23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ
— Што? Многахтозбіраеццавыпісаццанатойсвет?
— Так, як правіла, яны адыходзяць гуртам па некалькі чалавек. Старыя санітары тут у бальніцы даволі прымхлівыя, што да памерлых. Яны кажуць звычайна: дзе адзін, там і тры. Частатак і выходзіць. Як нападзе якая пошасць на 23-ю палату — падбярэ адразу некалькіх. Яны ж там усе старыя і слабыя. Вось памёр Аслак ад сваёй нахабы, што ў спіне сядзела, і, павер ты мне, гэта толькі пачатак. Ва ўсякім разе Выкапень апошнім часам таксама ледзь ногі валочыць.
— Стары Хег?
— Ён самы. Неяк мне не верыцца, што ён дацягне да дзевяноста трох. Ён як дыхае, у яго грудзі ходырам ходзяць, дый увогуле, выглядае ён кепска. Можа, вы папацягаецеся з ім якраз у навагоднюю ноч. 3 такімі, як ён, гэта хутка.
Многія братыў Братэрскім доме пачалі прыкладвацца да кляштарнай саладухі яшчэ да таго, як Андрэас выправіўся на вячэрнюю змену пад Новы год. Праз калідор, абняўшы унітаз, ляжаў Ёясэн, ён ванітаваў і, па ўсім відаць, праляжаў так усю ноч.
— Дні пераблытаў! — прастагнаў ён Андрэасу. — Ці мо гады?
Хлопцаў у палаце прыбралі. Штодзённае рыззё было замененае на бавоўну й сает. Санітары незвычайна завіхаліся з пацыентамі, зашпільвалі ім прарэхі, запраўлялі назад у штаны крыссе кашуль. Наводзілі бляск любой цаною. На адзін дзень.
Хег ляжаў у ложку. Эксперты пагаджаліся на тым, што ён падхапіў грып. I калі гэта была праўда, то старога чакала немінучая смерць. Як хутка — заставалася пытаннем часу. Абматаны белаю прасціною, зарослы па шыі й ля рота шэрым шчаціннем, ён нагадваў абскубенае птушанё. Яго вочы яшчэ болей уваліліся, твар зусім спалатнеў, і ён амаль не мог гаварыць.
— 38,5 , — паведаміўЯспэр. — Хутка можна выпісваць.
— Штояныкажуць? — прамармытаўверабейчык. Ёнледзьве чуў. I гэта было добра.
Накрылі святочны стол. Санітары з ранішняй змены хадзілі раздражнёныя, бурклівыя. Ім хацелася хутчэй дамоў да піва і гарэлкі, і яны безупынна паглядалі на гадзіннік. А ростбіф патрабаваў дадатковых высілкаў: перш чым запхаць у глотку, яго трэба было дробненьканарэзаць наталерцы. Бэнтэ шчыра агучыла думку, якая круцілася ў галаве ў болынасці:
— А то яны там на кухні не маглі сёння кашу ў меню паставіць, цяпер корпайся!
Зігмунд, зрэшты, атрымаў тое самае месіва, што і заўсёды. Страва дня — без тлушчу. Дыетычнае харчаванне. Ростбіф, прапушчаны праз мясарубку з тоўчанай бульбаю і садавіною. Рознакаляровая каша.
— Еж, — казаў Андрэас. — Ну, ежмяса!
Яму даводзілася пераходзіць на крык, бо шум у палаце дайшоў да крайнасці: так заўжды бывала перад чарговай дабаўкаю лекаў. Сястра Брьіт якраз займалася іх нарыхтоўкай у сябе ў кабінеце, дазіруючы «заспакаяльны шнапс» і паддічваючы пігулкі ўсіх колераў вясёлкі. Праз кароткія прамежкі часу яе невялічкае цельца, апранутае ў бела-блакітнае, паказвалася ў дзвярах, яна ківала сваёй сівой галавой і крычала на ўсю палату:
— 3 Новым годамусіх! 3 Новым годам!
Калі яна за адзін толькі абед узнікла на парозе чацвёрты раз, Ленарт і Андрэас беспакойліва пераглянуліся. Ці не збіраецца сястра Брыт пакінуць у старым годзе свой розум?
— Ку-ку, — Ленарт пакруціў пальцам ля скроні. — Яна сёння зусім ку-ку.
А калі зязюля з пытаннем на твары з'явілася ў дзверах зноў, Одвар штосілы, праз гвалтоўна запханы ў рот ростбіф заверашчаў: «Ку-ку!» — і перакуліўміскудолу.
