23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Андрэас тады цалкам знясілеў, стараючыся ўвапхнуць у рот аднаму ўпартаму хлопцу порцыю кашы — той ні да ежы, ні да чаго іншага не праяўляў ніякага інтарэсу. Толькі нерухома сядзеў на зэдді і безуважна паглядаў перад сабою. Тым часам міма праходзіў Ленарт.
— Глядзі сюды! — сказаў ён. — Я навучу цябе аднаму прыёмчыку, — і ён сеў на кукішкі перад пацыентам. — Эрнст! — Ленарт адною рукой катурхнуў яго, а ў другой напагатове трымаў лыжку з кашай. — Эрнст!
Эрнст павольна павёў вачыма: паціху да яго даходзіла, што нехта з рэальнага свету яго кліча.
— Эрнст! Ну, якты сёння? Эрнст!
Эрнстаў рот трошкі разявіўся, здавалася, ён мабілізуе ўсю сілу, каб нешта адказаць. I ўжо было пачаў кволым дрыжачым голасам: «Я... я...», — як Ленарт імгненна ўсунуў лыжку з кашаю яму ў рот. Зубы — ці гэта былі ўстаўньія сківіцы — слізганулі па нержавейцы. Эрнст закашляў, каша палезла назад, з вачэй пакаціліся слёзы.
— 3 тым, каго збіраешся карміць, трэба наладзіць кантакт. Кармленне, каб ты ведаў, таксама від камунікацыі, — падсумаваў Ленарт і вярнуў лыжку Андрэасу.
— Дапаможаш з мыццём? — крыкнуў Яспэр Андрэасу, зазіраючы ў палату.
Праз адчыненыя дзверы чулася, як у ванну набіраецца вада.
— Без праблем! — Андрэас павесялеў: нарэшце можна кінуць абрыдлую анучу, якою даводзілася шараваць радыятары, аддзіраючы з іх рэшткі ежы.
— Добра! Пачнём з Пэдэра. Там далей, ля сцяны. Ты ж атрымаў ключ ад рамянёў?
— Атрымаў.
Андрэас ведаў, што кожную ноч трох-чатырох пацыентаў тут прывязвалі рамянямі даложкаў, але Пэдэр ляжаўу рамянях цэлыдзень. Ён, мусіць, быўэкстра-вар'ятам. Супер-шаленцам. Андрэасу яшчэ не давялося пазнаёміцца з ім бліжэй, ён толькі часам яму ківаў, атрымліваючы ў адказ дзікі позірк шырока вырачаных вачэй. А на «здароў» чуўся гук, падобны да рыку. Пэдэр, дарэчы, быў яшчэ адным магутным удзельнікам гукавога апакаліпсіса, які сустрэў Андрэаса ў яго першы дзень, дый, сказаць па шчырасці, сустракаў з тае пары кожнай божае раніцы. «Мама! — гарлаўПэдэр, каліўвогулемогвыдацьнешта членараздзельнае. — Мама!»
— Зараз мы будзем цябе мыць. Ты не будзеш купацца, цябе будуць мыць, — даходліва патлумачыў Яспэр. Стоячы побач, Андрэас трымаў напагатове ключ ад рамянёў.
Пэдэр не прамовіў ні слова і толькі вырачыў на санітараў вочы, поўныя непрыхаванага жывёльнага страху. Калі ў Аслака перуны з вачэй ляцелі ў вонкавы свет, дык у Пэдэра яны былі скіраваныя ўнутр — усамогасябе. Здавалася, выглядАндрэаса і Яспэра ледзяніў яму сэрца. Андрэас адчуваў, што Пэдэру баліць ад адной яго, Андрэасавай, прысутнасці.
Галава ў хворага была коратка падстрыжаная, не, абскубаная. Згвалтаваная нажніцамі. Белыя лысыя плямы кантраставалі з касмылямі цёмнага валосся. Пальцы — доўтія, вузлаватыя — жалезнаю хваткай трымалі коўдру. АлеўЯспэрахватка
была не такая праржавелая, як у Пэдэра. Ён умэнт садраў з хворага коўдру. У гэтай справе — здзіраць з пацыентаў покрыва — Яспэр яўна паспеў набіць руку.
