23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Вось, паглядзі! — Бэнт выцягнуў з кішэні памяты аркуш. — Як ты і казаў, Якуб хутка прачнуўся. Але проста ляжаў і маўчаў, тады яна вырашыла, што ён, удадатак даўсяго, яшчэ і глухі. I напісала браціку маленечкую цыдулку, спадзеючыся, што ён позіркам пагадзіцца.
Андрэас чытаў: «Дарагі, мілы Якуб! Ці не будзе лепш, калі я ўжо цяпер паклапачуся пра тое, што застанецца пасля тваёй смерці?»
— Божа літасцівы! Навошта ёй гэта? Гэта ж юрыдычна не мела б ніякай вартасці, нават калі б Якуб ківаў з усяе сілы.
— Ён не кіўнуў ні разу, толькі абыякава на яе паглядзеў. Быццам увогуле не пазнаў.
—	Цікава, але ж нас ён пазнае. Прынамсі раней пазнаваў.
—	Ён яўна і яе пазнаў таксама, — сказаў Бэнт.
Той дзень настаў. Андрэас упершыню сутыкнуўся з сястрой Смерцю.
На дварэ не адпускалі маразы, першыя тры тыдні новага года тэмпература трымалася за мінус дваццаць.
За вокнамі 23-й палаты, залітыя кволым студзеньскім святлом, іскрыліся бярозы. У мільёнах застылых крышталікаў, што папрыліпалі да цёмных галін, зіхцела скупое сонечнае праменне. Яны нагадвалі зоркі, Млечны Шлях, апалы на зямлю.
Андрэас сядзеў у жоўтым пакойчыку і пазіраў на двор. Белая аконная рама была падобная да рамкі з фатаграфіяй. На дварэ ўсё застыла. Замерзла, заціхла. 3 палаты далятаў звыклы шум, прыглушаны прычыненымі дзвярыма.
Якуб дыхаў няроўна, з вялікімі хрыпамі. Яго жыццё нагадвала істоту, якая з усяе сілы спрабуе ўхапіцца за паміраючае цела ссохлымі патрэсканымі кіпцюрамі. Час ад часу дыханне раптоўна абрывалася, знікала цалкам. Жыццё балансавала на краі прорвы. Але цела зноў усмоктвала некалькі літраў паветра ў лёгкія, і кроў бегла па целе зноў. Андрэас мімаволі дыхаў у такт Якубу. Спынялася Якубава дыханне — і Андрэас заміраў таксама.
Спачатку, калі Якуб не выдаваў ні гуку, Андрэасу рабілася страшна, і ён уставаў — бегчы па дапамогу. Але кожны раз, раней чым ён дасягаў дзвярэй, смерць перадумвала. Потым Якуб зноў затрымліваў дыханне. Смерць — котка — бавілася са сваёй здабычай. Мыш — дагасаючае жыццё — марна намагалася вышмыгнуць. Хітрая котка сабе на пацеху давала мышы ўцячы, але кожны раз, як тая адбягала, чапляла яе капцюром і цягнула назад. I кожны наступны раз гэтыя ўцёкі рабіліся ўсё больш нерашучымі, кволымі, хваравітымі.
Андрэасу сказалі, што нічога зрабіць немагчыма. Толькі чакаць.
Гадзіны паўзлі смаўжом пад акампанемент скрыгатлівага Якубавага дыхання. За вокнамі ажывала ранішняя мітусня. Рух да і ад адміністрацыйнага корпуса.
— Жыццё ідзе сваім ходам, а тут ляжыць і памірае чалавек, — думаў Андрэас.
У абед на замену Андрэасу прыйшла Бэнтэ.
— Божамой, якусёгэтазацягнулася, — уздыхнулаянаіразгарнула зашмальцаваны нумар штотыднёвіка «Дом». — Можа, Бог дасць, хутка скончыцца!
На якую долю секунды павекі ў Якуба сцепануліся, прыадкрыўшы стомлены погляд. Андрэас з камякомугорле выйшаў з пакоя. У тых, хто памірае, слых захоўваецца да канца. Бэнтэ занурылася ў гісторыі з жыцця, і сувязь са светам спынілася.
Якуб Стурліен памёр прыкладна праз паўгадзіны пасля таго, як Андрэас зноў змяніў Бэнтэ. Нічога асаблівага не здарылася, проста завяршылася доўгае, ціхае паміранне. Няроўнае дыханне неяк раптам спынілася, і Андрэас замёр. Ён лічыў секунды, чакаў працягу. Але працяг не наставаў. Андрэас гучна ўздыхнуў і падышоў да ложка. Якуб Стурліен з Ліерскай бальніцы выпісаўся.