— Ну што, павітаўся? — Ленарт аж падскочыў. — Цяпер рыхтуйся праляжаць у рамянях да канца года, — ён схапіў Одвара і паставіў на ногі. Сястра Брыт назірала за сцэнай з парога свайго кабінета. Яна зусім забылася на свае віншаванні і, ашаломленая, хутка схавалася за дзвярыма. Одвар Пэдэрсэн яшчэ раз даказаў, што жартаваць з ім не варта. Што там ён крыкнуў? Ку-ку? Цяпер яму сапраўды крышка.
Пасля абеду, калі ранішняя змена збегла дадому, у 23-й палаце пацішэла. Андрэас, Бэнтэ і Яспэр валэндаліся, чакаючы, калі гадзіннік пакажа восем. Рабілі толькі тое, ад чаго ўжо ніяк нельга было адкруціцца. I нікому не было справы, што адны ў свята смокчуць пачэпленыя на іх галыптукі, а з другіх увогуле зваліліся нагавіцы.
Одвар заснуў і ўжо не адчуваў на сабе рэменя, які гэты раз зацягнулі тужэй яшчэ на адну дзірку.
Андрэас часам падыходзіў да Хега і даваў піць. Было відаць, што старому робіцца горш. Кожны раз, калі Андрэас падносіў да яго вуснаў шклянку з сокам, ён адпіваў усё менш. Амаль увесь час ён ці то спаў, ці то ляжаўу забыцці.
— Заўтра кропельніцу яму паставім, — сказала Бэнтэ. — Ва ўсякім разе, Брыт так сказала. Бо ён нічога не есць. Мо яго тады лепш у ізалятар адвезці. Там яму будзе спакайней, і з хлопцаў ніхто не паквапіцца на голкі ці пляшкі з пажыўнаю сумессю. Дарэчы, нам крыху працы прыбавіцца. Калі яму паставяць кропельніцу, ля яго давядзецца дзяжурыць кругласутачна.
— Я згодны з ім сядзець, — высунуўся Андрэас. Яму цікава было сустрэць Сястру Смерць.
Вечарам збіраліся на гулянку да Бэнта. Бэнт адпрацаваў у Ліеры чатыры гады і быў за гэта ўзнагароджаны аднапакаёўкай у зялёным блоку. Ён быў адзіны санітар з палаты, у Ka­ro памеры жытла дазвалялі сабраць усю кампанію. Дарма, што банкетаваць прыйдзецца, набіўшыся, як селядцам у бочку. Але ж санітарам, замарынаваным у гарэлцы, да селядцоў не далёка. Андрэаса, зрэшты, ісці не дужа вабіла. Яму хацелася завяршыць год спакайней, а не гуляць у «санітарбол» у зялёным блоку. Дый на размовы пра пацыентаў на п'яную галаву не надта цягнула. Але ж яшчэ менш хацелася, каб яго канчаткова заклеймавалі, як адшчапенца, якім ён ужо пачынаў сябе адчуваць. Апроч таго, на фэст збіраліся ўсім калектывам. Райдар і Нура таксама. Ён адказаў на запрашэнне: «Дзякуй, прыйду», — і накіраваўся ў краму па тры пляшкі чырвонага віна. Пара наганяць упушчанае, рабіцца таварыскім, гаваркім, не крытыкаваць і не быць занудам. Сёння Новы год, і ён павінен адчуваць сябе нармальным п'яным нарвежцам, як усе іншыя. Ды пайшлі яны, усе гэтыя рамяні, лекі і гнятлівае пачуццё адказнасці. Бывай, былое! Ідзе новы год! Яны спускаліся да брамы. Бэнтэ, ён і Яспэр, які адмовіўся ад запрашэння Бэнта, — ён належаў да іншай генерацыі.
Вечар поўніўся гаманою. Два акны ў будынку мужчынскага Г былі адчыненыя, і з іх праз роўныя прамежкі часу надвор ляцелі жудасныя стогны і енк. Нібы выў паранены звер, які не разумее, адкуль яго працінае страшэнны боль, і якому не застаецца нічога, апроч як скардзіцца на свае пакуты далёкім зоркам.
— Эдвард Ёханэсэн, — сказала Бэнтэ, выпускаючы з рота марозную пару. — Зноў шалее.
Андрэас не адказаў. Яму не хацелася разяўляць рот пры мінус дваццаці шасці градусах. Кім бы ні быў той Эдвард Ёханэсэн, пра яго цяпер усё адно не было сэнсу гаварыць. Ва ўсякім разе, не з Бэнтэ.
Яны ўзялі праз пляцоўку ўніз да блочных дамоў. Ад марозу дубянелі цягліцы і нямелі на руках пальцы. Скавьітанне Эдварда Ёханэсэна хутка змянілася іншаю гаманой. Іншым гармідарам, іншымі крыкамі. Недзе залівіста смяяліся, білася
шкло. Персанал спраўляў навагоднія святы. Хто крычаў гучней? Чый крык быў роспачнейшы?
