23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
Слова ўзяў Бэнт:
— Знявага і пакаранне! Быццам гэта канцлагер\ А што, патвойму, трэба рабіць, калі Одвар ці хто іншы раз'юшваецца?
— Для мяне перадусім ёсць розніца паміж раз'юшыцца іпакласцісяўложак, — сказаўАндрэас. — Некаторыя хлопцы штоноч ляжаць у рамянях — учынілі яны што недазволенае ці не. I яшчэ — я не магу назваць тое, што робяць гэтыя блазны, раз'юшваннем. Калі пацыент перакуліць талерку з абедам ці што-небудзь ім засвінячыць, яго што — загэтаадразуўрамяні? А ў нас усё так робіцца, і ты гэта ведаеш не горш за мяне. Ты сам гэта бачыў тысячу разоў. I апошні раз — сёння ўвечары!
Бэнт доўга не раздумваў над адказам:
— Ну і што! Сёння вечарам была Ленартава чарга. Іншым разам другія сябе паспрабуюць. Ты, напрыклад.
— Вось яно як. Што да пацыентаў, якіх штоноч звязваюць, ты маеш рацыю, для такіх я нічым ад друтіх санітараў не адрозніваюся. Але такая неадэкватная рэакцыя на тое, што пацыенты...
— Пачакай крыху! — перапыніў Свэйн. — У вас пацыенты штоноч спяць звязанымі?
Райдар крахтануў:
— Так, некаторыя. Штукі чатыры-пяць.
— А як з запаўненнем пратакола аб ужыванні рамянёў, ці як ёнтамназываецца — пратаколвыкарыстаннясілавыхсродкаў? Вы іх таксама рэгулярна запаўняеце, як і дзённы рапарт?
Андрэас здзіўлена паглядзеў на Райдара:
— Пратакол аб ужыванні рамянёў? У нас ёсць такое?
Райдару пытанне відавочна не спадабалася. Ён быў п'яны і змораны і, калі адказваў, здавалася, што ўсе грахі 23-й палаты ляжалі на яго плячах:
— He, у 23-й палаце няма ніякіх такіх пратаколаў. А калі і ёсць, мне іх ніхто ніколі не паказваў.
— Што? — Свэйнажпадскочыўукрэсле. — Алеж, чалавеча, гэта парушэнне закону! Пратакол выкарыстання сілавых сродкаў павінен запаўняцца на ўсіх пастах і рэгулярна праглядацца ўрачамі.
— Шмат чаго незаконна, — прыгнечана сказаў Райдар. — Пацыентаў забаронена класці ў рамяні і тады, калі на ложку няма парэнчыкаў, а прыладзіць іх ні ў кога не даходзяць рукі.
— Халеранавас! Вашпост, мусіць, нейкіасаблівы, наваттуг, у Ліеры. У нас у Б прынамсі ўсе абавязаныя складаць пратакол пра ўсякую такую хрэнь.
Гюн разгублена заміргала і сказала, звяртаючыся да ўсіх:
— Дык атрымоўваецца, што мы ўсе разам кожны вечар парушаем закон?
Свэйн злосна ўтаропіўся перад сабою:
— Так і атрымоўваецца! Пратакол выкарыстання сілавых сродкаў — гэта аснова ўсяго. Любы юрыст не задумваючыся скажа, што яго адсутнасць — гэта парушэнне закону.
Усе вакол пацішэлі. Адзіны, хто парушаў гэтую цішыню, быў гаспадар: ён гучна хроп, разлегшыся ў крэсле.
— Ён, напэўна, спіць, — асцярожна заўважыла Гюн.
— Мы таксама — з расплюшчанымі вачамі, — дадаў Андрэас.
Ён нахіліўся па пляшку і адчуў сябе зусім сп'янелым і стомленым.
Раптам усе пачулі, як у перадпакоі з усяе сілы адчыніліся дзверы. Пара, якая дагэтуль танчыла, здзіўлена глянула на гадзіннік. Яшчэ ж не дванаццаць?
— Гестапа! — крыкнуў нехта пранізліва. — Гестапаідзе!
I ўсе змоўклі. Толькі па-ранейшаму самотна круціўся прайгравальнік. У насцеж расчыненых дзвярах стаяў чалавек ва ўніформе і трымаў на ланцугу здаравеннага чорнага сабаку. Сабаку надакучыўланцуг, і ён, вышчарыўшыся, запытліва паглядаў на гаспадара: «Пусці ланцуг на хвіліну, га?»
Але служывы, здавалася, ні на што не звяртаў увагі. Яго твар быў нібы высечаны з граніту, а вусны дзвюма тонкімі паралельнымі лініямі перарэзвалі дбайна выгалены ландшафт. Некалькі секундаў, якія падаліся вечнасцю, ніхто не прамаўляў ні слова.
