23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Некаторыя ляжалі ў Ліеры якраз праз гэта. Лягчэйшыя аддзяленні поўніліся «звычайнымі» людзьмі, якія з тае ці іншае прычыны, часта праз нейкую драбязу, больш не вытрымлівалі. Адны ляжалі па некалькі тыдняў, другія — гадамі. Некаторыя
клаліся і выпіваліся па шмат разоў. Але ўсе гэтыя людзі, што клаліся і выпісваліся, і другія, што не зайшлі так далёка, але ўсё адно перажывалі свае дэпрэсіі, — цізаслугоўваліянытаго, каб з іх знялі адказнасць? Ці заслугоўвалі яны, каб сямейнікі, сябры і добрыя суседзі ківалі галовамі, чуючы, што яны кажуць ці робяць, каб кемліва падтаквалі — так, так, ён жа ў такой дэпрэсіі, або: ды мы іншага й не чакалі, ёй жа цяпер так цяжка. У Ліеры, у 23-й палаце і на іншых пастах, куды яму даводзілася заходзіць, ён бачыў адно і тое ж. Людзі або сядзяць у крэслах уздоўж сцен, або бясконца перасоўваюць ногі па лінолеуме. Злыя, вясёлыя, замаруджаныя, усхваляваныя ці абыякавыя. Розныя былі твары, характары й немачы. Але ўсе былі аднолькава пазбаўленыя адказнасці.
Нура:
— Ты там хутка?
Ён крыху разгублена паглядзеў на адкаркаваную пляшку, якую прыціскаў да сябе, і адчуў, як шчокі наліваюцца чырванню.
— Гатова, — ён працягнуў ёй бутэльку.
— Нудык пі!
— He, яму пасля! — Райдар зноў падскочыў. — Калі ён папалошча свае адвіслыя губы, будзе ўжо не цудоўнае віно, а аскомісты воцат. Я першы!
Андрэас дэманстратыўна паднёс бутэльку да рота і зрабіў глыток. Выцерся далоняю і перадаў бутэльку Райдару:
— Я, насамрэч, каб адпавядаць свайму стану, павінен бьгў выпіць усё нагбом, а пустую пляшку размалаціць аб тваю галаву, але, здаецца мне, я пазбаўлю цябе ад такой радасці, — такога доўгага выказвання ад яго даўно не чулі.
Пакуль Андрэас піў, Райдар пільна глядзеў на яго. А калі бутэльку ўзяла Нура, сказаў:
— He, а зараз без жартаў, давай сур'ёзна. Андрэас, табе палепшала?
Андрэас правёў рукою па валасах:
— Так, думаю, што палепшала. Я яшчэ, праўда, не засынаю з усмешкаю на вуснах, але ўжо й не скуголю па начах. Думаю, што пачынаю крыху даваць усяму рады.
— Добра. А будучае?
— Будучае?
— Так, кар'ералекарадушуЛіеры?
Андрэас падумаў перад тым, як адказаць. Ён ведаў, што рана ці позна яму прыйдзецца адказваць на гэтае пытанне — і сабе, і людзям. I тут — двух зайцоў адным ударам:
— Праз пару тыдняў скончыцца ўся мая кар'ера.
— Вось як, звальняешся, значыць?
Андрэас неяк расчаравана адзначыў ддя сябе, што Райдар не так і здзівіўся.
— Так, звальняюся. Ці дакладней, не думаю працаваць далей. He падпішу кантракта па яго заканчэнні.
Ну, вось гэта і сказалася — тое, учымёнбыўамальнездольны сабе прызнацца.
Больш як месяц таму ён атрымаў ліст з паведамленнем, што мусіць падоўжыць свой працоўны кантракт. He доўга думаючы, ён парваў ліст на дробныя шматкі, паглядзеў на тое, што засталося, і не адчуў нічога. He раўнуючы леташняя газета.
— Я парваў ліст пра падаўжэнне працоўнага кантракта, — сказаў ён, каб неяк перапыніць цішыню.
У Нуры быў выгляд, быццам яна хоча неяк пракаментаваць, але ў яе нічога не выйшла. Яна толькі моўчкі паглядала на Андрэаса. Запытальна і ў той жа час засмучана.
— Ну-ну, значыць, рашыў, сказаў Райдар. — Я таксама падумваў не падаўжаць кантракта, калі прыйдзе час. У мяне тэрмінканчаеццаўліпені. У канцы ліпеня, — Райдар уздыхнуў і ўзяў бутэльку. — Цудоўны будзе дзень. Можа, я і табе што падшукаю. За нас!
— Тыпрашто? — не зразумеў Андрэас.