I ад таго, што Андрэас убачыў, у яго аж заняло дыханне. Самі рамяні ён ужо, ясная рэч, не аднойчы бачыў. Шырокія, карычневыя рамяні, набраклыя мачою і потам. Бачыў ён і туга спавітыя гэтымі рамянямі жываты пацыентаў. Але на Пэдэры ўсё выглядала проста жахліва, можа, таму што ён быў такі худы. Высокі і лядачы. На яго рост ледзьве хапала даўжыні ложка, а важыў ён не болып за бэльзэнскага вязня, яшчэ не да самай смерці змардаванага нацьістамі. Тазасцегнавыя суставы тырчалі пялёсткамі на кветцы чалавечага цела, якая нікому і ніколі не магла б прыйсціся даспадобы. Рэмень на поясе быў зацягнуты так, што на ўтворанае ім вузкае колца было страшна глядзець. Пэдэр быў напалам перацяты па сярэдзіне тулава, раздзелены на дзве палавіны, нібыта аса. Яму, напэўна, балела. Бо нават на гэтым чалавеку, на якім, апроч костак і скуры, не было нічога, з-пад рамянёў чырванелася плоць.
— Мусіўабстрыгчыяго, — Яспэр паказаў на знявечаную галаву. — Дзярэ на сабе валасы, а потым іх есць! Дык я і абстрыг, каб не было чаго драць.
Вакол чэлеса таксама не было ні адной валасіны. Усё было з'едзена.
Калі Андрэас устаўляў два металічныя зубцы ў адтуліны на масянжовай шрубе, у яго дрыжэлі рукі. Павярнуў. Шруба не паддалася.
— Ціснімацней! — скамандаваў Яспэр.
Андрэас налёг з усяе сілы, раптам шруба адкруцілася і Пэдэр апынуўся на свабодзе. Ён было ўскочыў, але зараз паваліўся на падлогу. Нешта яго трымала. Ён напалову перавесіўся з ложка, зачапіўшьіся адною нагой. Нажны рэмень — такі самы, як і на поясе, толькі ў мініяцюры — моцна трымаў яго.
— Адамкні ж і нагу!
Так, так. Натуральна, перацяжкі толькі на пузе гэтаму галаварэзу было замала. Тут трэба было перастрахавацца. Рэмень урэзаўся ў галёнку. Пэдэр ляжаў на паддозе, а выкручаная нага на ложку.
— Ды хутчэй ты, a то пераломіш шчыкалатку. Хутчэй!
Божа, ён спяшаўся, як мог. Толькі перасталі б дрыжэць рукі! А чаго яму калаціцца? Гэта будні. Будні 23-й палаты. Пэдэр, пэўна, ужо не першы раз амаль не ламаў сабе шчыкалатку, не было чаго хвалявацца.
Раптам ён глянуў на пальцы. Пальцы на назе, якую ён збіраўся вызваліць. Ключ ледзь не выпаў з рук. Пазногці адсутнічалі. Замест іх на тупых куксачках голых костак віднеліся толькі вузенькія паскі запечанае крыві.
— He звяртай увагі, — патлумачыў Яспэр, убачыўшы Андрэасавурэакцыю, — ёнусёроўнанічоганеадчувае. Выдзірае пазногці з мясам, як толькі крыху павылазяць. Цалкам пазбаўлены чуласці!
Што мелася на ўвазе — чуласць ці адчуванне? Андрэас не ўцяміў. Неўзабаве яму ўдалося справіцца з рэменем, нага грукнула аб падлогу. Голы і лядачы, Пэдэр качаўся па халоднай падлозе і галасіў адразу і за мамай, і за татам. Андрэаса апанавала злосць.
— Падымайся, заразжа! Хуткаўванную! — Андрэасупершыню загаварыў гучна, загадным тонам. Ёнкрычаў, каб заглушыць чужы стогн і енк. I калі ўбачыў, як Пэдэр, хістаючыся, нібы горкі п'яніца, устае, чапляецца за ложак і маўчыць, усярэдзіне прыемна казытнула: ён, Андрэас, здолеў-такі перасягнуць яго ў галасавым рэгістры. Прыйшло адчуванне перавагі, перамогі! Яго хапіла, каб аддаць загад целу, што качаласянападдозе.накрычацьнаяго — бо ён проста спужаўся. Ён спужаўся знявечаных пальцаў, слядоў ад рамянёў — усяго адразу. Спужаўся, што знявечыць Пэдэра, спужаўся наступстваў. Але цяпер, калі Пэдэр стаяў перад ім ва ўсім сваім убостве, Андрэаса апанавала пачуццё трыумфу. Ён перамог Пэдэра, перамог страх і няўпэўненасць. Ён валодаў сітуацыяй, ён засвоіў азы прафесіі.
Аднак калі Пэдэр павалокся да ванны, а яны з Яспэрам рушылі следам, Андрэсу падалося, быццам з яго, як з прабітага шара, раптам вылецела ўсё паветра. Пыха абмякла, ператварылася ў сорам. Перамога змянілася жалем, фанабэрыя — згрызотамі сумлення. Імклівая змена пачуццяў, уверх-уніз. Штодзённыя амерыканскія горкі ў 23-й палаце.
Пэдэр у ванне: вада і мыла ўзбітыя ў густую пену, ногі і рукі
ў дзікім руху. Галава то апускаецца пад ваду, то высоўваецца зноў.