Бэнт першы разявіў рот. Яго пабудзіў грукат дзвярэй, якія ляснулі аб сцяну. Дзяжурнага паліцэйскага ў Ліеры ён бачыў не ўпершыню.
— Што такое? — ён устаў, пахістваючыся. — Што здарылася?
— Вы Бэрнтсэн, як я разумею? — у голасе паліцэйскага гучала стрыманая раўнавага. Але калі не пачуўся імгненны адказ: — Ты Бэрнтсэн? — Сабака напаўсілы гаўкнуў: «А зараз што?»
— Так, я! — Бэнтстаяўнашырокарасстаўленыхнагахіправакацыйна працягваў: — Як я бачу, Вы з сельскага пастарунка. У Вас яіпчэ, можа, і імя ёсць?
Паліцэйскі густа пачырванеў і з пагрозлівым выглядам наблізіўся да Бэнта:
— Я гэта зззапомню. У пэўным сэнсе я даўно гэта раблю, але сёння гэта ўжо занадта. Зараз жа спыніце шумець у кватэры!
Нура ступіла крок да паліцэйскага:
— Але Божа ты мой... сёння ж Новы год!
— I што з таго ? Тут жывуць людзі, якім заўтра рана ўставаць на працу, — ён зіркнуў на батарэю пляшак на стале. — I папраўдзе гэта тычыцца таксама й некаторых з вас! Нам скардзяцца, што...
— Хто? — выпаліўБэнт.
— He твая справа! Але магу сказаць, што нам скардзяцца жыхары гэтага дома, якія жывуць і над, і пад табою.
Бэнт расплыўся ва ўсмешцы. Андрэаса ж ад усяго нібы ўзяў паралюш, і ён не разумеў, з чаго тут смяяцца. Калі паліцэйскі скарыстае свой уплыў, у Бэнта будуць цяжкасці з падаўжэннем кантракта. Крутлатварая дзяўчына са злоснымі вачамі гучна і выразна вымавіла:
— У кватэры зверхужывуя!
— А мы жывём якраз знізу, — адгукнулася хорам адна пара.
У паліцэйскага адвісла сківіца. Бэнт ухмыльнуўся і, выкладваючы свайго казырнага туза, дадаў з халадком у голасе:
— А астатнія жыхары дома — тыя, каго тут, разумееш, няма, — яны гуляюць у іншых месцах. Іх няма дома! Я ўчора размаўляў з імі!
Райдар, які сядзеў дагэтуль моўчкі, таксама мусіў уставіць свае пяць капеек. Ён устаў і з удаваным раздражненнем сказаў:
— Карацей, спадар бальнічны паліцэйскі. Тое, што Вы тут расказваеце, не адпавядае сапраўднасці. Вы хлусіце! Што ў прынцыпе супадае з тым, што некаторыя з нас пра Вас ведаюць, — ён зноў сеў і, не паглядаючы на паліцэйскага, дадаў: — Я думаю, Вам варта было б ісці адсюль. Забраць Вашую жывёліну і ісці! Далёка ісці!
— Я пайду! Але абяцаю табе, Бэнт Бэрнтсэн, і табе, Райдар Му, што на гэтым справа не скончыцца! — самавалоданне паліцэйскага зачароўвала. Ён з нянавісцю зіркнуў на Райдара: — Цябе ўжо я вельмі добра ведаю. I на тваім рахунку надта многа ўсяго, каб ты распрагаўся тут такім зухам!
— А можа мне ўздумалася закрыць рахунак, — не здаваўся Райдар. — Можа, мнедазеленіўвачахабрыдліібелыяхалаты, і нацы-падобныя дзяжурныя паліцэйскія ў скураных ботах напару з паўдзікімі дварнякамі!
— Ты хоць разумееш, што кажаш? — прашыпеў дзяжурны. — Я вайну прайшоў і...
— Мытакібачым! — Андрэасраптамадчуўсябемужньім. — Але мы не будзем занадта злыя і не будзем цябе распытваць, начыім бакуты ваяваў, — дзяжурны фатаграфаваўяго поглядам. Андрэасу ўявілася, як яго твар праходзіць класіфікацыю ў архіве і займае сваё месца ў чорным спісе санітараў. Гатова. Цяпер ён надоўга і грунтоўна засвяціўся.
— А імя табе ёсць? — голас дзяжурнага не пакідаў ані ценю сумнення: Андрэас залічаны падрыўніком Ліерскага парадку.
— Некажы! — крыкнуўБэнт. — Ён не мае права...
— Андрэас Вігерт. Але ты можаш не запамінаць, думаю, праз пару месяцаў гэтае імя не будзе тут асабліва актуальным.
