хлопчык пытаўся ў бацькоў, чаму ён не прыязджае часцей, напрыклад, на Калядьі, тыя адказвалі, што дзядзька Бен'ямін «страшна заняты».
Але кожны раз сёмага ліпеня ён прыбываў на цягніку з Драмэна. Разам з бацькам, які напярэдадні вечарам выпраўляўся з дому, каб яго прывезці. Андрэасу здавалася дзіўным, што бацька ездзіўпа дзядзьку Бен'яміна адзін, а пасля ён з братамі і маці толькі сустракалі іх з цягніка на станцыі. Але зашмат распытваць пра дзядзьку не дазвалялася. I нават малым ён адчуваў тыя нябачныя межы, якія нельга было пераходзіць, як бы яму ні карцела задаволіць сваю цікаўнасць.
Усё, што тычылася дзядзькі Бен’яміна, не давала Андрэасу спакою. Але, насамрэч, ён з гэтай нагоды перажываў не надта, бо дзядзька прыязджаў, што было галоўнае. 3 дзядзькам Бен'ямінам пачыналася сапраўднае лета. Першзаўсё — пляжны сезон з салодкай вадой, бутэрбродамі з сырам і пяском,
мокрымі плаўкамі і надзьмутымі мячамі, якія ў першы ж дзень зносіла прама ў мора.
3 прыездам дзядзькі Бен'яміна, калі ўся сям'я была ў зборы, ехалі на лецішча. I цэлыя тры тыдні, нягледзячы на надвор'е, адпачывалі там усе разам. Кожны год яны ездзілі на лецішча паміж гарамі і морам, і кожны раз у той самы дзень. Цудоўнага сёмага ліпеня.
Той дзень пачынаўся з ранішняга цягніка, які павольна прыцішаў хаду ля станцыі, з бацькі і дзядзькі Бен'яміна, які махаў, выглядваючы праз акно вагона. Пасля яны сыходзілі, нагружаныя валізкамі, пакункамі і рознаю драбязой. Тое самае паўтаралася з году ў год і было непарушнай традыцыяй. Уяўлялася немагчымым, каб гэты дзень мог пачынацца на іншы лад або ў іншым месцы. Так было, пакуль Андрэасу не споўнілася сем гадоў, у той год ніякага лета не было ўвогуле, бо не стала дзядзькі Бен'яміна.
Менавіта з таго часу дзядзька Бен'ямін стаў падводным рыфам, які залёг якраз ля самай паверхні вады.
Успаміны пра лета, праведзеныя ў чырвоным лецішчы ля мора! Ніякія восы ці яшчэ там што на вакацыях яго ніколі не дапякалі. Вада ў моры заўсёды была цёплая, а калі прыпускаў ладны дождж, Андрэас, здавалася, помніў, што і дождж быў цёплы, як яго, Андрэасава цела, і такі чаканы ў бясконцай чарадзе распаленых сонцам дзён. Гэтыя тры тыдні на лецішчы былі для яго жывым увасабленнем раю, яны ўяўляліся яму кожны раз, калі настаўнік нядзельнай школы расказваў пра краіну за нябеснаю брамай. «Вечнае жыццё» азначала вечныя вакацыі. На лецішчы паміж гарамі і морам. I сярод гэтага раю ўяўляўся яму дзядзька Бен'ямін. Ён быў неад'емнай часткаю раю, такою ж важнай, як сонца і салёная вада.
Бен'ямін быў адзіным матчыным братам. Высокі, нязграбны, ён хадзіў, заўсёды неверагодна шырока ступаючы, і амаль ні з кім ніколі не гаварыў. На яго твары заўсёды красав ала лёгкая ўсмешка, а цёмныя вочы часцяком пазіралі неяк адсутна. Галава была лысая, як калена, але маці, неяк даўнавата ўжо, купіла яму капялюшык ад сонца, які дзядзька ніколі не здымаў, нават калі клаўся спаць. Капялюш быў светла-блакітны з рэкламай мотапілы наперадзе. Як толькі сям'я прыязджала на лецішча,
Бен'ямін даставаў капялюшык, нацягваў яго на галаву і не здымаў да тае пары, пакуль бацька не аб'яўляў, што: «а зараз мы зачыняем лецішча і едзем дадому». Кожны год пакінутымі на лецішчы рэчамі цікавіліся мышы, і капялюшыкам дзядзькі Бен'яміна грэбавалі далёка не ўсе. За апошнія два гады ад яго застаўся адзін голы верх.
— Іштозтаго, — казаў дзядзька Бен'ямін. — Аддайце мне мой капялюш!
I гэтым яго моўная квота на дзень вычэрпвалася.
Лета, калі Андрэасу споўнілася пяць гадоў, выдалася на дзіву цудоўнае. Сонца смаліла, на небе не было ні хмаркі, і ранейшыя рэкорды па самым спякотным леце былі разбітыя ўшчэнт. Фермеры рвалі на сабе валасы і маліліся, каб Гасподзь спаслаў дажджу.
Андрэас паўсюль гайсаў галяком, хоць і пачынаў разумець, што, малы не малы, а ўжо вырас з таго ўзросту. Кожны дзень, толькі паснедаўшы, яны ўсім сямействам кіравалі на пляж. Праз рэдзенькі лес ішлі гуськом да свайго ўласнага «патаемнага пляжа» — вузкай стужкі пяску, заціснутай між двума мыскамі. Выглядала там усё не горш за самую сапраўдную лагуну з крышталёвачыстай вадой, якая іскрылася і рабацінілася над пясчаным дном. Гэта было ўлюбёнае месца ўсёй сям'і.
Распачынаў урачыстую калону бацька ў да смешнага вялізных шортах, з якіх тырчала пара ног палатнянага колеру, усунутых у паношаныя канторскія туфлі, ногі ў бацькі ніколі не загаралі, яны толькі чырванелі і распухалі. Ён нёс надзіманыя матрацы і плед у буйныя краткі, які быў і сталом, і шырмай для пераапранання. За бацькам ступалі старэйшыя Андрэасавы браты — Курт і Якуб, — у адных плаўках, з вудамі наперавес, пра якія яны, угледзеўшы цёплы пясочак, адразу ж забываліся. За імі ішла маці з пляжнымі пажыткамі — разамлелым сырам, размяклым маслам, цёплым ліманадам і доўгай банкай піва для бацькі і дзядзькі Бен'яміна. Андрэас і дзядзька Бен'ямін замыкалі калону. Бацька гучна і фалыпыва спяваў — маўляў, ён прыехаў з Алабамы з банджа, што вісіць каля калена, браты наперабой спрачаліся пра кітабояў і пра тое, як займае дыханне, калі ныраеш на метр у глыбіню, а маці рабіла яшчэ больш крыку, калі ўсіх спрабавала сцішыць.