Як і мае быць, фэст быў у самым разгары. Ленарт, Бэнт і астатнія пачалі святкаваць адразу пасля працы. Цяпер нарынула і вячэрняя змена, і тыя, што спазняліся, пачалася барацьба за месца на падлозе. Пакой нагадваў вінны магазін перад закрыццём у суботу, дзе пакупнікі разам з прадаўцамі вырашылі падчысціць усе паліцы з таварам.
Андрэас затрымаўся крыху ў дзвярах. Сабраліся ўсе. Свэйн, марксіст-ленініст з мужчынскага Б, Гюн, адзіная з хрысціянскім светапоглядам у дваццаць трэцяй, Бэнт і Ленарт, байкер і курвяга, Бэнтэ і Бітэн, выцінанкі з моднага штотыднёвіка. Было мацаванае і сухое віно, гарэлка, эль і піва, ліпучыя лікёры. I хіпаваты Гары, які ішоў з туалета, пакідаючы за сабой саладкаваты пах лайна. Андрэас спікіраваў у цыгарэтную смугу.
— Oh, wild is the wind, — крычаў з дынамікаў на сцяне Дэвід Боўі. — Уайлд ыз зэ ўынд...ынд... ынд... ынд... ынд, — і так аж пакуль нехта не штурхануў прайгравальнік і голка не пераскочыла.
— Сюды, Андрэас! Сюды! — замахаўзкутаРайдар. — Ятут табе месца трымаю!
Андрэас ледзьве разгледзеў, што ён паказвае на канапу побач з сабою. Райдар тыцкаў некуды паміж ног і рук, пляшак і запаленых цыгарэт. Мацюкнуўшыся, Андрэас пачаў прабірацца.
— Многа месца паміж мной і Рытай, — абвясціў Райдар і паспрабаваў уціснуць руку паміж сабою і дзяўчынай з кіслай мінай. He прайшло.
— Гэта ж якая халера! — дзяўчына дала яму па руках і саскочыла з месца.
— Ўіскі, братуха? — Райдар нахіліўся пад стол і дастаў пляшку.
— He, дзякуй. Я сёння буду піць віно, — адказаў Андрэас.
— Пакуль будзеш адкаркоўваць пляшку са сваім віном, выпі крыхуўіскі!Яшчэпаспрабуйздзярытакіякоркі, — ёнкрыкнуў на кухню да Нуры, якая там з кімсьці размаўляла. — Нура!
НУРА! Захапі, каліласка, паўлітровы кухальАндрэасу! Ёнтакі цвярозы, што аж сорамна!
Фэст быў такі, якім Андрэас яго сабе ўяўляў. 3 музыкай, ад якой лопаліся барабанныя перапонкі, і з санітарамі, ад якіх лопалася цярпенне. Вакол гучалі гісторыі пра пасты і аддзяленні, якія час ад час перапыняліся выбухамі смеху: смяяліся толькі тыя, хто сядзеў дастаткова блізка, каб разабраць, у чым фішка. Усё гэта былі старыя байкі пра мускулістых санітараў, якія адной левай прыструньвалі «чортавых вар'ятаў». Пасля выпітай чаркі ўіскі Андрэас хутка расправіўся і з дзвюма першымі пляшкамі віна. Пакой перад вачыма ўжо хадзіў ходырам, і ўсе гукі замшыліся. Андрэас пакрыўся халодным потам і сядзеў, схапіўшыся за канапу, на якой параскашнела, калі большасць пайшла патанчыць.
Яму рабілася моташна ад аднаго погляду на скокі, калі музыка прыпускала хутчэй. Таму ён утаропіўся на попельніцу, што стаяла на стале адносна спакойна. Але яе напаўнялі раздушаныя недакуркі, залітыя півам. Позірк паплыў далей. На Ленарта, які размясціўся ў крэсле па той бок стала. Ён сядзеў напаўпаварота да Андрэаса і глядзеў на танцы з дурной усмешкай.
Потым з перыферыі наблізілася Нура. Яна падплыла да Андрэаса і дакорліва ўсміхнулася:
— He, ну вы гляньце! Так і будзем сядзець, спадар Вігерт?
Андрэас тупа зірнуў на яе. Яна пахіснулася, бухнулася побач на канапу і, крыху пасур'ёзнеўшы, сказала:
— Я бачу, ты не зусім у форме, таму захапіла вось гэта, — яна прыклала яму на лоб вільготны ручнік.
— Ой, хораша як! Як мяне разнесла, пэўна, ад гарачыні і дыму, — сказаў ён. Было пачуцце, быццам сцюдзёная вада, якой быў намочаны ручнік, залілася пад шкарлупіну мозга і затушыла пажар, які там лютаваў.