— Пэдэр — адзін з тых, хто любіць ваду! — пракаментаваў Яспэр. — Але спачатку яго трэба туды пасадзіць. Патрымай, калі ласка, яму галаву, пакуль я памыю. Ён увесь час нырае, але пад вадой не заўсёды затрымлівае дыханне.
Яспэр шчыраваў намыленаю вяхоткай.
Калі Пэдэр быў спераду і ззаду і ад галавы да пят чыста вымыты, яго зноў уклалі ў ложак. Гонар моцна замацаваць на ім раменныя зашчэпкі выпаў Андрэасу.
— Зацягвай тужэй! На апошнюю дзірку, іначай праз пару хвілін ён зноў будзе ў нас на падлозе, — раіў Яспэр, нібы абцугамі трымаючы Пэдэра ў абдымках, пакуль Андрэас зацягваў рэмень.
— Як ён можа вытрымліваць цэлы дзень у рамянях?
Андрэас зацягнуў рэмень так туга, што адчуў, як у самога нешта перакруцілася ў жываце.
— Ён не кантралюе сябе. Круціцца, што тая дзыга! Без рамянёў за гадзіну ўбіўся б.
Андрэасу падумаў, што, каб яму далі выбраць, ён лепш дзесяць разоў разбіў бы сабе галаву аб сцяну, чым даў павольна душыць у ложку. Дле нічога не сказаў. Якраз цяпер ён сам стаяў і душыў.
— Трэба яшчэ аднаго з ляжачых памыць, — сказаў Яспэр, калі Пэдэр быў надзейна замацаваны. — Іх усяго чатыры, але мыць іх — горай няма. Памыем двух, а з двума іншымі хай Райдар з Нурай забаўляюцца. 3 хадзячымі звычайна лягчэй, нават пры тым, што, калі іх раздзяваеш або адзяваеш, яны ўвесь час канькаюць.
Яны падышлі да ложка, на якім, матляючы рукамі, ляжаў жылісты дзядзька.
— Мам! — верашчаўён, — Ну, дзетытам?
— Севярын, — назваўягоЯспэр. — Лесаруб і селянін. Былы лесаруб і селянін. Маразму — на тысячу! — і пасміхаючыся, дадаў: — Ён, дарэчы, адзін з улюбёнцаў тут, у палаце. Нічога сабе хлопец, калі добры. Дзеўкі амаль б'юцца, каб яго даглядаць: ён, што дзіця.
Андрэас узяў дзядзьку за руку і атрымаў у адказ поціск,
якога не пасаромеўся б ні адзін лесаруб. У Севярына былі ярка-блакітныя вочы і нявінны твар, які ўвесь час плаксіва моршчыўся, як у немаўляці. Мяккія рысы твару кантраставалі з грубым шчаціннем. Перавёўшы позірк наЯспэра і Андрэаса, Севярын усміхнуўся, а калі Яспэр паказытаў яго пад падбароддзем, загігатаў, нешта шчасліва лапочучы.
Да ванны яго трэба было везці ў крэсле-каталцы. Увесь час, пакуль яны завіхаліся, падымаючы Севярына і перасаджваючы ў крэсла, побач круціўся Фрэдзі. Фрэдзі са сваімі жвавымі рукамі і няўтольнай прагаю да табакі. Ён так і пацягнуўся за імі да ванны, мармычучы нешта сабе пад нос, так хутка, што нельга было разабраць ні слова. Раз-пораз ён працягваўдаЯспэраруку і распачынаў сваё адвечнае маленне: «Яспэрнудайтабакі!» Яспэр адмахваўся, як стомлены бацька, якому абрыдлаўжо каньканне малога купіць новую пажарную машыну. Бо Фрэдзі быў сапраўдным дзіцём. Севярын гаварыў, як дзіця, але выглядаў гігантам. А Фрэдзі і выглядаў, і паводзіў сябе па-дзіцячы. Маленькае жвавенькае цельца, твар без зморшчынак і амаль без валасоў. Саракапяцігадовае дзіця мужчынскага полу.
— Ёнправёўтутамальусёжыццё, — сказаўЯспэрічарговы раз адмахнуўся ад Фрэдзі. — Пасля аднаго эпізоду з пакаёўкай яго кастрыравалі і адправілі сюды. Таму ў яго й няма ніводнае зморшчынкі. Праз кастрацыю. Але ў яго бываюць прыпадкі. Тады, калі яго адразу моцна не звязаць, усё дагары нагамі пераварочваецца. Але звычайна ён сам заўважае, што да яго падкочвае, і просіць звязаць сябе рамянямі, каб не занадта ўсходзіцца. У гэтым ён малайчына. На ўсякі выпадак мы штоноч яго таксама прывязваем.