— Я стаю сам-насам з трупам. 3 памерлым чалавекам. Я трымаю ў руках нябожчыка.
Страху не было. I болю таксама. Былотолькітак...такдзіўна ўсведамляць, што гэтыя жоўтыя сцены з каменя і цэменту, гэтыя зачыненыя вокны і дубовыя дзверы — усё гэта болыд не будзе заключаць у сабе Якуба.
Ён не адчуваў сябе ні сентыментальным, ні дурным, калі цішыню пакоя парушыла яго выразнае «бывай». Дзевятнаццацігадоваму юнаку трыццацігадовы палон уяўляўся настолькі неверагодным, што калі смерць расчыніла краты і выпусціла чалавека на волю, ён адчуў нейкую ўрачыстасць.
Ён выйшаў з пакойчыка і накіраваўся да кабінета сястры Брыт.
— Стурліен памёр, — сказаў ён.
Сястра Брыт адарвала вочы ад свайго заўсёднага разносу з лекамі:
— Трэба ж, — і зноў засяродзілася на каляровых пігулках. Пасля раптам падняла позірк на Андрэаса і, здзіўлена лупаючы вачыма, перапытала: — Хто, ты сказаў, Хегці Стурліен?
Райдар і Андрэас сядзелі ў маленькай куханьцы, што межавала з 23-й палатай. На кухні гаспадарыла Сёльфры — мажная,
станістая кабета. У яе былі ядраны тэмперамент і раскошны запас смачных мацюкоў.
Стоячы ля пліты, яна пякла вафлі да кавы. Два санітары тым часам сядзелі ля акна, сёрбалі распушчальную каву і палілі. Час ад часу на стол перад імі пляскаўся кружок вафлі. Ён адразу разломваўся і адразу знішчаўся — моўчкі. Сёльфры ненавідзела, як яна гэта называла, «усякія ўдзякі-падзякі».
Праўду кажучы, санітарам сядзець на кухні строга забаранялася, яны маглі адно дапамагаць раскласці ежу па талерках. Адміністрацыя бальніцы намагалася такім чынам прадухіліць крадзеж правіянту з лядоўні, а таксама папярэдзіць выпадкі, калі санітары даядалі за пацыентамі рэшткі ежы. Калі б каго злавілі на месцы злачынства з ротам, поўным катлет, кіслай капусты і вадкай бульбы, яго маглі б тут жа звольніць. Усё, што заставалася пасля ежы, бачкамі скормлівалася свінням, а не галодным да свінячага піску санітарам. Яны хадзілі ў сталоўку, дзе плацілі за такі самы харч, які гадзінай раней згрэблі ў памыйны бачок.
Але сястра Брыт нерашуча блаславіла Райдара і Андрэаса на гэты візіт. Яна палічыла, што нічога страшнага не здарыцца, калі хлопцы выкураць па цыгарэце і вып'юць па кубку кавы перад тым, як распачаць абмыванне і пераапрананне нябожчыка.
У паветра ўзляцеў новы кружэлец вафлі і прызямліўся на стол паміж хлопцамі.
— Так-так, — уздыхнулаСёльфры, наліваючы новы чарпак цеста ў паглыбленні вафельніцы. — Значыць, будзеце зараз прыбіраць Якуба ў апошні шлях. Дык папіце спачатку яшчэ крыху кавы, для бадзёрасці. Праца ж не з самых прыемных, — яна паставіла на стол чайнік кіпеню і слоік з распушчальнаю кавай.
— Лепей з нябожчыкам важдацца, чым цярпець, як нейкая ідыятычка табе на галаву памыйніцу выварочвае, — раніцай Райдар каторы ўжо раз правёў сустрэчу на рынгу з сястрой Сігнэ, пасля чаго вызваўся добраахвотнікам разам з Андрэасам прыбіраць Якуба. Як ён сказаў — каб мець лішнія дзверы паміж сабой і Сігнэ.
— Вунь як, яна зноў па табе прайшлася?
— ЯнаРайдарадужалюбіць, — пракаментаваў, усміхаючыся, Андрэас.
— Ну, і што ж ты ўчыніў гэты раз ?