Райдар адмоўна махнуў рукою:
— На некалькі дзён набярыся цярпення, не люблю дарэмна мянціць языком.
Нура так сама, як Андрэас, зірнула на яго з неразуменнем. Але раптам заззяла:
— Гэтаадвіна, — сказалаяна. — Ад віна і яркага сонца.
— Ад віна, а як жа! — падтакнуў Райдар. — А ведаеш, Андрэас, учора мы з сястрычкай Нурай па абавязку службы былі ўмястэчку і распівалі віно, у цябе, міжтым, быўвыхадны. Віно, вядома, было безалкагольнае, і ўсё ж...
— Можа б мне хто з вас патлумачыў, пра што, уласна, гаворка? — пацікавіўся Андрэас.
— Трэнінг, — адказаўРайдар. — Гаворка, уласна, прасацыяльны трэнінг, — ісур'ёзнатак.нібычытаеафіцыйнуюпаперу, узяўся распавядаць: — Надзвычай важным уяўляецца дазволіць пацыентам рэгулярна выходзіць за межы ўстановы і далучацца такім чынам да паўсядзённага жыцця. Таму ўстанова мусіць узяць на сябе абавязак па арганізацыі адпаведных мерапрыемстваў, — ён патрос указальным пальцам: — Прашу заўважыць: арганізацыя мерапрыемстваў мае ажыццяўляцца кваліфікаваным персаналам, які добра ведае пацыентаў і іх патрэбы! I ўчора мы з хлопцамі былі ў горадзе.
Афіцыйна выхад у горад называўся цяпер сацыяльным трэнінгам, але для пацыентаў 23-й палаты ён стаў проста жаданай зменаю абстаноўкі і нічым іншым. He было ніякіх сумненняў, што яны, можа, як ні адна іншая група пацыентаў у Ліеры, заслугоўвалі гэтую аддушыну.
Аднойчы, калі Андрэас працаваў у вячэрнюю змену, група пацыентаў з санітарамі якраз вярнулася з выправы па мястэчку. Пасля сустрэчы з шэрым і сумным Драмэнам, пасля снедання ў рэстаране і глытка піва іх вочьі свяціліся, самі пацыенты сапраўды пажвавелі.
Фрэдзі кінуўся да яго, забыўшыся зняць паліто. Моцна схапіў за рукі і пачаў распавядаць пра ўсё, што пабачыў, і пра ўсіх, каго сустрэў. Ён да драбніц запомніў мястэчка, будынкі, машыны, людзей. I вядома, ежу, якую на талерцы прынёс афіцыянт з раскошнымі вусамі і ў чырвоным пінжаку.
Ён паводзіў сябе, як нейкі пан, расказвала пазней Бэнтэ. Гэта Фрэдзі, які звычайна, калі еў, страшэнна свінячыў. Некаторых пацыентаў Андрэас ніколі раней такімі не бачыў. Што азначала ддя яго самога праехацца ў горад ? Спосаб марна патраціць грошы і час. У лепшым выпадку, невялічкая радасць пасля лішняй паўлітры. Авосьслухаючы, якпраДрамэн — агромністы горад — распавядае Фрэдзі, узнікала пачуцце, быццам слухаеш казку прапрыгоды, поўныя рызыкі, небяспекі і рознакаляровых уражанняў.
— Хто з вамі ездзіў? — карцела знаць Андрэасу. — Эдвін, Артур і Торсруд, — адказала Нура.
— Расфуфыраныя, у новенечкіх гальштуках, з выпрасаванымі на нагавіцах стрэлкамі. «У Рамесніка» было зачынена, так што прыйшлося здаволіцца «Паркавым».
— Во даюць! Цяпер чытайце пра хлопцаў у свецкіх рубрыках, — Андрэас ціхенька прысвіснуў.
Гатэль « Паркавы », не раўнуючы, быў самым дарагім месцам у цэлым Драмэне.
— Так, ачамубне? Гуляць дык гуляць, — сказаў Райдар. — He, шчыра кажучы, тугавата прыйшлося, асабліва нам з Нурай: нам ледзьве дазволілі ўвайсці ў нашых прыкідах. Але не скажаш жа хлопцам, што трэба вяртацца дамоў, бо ўсё вакол зачынена. А ісці ў нейкую забягалаўку або маладзёжную сталоўку, знаеш, таксама неяк няёмка.
— Абышлося нам гэта ў капейку, — дадала Нура. — Сястра Сігнэ аж на дыбкі ўстала. Але адышла, калі я расказала, як хлопцы добра сябе пачувалі. Ёй, дарэчы, не з рукі занадта ўпірацца — сама дала зялёную дарогу.
— Але бальніца напраўду можа раскашэліцца на рэстаран для хлопцаў? Яны ўвесь час гавораць, што ім ледзь на соль хапае.