Дзяжурны не адказаў, адно згодна паківаў галавою, быц-
цам апошняе меркаванне здалося яму найболып верагодным. Ён абвёў змяіным позіркам усіх прысутных і павярнуўся, каб ісці.
— Так, калі прыгледзецца, дык большасць мне добра знаёмая. Тыя самыя твары, дзе толькі які шум ці пагулянка ў Ліеры — усе там.
— Можа, ты й мяне пазнаеш? — задзірліва спытала Нура, узяўшыся ў бокі. — Можа, калі я апранутая, дык не так лёгка будзе мяне пазнаць, — яназняласвітэр. — Апошнім разам мы бачыліся ў душы, калі ты ўлез да мяне ў ванну. I тады, здавалася, ты не дужа клапаціўся агледзець мой твар, ну дык хоць цяпер паглядзі.	•
Дзяжурны павярнуўся на абцасах і.пашпацыраваў са сваім сабакам у перадпакой.
— 3 наступаючым на горла годам! — крыкнуў Свэйн наўздагон. — Каб табе наступіла і раздушыла!
Бэнт пайшоў следам і з такой сілай грымнуў дзвярыма, што шум ад прыходу дзяжурнага здаўся нікчэмным. Адразу пасля грукату дзвярэй, нібы ад стартавага стрэлу, на дварэ пачало ляскаць, трашчаць і свістаць ад ракет і хлапушак. Гільзы кроілі паветра над прыпаркаванымі машынамі і з віскам ляцелі ў суседскія вокны, стралялі коркі ад шампанскага, пляшкі разляталіся на дробныя ашчэпкі, смяяліся і горка плакалі разлучаныя каханкі.
1974 год вымятаўся ў вечнасць, каб ніколі больш адтуль не вярнуцца. Было дванаццаць.
— 3 Новым годам, Андрэас! — павіншавала Нура, абвіўшы яму шыю.
— ЗНовымгодам! — адказаўАндрэас,раптамзаўважыўшы, што стаіць і прыціскае яе да сябе.
— Андрэас? — шыі было мякка і цёпла пад яе рукою.
— Ммммм?
— Ты цяпер даволі п'яны, так?
— Так.
— Жудасна становіцца, як падумаю, што прыйдзецца ўзбірацца па крутым схіле да Братэрскага дома. Можа, лепей перайсці праз дарогу ўніз і пайсці да мяне...
— Можайтак. Можа, мыўжопойдзем? Калі захопім рэшткі
віна, табе не прыйдзецца несці мяне назад праз якіх пару гадзін.
Яны прачнуліся рана, яшчэ да таго, як досвітак развітаўся з прыцемкамі. Андрэаса блажыла, а яшчэ адчуўшы побач голае цела Нуры, ён неяк разгубіўся. Нура міргала вачыма і ўсміхалася. Ён паспрабаваў усміхнуцца ў адказ, але вусны не варушыліся і ўсмешкі не выходзіла. Усё яшчэ паўсонным голасам яна вымавіла:
— Толькі не кажы, што табе занадта няёмка.
Ён адвярнуў ад яе рот і адказаў:
He буду.
— Добра! — яна падсунулася бліжэй.
— Нура? — голас Андрэаса гучаў крыху няўпэўнена.
Га?
— Я шмат дроў учора наламаў? Ну, я пра гэтага дзяжурнага.
— Ха-ха! Дай памацаю твае ногі, ці халодныя! — яна паварушыла пальцамі ля яго ступакоў. — Не-а, расслабся. У гэтага Вільхэльмсэна не надта многа ўлады. Можа, таму ён сябе так і паводзіць. Яму ж трэба на нейкім адыгрывацца, як і нам.
— А ён дакладвае ў адміністрацыю бальніцы?
— Ну... я дакладна не ведаю. Але тое, што некаторым санітарам адмаўляюць у падаўжэнні кантракта без важкіх прычынаў, — гэта праўда. Як правіла, адмову ніхто нікому ўвогуле не абгрунтоўвае. Можа стацца таксама, што бабы на камутатары языкі распусцяць, калі што на лініі выпадкова падслухаюць.
— Аяны падслухоўваюць?
— Усе размовы паміж блокамі ці паміж блокамі і аддзяленнем праходзяць праз камутатар. He скажу напэўна, ці падслухоўваюць яны і ці перадаюць усё потым наверх. Але так кажуць нашыя марксісты-леніністы.
— Яны таксама крыху з паранояй.
— He без таго. Але ж помні пра гэта, калі па тэлефоне размаўляеш. Асабліва ўвечары і ноччу, — і памаўчаўшы, дадала: — Калі маеш гаварыць пра што-небудзь таемнае.