23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Так, менавіта ніякавата! У праграме стаяла адна гадзіна на выступленне, таму выступаць яна мусіла роўна адну гадзіну.
Калі цішыня зацягнулася, яна бездапаможна азірнулася на арганізатара курсаў, але той паглядаўу акно.
Уводныя курсы Ліерскай бальніцы скончыліся пятнаццаціхвілінным навучаннем пра псіхічны тэрор.
Але пра гэта ўсе даўно ведалі.
ПРА КАЦЦІ АРК У «КАЦЦІ САРК»
Праводзіны.
Андрэасу амаль не верылася, што цяпер ён стаў вольны ад усіх абавязкаў перад Ліерскаю бальніцай. Свой пакой ён вызваліўбольш задватыднітаму, нізку ключоўвярнуў. Кожны раз, соваючырукуўкіпіэню штаноўі заўважаючы, што ключоў там больш няма, ён думаў, што сумны раздзел у ягоным жыцці, нарэшце, скончыўся. Цяпер яго назад нават на шалёнай кабыле не зацягнеш. Ва ўсякім выпадку, не ў якасці санітара.
Праводзіны, якія яму наладзілі, былі вельмі сціплыя. Усё адбывалася ў «Кацці Арк» — адным з пабаў Драмэна. Райдар і Нура прьівялі яго сюды пасля таго, як ён даў ім клятву, што будзе піць столькі піва, колькі яму хопіць сілы. За іх рахунак. Са свайго боку, ён даў сабе клятву, што гэты вечар ім уляціць у капеечку.
Першае, што ён зрабіў пасля звальнення, — выправіўся ў адведкі да свайго знаёмага карабельнага майстра.
Ён выйшаў з аўтобуса і зажмурыў вочы ад яркага пераліву фарбаў. Ён ніколі раней не бываўу Вэстландзе, яго ўразілі мясцовыя краявіды — ф'ёрдуабрамленнікрутыхскалістыхберагоў на фоне гор, убраных снежнымі шапкамі. Берагі зелянелі так, як можа зелянець толькі трава. Лазурак ледавіковай плыні ф'ёрда не паддаваўся ніякаму апісанню. Паветра было такое крыштальна-чыстае, што кожны раз, шморгаючы запалкай і запальваючы цыгарэту, ён адчуваў сорам.
Ён знайшоў цвінтар ля самага ф' ёрда. Крыху далей узвышалася белая каплічка, за якой роўнымі радамі аж да нізенькай каменнай агароджы стаялі надмагільныя помнікі. Былараніца, нікога яшчэ не было. Пара марскіх чаек павісла над ф'ёрдам на амаль нерухомых крылах і слала сваю жалобную песню на бераг, які за цяперашнім аддівам ляжаў пусты і расхрыстаны.
Там, дзе быў пахаваны дзядзька Бен'ямін, сямейнікі паставілі авальнае шэрае надмагілле. Па ім ужо шчодра нарасло моху. Толькі бок, дзе былі выбітыя імя і даты нараджэння і смерці, віднеўся выразна.
— Яшчэ пару год, і мох ад каменя не аддзярэш, — падумаў Андрэас.
Яму было лёгка і добра, бо дзядзьку пахавалі менавіта на гэтай зямлі, дзе прайшло яго дзяцінства. Хлопчыкам ён паехаў разам з сям'ёю праз горы ў Эстланд, у пошуках грошай і будучыні. Але Бен'яміну Эстланд, запаветная для бедных вэстландскіх сялян зямля, прынес толькі боль і пагібель. Ён адгараваў свой век і сам выбраў пайсці ў зямлю. Мёртвага, застылага і нарэшце вызваленага ад вар'яцтва, прывезлі яго назад сюды. Ніхто не ведаў, многа ці мала сумаваў ён яшчэ пры жыцці па гэтай зямлі. Можа, яго сястра здагадвалася.
Андрэас сеў на траву і адзначыў для сябе, што чуллівасці, якой ён так баяўся, насамрэч, не было. Былі толькі спакой і дзіўная блізкасць таго чалавека, ад якога няшмат засталося ляжаць пад гэтым шэрым каменем.
— Дзядзька Бен'ямін. Дзядзька Ной... — праносілася ў галаве. — Я там болей не вытрымаў... — і тут абедзве чайкі над ф'ёрдам замоўклі.
Па той бок нізенькай каменнай агароджы з гор да мора імкліва нёс талую ваду шпаркі ручай. Бурліў сабе ўздоўж могілак паміж алешніку і вербалозу і, рассякаючы смарагдавазялёнае покрыва травы, зліваўся з ф'ёрдам. Якраз насупраць Бен'ямінавай магілы вада трапляла ў глыбокую крутаверць.
На краю таго віра Андрэас змайстраваў з драўнянае кары караблік, ніякай паперы ў яго з сабой не было, таму ветразем стала дзесяцікронавая купюра — уласнасць Нарвежскага банка.
Драўнянае судзенка няпэўна закалыхалася па ручаі, пакуль
не выбралася на глыбакаводдзе. Моцная плынь панесла яго далей, да зялёнай краіны, дзе пустазелле ідзе на карысць людзям.
Калі драўлянае судзенка знікла з вачэй, Андрэасаву гаць затапіла, і ад гэтага стала так добра, так добра.
Яны сядзелі і пілі. Сталі п'янымі й гаваркімі. Калі продаж выпіўкі скончыўся і яны засталіся з апошняй паўлітраю піва, Андрэас распавёў пра Бен'яміна і тую казку, якую некалі пачуў ад дзядзькі. Райдар папрасіў распавесці яе ўсю. Калі Андрэас скончыў і ўтаропіўся ў пусты келіх, ён пачуў, як Нура сказала:
— Якая прыгожая казка, Андрэас, напраўду, прыгожая казка! Цікава, што сталася з людзьмі, якія засталіся? 3 тымі, што мусілі весці барацьбу з тролем далей?
Амб'ёргсэн, I.
A61	23-я палата : раман / Інгвар Амб'ёрнсэн ; пер. знарв. Лідыі
Ёхансэн. — Мінск : Зміцер Колас, 2011.— 192 с.— (Littera scripta)
ISBN 978-985-6992-10-3
Раман «23-я палата» — першытворнарвежскагапісьменнікаінгвара Амб’ёрнсэна (нар. 1956 г.), у якім ён крытычна апісвае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
УДК 821.113.5-31
ББК 84(4Норв)-44
Серыя «Littera Scripta»
Літаратурна-мастацкае выданне
Амб'ёрнсэн Інгвар
23-Я ПАЛАТА
Раман
Адказны за выпуск Зміцер Колас
Падпісана да друку 21.10.2011.
Фармат 84x108 '/32Папера афсетная. Друк лічбавы.
Ум. друк. арк. 10,19. Ул.-выд. арк. 8,33.
Наклад 500 асобнікаў (1 -ы завод 1-100). Заказ б/н.
Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас ЛП № 02330/0552654 ад 14.01.2010.
Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Пераплёт выраблены ў ТАА «Інпрэдо» Вул. Сямашка, 15-29/1, 220116, Мінск
Паўбіяграфічны раман сучаснага нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб'ёрнсэна (нар. 1956) крытычна разглядае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых. Творчасць аўтара, у якой ён паўстае нязменным прыхільнікам «маргіналаў», людзей, вымушаных жыць на мяжы грамадства, ацэненая шэрагам літаратурных прэміяў, у т. л. найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі (1995). Фільм «Элінг», зняты паводле яго рамана «Кроўныя браты», быў высунуты ў 2001 г. на прэмію Оскар як найлепшая замежная кінастужка.