— Зайшоў у кабінет да Брыт, калі там раптам зазваніў тэлефон, — сказаў Райдар. — Брыт не было, ну, я і падняўтрубку, сказаў, хто я, дзе я знаходжуся. Карацей, усё па рэцэпце. А ў адказ пачуў, як нехта сапе ў трубку, як бык. Сігнэ, падумаў я. Толькі яна можа забыць, чаго тэлефануе, яшчэ да таго як павітаецца. Апроч сапення, нічога чуваць не было. Урэшце на тым канцы дроту ляснула трубка. Так, так, падумаў я, вось і пагаварылі. Але размова была наперадзе. Хутка янаўляцела ў палату, каб мяне вышчаміць. Тады я і пачуў, які я невыносны нахабнік, і як так можна кідаць трубку, калі яна тэлефануе, каб сказаць нешта важнае.
— Пачакай, — перабіла Сёльфры, — ты ж сказаў, што яна першая кінула трубку.
— Сказаў, так. Яна першая і кінула, і адразу пасля гэтага прыляцела ў палату, каб мяне адчытаць па першае чысло. Я, бачыце, перабіў важную размову. Размову! Ха! Яна ж ні слова не вымавіла, толькі цяжка падыхала ў апарат і паклалатрубку. У яе яўна шыза, — Райдар адсёрбнуў кавы.
— He, Сігнэ не шызафрэнічка, — з сур'ёзным выглядам сказала Сёльфры. — Яна проста старая маразматычка! Я за гэтыя гады столькі пра яе наплявузгала, што недзе аж шкадую. Але неяк мне прыйшло ў галаву, што яна, зрэшты, сама не разумее, што яна кажа ці робіць. Сігнэ варта было б раней пайсці на пенсію, пра гэты яе маразм, нарэшце, не толькі мы пляткарым.
— Розуму не дабяру, маразматычка яна ці шызафрэнічка, але тое, што з ёю не ўсё добра, ясна, як божы дзень. Чорт раздзяры, мне яе недзе нават шкада, — сказаў Андрэас.
— Дый мне шкада, — адгукнуўся Райдар. — Але янатакую хрэнацень вытварае, што прабачыць яе толькі за тое, што...
Ён знянацку сціх, вырачыўшыся на дзверы. Андрэас тут жа азірнуўся.
На кухні раптам вырасла «маразматычка ці шызафрэнічка». Андрэас з Райдарам падрыхтаваліся да шквальнага абстрэлу і атамнага выбуху.
— Можа, хто з вас бачыў карычневую кардонную валізку 1930 года?
Яны толькі глядзелі перад сабой, разявіўшы раты. Іх застукалі на месцы злачынства, але не збіраліся сцінаць галовы! I пры чым было гэтае абсурднае пытанне пра нейкую карычневую кардонную валізку 1930 года?
— Прамілы Езус! Прамілы Езус! — ледзьчутна замармытала Сёльфры, утаропіўшыся ў паддогу.
Але сястра Сігнэ не страціла розум і не стала вар'яткай. Ва ўсякім разе, не большаю, чым была раней. Яна даволі спакойна села на апошні свабодны зэдаль каля стала і распачала неверагодную гісторыю.
Бальніца, натуральна, паведаміла Якубавай сястры, што яе брат памёр. Тая і раней ведала, у якім ён стане, таму звестка пра яго смерць нечаканай не стала. Сястра выказала жаданне прагледзець спіс адзення і асабістых рэчаў, якія Якуб меў пры сабе, калі паступіў у бальніцу. I яе неверагодна жахнула, што бальніца не магла знайсці маленькай кардоннай валізкі. Абшукалі ўсё, дзе толькі валізка магла стаяць, але ніхто не мог нават успомніць, што калі-небудзь яе бачыў.
А вось Якубава сястра памятала. Яна памятала нават, калі валізка была купленая. Усе астатнія рэчы былі на месцы, і таму валізка ўсё адно была б пустая, але сястра не ўтаймоўвалася. Кардонную валізку павінны былі знайсці — або кампенсаваць!
— Аленегэтагалоўнае, — расказваладалейСігнэ. — Утым, што бальніца павінна кампенсаваць страту, яна мае рацыю. Але вы толькі падумайце, Стурліен ляжаў у Ліеры болын за трыццаць гадоў, за апошнія дзесяць гадоў яна наведала яго толькі адзін раз. I адзінае, што яе займае цяпер, калі мы тэлефануем і кажам, што брата не стала, — гэта нейкая старая валізка! Ды яна, хутчэй за ўсё, прапала, калі прыбіраліся і выкідалі смецце.
Андрэас думаў пра жанчыну ў футры і золаце, якая днямі заплывала ў палату. Яму ўявілася, як у яе ў руцэ боўтаецца цацачная карычневая валізка. Ён проста не мог не засмяяцца.