— Якая бальніца? За ўсю гэтую гулянку разлічваўся Фрэдзі, — адказаў Райдар.
— Фрэдзі? Божа ты мой, а як так? Фрэдзі ж з вамі не было.
— He было, уласна таму мы і елі паляндвіцу, — сказала Нура. — Рэчутым.штоФрэдзіевасям'янястачыўграшахнемае. На Фрэдзі адкрыты недзе рахунак. I даволі нядрэнны! Часткаю гэтых грошай распараджаецца бальніца. Бальніца можа зняць грошы на ўсякія пакупкі, паездкі і іншае. Ці так сапраўды заведзена ў 23-й палаце — не маю ніякага ўяўлення. Ведаю толькі, што большасць гэтых паездак у горад фінансуецца з гэтай касы. Скажам так, бальніца дазваляе Фрэдзі пачаставаць іншых хлопцаў. У іх у большасці худыя ашчадныя кніжкі — з такімі ў рэстаран не сходзіш.
Андрэас скептычна паглядзеў на яе:
— Скажы, ты гэта ведаеш або проста здагадваешся?
— Мне гэта Сігнэ сказала. Яна, дарэчы, і загадала, каб той раз Фрэдзі пакінулі дома. Яналічыць, што ён ездзіць у мястэчка задужа часта.
— Калі яны карыстаюцца яго грашыма, дык чаму было б інеўзяць? — зазлаваўАндрэас. — Уявітолькі, калі б газетчыкі пранюхалі...
—	Уяві, уяві, — Райдар уздыхнуў. — Уяві, калі б Ліерская бальніца была блакітным шаром, поўным вяселячым газам!
—	Віно! — віскнула Нура. Ён выпіўусё віно!
—	Выбачайце, маю патрэбу, — патлумачыў Райдар. — Ёсць адчуванне, што прастудзіўся. Ці, можа, трошачкі захандрыў...
СПОНГА
Яшчэ дыскусіі не аціхлі вакол рэстараннае тэрапіі, як сястра Брыт, усміхаючыся на ўвесь твар, ужо паспяшыла з новаю прапановай:
— Слухайце сюды! — крыкнула яна і шчасліва запляскала ў ладкі. Усе слухайце сюды! Нам зрабілі прапанову! Нам прапанавалі працу! Мы, усе разам, пачнём працаваць! — яе вочы дарэмна замітусіліся ў пошуку ўхвалення.
Яна сказала нешта не тое?
Большасць прысутных на той час у палаце стаяла з каменнымі тварамі і неўразумела паглядала на яе. Адно Зігурд з Іварам не здзівіліся. Зігурд спяваў, што ён народжаны на караблі, а калега Івар раз'юшана шыпеў наўздагон той ці іншай галюцынацыі, якая задужаблізкадаяго падкралася: «Ідзіадсю ляпакульяцябенезабіўнавалачтыгэткая!»
— Пачнём працаваць? — перапытаў Бэнт. — Мытутпотам абліваемся, каб лайно вымыць...
— He, не, не! — сястра Брыт журботна заківала галавою. — Ты мяне зусім не так зразумеў! Я хацела сказаць, што зараз нам адкрываецца магчымасць далучыць пацыентаў да працы. Прымусіць іх рабіць нешта карыснае замест таго, каб сядзець у крэсле і паглядаць на сцены.
— I што за праца? — па-ранейшаму скептычна спытаў Бэнт.
Сястра Брыт засунула руку ў кішэню фартуха і, дастаючы адтуль нешта дзіцяча-ружовае, ціха прабуркатала, нібыта
магічнае заклінанне, ад якога адразу загараюцца вочы і ўсім робіцца радасна:
— Спонга!
— А Божа ж мой, а свеце мой! — гэта загаласіла Нура. Яна адхіснулася на два крокі назад і рухнула ў абдоймы Одвару, хаваючы твар далонямі.
Одвар, ашаломленыадтаго, штоямуўабдоймы трапіладзеўчына, зарагатаў і выкрыкнуў:
— Спонга! — гучна і абрыдліва. — Спонгаааа! — ён паглядзеў вакол сябе лісінымі вачамі, шукаючы, якое ўздзеянне на прысутных зрабіла такое нязграбнае слова.
Але пачырванела адна толькі сястра Брыт.
Спонга — цудоўнае вынаходніцтва. Проста геніяльнае.
Ва ўсякім разе, пазней тым жа днём, пасля таго як сястра Сігнэ ў сваім кабінеце дала больш грунтоўную арыенціроўку наконт прадукту і самой працы, на гэтым сышліся амаль усе санітары-пафігісты.